ЗАЦВЕРДЖАНА Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” ______________ № ____
Палажэнне аб метадычным савеце дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
1. Агульныя палажэнні 1.1. Метадычны савет (далей М/С) з'яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы школы, прафесійным калектыўным органам, аб'ядноўваючым на добраахвотнай аснове педагогаў, у мэтах ажыццяўлення кіраўніцтва метадычнай дзейнасцю. М/С садзейнічае рашэнню пытанняў арганізацыі адукацыйнага працэсу на высокім навукова-метадычным узроўні, ажыццяўленні метадычнай дапамогі педагогам. М/С ствараецца для калегіяльнага рашэння задач вучэбна-метадычнага характару. Прынцыпамі дзейнасці М/С з'яўляюцца: раўнапраўе членаў, калегіяльнасць, галоснасць у рашэнні пытанняў, прыярытэтнасць інтарэсаў асобы. Склад М/С і кіраўнік зацвярджаецца загадам дырэктаэа школы. У склад М/С уваходзяць прадстаўнікі адміністрацыі, кіраўнікі школьных метадычных фарміраванняў, настаўнікі высокай кваліфікацыі. 2. Мэты і задачы М/С 2.1. Забеспячэнне гнуткаспі і аператыўнасці метадычнай работы школы. Каардынацыя дзеянняў метадычных фарміраванняў, творчых груп настаўнікаў па накірунках дзейнасці. Садзеянне ва ўдасканаленні праграм вучэбных дысцыплін, выяўленне і разгляд актуальных педагагічных праблем, ад вырашэння якіх залежыць выніковасць адукацыйнага працэсу. Садзеянне ў пошуку і выкарыстанні ў адукацыйным працэсе сучасных методык, формаў, сродкаў і метадаў выкладання, новых педагагічных тэхналогій. Стымуляванне ініцыятывы і актывізацыя творчай дзейнасш педкалектыву, накіраванай на ўдасканаленне, абнаўленне і развіццё адукацыйнага працэсу і працы настаўніка. 3. Функцыі і правы 3.1. М/С выконвае функцыі: 3.1.1. Распрацоўкі і вызначэнне праграмы развіцця, садзеянне ў распрацоўцы плана работы школы на навучальны год; 3.1.2. Распрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленню структурных і змястоўных кампанентаў адукацыйнага працэсу; 3.1.3. Аналізу і экспертьоы лакальных актаў школы, аўтарскіх праграм факультатыўных заняткаў па прадметах; Абагульнення і прапаганды педагагічнага вопыту; Аказання арганізацыйна-метадычнай дапамогі ў распрацоўцы творчых (праблемных) тэм даследванняў настаўнікам, рабоце секцый навуковага аб'яднання вучняў. 3.2. М/С мае права: 3.2.1. Выносіць рашэнне аб прыняцці праграм навучання агульнаадукацыйным прадметам пры аказанні дадатковых паслуг; 3.2.2. Вывадаць водгукі , рэцэнзіі на аўтарскія праграмы навучання, рэкамендацыі вучэбна-метадычнага характару; Рэкамендаваць вучэбна-метадычныя матэрыялы настаўнікаў для публікакцыі ў школе; Выносіць экспертнае заключэнне па выніках вывучэння праектаў і дзейнічаючых лакальных актаў; 3.2.5. Аналізаваць вынікі прафесійнага росту настаўнікаў, прапаноўваць іх вопыт работы да абагульнення; 3.2.6. Прапаноўваць педагагічнаму савету вучэбны план работы, эфектыўныя формы і метады навучання, ініцыяваць новыя педагагічныя тэхналогіі; 3.2.7. Ацэньваць дзейнасць метадычных фарміраванняў , заслухоўваць настаўнікаў па асобных пытаннях арганізацыі метадычнай работы, прымаць план арганізацыі навукова-практычных канферэнцый настаўнікаў і вучняў; 3.2.8. Выносіць заключэнні на утрыманне заданняў конкурснага характару і выніковай атэстацыі вучняў, абмяркоўваць прапановы па правядзенню з імі масавых мерапрыемстваў пазнаваўчага характару (алімпіяд, конкурсаў, канферэнцый, фестывалей і інш.) 4. Асноўныя формы работы М/С 4.1. Правядзенне семінараў, арганізацыйна-дзейнасных гульняў, пасяджэнняў савета, практыкумаў, семінараў Фарміраванне сеткі метадычных фарміраванняў. Выяўленне, абагульненне і распаўсюджанне эфектыўнага педагагічнага вопыту. 4.4. Лекцыі, даклады, паведамленні, дыскусіі па методыцы навучання і выхавання, пытаннях агульнай педагогікі і псіхалогіі. 5. Арганізацыя работы і структура 5.1. М/С будуе сваю работу на аснове плана работы, прымаемага педагагічным саветам і зацвярджаемага дырэктарам школы на год. 5.2. Кіраўніцтва дзейнасцю М/С ажыццяўляе яго старшыня, які прызначаецца загадам дырэктара школы. У адсутнасць старшыні яго функцыі выконвае намеснік. У склад М/С уваходзяць прадстаўнікі адміністрацыі, кіраўнікі школьных метадычных фарміраванняў, настаўнікі высокай кваліфікацыі. Пасяджэнні М/С праводзяцца па зацверджанаму плану не радзей аднаго разу ў чвэрць. Арганізацыю пасяджэнняў М/С, фіксаванне яго дзейнасці ажыццяўляе сакратар М/С, які выбіраецца на першым пасяджэнні тэрмінам на адзін навучальны год. Па кожнаму з абмяркоўваемых на пасяджэнні пытанняў прымаюцца рэкамечдацыі, якія фіксуюцца ў пратаколах. Нумарацыя пратаколаў вядзецца ад пачатку навучальнага года. Рашэнні М/С прымаюцца большасцю галасоў пры наяўнасці на пасяджэнні не менш дзвюх трэцяў яго членаў. Пры роўнай колькасці галасоў рашаючым з'яўляецца голас старшыні М/С. 6. Дакументацыя М/С Палажэнне аб М/С Банк дадзеных аб педагагічных і кіруючых работнікаў педагагічнага калектыва. Аналіз работы за работы за мінулы год. План работы М/С на бягучьі навучальны год. Тэма метадычнай работы. Перспектыўны план атэстацыі педработнікаў на бягучы год. Перспектыўны план павышэння кваліфікацыі педкадраў. Графік павышэнння кваліфікацыі педкадраў набягучы год. Графік правядзення адкрытых урокаў і пазакласных мерапрыемстваў. Звесткі аб прафесійных патрэбах настаўніка (па выніках дыягностыкі) Праграмы па прадметах, курсах павыбару, факультатыўных заняткаў. План работы школы маладога настаўніка. Пратаколы пасяджэнняў М/С 7. Кантроль дзейнасці М/С 7.1. У сваёй дзейнасці М/С падпарадкоўваецца педагагічнаму савету, кантроль за дзейнасцю М/С ажыццяўляецца дырэктарам школы, яго намеснікамі па вучэбнай рабоце у адпаведнасці з планамі метадычнай работфы і ўнутрышкольнага кантролю.
|