Урок-разважанне




НазваУрок-разважанне
Дата канвертавання30.10.2012
Памер114.4 Kb.
ТыпУрок
РАСПРАЦОЎКА ЎРОКА ПА ТЭМЕ “Творчасць В.Быкава. Аповесць “Абеліск”


Тэма ўрока: Праблема подзвігу ў творах В.Быкава

Мэты ўрока: - прааналізаваць аповесць В.Быкава “Абеліск”, параўнаць яе з іншымі яго творамі, вызначыць асноўныя рысы творчасці пісьменніка;

  • развіццё лагічнага мыслення, умення выказаць сваю думку, свой погляд на неадназначныя суджэнні;

  • выхаванне патрыятызму, пачуцця чалавечай годнасці на матэрыяле ўрока;

Метадычная мэта: метады апытвання пры правядзенні абагульняючага ўрока па тэме

Форма правядзення ўрока: урок-разважанне

Абсталяванне: партрэт В.Быкава, карткі для правядзення рэфлексіі, дошка, выстаўка кніг В.Быкава

Эпіграф: Кожная смерць у барацьбе павінна нешта сцвярджаць, нешта адмаўляць і , і па магчымасці, зрабіць тое, што не паспела здзейсніць жыццё

В. Быкаў


1. Арганізацыйны момант

Тэма сенняшняга ўрока на дошцы. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы гаворыць, што подзвіг- гэта гераічны, самаахвярны ўчынак. Ці заўсёды гэта так адназначна? Як гучыць гэта тэма ў творах Быкава, менавіта ў аповесці “Абеліск”? Усё гэта мы і паспрабуем высветліць на ўроку. Эпіграфам да нашага ўрока я ўзяла словы самаго Васіля Уладзіміравіча ( чытаецца ўслых эпіграф). Паспрабуем высветліць, што ж сцвярджае або адмаўляе смерць герояў быкаўскіх твораў.

2.Актуалізацыя ведаў навучэнцаў.

- Успомнім, што нам вядома пра жыццё і творчасць Быкава, пра яго творы і яго герояў ( франтальнае апытванне):

А) Чаму В.Быкаў у адным са сваіх інтэрв’ю сказаў: “У тым, што пішу пра вайну, я не вінаваты. Вінавата яна - вайна”(навучэнцы расказваюць пра ўдзел пісьменніка ў вайне, пра тое, што ён не мог не пісаць пра ўбачанае ім самім).

Б) Адна з дарог прывяла Быкава ў вёску Севярынаўка на Кіраваградчыне, дзе на абеліску сярод загінуўшых ён прачытў сваё імя. Як гэта сталася? (вучні расказваюць, што Быкаў быў двойчы паранены, а адзін раз нават “пахаваны”, калі ў адным з баёў яго, цяжка параненага, прывезлі ў шпіталь, а мясцовыя жыхары хавалі ў брацкай магіле астанкі нашых воінаў і знайшлі на полі бою рэчмяшок, у якім была салдацкая кніжка Быкава, на падставе чаго яго маці атрымала пахаронку)

В) Якія словы Чынгіза Айтматава можна ўзяць эпіграфам да творчасці В.Быкава? (навучэнцы чытаюць словы Чынгіза Айтматава “Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён пісаў ад імя цэлага пакалення, для якога дзень жыцця быў ровен веку жыцця…”)

-Назавіце вядомыя вам творы В.Быкава ( навучэнцы называюць творы пісьменніка: “Здрада”, “Пастка”, “Яго батальён”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Трэцяя ракета”, “Мёртвым не баліць”, “Круглянскі мост”,”У тумане”,”Кар’ер", “Абеліск”, “Альпійская балада”, “Праклятая вышыня”,

“Знак бяды”, “Аблава”, “Сцюжа”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Воўчая зграя” “Жураўліны крык” “Сотнікаў”і інш.

Назавіце творы, з якіх узяты наступныя героі:

Мароз ( “Абеліск” ) Зося Нарэйка (“Пайсці і не вярнуцца”)

Пшанічны ( “Жураўліны крык” ) Рыбак ( “Сотнікаў” )

Агееў ( “Кар’ер" ) Бураў (“У тумане “)

Джулія (“ Альпійская балада”) Сцепаніда ( “Знак бяды”),

Роўба (“ Аблава” ) Глечык ( “Жураўліны крык”)

Назавіце адметныя рысы творчасці В.Быкава

  • творы невялікія па памеру

  • мала герояў

  • дзеянне адбываецца на невялікім “пятачку”

  • тэрмін дзеяння невялікі

  • героі пастаўлены перад выбарам

  • героі твораў - радавыя вайны

  • героі знаходзяцца ў экстрэмальных умовах і г.д.

Пра якіх герояў ідзе размова?

-Не мог ён пакінуць у самую цяжкую хвіліну тых, выхаванню каго аддаваў сябе, з каго рабіў не выдатнікаў вучобы, не паслухмяных зубрылак, а найперш – чалавекаў (Мароз “Абеліск” )

-Ён падняў вінтоўку, у якой яшчэ заставаліся патроны, ускінуў на плячо…Не, маўчаць толькі мёртвыя…(Антон Галубін “Пайсці і не вярнуцца”)

- Між тым дыхаць ужо не было як, ян задыхалася, смылелі валасы, удушліва дыміла вата з ватоўкі… ( Сцепаніда “Знак бяды”)

- Слухай…Калі мы не падманім, не схітрым, то яны нас закатуюць. Трэба ісці на гульню, каб выйграць жыццё ( Рыбак “Сотнікаў” )

- Іх каханне было на краю магілы, яны разумелі гэта…( пра Івана і Джулію “Альпійская балада”)

-Розум - не самае галоўнае ў чалавеку. Разумны можа быць і злачынца. Разумны для сябе (”Пакахай мяне, салдацік”)

- Дабрата таксама зброя (“Мёртвым не баліць”)

- Чалавек заўжды спадзяецца. Нават наперакор розуму (“Кар’ер”)

Літаратурны дыктант

- галоўная тэма твораў Быкава… (вайна)

- утрымаць чыгуначны пераезд- такое заданне атрымалі героі твора… (“Жураўліны крык”)

- мастацкі фільм “Узыжоджанне” ( рэжысёр Л.Шапіцька) зняты па аповесці…(“Сотнікаў”)

- аблаву на свайго бацьку арганізаваў … (Мікола Роўба)

- Сушчэня- гэта герой твора… (”У тумане”)

- пісьмо ад Джуліі атрымала маці … (Івана Цярэшкі)

- Павел Агееў раскопваў кар’ер, каб знайсці сляды… (Марыі)

- апошняе парася Сцепаніда выменьвае на … (бомбу)

- Ніна Русланова сыграла ролю… (Сцепаніды)

- “даваенная вайна” паказана ў аповесці … (“Аблава”)


3. Аповесць “Абеліск”

Слова настаўніка. Сёння ў нас апошні ўрок па творчасці Быкава.

Зараз мы прааналізуем аповесць “Абеліск”. Вы павінны былі прачытаць яе, уявіць сябе на месцы герояў твора, выказаць сваё меркаванне аб падзеях і ўчынку настаўніка ад імя таго або іншага героя твора. Уявім сабе, што я той карэспандэнт, які прыехаў нарэшце ў Сяльцо, каб разабрацца ў заблытанай справе па просьбе настаўніка Міклашэвіча. Я выслухаю ўсіх уважліва, а разам са мной і іншыя паслухаюць, а потым напішу свой нарыс. Ітак…

  • Я Ткачук, былы загадчык райана.

Да вайны я працаваў загадчыкам райана, гэта было адразу пасля далучэння нас да Беларусі . Па доўгу службы не раз даводзілася наведваць школы раёна. У адной такой школе ў вёсцы Сяльцо працаваў настаўнікам Алесь Іванавіч Мароз, ён сам адкрыў гэту школу, сабраў вучняў. Многа мне давялося паездзіць у гэтую школу, пакуль я змог зразумець сутнасць гэтага чалавека. Мне скардзіліся на яго, што вучыць не па праграме, даходзілі чуткі, што ён дапускае панібрацтва з вучнямі, дровы з імі як роўны для школы пілуе і інш.

  • Я пані Ядзя, калега Мароза

Хачу сказаць, што многае з гэтага праўда. Я цэлы год працавла з Марозам у школе. Школа была ў былым панскім маёнтку. Я жыла на кватэры, а ён адвёў сабе пакойчык у школе і жыў там. Гэта была пачатковая школа. Да таго часу, калі стаў там працаваць Мароз, г.зн. да 1939 года дзяцей вучылі па-польску, і дзеці ужо мелі нейкія веды. У першы год да нас прыйшлі дзеці рознага ўзросту. Былі і тыя, каму 10 ці 11, а Колю Бародзічу ўжо 14 было. Працаваць было вельмі цяжка, бацькі з-за беднасці неахвотна пускалі дзяцей у школу, а вучні не прывыклі да дысцыпліны, вядома ж мужыцкія дзеці. А тут яшчэ Алесь Іванавіч… Здавалася ен не бачыў мяжы паміж сабою і імі: то дяўчынак- блізнят дадому праводзіў, бо жылі яны бачыш далёка, а зімой рана цямнела, то Паўліка Міклашэвіча пакідаў у сябе начаваць, шкадаваў малога, то дровы са старэйшымі нарыхтоўваў. Я не вытрымала і года ў такіх умовах. Ніякай строгасці. Настаўніку не варта сябе так паводзіць. Я перайшла ў другую школу.

  • Павел Міклашэвіч

Алесь Іванавіч стаў для мяне прыкладам у жыцці, замяніў бацьку. Ён адносіўся да мяне, як да роднага сына. Я быў самы малодшы ў школе. Дома з бацькам і мачыхаю не мог пагадзіцца, таму ўвага настаўніка была вельмі дарэчы. Ён заўсёды даводзіў нам, што мы перш за ўсё людзі, а не быдла. У вёсках яго паважалі так, што ці з благім ці з добрым не да папа ці ксяндза ішлі, а да яго. Ён бачыў свой найпершы настаўніцкі абавязак у тым, каб далучыць нас да вышэйшай агульначалавечай культуры. І рабіў ён з нас не выдатнікаў вучобы, не паслухмяных зубрылак, а перш за ўсё чалавекаў.

  • Бацька Міклашэвіча

Памятую я выпадак з маім Паўлікам. Непаслухмяны быў, хоць і малы, дзёрзкі вельмі. Мая першая жонка, яго маці памерла. Я ажаніўся зноў. Дык дзе там. Не мог ён з гэтым змірыцца, неўзлюбілі яны з жонкаю адзін аднаго. Даводзілася і папругай частаваць не раз. Дык ён, Мароз, пашкадаваў майго сына, у сябе пакідаў. Паўлік паскардзіцца яму, а ён верыць дзіцю неразумнаму. Напісаў я скаргу ў міліцыю і з пракурорам Сіваком ды з Ткачуком за сынам паехаў. Мароз стаў угаворваць хлопчыка да мяне вярнуцца, і той быццам паслухаўся. Тут злосць мяне ўзяла , ну я пры ўсіх і ўлупіў малому папругай,каб ведаў, хто яго бацька. Паўлік ад мяне вырывацца пачаў, а настаўнік кінуўся да мяне з гразьбой:”Спыніце біць! - і вырваў у мяне хлопца .___ Вы яго ў мяне не атрымаеце!” Потым ездзіў па камісіях розных, каб у дзетдом яго перадаць, Праўда, не дужа спяшаўся яго туды збыць, і жыў мой хлопец у яго. Жаласнік такі! Гэта ж не яго дзіця, дык чаго лез?

  • Маці блізнят

Ды ён шкадаваў вашага хлопца, як і маіх блізнят Вольгу і Аленку. Бедна мы жылі, я ўдава. У школу зімой хадзіць дзяўчат не пускала, бо холадна было, а чаравікі купіць не было за што. А дочкі добра вучыліся. Вось Алесь Іванавіч сам купіў ім чаравікі. Пайшлі ў школу. Але ночы большалі, цямнець рана стала, яны праз лес ісці баяліся, дык іх старэйшы вучань Коля Бародзіч проводзіў, а калі ён не мог, то і сам настаўнік. А гэта вярсты са тры было. А сам жа ён інвалід, кульгаў, з кіёчкам хадзіў, нешта з дзяцінства з нагой здарылася.

  • Ткачук

Вось-вось. Было ў яго такое. Даведаўся я што захварэў Мароз, прызджаю ў Сяльцо, а ў яго пакоі шум. Гэта дзеці да яго прыйшлі, а ён ім Талстога ўслых чытае. За колькі кіламетраў прыйшлі “Вайну і мір” паслухаць. Я кажу, што калі ўжо можаш Талстога чытаць, то і праграму выконвай. А ён кажа: “Праграму навярстаць можна, а Талстой большаму вучыць”

А калі немцы ў Сяльцо прыйшлі, ён не перастаў дзяцей вучыць. Яму немцы дазволілі гэта, праследуючы свае мэты. Прызнаюся, мяне гэта спачатку насцярожыла, але Мароз гаварыў: ”Благому я не навучу. Не будзем вучыць мы – будуць абалваньваць яны. Я не за тым два гады ачалавечваў гэтых рабят, каб яны цяпер іх расчалавечылі. Я за іх яшчэ пазмагаюся.”

Так вось. Мароз працаваў дзеля будучага. Мы рашылі , што ў лес яму з такой нагой не варта, ён тут больш зробіць. Далі яму прыёмнік, а ён зводкі Совінформбюро перадаваў. А калі час прыйдзе, у лес пазавём.

Маці Колі Бародзіча

Ішла вайна, а дзеці нашы ў школу хадзілі. Майму Колю ўжо 17 мінула.Ён другі год у адзін клас хадзіў, каб толькі ў Алеся Іванавіча вучыцца. Самы старэйшы быў у школе, настаўніку дапамагаў, ужо многае сам разумеў. Нешта дужа настаўнікам стаў цікавіцца паліцай Хведар Гагун, Каінам мы яго празвалі, вельмі жорсткі быў чалавек. Ён нават допыт Марозу ўчыніў і вобыск ушколе пры вучнях. Вось мой Коля і арганізаваў хлопцаў, рашылі яны што-небудзь зрабіць, каб бяду ад настаўніка адвесці. Коля намякнуў, што трэба Каіна прыстукнуць, але Алесь Іванавіч строга забараніў рабіць гэта. “ Трэба - без вас прыстукнуць”. Але з хлопцаў цесная групка ўтварылася- 6 чалавек. Іх імёны зараз на абеліску: Міклашэвіч, Коля мой, браты Кажаны, Андрэй і Мікола Смурныя. Было гэта вясной 1942.

Міклашэвіч

Пасля таго, як Мароз забараніў чапаць нам Каіна, мы трохі прыціхлі ды пачалі выношваць свой план. Жыў гэты гад на хутары, куды з мястэчка пап’янстваваць ды з дзеўкамі пагуляць ездзіў. А раніцай імчаў у раён з начальствам на санях або на машыне. Мы і падпільнавалі яго аднойчы. Коля намі кіраваў. Праз равок мост быў невялікі, але высокі, метры два над вадой. Мы з піламі і тапарамі, як сцямнела, падпілавалі лагі напалавіну, каб чалавек ці конь маглі прайсці, а машына не. Коля і Яўген у кустах пільнаваць засталіся, каб бачыць, як усё будзе. Але машына прыпазнілася, ды ехала няхутка, бо выбоіны былі . Адна папярэчына пахілілася, машына бокам павалілася пад мост. Усе з вады павыскаквалі, толькі адзін немец загінуў, задушыла бартом. А хлопцы падумалі, што ўсім канец, ды ад радасці паўскоквалі і пабеглі, а Каін угледзеў, пазнаў Колю. Я расказаў усё Марозу. Настаўнік спрабаваў усіх папярэдзіць, але хлопцаў усё роўна арыштавалі. Мароза папярэдзіў адзін з паліцаяў, і той падаўся ў лес да партызан.

Ткачук

Мароз расказаў нам пра арышт хлопцаў, але мы дапамагчы ім не паспелі. Вечарам мы даведаліся, што немцы патрабуюць, каб Мароз здаўся і тады яны адпусцяць яго вучняў. Мы даводзілі яму, што гэта бессэнсоўна, бо ворагі і яго не заб’юць і дзяцей не адпусцяць, але ён не паслухаў.

Селязнёў

Я сказаў яму, што ён псіх, ідыёт, а ён стаіць і як не чуе. Гэта быў абсурдны ўчынак. Толькі круглы ідыёт мог паверыць немцам. Гэта бязглуздае самагубства. Я і Ткачука прасіў на яго паўплываць. Ды і цяпер я лічу яго смерць недарэчнай. Не было ў ёй патрэбы.

Ксянзоў

І я з гэтым згодны. Гэты ваш герой ніводнага немца не забіў. Які ж ён герой? Ён нават у дыверсіі з хлопцамі не ўдзельнічаў. Выпадкова ўсё здарылся. А Міклашэвіч яшэ дабіваўся, каб імя Мароза на абеліску побач з імёнамі яго хлопцаў з’явілася. Я лічу, што ў гэтым няма неабходнасці. Лепш бы ён застаўся жыць і за вучняў сваіх адпомсціў.

Міклашэвіч

Тры дні трымалі нас у свіране ў старасты. Па чарзе вадзілі на допыт, білі. Маці хлопцаў прасілі паліцаяў, плакалі, але іх і слухаць не хацелі. Пра Мароза ўсё пыталі. У разгар катавання ён сам з’явіўся. Мы вельмі перажывалі, што і Алесь Іванавіч у немцаў. А ён стараўся вясёлым быць і нас падбадзёрваў. Гаварыў, што нас будуць памятаць і ўжо ў гэтым наша ўзнагарода. Найвялікшая з усіх узнагарод у свеце. Тое, што ён быў з намі, аблягчала наш незайздросны лёс. Нас павялі праз той злачасны масток. Было сем паліцаяў і чатыры немцы. Ішлі мы парамі. Ззаду - Коля. Я з Алесем Іванавічам - паперадзе. Гаварыць не давалі, бо вялі на смерць. Рукі былі звязаны ззаду. Калі падышлі да лесу, Алесь Іванавіч запытаў мяне:” Бегчы можаш? Як крыкну- бяжы!” Дайшлі мы да лесу і тут Алесь Іванавіч як крыкне:” Во ён - глядзіце!” І сам глянуў улева, адцягваў увагу.. А я хуценька - у лес. Але секунды праз тры нехта бухнуў з винтоўкі. Нешта запякло між лапатак, падкасілісіся ногі. Як пасля расказвалі, мяне прыцягнулі на дарогу і кінулі ў гразь. Пачалі біць Мароза, пабілі так, што ён ўжо не падняўся, але паліцаі пацягулі яго ў мястэчка, бо ён патрэбен быў, як доказ, жывы. Мяне ж Каін скінуў ботам у канаву, там ноччу мяне і падабрала бабка. Бацька мяне выняньчыў, напэўна, загладжваў сваю віну. Астатніх хлопцаў павешалі на перакладзіне, што прымацавалі да слупа ля пошты.

Я цудам уцалеў, але доўга хварэў. Ды і пасля здароўе было кепскае. Стаў настаўнікам, заўседы хацеў быць падобным на Алеся Іванавіча.

Ткачук

Вось як было. А вы, таварыш Ксянзоў, хочаце ўкласці ўсе ў дзве-тры схемы. Каб прасцей! Жыццё – гэта мільёны сітуацый, мільёны характараў, мільёны лёсаў. А вы: забіў немца ці не забіў? Ён болей зрабіў.

Карэспандэнт

А цяпер я звяртаюся да ўсіх, хто слухаў нашых герояў. Чый погляд вы падзяляеце? ( навучэнцы выказваюць свае меркаванні):

- Лічу, што Ксянзоў мае рацыю. Лепш бы Мароз з партызанамі пайшоў і за сваіх вучняў адпомсціў, калі ён іх так любіў, а то проста здаўся. Былі і большыя героі.

- Каб проста здацца, таксама гераізм патрэбен. Ён жа ведаў, што на смерць ідзе, але хацеў быць разам з вучнямі.

Карэспандэнт

А я усё ж напішу пра настаўніка як пра героя. Выслухаў я ўсіх і лічу, што настаўнік здзейсніў подзвіг. Больш таго, усё яго жыццё было подзвігам. Ён сваёй смерцю прадэманстраваў неразрыўнасць свайго слова і справы, бо у канчатковым выніку ён выховаў для подзвігу.

Я нагадаю вам вядомага польскага ўрача і педагога Януша Корчака, які, маючы магчымасць выратавацца, дабраахвотна гіне разам са свімі выхаванцамі ў фашысцкім лагеры смерці.

Настаўнік :

Увогуле Быкаў пашырыў паняцце подзвігу ў сваіх творах. У яго героямі маюць права называцца не толькі тыя, хто здзейсніў нейкі выключны подзвіг, але і мільёны пакутнікаў, якія, рызыкуючы усім не ішлі на супрацоўніцтва з акупантамі, а ў тыле і на фронце выкладвапіся да канца і рабілі хоць і сціплы свой уклад у перамогу.

Якія героі Быква здзейснілі падобныя подзвігі? ( вучні называюць Сцепаніду са “Знака бяды”: каб насаліць немцам, яна выдойвае карову на зямлю, крадзе вінтоўку ў нямецкага вартавога, выменьвае апошняе парася на бомбу; яна згарае ў агні, але не прызнаецца, дзе бомба; Сотніква з аднайменнай аповесці, які не ідзе на кампраміс са сваім сумленнем і не пачынае гульню з ворагамі, разумеючы фінал гэтага.

Сюжэт “Абеліска” вельмі паказальны і ў тым сэнсе, што Быкаў падкрэслівае арганічную сувязь настаўніка і яго вучняў. Дзеля насаўніка вучні пайшлі на падпіл мастка, каб уратавць яго ад паліцаяў. Гэта найвялікшая ўзнагарода за яго працу, за яго служэнне ім. Гэта вынік марозаўскага выхавання. Думаю, ён быў шчаслівы, што дабіўся такога адзінства з тымі, каго так любіў, каго выхоўваў, чыімі клопатамі жыў.

Я прачытаю вам апавяданне Ф.Янкоўскага “Развітанне”. Паслухайце і адкажыце на наступныя пытанні: Якая сувязь гэтых у розны час напісаных твораў? Што агульнага ў гэтых настаўнікаў? У чым яны бачылі сваю прызначэнне і якую ўзнагароду атрымалі?

(Абодва настаўнікі любілі вучняў і жылі іх клопатамі, сваё прызначэнне бачылі ў служэнні ім і ў выхаванні чалавечых каштоўнасцей. Узнагарода – любоў, павага і прызнанне выхаванцаў)

Вучні не забылі сваю настаўніцу Алену Адамаўну, хоць у гэты вечар у іх было многа клопатаў, многа падзей. Яны прыйшлі да сваёй любімай настаўніцы, ведаючы, што яна іх чакае. І яна была шчаслівай, нягледзячы на смяротную хваробу. Яна зразумела, што яе вучні здалі не толькі выпускныя экзамены, але і галоўны экзамен у жыцці кожнага – экзамен на чалавечнасць. А гэта найвялікшая ўзнагарода настаўніку.

Ітак, падводзім вынікі ўрока: Дык што ж такое подзвіг у разуменні Быкава? (Вучні адказваюць на пытанні)

Закончыць нашу размову мне хочацца словамі Р.Барадуліна, які назваў Быкава апосталам нацыі

Нашча трэба чытаць Васіля Быкава

Нашча трэба думаць пра Васіля Быкава

Нашча трэба хінуцца да святла слова ягонага….

Васіль Быкаў.Гэта пароль сумлення і мужнасці, чулаці і рашучасці, гэта пароль нашай шматпакутнай Беларусі.

Настаўнік аналізуе адказы вучняў, каменціруе і выстаўляе адзнакі.

Дамашняе заданне: Напісаць водгук на адзін з твораў Васіля Быкава.

Рэфлексія:( навучэнцам прапануюцца карткі)

Урок быў карысны для розуму і сэрца

-Прымусіў задумацца

-Прынёс задавальненне

-Пакінуў пры сваім

-Пакінуў раўнадушным

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-разважанне iconУрок-разважанне
...

Урок-разважанне iconПаглыбленне паняцця пра разважанне. Напiсанне нататкi каго можна назваць сапраудным сябрам
План-канспект урока па беларускай мове у 8 класе на тэму: «паглыбленне паняцця пра разважанне. Напiсанне нататкi «каго можна назваць...

Урок-разважанне iconУрок теми%
Ева Лисинан “Мускав кушак сене чапа кёлартём???” калав тёрёх ирттермелли урок план. (1-м ш урок)

Урок-разважанне iconУрок второй. Новизна Урок третий. Привычное еще не лучшее
Урок восемнадцатый. Когда судьба вас прополощет, как грязное белье (Избавление от комплекса неудачника)

Урок-разважанне iconУрок тринадцатый. Кооперация Урок четырнадцатый. Неудача Урок пятнадцатый. Терпимость Урок шестнадцатый. Золотое Правило думай и богатей мысль это рычаг Человек, который «придумал»
Урок настойчивости ценой в пять­десят центов Необыкновенная власть ребенка Все, что нужно, — это одна глубокая идея «Не­возможный»...

Урок-разважанне iconУрок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"
...

Урок-разважанне iconУрок пачынаецца з літаратурнай загадкі, паколькі па праграме ў 5-м класе мы знаёміліся з вершам Н. Мацяш "Калыханка маме."
Урок пабудаваны з прымяненнем прэзентацыі, створанай у праграме Power Point. Цяпер у педагагічнай літаратуры такому ўроку надаюць...

Урок-разважанне iconУрок прэзентацыя
Сёння ў нас незвычайны ўрок па беларускай мове. Па-першае, у нас шмат гасцей, прывітаем ІХ усмешкай, па-другое ўрок з выкарыстаннем...

Урок-разважанне iconУрок физики по теме «Закон Ома для участка цепи»
Сегодня у нас необычный урок. Наш урок пройдет в экспериментальной лаборатории, в которой мы проведем опыты и установим закономерности...

Урок-разважанне iconМуниципальное общеобразовательное учреждение
Тип урока: Урок изучения нового материала с мультимедийным сопровождением, комбинированный урок

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка