Спампаваць 306.01 Kb.
|
Арфаграфічныя хвілінкі для выкарыстання на ўроках беларускай мовы Правапіс галосных о, э, а, ы Устаўце прапушчаныя літары о, э, а, ы Тун…ль, ч…рствы, экз…мпляр, д…лікатны, р…монт, інж…нер, адажы…, др…вотня, ар…ндатар, шніц…ль, камп’ют…р, бр…зент, лод…р, поч…рк, класт…р, канц…лярыя, ц…р…монія, орд…р, Юпіт…р, др…мота, Ч…рнышэўускі, бухгалт…р, світ…р, кр…млёўскі, ш…рыф, ц…нтральны, п’ед…стал, р…продукцыя, кандыт…р, ж…мчужына, кр…шыць, ш…нель, інт…рнэт, р…зюм…, партфолі…, выкр…сліць, кр…пасны, с…рдэчны. Ключ Тунэль, чэртсвы, экзэмпляр, далікатны, рамонт, інжынер, адажыа, дрывотня, арандатар, шніцаль, камп’ютар, брызент, лодар, почырк, кластар, канцылярыя, цырымонія, ордар, Юпітэр, дрымота, Чарнышэўскі, бухгалтар, світар, крамлёўскі, шэрыф, цэнтральны, п’едэстал, рэпрадукцыя, кандытар, жамчужына, крышыць, шынель, інтэрнэт, рэзюмэ, партфоліа, выкрасліць, крапасны, сардэчны. Правапіс галосных е,ё,я Устаўце прапушчаныя літары Б...склапотны, гл…дачы, ц…ц…рукі, с…мнаццаць, тыс…ча, пабел…ны, выдз…ўблі, м…лодыя, п…рспектыва, аб…ліск, пасе…ны, абл…дз…нелы, леб…дзь, л…б…дз…няты, м…дзведз…ня, вос…нь, чэрв…нь, в…лікаваты, л…снічоўка, л…снічы, п…сняры, пам…ць, дз…сяты, ап…рацыя, выл…целі, удал…чыні, юв…лірны, сенн…шні, ц…жкаваты, з…л…нее, л…г…ндарны, дыл…тант, Свіц…зь, дроб…зь, в…лікадушны, уп…ц…рых, вын…с…ны, вобз…млю, Г…расім, л…гкакрылы. Ключ Бесклапотны, гледачы, цецерукі, сямнаццаць, тысяча, пабелены, выдзеўблі, мелодыя, перспектыва, абеліск, пасеяны, абледзянелы, лебедзь, лебедзяняты, медзведзяня, восень, чэрвень, велікаваты, леснічоўка, ляснічы, песняры, памяць, дзясяты, аперацыя, вылецелі, удалечыні, ювелірны, сенняшні, цяжкаваты, зелянее, легендарны, дылетант, Свіцязь, дробязь, велікадушны, упяцярых, вынесены, вобземлю, Герасім, легкакрылы. Правапіс мяккага знака, раздзяляльнага мяккага знака, апострафа. Устаўце ь ці апостраф там, дзе патрэбна Раз…бяр, дз…мухавец, дз…ве, подз…віг, ваз…мі ў міхас…кі, касц…мі, грудз…мі, ледз…ве, памен…шыць, струмен…чык, студзен…скі, даражэн…кі, восен…скі, рэж…це, эканом…це, будз…це, кін…це, хатын…скі, шыфан…ер, выл…ецца, інтэрв…ю, шчаў…е, канферанс…е, Лаўрэнц…еў, аб…інець, інтэр…ер, узмер…е, бул…ён, насып…, восем…дзесят, любоў…ю, Грыгор…еў, п…едэстал, камп…ютар, з…ездлівы, раз…юшаны, ц…мяны, чац…верты, сузор…е, уз…яднанне, дзядз…ка. Ключ Разьбяр, дзьмухавец, дзве, подзвіг, вазьмі ў Міхаські, касцьмі, грудзьмі, ледзьве, паменшыць, струменьчык, студзеньскі, даражэнькі, восеньскі, рэжце, эканомце, будзьце, кіньце, хатынскі, шыфаньер, выльецца, інтэрв’ю, шчаўе, канферансье, Лаўрэнцьеў, аб’інець, інтэр’ер, узмор’е, булён, насып, восемдзесят, казанскі, песенька, барацьбіт, агледзься, любоўю, Грыгор’еў, п’едэстал, камп’ютар,з’едлівы, раз’юшаны, цьмяны, чацвёрты, сузор’е, уз’яднанне, дзядзька. Прыпадабненне звонкіх да глухіх, шыпячых да свісцячых, свісцячых да шыпячых Бара…ьба, ха…ьба, гру…чык, во…чык, мала…ьба, адрэ…, ле…кі, ву…кі, перапі…чык, сало…кі, замара…кі, стры…чы, мі…ценне, па…ка…ка, …шыць, …жаць, …чарсцвець, на пе…цы, у бо…цы, вокла…ка, про…ьба, зблі…ку, мые…ся, купае…ся, непага…ь, баске…бол, ай…бер…, э…замен, раска…чык, разве…ка, све…ка, гаро…ка, у дзе…цы, на до…цы, вучы…ся, на кла…цы, рэ…ька, тыра…, ад’я…джаць, а…кла…, ве…ці, бера…чы, а…чыніць, уздоў…, слі…кі, ма…чыны, у агаро…чыку, бало…цам, дзя…ька. Ключ Барацьба, хадзьба, грузчык, возчык, малацьба, адрэж, легкі, вузкі, перапісчык, салодкі, замаразкі, стрыгчы, мігценне, падказка, сшыць, зжаць, счарсцвець, на печцы, у бочцы, вокладка, просьба, зблізку, мыешся, купаешся, непагадзь, баскетбол, айзберг, экзамен, расказчык, разведка, сведка, гародка, у дзежцы, на дошцы, вучышся, на кладцы, рэдзька, тыраж, ад’язджаць, адклад, везці, берагчы, адчыніць, уздоўж, слізкі, матчыны, у агародчыку, балотцам, дзядзька. Правапіс у-ў Устаўце ў ці у На …краінскай мове, а…дыторыя, са…на, кло…н, нака…т,фа…на,Брэсцкая …нія, каля …рны, Галіна …ладзіміраўна, ва …ніверсітэце, ша…ковы, расці-…мацоўвайся, ра…нд, но…тбук, ска…т, да …нівермага, ток-шо…, шо…мен, натары…с, ліноле…м, шлагба…м, кансілі…м, хлопцы-…мельцы, гучнае “…ра”, фра…, гэтая …топія, гэта …нікальна, ва …фе, па-…дарнаму, а…ра, царква …ніяцкая, хвалі …льтрафіялетавыя, соцы…м, калекві…м, дачушка-…цеха, шэдэ…р, добры …клад, чулася …ханне, ма…залей, у “Выбранае” …вайшлі, дума…, пасля …рагану. Ключ На ўкраінскай мове, аўдыторыя, саўна, клоўн, накаўт, фаўна, Брэсцкая унія, каля урны, Галіна Уладзіміраўна, ва ўніверсітэце, шаўковы, расці-ўмацоўвайся, раўнд, ноўтбук, скаўт, да ўнівермага, шлагбаум, ток-шоў, шоўмен, натарыус, лінолеум, кансіліум, хлопцы-ўмельцы, гучнае “ўра”, фрау, гэтая ўтопія, гэта ўнікальна, ва Уфе,па-ўдарнаму, аўра, царква ўніяцкая, хвалі ультрафіялетавыя, соцыум, калеквіум, дачушка-ўцеха, шэдэўр, добры ўклад, чулася уханне, маўзалей, у “Выбранае” ўвайшлі, думаў, пасля ўрагану. Матэрыял падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №2 г.Баранавічы” Стругальская Н.М. Аддзел адукацыі Мастоўскага райвыканкама Раённы вучэбна-метадычны кабінет Арфаграфічныя хвілінкі на ўроках мовы па новых “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (з вопыту работы раённай праблемнай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры) ![]() Масты 2011г. Раённы вучэбна-метадычны кабінет аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама рэкамендуе адміністрацыі і педагагічным кадрам для выкарыстання ў рабоце Складальнік: Стрыжова Ю.М., метадыст РВМК Рэцэнзент: Глуткіна Г.Л., загадчык РВМК РАА У брашуры прадстаўлены матэрыялы з вопыту работы раённай праблемнай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па правядзенні на ўроках мовы арфаграфічных хвілінак, прысвечаных вывучэнню новых “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” Змест
Роля арфаграфічных хвілінак у засваенні новых “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на ўроках беларускай мовы Крытыш Вольга Леанідаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №2 г. Масты”, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя Адным з найбольш эфектыўных і найбольш цяжкіх шляхоў у барацьбе за граматнасць з’яўляецца сістэматычнасць у навучанні. Сітэма ў практыкаваннях – гэта перш за ўсё рэгулярнасць трэніровачнай работы і паступовае, паслядоўнае яе ўскладненне, гэта і сувязь між асобнымі практыкаваннямі, тэмамі, паслядоўнасць у супастаўленні новага матэрыялу са старым, паступовае пашырэнне кола тэм, якія паўтараюцца, ці ўвядзенне новага ў сувязі са зменамі ў беларускім правапісе. “Усякае новае практыкаванне павінна знаходзіцца ў сувязі з папярэднім, абапірацца на яго і рабіць крок наперад…” (К. Д. Ушынскі). Ствараючы сістэму практыкаванняў, вельмі важна з разнастайных практыкаванняў адабраць толькі неабходнае. Чым пры гэтым кіравацца? За аснову бярэцца, па-першае, эфектыўнасць адных практыкаванняў у параўнанні з іншымі, па-другое, абавязковасць тых ці іншых у сістэме. Прычым эфектыўнымі будуць тыя, што паспяхова вырашаюць арфаграфічныя задачы і садзейнічаюць маўленчаму і інтэлектуальнаму развіццю вучняў. Важным, неабходным у святле новага ў беларускай арфаграфіі будзе выкарыстанне на ўроках арфаграфічных ці слоўнікава-арфаграфічных хвілінак. Праводзіцца такая работа можа на любым этапе ўрока (растлумачыць правапіс выдзеленых літар у словах (на закрытай палове дошкі папярэдне запісаны словы), запісаць пад дыктоўку словы (на адпаведнае правіла), агучыць правіла і ўвесці лексічныя адзінкі, у правапісе якіх адбыліся змены згодна з новымі “Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”). Так, настаўнік можа прапанаваць наступныя віды дзейнасці: - запіс слоў пад дыктоўку (на адпаведнае правіла), агучыць правіла, якое рэгулюе напісанне адпаведных арфаграм; - тлумачэнне выдзеленых літар у словах (на адваротным баку дошкі папярэдне запісаны словы); - паўторны запіс цяжкіх слоў, на якія раней акцэнтавалася ўвага, пад дыктоўку на дошцы і ў сшытках; - практыкаванне тыпу дыктанта “Правяраю сябе”; - групоўка слоў па арфаграмах; - аналіз памылак, якія дапушчаны ў работах; - выпраўленне памылак у дэфармаваным тэксце; - выпраўленне памылак у іншых вучняў; - дыктанты з папярэднім разборам (сумяшчэнне арфаграфічных заданняў з заданнямі іншага плана: спісаць, правільна расставіць націскі, завучыць іх, выканаць графічны разбор). Арфаграфічныя хвілінкі ўключаюць у сябе развіццё ў вучняў умення разважаць над прымяненнем правілаў да адпаведнага матэрыялу. Увага стварае аснову для арфаграфічнай пільнасці. Усё большае значэнне у сучасных умовах набывае развіццё ў вучняў матываў навучання, абуджэнне у іх цікавасці да мовы, неабходнасці ў ведах, уменнях і навыках па роднай мове. Адным з такіх сродкаў з’яўляецца нагляднасць. Для малодшых школьнікаў – гульнёвыя варыянты, а таксама выкарыстанне ілюстрацый для запісу слоў. Каб прабудзіць у вучня ўнутранае жаданне авалодаць нормамі правапісу, неабходна перш за ўсё на яркіх, даступных прыкладах паказаць яму значнасць арфаграфіі, запэўніць у неабходнасці авалодання ёю. Арфаграфічныя хвілінкі на ўроках беларускай мовы (практычны матэрыял з вопыту работы) Хіхол Н.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №1 г.Масты”, І кваліфікацыйная катэгорыя Запішыце прапанаваныя словы па-беларуску:
Адзначце радкі, у якіх усе словы напісаны правільна:
Запішыце словы, у якіх дапушчаны памылкі, згодна з арфаграфічнымі нормамі. Утварыце і запішыце складаныя словы. Растлумачце правапіс галосных.
Устанавіце адпаведнасць паміж назоўнікамі і іх значэннямі:
Запішыце, раскрываючы дужкі: В\вялікі п\Пост, В\вялікая субота, Д\дабравешчанне; Д\дзяды, к\Каляды, к\Крыж г\Гасподні, к\Купалле, п\Папа Р\рымскі, с\Святы д\Дух, П\першая С\сусветная вайна, м\Масленіца, п\Пасха, В\вялікдзень, д\Дзень П\перамогі, Д\дзень ведаў, д\Дзень н\Незалежнасці р\Рэспублікі б\Беларусь, н\Новы год, д\Дзень к\Кастрычніцкай рэвалюцыі, д\Дзень к\Канстытуцыі. |
![]() | Літара ь у роднай мове выконвае дзве даволі важныя функцыі: змякчальную — перадае мяккасць папярэдняй літары (дзень, песень, гляньце)... | ![]() | С мех, любан скі, вас мі, нос біт, мен шы, людз мі, сядз це, голуб воз меш, штос ці, звес ся, рал ля, камен чык, пес няры, малац... |
![]() | Медзь, едзьце, голуб, мядзведзь, дзьме, сып, возьме, смеласцю, радасцю, накіп. (10) | ![]() | Арфаграфічная хвілінка,,Правапіс мяккага знака’’. Спачатку дыктоўка, потым праверка,,па ланцужку’’ |
![]() | «а» І мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад: «нясу — ньасу», «вязу— вьазу»; б пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака,... | ![]() | Сёмая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а пасля зычных — галосны гук «о» І мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад, «лёс... |
![]() | Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы... | ![]() | Полюсныя меркаванні прыдавалі своеасаблівы смак: тэма абрастала палітычнымі матывамі, узбройвала аргументамі як апанентаў адмены... |
![]() | Мэты: садзейнічаць засваенню правіл правапісу змякчальнага мяккага знака як сродку абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага, ствараць... | ![]() | Падаючы заяўку І ніжэйпералічаныя дакументы, прашу зарэгістраваць указанае ў заяўцы абазначэнне ў якасці таварнага знака І знака... |