Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек




НазваШтогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек
Дата канвертавання30.11.2012
Памер41.41 Kb.
ТыпДокументы
Pank1103vorhany


Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек


100 мільярдаў беларускіх рублёў. Такую суму беларускі ўрад мяркуе выдаткаваць на стварэньне Агульнага нацыянальнага цэнтру хірургіі і трансплянталёгіі. Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, штогод патрэбу ў перасадцы ворганаў і ствалавых клетак маюць звыш 2,5 тысячы грамадзянаў. Лічыцца, што з адкрыцьцём новай установы адпаведная дапамога будзе ажыцьцяўляцца ў нармальным аб’ёме, а ня так, як цяпер, -- у адзінкавых выпадках. Нашая карэспандэнтка пабывала сёньня ў менскім шпіталі нумар 9, на базе якога, плянуецца стварыць Нацыянальны цэнтар.


Алена Струвэ


Гэтую ноч 35-гадовая Людміла правядзе ў гематалягічным аддзяленьні менскай “дзевяткі”. Сымпатычная, спартыўнага выгляду жанчына ня ёсьць ані хворай, ані мэдыкам. Яна – донар. Сёньня Людміле зрабілі даволі звыклую для яе апэрацыю – забор коснага мозгу.


(Людміла: ) “Усё гэта робіцца пад поўным наркозам. 100 праколаў зрабілі ў тазавыя косьці, паколькі трэба ня менш аднаго літра коснага мозгу. Ну і пасьля такой апэрацыі выпісваюць, звычайна, на наступны дзень”.


Рэцыпіент Людмілы – 30-гадовая Ірына, якая хварэе на лейкемію. У выніку хіміятэрапіі ў арганізме хворай жанчыны зьнішчаныя ня толькі ракавыя клеткі, але і неабходныя для тварэньня крыві лейкацыты ды трамбацыты. Каб выратаваць сытуацыю, патрэбныя донарскія ствалавыя клеткі. У выніку іхнага дзяленьня пачне выпрацоўвацца здаровая кроў.


Лекар-гематоляг Аляксандар, які робіць такія апэрацыі, не дае стоадсоткавай гарантыі посьпеху.


(Аляксандар: ) “Мы перасаджваем донарскія ствалавыя клеткі. Аднак потым можа быць такая праблема: а раптам яны несумяшчальныя, бо тады імунітэт пачне змагацца з усім і ў выніку чалавек гіне. Тут сумяшчальнасьць мусіць быць пэўнай”


10 год таму Аляксандар адным зь першых у Беларусі зрабіў гэтак званую алягенную трансплянтацыю - ягонай пацыентцы з ракам малочнай залозы былі перасаджаныя ня донарскія, а ўласныя ствалавыя клеткі.


Аляксандар бачыць будучыню менавіта за такім відам трансплянтацыі. Што да стварэньня Нацыянальнага Цэнтру трансплянталёгіі, то да яго лекар ставіцца даволі скэптычна.


(Аляксандар: ) “Увогуле само па сабе такое паняцьце як транспланталёгія сярод вядучых мэдыкаў сьвету не існуе. Напрыклад, трансплянтацыя ныркі --гэтым займаюцца ўролягі, нэфролягі. Трансплантацыя коснага мозгу -- гэтым займаюцца гематолягі, анколягі, пячонкі – гэтым займаюцца гепатолягі. Гэта зусім розныя рэчы. Я ня ведаю, наколькі гэта ёсьць сумяшчальным і ці варта гэта рабіць у межах адзінага цэнтру?“


Тым часам кіраўнікі дзевяткі перакананыя. што стварэньне такога цэнтру здолее вырашыць шэраг праблемаў, а менавіта наладзіць сувязь з усімі рэанімацыямі краіны, сабраць поўную інфармацыю пра наяўнасьць донарскіх ворганаў і ў выніку дапамагчы не адзінкам, а тысячам. Паводле намесьніка галоўнага лекара дзевятага клінічнага шпіталю Алега Румо, пакуль у Беларусі падобная служба арганізаваная кепска. Каардынацыя "донарскія ворганы -- апэрацыйныя" існуе выключна у Менску.


(Румо: ) “У нас, у “дзевятцы”, самая вялікае нэйрахірургічнае аддзяленьне і таму найбольшая колькасьць такіх патэнцыйных донараў. Мы праводзім адзін кансыліюм -- канстатуем сьмерць мозгу. Праз шэсьць гадзінаў – яшчэ адзін паўторна. За гэтыя шэсьць гадзінаў імкнемся зьвязацца са сваякамі. Калі не зьвязаліся, то паводле нашага заканадаўства, мэдыкі маюць права карыстацца ворганамі. У тым выпадку, калі сам пацыент пры жыцьці ня склаў завяшчаньня супраць. Потым праз шэсьць альбо праз дванаццаць гадзінаў мы прымаем рашэньне вялікім кансыліюмам адносна выманьня ў пацыента воргана"


( Гукі: апарат штучнага дыханьня)


Гэты малады чалавек, які ляжыць у рэанімацыйным пакоі дзявяткі і значыцца ў мэдычных дакумэнтах як неапазнаны. У яго несумяшчальная з жыцьцём траўма галаўнога мозгу. Праведзенныя сёньня дасьледаваньні крыві паказалі, што малады чалавек можа быць донарам. Праз 12 гадзінаў ён будзе адключаны ад апарату штучнага дыханьня, а ягоную нырку перасадзяць іншаму чалавеку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек iconБальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу?
Штогод вну беларусі выпускаюць 74 тысячы маладых спэцыялістаў. Гэта ўдвая болей, чым 10 год таму

Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек iconПаводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў
Як кажуць спэцыялісты, прыблізна кожны дзесяты “саюз” не рэгіструецца. У 2006 годзе па-за шлюбам нарадзіліся 22 тысячы дзяцей, што...

Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек iconГрошы на рамонт беларускіх дарог будуць зьбіраць з усіх "матарызаваных"
Мы працягваем высьвятляць прычыны нездавальняючага паказьніка аварыйнасьці ў Беларусі. Сёньня закранем тэму аўтамабільных дарогаў,...

Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек iconШтогод ў Беларусі рэгіструецца 68 тысячы шлюбаў. 52: адсоткі сем’яў распадаюцца. 30% параў, якія хочуць узяць шлюб мяняюць свае намеры ўжо пасьля таго, як
Чырвоным моры. Праз год ліставаньняў адважылася на радыкальны крок І пераехала ў Паўночную Афрыку. Неўзабаве з дапамогай новых сяброў...

Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек iconПравядзенне аграрнай рэформы ў палескім ваяводстве
Савецкай Расіі (які выступіў таксама па даручэнню ўрада Савецкай Беларусі) І ўрада Савецкай Украіны, з аднаго боку, І ўрадам Польшчы...

Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек iconЗабруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя
Паводле Цэнтру маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Беларусі, асноўнай крыніцай шкодных выкідаў у беларускіх гарадох зьяўляецца аўтатранспарт...

Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек iconПлан прыёму ў аспірантуту на 2012 год падрыхтоўка навуковых кадраў для ўласных патрэб
Навуковая арганізацыя, якая мае патрэбу ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі

Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек iconШаноўныя чытачы! У гэтым нумары мы працягваем друкаваць праект вучаніц гімназіі Курносенка Марыі І Дзяжурка Ганны І настаўніцы гімназіі Жаўняк Наталлі Валер’еўны
Больш за тры тысячы чалавек з Беларусі, Расіі, Шатландыі, Літвы, Эстоніі, Германіі, Польшчы І іншых краін прымалі ў ім удзел. Акрамя...

Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек iconПаводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым
Пакуль рэкордная колькасьць замежных турыстаў 90 тысяч чалавек – наведала Беларусь летась. Абсалютная бальшыня гасьцей – транзытныя...

Штогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек iconУ маскве сёлета былі асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал". На
Беларусі. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У начных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка