Спампаваць 26.84 Kb.
|
Рэзалюцыя Беларускага Еўрапейскага Форуму МЫ, удзельнікі Беларускага Еўрапейскага Форуму, -усведамляючы адказнасць за будучыню Беларусі, -імкнучыся да пабудовы ў Беларусі дэмакратычнага, свабоднага, справядлівага і заможнага грамадства, -разумеючы Беларусь як неад’емную частку еўрапейскай цывілізацыі, заснаванай на спадчыне антычнасці, адраджэння, асветніцтва і ў асаблівасці хрысціянства, -прызнаючы, што інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую палітычную, эканамічную і культурную супольнасць ёсць неабходным чыннікам доўгатэрміновага развіцця Беларусі і гарантыяй дабрабыту, свабоды і абароненасці яе грамадзянаў, ЗАЯЎЛЯЕМ пра нашу падтрымку інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую супольнасць і наш намер спрыяць паглыбленню стасункаў Беларусі з Еўрапейскім саюзам; Прымаем да ўвагі распачаты дыялог паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім саюзам і настойваем на канструктыўных, узаемавыгадных, празрыстых і паслядоўных дзеяннях на карысць нашых народаў на глебе павагі да каштоўнасцяў чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, прававой дзяржавы і правоў чалавека; УХВАЛЯЕМ далучэнне Беларусі да праграмы Усходняга партнёрства Еўрапейскага саюзу і разглядаем паўнавартасны ўдзел нашай краіны ў гэтай праграме як гістарычны шанец Беларусі далучыцца да еўрапейскай сям’і народаў; ВЫКАЗВАЕМ заклапочанасць недастатковымі дзеяннямі беларускага ўраду па лібералізацыі палітычнага і эканамічнага жыцця ў краіне і лічым недапушчальным ужыванне рэпрэсіяў супраць палітычных апанентаў у Беларусі; ЗАКЛІКАЕМ дзяржаўныя структуры Беларусі, інстытуты і грамадзянаў Еўрапейскага саюзу спрыяць пашырэнню міжасабовых кантактаў паміж Беларуссю і краінамі Еўрапескага саюзу праз: -спрашчэнне працэдуры атрымання візаў, зніжэнне аплаты за візы і паступовую адмену візавага рэжыму; -пашырэнне эканамічных кантактаў, у першую чаргу ў плане падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, прывядзення беларускага заканадаўства да еўрапейскіх стандартаў, забеспячэння энергетычнай бяспекі Беларусі і ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёну; -падтрымку супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі і навучальнымі ўстановамі; -стварэнне камітэту Беларусь-ЕС ў рамках Форуму грамадзянскай супольнасці праграмы Усходняга партнёрства; ПАТРАБУЕМ ад беларускіх уладаў: -вызвалення палітвязняў і недапушчэння практыкі асуджэння па палітычных матывах; -паважаць свабоду сродкаў масавай інфармацыі, свабоду сумлення і веравызнання, свабоду сходаў і асацыяцыяў у Беларусі; -прыняць больш дзейсныя меры па эканамічнай лібералізацыі, гарантаванні адкрытага і справядлівага выбарчага працэсу і аднаўленні мясцовага самакіравання ў Беларусі; -прыспешыць нармалізацыю юрыдычных стасункаў Беларусі з ЕС, у прыватнасці падпісанне пагаднення аб Партнёрстве і супрацоўніцтве і далучэнне да Еўрапейскай палітыкі суседства; -адмяніць візавы рэжым для грамадзянаў ЕС. Для дасягнення сфармуляваных Форумам мэтаў МЫ ПРЫМАЕМ Праграму дзеянняў і РАСПАЧЫНАЕМ Еўрапейскую ініцыятыву, адкрытую для ўсіх зацікаўленых суб’ектаў. ЗАПРАШАЕМ Раду Еўрапейскай Інтэграцыі далучыцца ў якасці экспертнай структуры да рэалізацыі Праграмы дзеянняў. ЗАКЛІКАЕМ усе структуры грамадзянскай супольнасці Беларусі далучыцца да нашай працы. ЗАЯЎЛЯЕМ пра гатоўнасць да супрацоўніцтва з органамі ўлады па абароне беларускіх нацыянальных інтарэсаў і паглыбленні інтэграцыі Беларусі з Еўрапескім саюзам пры ўмове выканання вышэйзгаданых патрабаванняў. Мінск, 14 лістапада 2009 |
![]() | Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (Вільня, Літва) праводзіцца пад патранажам Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі... | ![]() | Рэзалюцыя эўрапарляманту справядлівая І патрэбная кажа лідар руху за свабоду александр мілінкевіч. Чакаць аднак што рэзалюцыя нешта... |
![]() | Адкрыццё выстаўкі “Залаты век беларускага мастацтва” са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь | ![]() | Подборка публикаций, вышедших в каз сми по V астанинскому экономическому форуму |
![]() | Рэалізуецца дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза І фонда “Еўразія”, прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады... | ![]() | Ганна Кароткiна кампазiтар, лаўрэат Прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, сакратар Рэвiзiйнай камiсii Беларускага саюза... |
![]() | ... | ![]() | Гэтыя матэрыялы напрацаваны за час дзейнасці еўрапейскага школьнага клубу ў ліцэі №2 г. Мінска. Мэтазгодна знаёмства пачынаць са... |
![]() | Прадмет І змест курса гісторыі беларускага мовазнаўства. Перыядызацыя гісторыі беларускага мовазнаўства | ![]() | Нфармацыйнай прасторы еурапейскага саюза ва умовах глабальнага фiнансавага крызiсу |