Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні




НазваСёньня ў літаратурнай гасьцёўні
Дата канвертавання29.11.2012
Памер85.54 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 236


(22 лютага 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот.

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні 2

Навуковая канфэрэнцыя да 450-годдзя Льва Сапегі 2

Хрысьціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа 3

Да пытаньня абароны жанчын і дзяцей у Беларусі 4

Летні ўнівэрсытэт у Швэцыі 4

Падтрымка дасьледваньняў студэнтаў і аспірантаў 4

Міфы і легенды ад Нёмана да Буга 5

Уратаваць прыродную спадчыну 6

Злучаныя Штаты для школьнікаў 6




Падзеі:

уверх

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні


Сустрэча з Уладзімірам Арловым, што была папярэдне прызначаная на сёньня, 22 лютага, пераносіцца на 1 сакавіка. Сёньня на паседжаньне літаратурнай гасьцёўні Таварыства Беларускай школы запрошаны вядомы мовазнаўца Іван Якаўлевіч Лепешаў.

Іван Лепешаў – доктар філалагічных навук, прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы, дасьледчык фразеялогіі і фразеяграфіі сучаснай беларускай мовы, стылістыкі, культуры маўленьня; аўтар 20 кніг і каля 300 навуковых артыкулаў і рэцэнзій.

Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул.Будзённага, 48а, п.44. Пачатак – а 18-ай гадзіне.




уверх




Абвесткі:



Навуковая канфэрэнцыя да 450-годдзя Льва Сапегі


4-5 красавіка на базе гістарычнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта мае адбыцца міжнародная навуковая канфэрэнцыя “Леў Сапега (1557-1633 г.) і яго час”, прысьвечаная 450-годдзю з дня нараджэньня буйнога дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, рэдактара Статута Вялікага Княства Літоўскага.

Да ўдзелу запрашаюцца гісторыкі, прававеды, філолагі, культуролагі, філосафы, дасьледчыкі эпохі і постаці Льва Сапегі.

На канфэрэнцыі плануецца абмеркаваць наступнае кола пытаньняў:

-Гістарыяграфія. Крыніцы. Архівы

-Эпоха Льва Сапегі

-Унутраная палітыка

-Зьнешняя палітыка і дыпламатыя

-Грамадзка-палітычнае жыцьцё

-Сацыяльна-эканамічнае развіцьцё

-Культура

-Рэлігія і царква

-Мова і літаратура

-Права

-Асоба Льва Сапегі

  Рабочыя мовы канфэрэнцыі: беларуская, украінская, польская, руская, ангельская.

Заяўка на ўдзел мусіць утрымліваць наступныя зьвесткі:

-Тэма даклада (паведамленьня)

-Прозьвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка канферэнцыі

-Вучоная ступень і званьне, пасада

-Індэкс і адрас (службовы і хатні)

-Тэлефон з указаньнем кода горада, e-mail

Апошні тэрмін падачы заявак – 24 лютага.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на е-mail: e.mikishko@grsu.by  , s_maro@tut.by , альбо па тэлефонах: + 375 0152 -77-06-13; + 375 0152-77-07-94 .

уверх


Хрысьціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа


20 красавіка на базе гістарычнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта мае адбыцца рэспубліканская навукова-тэарэтычная канфэрэнцыя “Хрысьціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа”.

   Праблемнае поле канфэрэнцыі:

-Гістарыяграфія і крыніцы

-Тэарэтыка-метадалагічныя падыходы

-Хрысьціянства Беларусі як поле цывілізацыйнага дыялогу і палітычнага супрацьстаяньня

-Канфэсійная трансфармацыя Беларусі ў кантэксьце эўрапэйскіх рэлігійна-палітычных і духоўна-культурных працэсаў

-Канфэсійнае пытаньне на Беларусі ў сістэме эўрапэйскіх міжнародных адносінаў

-Узаемасувязь дзяржаўна-палітычных і рэлігійных прыярытэтаў.

-Актывізацыя грамадзка-палітычнага жыцьця на тле ломкі рэлігійных традыцый

-Хрысьціянскае асьветніцтва 

-Інтэлектуальна-культурныя рухі ў адказ на канфэсійныя трансфармацыі

-Мастацкая спадчына хрысьціянства

-Нізавая хрысьціянская культура

-Этнагенэз і дэнацыяналізацыя беларусаў – месца ў іх хрысьціянства

-Хрысьціянства ў мэнталітэце беларускага народа

-Этнаканфэсійныя стэрэатыпы  беларусаў.

 Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская. 

Апошні тэрмін падачы заявак – 28 студзеня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на е-mail: e.mikishko@grsu.by  , s_maro@tut.by , альбо па тэлефонах: + 375 0152 -77-06-13; + 375 0152-77-07-94.

уверх


Да пытаньня абароны жанчын і дзяцей у Беларусі


Юрыдычны сэмінар “Абарона жанчын і дзяцей у Беларусі” мае адбыцца 2-6 чэрвеня.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты-правазнаўцы і маладыя журналісты.

Асноўныя задачы сэмінара:

-Перадаць удзельнікам веды пра нацыянальную і міжнародную сістэмы абароны жанчын і дзяцей;

-Павысіць кваліфікацыю маладых журналістаў і студэнтаў-правазнаўцаў (перавага аддаецца для супрацоўнікаў студэнцкіх прававых клінік) па пытаньнях абароны жанчын і дзяцей;

-Перадаць ноў-хау спецыялістаў з Украіны па зборы доказаў і прадстаўленьні іх у судзе па кампенсацыі маральных страт;

У сэмінары возьмуць удзел экспэрты з Украіны і Польшчы.

Ахвотныя да ўдзелу мусяць запоўніць анкету, якая знаходзіцца па адрасе:

http://www.iaps-ci.org/ru/doing/dsem07.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 красавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Алены Валачай па тэлефоне + 38044 223 48 57 альбо эл. пошце: vlennika@gmail.com .

уверх

Летні ўнівэрсытэт у Швэцыі


Швэдзкі інстытут запрашае да ўдзелу у праграме трэцяга летняга ўнівэрсытэта (The Visby Programme Summer University).

 Мэтай праграмы летняга ўнівэрсытэта зьяўляецца стварэньне форуму для ўсебаковай крытычнай дыскусіі адносна ролі і ўзьдзеяньня сацыяльных навук на грамадзтва.

Падчас правядзеньня летніка плянуюцца разнастайныя інтэнсыўныя двухтыднёвыя летнія курсы ў сфэры сацыяльных навук для студэнтаў з Беларусі, Украіны і Расеі. Запланаваныя заняткі ва ўніверсытэтах і вышэйшых народных школах Швэцыі на працягу чэрвеня, ліпеня, жніўня і пачатку верасьня. Сёлета прапаноўваецца чатыры курсы для падрыхтоўчага ўзроўню і адзін – для маладых выкладчыкаў унівэрсытэтаў ўзросту 25-35 год.

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка.

Дадатковая інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: http://www.si.se/templates/Com .


уверх

Падтрымка дасьледваньняў студэнтаў і аспірантаў


Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Эўрапэйская камісія і Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне па навукова-дасьледніцкіх і інфармацыйна-адукацыйных праграмах “Разьвіцьцё” абвяшчаюць спабор для студэнтаў і асьпірантаў.

Мэтай спабору зьяўляецца падтрымка навуковых дасьледваньняў па праблемах бежанцаў, міграцыі, адсутнасьці грамадзянства, талеранцыі і полікультурнай адукацыі.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца студэнты 1—4 курсаў і асьпіранты 1—2 года дзённай формы навучаньня.

Працы могуць быць напісаныя па наступных тэмах:
-Міграцыя ў сучасным сьвеце, яе сьпецыфіка ў РБ;
-Безграмадзянства – шляхі вырашэньня;
-Сувязь паміж міграцыяй і прытулкам;
-Значэньне талеранцыі і полікультурнай адукацыі ў шматнацыянальным грамадзтве.


Апошні тэрмін падачы напісанай працы – 25 траўня.

Матэрыялы прадстаўляюцца ў друкаваным ці электронным выглядах на беларускай ці расейскай мовах. Пераможцы спабору атрымаюць штомесячныя стыпендыі ў памеры 200 тысячаў беларускіх рублёў у перыяд зь верасьня па сьнежань 2007 года.

Анкеты ўдзельнікаў і больш падрабязная інфармацыя разьмешчаныя на вэб-пляцоўках: http://www.evolutio.info , http://un.by/news/belarus/13-02-07-01.html ).

Кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне: (017) 284-00-13 альбо эл.пошце: stud2007@evolutio.info

Паводле www.hart.3dway.org

уверх





Не спазьніся!



Міфы і легенды ад Нёмана да Буга


Да 15 сакавіка прымаюцца заяўкі на ўдзел у літаратурным спаборы “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”.

Спабор мае на мэце збор неапублікаваных літаратурных твораў (эсэ, апавяданьні, вершы), якія апісваюць легенды, міфы і звычаі Падляшша і Гарадзеншчыны.

Звяртаемся да ўсіх з прапановай захаваць ў літаратурнай форме арыгінальныя гісторыі, паданьні і міфы, а таксама нагадаць аб іх не толькі этнографам і гісторыкам, але і шырокаму колу людзей, якія цікавяцца культурай.

Для арганізатараў спабору таксама важна, каб аўтары прац дакладна апісалі тэрыторыю, зь якой паходзяць апавяданьні, а таксама людзей, ад якіх пачулі гэтыя гісторыі.

Працы прымаюцца на паштовы адрас: 230004, г.Гродна вул. Будзённага, 48а, п.11, альбо па электроннай пошце: trecisektar@yahoo.com

Максымальны памер працы – 10 старонак (1800 знакаў на старонцы).

Вынікі спабору будуць абвешчаныя 30 сакавіка.

Працы, адзначаныя журы спабору, будуць прадстаўленыя на Літаратурным Вечары пад час XII спатканьняў з прыродай і мастацтвам “UROCZYSKO” у Супраслі каля Беластоку, а таксама апублікаваныя ў кнізе “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга” (польска-беларускае выданьне).

Найбольш цікавая праца стане асновай сцэнару прадстаўленьня ў Кнышынскай пушчы ў чэрвені 2007 г.

Арганізатары спабору - грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь) і Таварыства “Uroczysko” (Беласток, Польшча).


уверх

Уратаваць прыродную спадчыну


Арганізатары: Фонд “Зялёныя лёгкія Польшчы” (Беласток) і грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гародня).

Міжнародны сэмінар па праблемах выратаваньня і найлепшага выкарыстаньня прыроднай спадчыны нашай часткі Эўропы. Мае адбыцца 30-31 сакавіка ў Супрасьлі (Польшча).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 28 лютага па адрасе: trecisektar@yahoo.com .


уверх

Злучаныя Штаты для школьнікаў


Арганізатары: Карпарацыя "American Center for Education and Research, Inc" .

Трохтыднёвая праграма азнаямленьня з культурай і нацыянальнымі асаблівасьцямі ЗША для вучняў старэйшых клясаў у пэрыяд летніх вакацый.

Кандыдаты павінны вучыцца ў 9-й або 10-й клясе сярэдняй школы, мець добрыя і выдатныя адзнакі, вывучаць ангельскую мову, быць грамадзянамі Беларусі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка.

Дадатковая інфармацыя па адрасе: Менск, праспэкт Незалежнасьці 169-512, або па тэл.: (375)-017-2181264, (375)-017-2181268.


уверх


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні iconСевярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні
Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі...

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні iconБеларуская дыялекталогія гэта вучэбная дысцыпліна, мэтай якой з’яўляецца даследаванне сучаснага стану дыялектаў на тэрыторыі Беларусі. Курс ахоплівае ўвесь
Каб дапамагчы дзецям у сельскіх школах авалодаць літаратурнай мовай, навучыць ІХ дакладна размяжоўваць сферы функцыянавання дыялектнай...

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні iconТд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
Гістарычная граматыка як адна з састаўных частак курса гісторыі беларускай мовы адрозніваецца ад другой яго часткі – гісторыі літаратурнай...

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні iconСёньня абмяркоўваюць выказваньне Лукашэнкі: тэставаньне не дазваляе ўлічыць усе якасьці абітурыента. Такую заяву кіраўнік краіны зрабіў сёньня ў часе нарады з
На форумах парталуtut by сёньня абмяркоўваюць выказваньне Лукашэнкі: тэставаньне не дазваляе ўлічыць усе якасьці абітурыента. Такую...

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні iconТанк Максім [сапраўднае імя. Скурко Яўген Іванавіч; іншыя псеўданімы Аўгень Бура, Віктар, А. Граніт, Жэнька, А. Cівep; 4(17) 1912, в. Пількаўшчына Вілейскага
Ссср (1948, за зборнік "Каб ведалі"), літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1959, за зборнік "След бліскавіцы"), Дзяржаўнай прэміі Беларусі...

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні iconСёньня футбольная зборная Беларусі сустракаецца з камандай Баўгарыі
Сёньня ў 20. 00 паводле менскага часу ў сталіцы Баўгарыі Сафіі на стадыёне “Васіл Левскі” адбудзецца вырашальная для беларускай футбольнай...

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні iconСёньня Яўгену Куліку споўнілася б 70
Сябры, родныя І блізкія Яўгена Куліка прыйшлі сёньня падвечар на Кальварыйскія могілкі Менску, каб ушанаваць памяць знакамітага мастака...

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні iconБеларуская мова ў інтэрнэце: віртуальная Беларусь ці "рэзэрвацыя"?
Сёньня мы завяршаем сэрыю матэрыялаў з дасьледаваньнем беларускага інтэрнэту, якую мы вялі з панядзелка. Сёньня мы шукаем адказ на...

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні iconГалосныя, агульныя з літаратурнай мовай

Сёньня ў літаратурнай гасьцёўні iconПараўнальная характарыстыка народнай І літаратурнай легенды

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка