У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі




НазваУ кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі
Дата канвертавання30.11.2012
Памер36.49 Kb.
ТыпДокументы
majo0529ulic

Дробныя гандляры


У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі плошчамі. Адпаведна й кошты на тавары вышэй, чым у суседніх раённых цэнтрах. Лоеў стаіць на мяжы з Украінаю, але памежны гандаль тут адсутнічае. У ваколіцах няма масту праз Дняпро, а бізнэсвандроўка ў аб’езд, сабе не акупае. Спадарыня, папрасіла не называць ейнага імя, – адна зь першых лоеўскіх прадпрыльніц. У хуткім часе яна зьбіраецца закрыць сваю справу.

/majo0529lojeu/

(Спадарыня: ) “Вельмі цяжка й перспектываў надалей няма аніякіх. Душаць нас падаткамі. Падаткі высокія. “Месцавое” вялікае. І штомесяц яго падвышаюць, падвышаюць і падвышаюць. Некалі хацелі на 50 адсоткаў “месцавое” падняць. Мы ўзбунтаваліся, тады падвысілі толькі на 30. Два месяцы трымалася так, а пасьля зноў пачалі штомесяц падвышаць. Куды мы не зьвярталіся, ніхто на нас не зьвяртае ўвагі”.

Як ставяцца мясцовыя ўлады да прадпрымальнікаў?

(Спадарыня: ) “Адмоўна ставяцца да прадпрымальнікаў. Некаторыя мяркуюць, што гэта – лёгкі хлеб. А якая нашая праца лёгкая, калі стаіш і ў додж, і ў сьнег, і ў вецер? Як было сказана: “Пабачым, колькі вас застанецца праз два гады. Тады апошняму прадпрымальніку я пацісну руку”. Так сказаў наш прэзідэнт”.

Якая пакупніцкая здольнасьць? Што часьцей набываюць?

(Спадарыня: ) “Гарадок наш непрамысловы. На кірмашы стаім, бо нейкую капейчыну патрэбна зарабіць. І што з гэтата атрымліваецца? Бывае такое, што дзень прастаіш й нічога не прадасі. Гэта ад таго, што пакупніцкая дзейнасьць у нас нізкая. Збольшага набываюць прадукты, а так толькі самае неабходнае. Вось так і жывём”.


У Ельску, раённым цэнтры Гомельшчыны, асноўным заняткам прадпрымальнікаў ёсьць памежны гандаль. За некалькі сотняў кілямэтраў чыгункаю чаўнакі дабіраюцца ва ўкраінскі Жытомір. На пытаньне “Свабоды” адказвае адзін з такіх бізнэсоўцаў. Ён пагадзіўся гутарыць на ўмовах ананімнасьці.

/majo0529jelsk/

Ці часта ельскія прадпрымальнікі езьдзяць ва Ўкраіну па тавар?

(Спадар: ) “Вельмі шмат. Нават ведаю асобных людзей, якія езьдзяць ва Ўкраіну раз на тыдзень. Большага возяць рэчы – абутак і вопратку, нешта з харчоў там таксама таньней”.

Ці шмат можна зарабіць на памежным гандле, улічваючы розьніцу ў беларускіх і украінскіх коштах?

(Спадар: ) “На жыцьцё хапае. З адной такое вандроўкі можна зарабіць блізу ста даляраў”.

Два гады таму ўрад Беларусі ўсталяваў квоты на праз тавараў праз мяжу. Агульная вага – ня болей за 10 кіляграмаў, кожнай рэчы – ня больш за 2 паасобніку. Якім чынам гэта адбілася на памежным гандлі?

(Спадар: ) “Вельмі цяжка. Людзі сталі шукаць іншыя лазейкі, дзе можна падзарабіць. Людзі й справу сваю закрываюць, альбо едуць па Беларусі нашмат далей. каб набыць тыя самыя тавары. Ва Ўкраіну едуць за 370 кілямэтраў, а ў Беларусі – гэта Горадня – гэта 540 кілямэтраў. Узьдзіць стала меней /ва Ўкраіну/, але ўсё адно гэта робяць. Вязуць шмат. На мытні плацяць грошы, каб тавар правезьці. І толькі такім чынам усё правозяць Па-просту плацяць 10 даляраў, каб тавар не лічылі і не ўзважвалі”.


У мястэчку Докшыцы (Віцебская вобласьць) дагэтуль захаваліся тыднёвыя кірмашы. У чацьвер вяскоўцы прыязджаюць у раённы цэнтар па тавары. У тамтэйшых прадпрымальнікаў гэты дзень лічыцца самым хлебным. Адзін з гандляроў распавядае пра асаблівасьці бізнэсу ў Докшыцах.

/majo0529dokszycy/

(Спадар: ) “Наносіцца ўдар па асартымэнту. Ёсьць пастанова Савету Міністраў. Усе хочуць выслужыцца за наш кошт! Там напісана, што ад 1-га траўня забараняецца гандаль на рынку парфумаю, хімікатамі, фотастужкамі, фотаапаратамі. Гандляваць гэтым можна толькі ў краме. Напісана, што нельга гандляваць гадзіньнікамі. Я ведаю, як такія гадзіньнікі ляжаць на 20-ці градусным марозе. Бывае, што яны замерзаюць, але як апранеш на руку, ён адтае й працуе. Танны ён – 1500 рублёў каштуе, але такая стратэгічная рэч! Тыя, хто мае крамы, ім зараз лепей за усё. Кісёк мае прыбытку 500 даляраў, а я маю 100. У нас канкурэнцыя вельмі вялікая, бо мы працуем да абеду, а кіёскі увесь час. Падатак мы плацім за цэлы дзень, а стаім мы толькі паўдні. У нас докшыцкіх прадпрымальнікаў мала. Шмат прыязджаюць з Глыбокага. 80 адсоткаў ад усіх – гэта чужынцы. У Глыбокім – 700 прадпрымальніка, а ў нас – 100-150. Прадпрымальнікі – ня тыя людзі, хто шукае дамамогі. Яны хочуць, каб законы былі добрыя”.


На рынку ў Ляхавічах, райцэнтры Берасьцейшчыны, вельмі часта можна ўбачыць старэнькую бабульку. Круглы год, незважаючы на сэзон, яна гандлюе вязанымі пальчаткамі й шкарпэткамі. Яна не прыватны прадпрымальнік. Па-просту, дробным гандлем яна падмацоўвае свой пэнсійны бюджэт.

/majo0529liaxaviczy/

(Спадарыня: ) “Прадаю. На хлеб сабе зарабляю. Учора прадала пару – сабе касьцей набрала. А сёньня к прадам – злеба вазьму. Бывае, што гэтымі грошамі й за электычнасьць заплачу. Гэта, каб меней з пэнсіі выдактоўваць. Таму я й намагаюся, нечым зарабіць. Бывае й 3 тысячы, бывае й 5 тысячаў. Мне добра”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі iconНараджальнасьць у Беларусі расьце, радзільняў не хапае
Больш за ўсё нараджаюць ў Берасьцейскай вобласьці, Менску І гомельскай вобласьці. Ці адначае гэта, што Беларусь перажывае “бэбі-бум”?...

У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі iconНараджальнасьць у Беларусі расьце, радзільняў не хапае
Больш за ўсё нараджаюць ў Берасьцейскай вобласьці, Менску І гомельскай вобласьці. Ці адначае гэта, што Беларусь перажывае “бэбі-бум”?...

У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі iconБарыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёну, Гомельскай вобласьці. Цяпер гэта Чарнобыльская зона. Скончыў факультэт
Белдзяржунівэрсытэта. Працаваў у "Гомельскай праўдзе", "Звяздзе", "ЛіМе", часопісе “Полымя”. 4 гады таму пасьля стварэньня праўладнага...

У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі iconБеларускія школы І беларускамоўныя клясы
Мікалай Дарошчанка – намесьнік дырэктара сярэдняй школы ў вёсцы Дабрынь Ельскага раёну Гомельскай вобласьці

У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі iconЦі выгадны ягадны бізнэс, ці вядзецца радыяцыйны кантроль за дарамі лесу?
На крытым рынку няма ніводнага вытворцы. А вось дарамі лесу на адкрытым рынку гандлююць ў асноўным менавіта самі зборшчыкі грыбоў...

У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі iconЯгор Маёрчык, Сіманіцкая Рудня (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласьці)
Мальвіну з дзіцячай казкі “Залаты ключык” памятаюць усе. Гэткая рамантычная дзяўчынка-кветка з блакітнымі валасамі І вялікімі вачамі....

У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі iconАднойчы цудоўнай вераснёвай раніцай у паветры качаліся лёгкія, бліскучыя, як шоўк, нітачкі. І толькі вецер ведаў, адкуль яны ўзяліся. Адна з гэтых нітачак
Адна з гэтых нітачак дасягнула вярхушкі дрэва, І чорны павучок пакінуў свой лёгкі сродак перамяшчэння І ўхапіўся за лісце. Ён тут...

У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі iconУвага ўэб-майстру! Фотаздымкі да праграмы знаходзяцца на
Спадар Шаўрэй быў адным з 6-ці сотняў чалавек, якія адразу пачынаюць тушыць пажар. Праз 20 гадоў, у 2006-м, Іван Шаўрэй жыве ў мястэчку...

У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі iconКалісці, яшчэ ў савецкія часы, папулярным быў выраз "дзень за два" дзень за тры", калі гаворка вялася пра цяжкія ўмовы працы прадстаўнікоў самых розных
Калісці, яшчэ ў савецкія часы, папулярным быў выраз “дзень за два” дзень за тры”, калі гаворка вялася пра цяжкія ўмовы працы прадстаўнікоў...

У кірмашны дзень на рынку мястэчка Лоеў занята меней за палову гандлёвых месцаў. Тут адна з самых высокіх у Гомельскай вобласьці плата за карыстаньне рынкавымі iconПалітычная геаграфія лельчыцы
Састарэлая Надзея Вепрык добра ўсьведамляе, што ніякага падарунку на Каляды й Новы год яна не атрымае. Па ўсім Лельчыцкім раёне,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка