Ці ёсьць на Вілейшчыне "няправільныя" барды?




НазваЦі ёсьць на Вілейшчыне "няправільныя" барды?
Дата канвертавання28.11.2012
Памер17.87 Kb.
ТыпВопрос

Kvia1008Noch



Ці ёсьць на Вілейшчыне “няправільныя” барды?


Трэці раённы фэстываль аўтарскай песьні і паэзіі “Вілейская хваля” ладзіўся ў палацы культуры гораду Вілейкі 7 кастрычніка. У імпрэзе бралі ўдзел удзельнікі самадзейных калектываў і гурткоў Вілейскага раёну, а таксама некаторыя госьці зь віцебскага аб’яднаньня аматараў аўтарскай песьні. Тым ня менш, аніводны з незалежных бардаў рэгіёну запрошаны ня быў. У чым адметны раённы бардаўскі фэст? Па адказ на пытаньне ў Вілейку скіраваўся Севярын Квяткоўскі.


Карэспандэнт: “Цэнтар Вілейкі не сустракае прыезджых афішамі з абвесткай пра фэстываль. Ля ўваходу ў Палац культуры зусім няшмат людзей: найперш удзельнікі, якія піючы піва з бутэрбродамі чакаюць пачатку гала-канцэрту і абвяшчэньня вынікаў конкурсу. Я скарыстаў паўзу, каб дазнацца чаму у праграме няма незалежных вілейскіх бардаў. Грамадзкі актывіст Аляксей Сюдак прывёў на прыклад вядомага далёка па-за межамі Вілейкі барда Алеся наркевіча:


“Яны баяцца, што наркевіч прасьпявае песьню пра бел-чырвона-белыя сьцягі. Упрынцыпе, нават калі ладзіць такі фэст на ўзроўні Вілейскага раёну, тут ёсьць каму выступць. Толькі, хто зараз там удзельнічае, я ня ведаю”.


Карэспандэнт: “Сходзім разам?”


Сюдак: “Сходзім”.


(голас са сцэны: «Вилейская волна», шалу-лалу-ла, шалу-лалу-ла)


Адзін з выступоўцаў – Сяргей Паўлоўскі – быў прадстаўлены дагім азначэньнем “старшыня аргкамітэту начальнік аддзелу культуры вілейскага райвыканкаму, паэт”:


“Шаноўнае спадарства, мы чулі шмат вартых слыху вершаў, харошых песень”.


Дзяўчына: “Я не магу жыць без каханьня, ну ты ж пачуй маё прызнаньне”.


Карэспандэнт: “Разам у імпрэзе ўзялі ўдзел 18 паэтаў і 14 бардаў.


У часе акустычнага выступу маладога гурту, адзін з выканаўцаў раптоўна спыніў граць, паказаў непрыстойны жэст, і пакінуў сцэну. Ужо на вуліцы ён патлумачыў:


“Для Лукашэнкі не сьпяваю. Гэта проста дзеля яго ўсё арганізавана”.


Наведаўшы на невялікі час імпрэзу, вілейскі бард Алесь Наркевіч пракамэнтаваў: “Упрынцыпе я ня супраць браць удзел у культурніцкіх імпрэзах, арганізаваных уладамі. Але каб жа дакладна ведаць, што яны будуць па-за ідэалёгіяй”.


18 паэтаў і 14 бардаў

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці ёсьць на Вілейшчыне \"няправільныя\" барды? iconКалі ёсьць разьмеркаваньне, то ці ёсьць бясплатная адукацыя?
Толькі з пэдагагічных навучальных установаў 23 справы былых выпускнікоў разглядаюцца цяпер у судох”

Ці ёсьць на Вілейшчыне \"няправільныя\" барды? iconКраязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці
Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь,...

Ці ёсьць на Вілейшчыне \"няправільныя\" барды? iconЗянон Станiслававiч, у чым вам бачыцца сутнасьць cёньняшняй дамовы, якая падпiсаная ў Крамлi?
Гэта ёсьць акт бяспраўны. Гэта ёсьць акт агрэсii I палiтычнай акупацыi. Вайна ў Чачэнii I палiтычная агрэсiя Расеi ў Беларусi гэта...

Ці ёсьць на Вілейшчыне \"няправільныя\" барды? iconРазбіраю навіну па пірамідзе
У прамысловых маштабах: На Вілейшчыне быў выяўлены самагонны апарат памерам з дом (загаловак)

Ці ёсьць на Вілейшчыне \"няправільныя\" барды? iconУрок па беларускай мове ў 8 класе
...

Ці ёсьць на Вілейшчыне \"няправільныя\" барды? iconА. Гулак: "Ёсьць праблема чалавечай маралі: чалавек ня можа забіваць іншага чалавека"
У 2005-м, пакараньне сьмерцю ўжывалася двойчы. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе практыкуецца сьмяротнае пакараньне....

Ці ёсьць на Вілейшчыне \"няправільныя\" барды? iconКалі ёсьць разьмеркаваньне, то ці ёсьць бясплатная адукацыя?
Дадзеных Міністэрства адукацыі Беларусі, за 2006 год толькі з пэдагагічных навучальных установаў 23 справы цяпер разглядаюцца ў судах....

Ці ёсьць на Вілейшчыне \"няправільныя\" барды? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Пакажам, колькі нас! У менску можна ісьці да пахаваньня Караткевіча на Ўсходніх могілках. У воршы й Віцебску ёсьць помнікі. Што рабіць...

Ці ёсьць на Вілейшчыне \"няправільныя\" барды? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Менску. А карыстальнік L u f t сьцьвярджае, што ў менчукоў цяпер ёсьць новая падстава ганарыцца сваім горадам: цяпер у Менску ёсьць...

Ці ёсьць на Вілейшчыне \"няправільныя\" барды? iconШто вы думаеце пра свабоду друку ў нашай краіне?
Польшчы. Нармалёвае тэлебачаньне ў нас можна глядзець толькі праз спадарожнік Дык ёсьць яна, тая свабода друку, ці не? Я лічу што...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка