Спампаваць 85.35 Kb.
|
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ЗАЦВЯРДЖАЮ Дырэктар Інстытута журналістыкі _______________ С. В. Дубовік _________________________ (дата зацвярджэння) Рэгістрацыйны № УД-___/баз. МАСТАЦКАЯ ПУБЛІЦЫСТЫКА Вучэбная праграма для спецыяльнасці: 1-23 01 08 “Журналістыка (па напрамках)” (1-23 01 08-01 “Журналістыка (друкаваныя СМІ)”) 2010 г. СКЛАДАЛЬНІК: Туміловіч Н.В., выкладчык кафедры перыядчнага друку Інстытута журналістыкі БДУ РЭЦЭНЗЕНТЫ: Прыгодзіч З.К., галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня”, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт; Дасаева Т.М., загадчык кафедры замежнай журналістыкі і ілатаратуры Інстытута журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар Рэкамендавана да зацвярджэння: Кафедрай перыядычнага друку Інстытута журналістыкі БДУ (пратакол № 1 ад 16.09.2010); Навукова-метадычным саветам Інстытута журналістыкі БДУ (пратакол № ад ). Адказны за рэдакцыю: Туміловіч Н.В. Адказны за выпуск: Туміловіч Н.В. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Дысцыпліна “Мастацка-публіцыстычныя жанры” вывучаецца студэнтамі спецыяльнасці “Журналістыка (друкаваныя СМІ)” у якасці спецкурса, цесна ўзаемазвязанага па зместу з дысцыплінай “Асновы творчага майстэртства журналіста”. Дысцыпліна дапамае стварыць цэласнае сістэмнае ўяўленне пра публіцыстыку як від літаратурнай творчай дзейнасці,вызначае ролю аўтарскай журналістыкі ў функцыянаванні сучасных СМІ. Мэта дысцыпліны – даць студэнтам сістэму ведаў па мастацка-публіцыстычных жанрах, сфарміраваць навыкі стварэння журналісцкіх матэрыялаў у жанрах мастацкай публіцыстыкі. Задачы дысцыпліны: – сфарміраваць разгорнутае ўяўленне пра мастацкую публіцыстыку як форму журналісцкай творчасці; – раскрыць сутнасць публіцыстычнага і мастацкага метадаў адлюстравання і вобразнай інтэрпрэтацыі рэчаіснасці; – засвоіць такія паняцці, як тып і характар, тыповая сітуацыя (пазітыўная і негатыўная), публіцыстычны і мастацкі вобраз, мастацка-публіцыстычная дэталь, вобразная стылістыка мастацка-публіцыстычных формаў; – пазнаёміць з рознымі навуковымі канцэпцыямі нарыса, эсэ і фельетона, іх падзелу на ўнутрыжанравыя віды; – акрэсліць мадэлі кожнага жанра мастацка-публіцыстычнай групы; – выявіць магчымасці пераносу вобразна-выяўленчага патэнцыялу мастацкай публіцыстыкі ў складаныя тэксты аналітычнай групы; – разгледзець тэндэнцыі ўзаемадзеяння нарыса, эсе, фельетона з іншымі жанрамі інфармацыйнай і аналітычнай груп. – дапамагчы студэнтам у авалоданні аўтарскімі метадамі падрыхтоўкі мастацка-публіцыстычых жанраў. Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу спецкурса. Студэнт павінен ведаць: – спецыфіку публіцыстыкі як асобнага віда журналісцкай творчасці; – адметнаці публіцыстычнага і мастацкага метадаў адлюстравання рэчаіснасці; – характарыстыкі асобных мастацка-публіцыстычных жанраў – нарыса, эсэ, фельетона, памфлета, – сістэму выразна-выяўленчых вобразных сродкаў мастацкай публіцыстыкі. Студэнт павінен умець: – даць прафесійны аналіз публіцыстычных тэкстаў СМІ; – ствараць журналісцкія матэрыялы ў розных мастацка-публіцыстычных жанрах. Асноўныя метады і тэхналогіі: – праектныя тэхналогіі; – камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, “мазгавы штурм”, вучэбныя дэбаты); – метад працы ў малых группах; – кантэнт-аналіз матэрыялаў сучасных СМІ. На вывучэнне дысцыпліны ў адпаведнасці з тыпавым планам адводзіцца 58 гадзін, у тым ліку 34 аўдыторных, з іх 12 гадзін – лекцыі, 18 гадзін – семінарскія заняткі, кантралюемая самастойная работа – 4 гадзіны. Форма кантролю ведаў – залік. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ Тэма 1 Публіцыстыка як від літаратурнай творчасці Падыходы да азначэння публіцыстыкі. Роля публіцыстыкі ў адлюстраванні і асэнсаванні актуальных грамадскіх праблем, уплыў на фарміраванне грамадскай думкі. Публіцыстычнасць як характарыстыка мастацкай літаратуры. Традыцыі беларускай публіцыстыкі. Тэма 2 Характарыстыка групы мастацка-публіцыстычных жанраў Узнікненне і развіццё мастацка-публіцыстычных жанраў. Узаемадзеянне мастацкага і публіцыстычнага метадаў у журналісцкіх тэкстах. Аўтарская пазіцыя журналіста і вобраз аўтара у публіцыстычным творы. Тэма 3 Мастацкія элементы і сістэма вобразных сродкаў у публіцыстычных тэкстах Тып, характар, сітуацыя як элементы кампазіцыі мастацка-публіцыстычнага твора. Мастацка-публіцыстычная дэталь. Вобразныя і стылёвыя сродкі, тропы і фігуры ў публіцыстычным тэксце. Фонавыя веды публіцыста. Тэма 4 Нарыс і яго віды. Партрэтны нарыс Узнікненне і станаўленне жанра, сучаснае вызначэнне. Спалучэнне публіцыстычнага, сацыялагічнага і мастацкага; рэпартажнага, вобразнага і аналітычнага пачаткаў у нарысе. Правамернасць падзялення нарыса на газетны і літаратурны. Віды нарыса. Падарожны нарыс. Псіхалагічны партрэт сучасніка ў нарысе. Тэма 4 Праблемны нарыс Спецыфіка праблемнага нарыса: вобразнасць і аналітыка. Адметнасці творчасці вядомых нарысістаў мінулага і сучаснасці. Роля аўтара у праблемным нарысе. Тэма 5 Эсэ Традыцыі развіцця эсэ ў заходняй, савецкай і беларускай публіцыстыцы. Эсэ ў літаратуры і ў перыядычным друку. Творчасць вядомых эсэістаў. Тэндэнцыя эсэізацыі сучаснай журналістыкі. Універсальнасць і сінтэтычная прырода жанра.Віды эсэ. Калумністыка. Тэма 6 Фельетон Узнікненне жанра. Традыцыі развіцця фельетона ў дарэвалюцыйнай рускай і савецкай журналістыцы. Сучасны стан жанра і яго разнавіднасці. Спецыфіка адлюстравання рэчаіснасці ў фельетоне. Асаблівасці стыля. Спецыфічныя вобразныя сродкі. Аўтарскае “я” і маскі фельетаніста. Тэма 7 Памфлет Паходжанне жанра, вядомыя памфлетысты і іх творчасць. Сучаснае развіццё памфлета. Сатырыка-публіцыстычная прырода жанра. Роля жанра ў палітычнай публіцыстыцы. Мастацкая тыпізацыя ў памфлеце. Мова і стыль памфлета. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА Канчатковай формай кантролю ведаў можа з’яўляцца залік. Пры выстаўленні заліка ўлічваюцца наведванне студэнтаў, выкананне творчых заданняў і вынікі актыўнасці на семінарскіх занятках. Сродкамі дыягностыкі таксама могуць выступаць тэсты, пісьмовыя заданні і рэфераты. Асноўная літаратура
Дадатковая літаратура:
|
![]() | Вучэбная праграма складзена на падмурку адукацыйнага стандарту Рэспублікі Беларусь осрб 1-24 01 02-2008 І базавай праграмы па дысцыпліне... | ![]() | Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны” |
![]() | М. А. Мажэйка, д філас навук, прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры І мастацтваў | ![]() | Рэспублікі Беларусь осрб 1-24 01 02-2008, а таксама Тыпавой вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Гісторыя дзяржавы І права Беларусі»... |
![]() | Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь | ![]() | Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
![]() | Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь | ![]() | Розныя інтэрпрэтацыі паняцця “літаратурная крытыка”. Літаратурная крытыка – навука – літаратурна-мастацкая творчасць – публіцыстыка.... |
![]() | Прыгодзіч М. Р., загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы бду, доктар філалагічных навук, прафесар | ![]() | Прыгодзіч М. Р., загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы бду, доктар філалагічных навук, прафесар |