Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме "Правапіс слоў з літарамі е, ё я"




НазваУрок беларускай мовы ў 2 класе па тэме "Правапіс слоў з літарамі е, ё я"
Дата канвертавання30.11.2012
Памер54.92 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная агульнаадукацыйная ўстанова

“Сярэдняя школа № 36 г. Мінска”


Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме

“Правапіс слоў з літарамі е, ё - я”


Настаўніца: Галіноўская Ірына Міхайлаўна


Мінск 2011

Урок беларускай мовы ў 2 класе


Тэма: Правапіс слоў з літарамі е, ё – я.

Мэта:

1. Пазнаёміць з асаблівасцямі правапісу слоў з е, ё, я; вучыць знахо- дзіць перша склад перад націскам, у залежнасці з гэтым правільна выбіраць галосныя літары; вучыць правільна пісаць словы з галоснымі е, ё – я; узбага-

чаць слоўнікавы запас вучняў;

2. Развіваць увагу, мысленне, памяць, звязнае вуснае маўленне;

3. Выхоўваць уважлівыя адносіны да родных, жаданне павіншаваць іх з навагоднімі святамі.

Абсталяванне: карткі для парнай работы, карткі да схемы-апоры, алгарытм да новага правіла, індывідуальныя карткі з тэкстам навагодняга віншавання, мульцімедыйная прэзентацыя.


Ход урока


I. Арганізацыйны момант


- Я рада вас вітаць на ўроку, дзе мы маем магчымасць размаўляць на роднай мове. Жадаю поспехаў у вашай працы на ўроку і добразычлівых адносін адзін да аднаго.


II. Праверка дамашняга задання.


- А спачатку давайце праверым, як вы папрацавалі дома (слайд).


На дошцы:

с..сна б..ру

в..рона з р..днага б..ку


- Чаму са слоў я ўтварыла такія пары? (У словах 1-га слупка трэба пісаць галосную а,а ў словах 2-га слупка – галосную о)

- Растлумачце выбар галосных.


III. Чыстапісанне


- Каб падрыхтаваць вашу руку да напружанай працы на ўроку, як заўсёды, пачнем з хвілінкі чыстапісання.

- Сёння я прапаноўваю вам вось такое практыкаванне:

её я

- Сёння гэтыя галосныя будуць галоўнымі гераінямі нашага ўроку.

- Як вы думаеце, чаму галосныя е, ё я паставіла разам, у пару, а галосную я – асобна? (Выказванні дзяцей)

IV. Пастаноўка задач урока


- Каб праверыць вашы здагадкі, вам трэба папрацаваць у парах.

- Перад вамі ляжаць лісточкі з надрукаванымі словамі. Прачытайце словы 1-га слупка, потым - 2-га. Да слоў 1-га слупка падбярыце словы аднолькавыя або блізкія па значэнні з 2-га слупка і злучыце іх алоўкам.


снег дзянёк

дзень сняжок

лёд гняздо

гнёзды лядок


- Праверце, калі ласка, ці так вы злучылі. (Слайд)


снег – сняжок

дзень – дзянёк

лёд – лядок

гнёзды – гняздо


- Запішыце гэтыя пары слоў у сшытак. Уважліва яшчэ раз палядзіце на словы. Ці ні ўзніклі ў вас якія-небудзь пытанні? (Чаму ў словах 2-га слупка напісаны іншыя галосныя?)

- Карыстаючыся словамі “даведацца”, “навучыцца”, раскажыце, чым вы сёння будзеце займацца на ўроку. (Слайд з тэмай урока).


V. Назіранне за моўнай з’явай.


- Успомніце, ад чаго ў нас залежыў правапіс галосных о, э – а? (Ад націску).

- Давайце палядзім, можа і тут ён вырашыў пакамандаваць.

- Пастаўце націск у словах першага слупка. Што заўважылі? Якія літары напісаны ў націскных складах?

- Пастаўце націск у словах 2-га слупка. Дужкай выдзеліце склад, які стаіць адразу перад націскам. Падкрэсліце галосную ў гэтым складзе. Што заўважылі? (У гэтым 1-ым складзе перад націскам замест галосных е і ё з’явілася галосная я).

- Мы з вамі вывелі адно з галоўных правілаў беларускай мовы, якое трэба запомніць вельмі добра. А для чаго?


VI. Праца над правілам.


- Давайце прачытаем, як гэтае правіла расказвае нам падручнік.

- Адкрыйце яго на старонцы 100. (Правіла чытае настаўнік).

- Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе перад націскам?

- Перачытайце правіла яшчэ раз самастойна. А цяпер з дапамогай слоў, якія бачыце на дошцы, давайце саставім схему-апору і з яе дапамогай яшчэ раз узнавім новае правіла.


пад націскам першы склад перад націскам

е, ё я

1

лес лясок

клён 1

клянок


VII. Зарадка для вачэй.


VIII. Першаснае замацаванне.


- А зараз давайце паспрабуем прымяніць наша новае правіла на практыцы. Я прапаноўваю вам выканаць практыкаванне 193. Давайце прачытаем, што неабходна выканаць у практыкаванні.

- А як вы будзеце выбіраць, якую літару трэба ўставіць?

- Складаем план вашых дзеянняў. (Адначасова ён з’яўляецца на дошцы).

1. Стаўлю націск.

2. Склад націскны – пішу е ці ё.

3. Склад першы перад націскам – пішу я.


- Першы радок слоў – I рад, другі радок – II рад, трэці радок– III рад. Перш чым запісаць вашы словы, давайце іх разам са мной прачытаем. А цяпер запішыце іх.

- Давайце праверым. (Слайд).

- Растлумачце выбар вашых літар.


IX. Замацаванне вывучанага.

1. Развіццё мовы.

- Большасць слоў, якія мы з вамі пісалі сёння, звязаны з якой парой года? (Зімой).

- Якое самае любімае зімовае свята амаль у кожнага дзіцяці і дарослага? (Новы год).

- Раскажыце, як ваша сям’я святкуе Новы год. Выкарыстайце для гэтага словы і спалучэнні слоў, якія бачыце на экране.


упрыгожваем ёлку

рыхтуем падарункі

ходзім ў госці

загадваем жаданні

весялімся

спяваем песні

падарункі Дзеда Мароза


2. Самастойнае праца.


- Як вы віншуеце з Новым годам сваякоў, якія жывуць у іншых гарадах, краінах і не прыязджаюць да вас на Новы год? (Пасылаем пісьмы, паштоўкі).

- У кожнага з вас ляжыць віншаванне, якое можна напісаць сваім бабулям і дзядулям. Давайце яго прачытаем.


Дарагія бабуля і дз_дуля!

Віншую вас з Новым годам! Жадаю зд_роўя, шчасця, св_точнага настрою.

Ваша ўнучка ________ .


- Ці можна у такім выглядзе адправіць віншаванні?

- Устаўце прапушчаныя літары і дапішыце сваё імя. За дапамогай звярніцеся да вокладкі свайго сшытка.

- Давайце праверым і растлумачым, якія літары трэба ўставіць у словы. (Слайд).


X. Вынік урока. Рэфлексія.


- Наш урок набліжаецца да заканчэння. Зараз з дапамогай слоў

даведаўся

навучыўся

запомніў

раскажыце аб сваёй працы на ўроку.


- На вашых паштоўках намаляваны снегавікі. Калі вы пра сябе сёння можаце сказаць: “Я ўсё добра зразумеў і магу ісці далей”, - размалюйце яго ў зялёны колер. Калі: “Я ўсё добра зразумеў, але мне трэба быць больш уважлівым”, - у жоўты. І калі: “Мне трэба яшчэ раз усё паўтарыць”, - у чырвоны.

- Падыміце свае паштоўкі ўверх. (Настаўнік глядзіць на снегавікоў і задае некаторым вучням пытанні).


XI. Дамашняе заданне.


Практыкаванне 197.


- Я вельмі сёння задаволена вамі, дзякуй вам за выдатную працу на ўроку.

.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме \"Правапіс слоў з літарамі е, ё я\" iconКазлоўшчынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Урок беларускай мовы ў 4 класе Тэма: Род назоўнікаў Настаўнік пачатковых класаў Юрчык С. С
Мэта: адпрацоўваць уменні вызначаць род назоўнікаў, правільна спалучаць ІХ з іншымі словамі; актуалізаваць веды пра антонімы; замацоўваць...

Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме \"Правапіс слоў з літарамі е, ё я\" iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме \"Правапіс слоў з літарамі е, ё я\" iconУрок беларускай мовы ў 5 класе. Правапіс прыставак на зычны
...

Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме \"Правапіс слоў з літарамі е, ё я\" iconУрок беларускай мовы у 9 класе па тэме
Тэма: “Народ жыве, пакуль жыве яго памяць”. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме \"Правапіс слоў з літарамі е, ё я\" iconУрок беларускай мовы ў 2 класе
Каб даведацца, якія веды вы ўжо атрымалі па гэтай тэме, выканаем тэставыя заданні. Ацаніце свае веды на чароўных лінеечках да выканання...

Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме \"Правапіс слоў з літарамі е, ё я\" iconУрок беларускай мовы ў 3 класе
Мэта: пазнаёміць вучняў са словамі з супрацьлеглым значэннем, фарміраваць уменне падбіраць антонімы з шэрагу прапанаваных слоў; узбагачаць...

Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме \"Правапіс слоў з літарамі е, ё я\" iconАдкрыты ўрок па тэме,, Дзеепрыслоўны зварот’’ у 7 б класе Мэта
Арфаграфічная хвілінка,,Правапіс мяккага знака’’. Спачатку дыктоўка, потым праверка,,па ланцужку’’

Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме \"Правапіс слоў з літарамі е, ё я\" iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме \"Правапіс слоў з літарамі е, ё я\" iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок беларускай мовы ў 2 класе па тэме \"Правапіс слоў з літарамі е, ё я\" iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка