Спампаваць 27.09 Kb.
|
dash1011NS Мікола Селяшчук – таямнічы і загадкавы Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага беларускага мастака Міколы Селешчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі. Мікола Селяшчук ня ўбачыў сваёй першай і адзінай пэрсанальнай выставы ў Нацыянальным мастацкім музэі. Не надрукаваў ніводнага каталёгу. Не пасьпеў – не дазволіла трагічная сьмерць. Таму і ўзьнікла ідэя зрабіць выставу, прысьвечаную 60-годзьдзю з дня нараджэньня Селешчука. Экспазыцыя займае ўвесь другі паверх Нацыянальнага мастацкага музэю. Пра яе ўнікальнасьць кажа мастак Уладзімер Савіч, які сябраваў зь Міколам Селяшчуком чвэрць стагодзьдзя: “Сёньняшняя выстава – проста ўнікальная. Я думаю, што такой выставы больш ня будзе. Таму што тут вельмі многа твораў з прыватных калекцыяў. А чалавек, які мае творы, ня надта хоча даваць недзе на выставу. Нехта ня хоча, каб ведалі, што ў яго ёсьць твор Селешчука. Нехта баіцца і за якасьць, і за захаванасьць. Тут многія нават баяліся, каб не прапала нешта. Але гэта выстава ўнікальная, амаль што ўсе, каго мы папрасілі, усе далі”. Сярод наведнікаў выставы й адзін зь сяброў Міколы Селешчука, мастак Уладзімер Тоўсьцік. Ён называе Селешчука маштабным майстрам, вялікім творцам: “Душа чалавека часу зьмены рэжыму, катаклізмаў, злому Савецкага Саюзу... Ён вельмі быў такі чульлівы. І нават у лірычных творах гэта адчуваецца. Ёсьць лірычныя творы, якія ўсё роўна носяць нейкае сацыяльнае адценьне ў раньняй творчасьці. А ў больш позьнім пэрыядзе такі, ведаеце, казачна-фантастычны. Гэта мастак. Ён мае пэрыяды свайго сталеньня. Ён розны”. Мастацкі музэй мае 12 жывапісных твораў Селешчука, значная колькасьць знаходзіцца ў іншых музэях і прыватных калекцыях, у тым ліку замежных. Цяпер будуць весьціся перамовы, каб са збору Саюзу мастакоў Селешчуковы творы перайшлі ў музэй. “Мастак заўжды зь вялікімі гонарам і задавальненьнем падкрэсьліваў свае вельмі цёплыя і шчырыя адносіны да беларускай спадчыны, надаючы ёй сучаснае мэтафарычнае, сымбалічнае прачытаньне, – гаворыцца ў прэсавым рэлізе Нацыянальнага мастацкага музэю. – Сама асоба майстра здавалася таямнічай і загадкавай. І стала ўспрымацца яшчэ больш загадкавай пасьля яго трагічнай сьмерці падчас падарожжа ў Італію ў 1996 годзе”. Мікола Селяшчук нарадзіўся ў вёсцы Вялікарыта на Берасьцейшчыне. Там жыве ягоная 88-гадовая маці Анастасія Селяшчук. Яна таксама была на выставе: “Задумаў быць мастаком. Адзін раз няма Колі, хмара такая, дождж, маланкі, скаціна папрыходзіла. Няма Колі. Я яго ўсюды шукаю. Няма. Прыходжу дадому, прыходзіць ён. Дзе ж ты быў. Кажа, мастак там быў, і я каля яго. Ён любіў гэта”. Карэспандэнт: “А які ваш любімы твор сына?” “У мяне ўсе любімыя, бо такое дзіця добрае. Як ён добры быў, ніхто ня скажа на яго ні кроплі”. Алесь Дашчынскі, Менск Фота: dash10110001.JPG Маці Міколы Селешчука dash10110013.JPG Уладзімер Савіч каля адной зь любімых працаў М.Селешчука “Натурморт”. Уладзімер Савіч кажа, што ў ягонай калекцыі няма ніводнага твору Міколы Селешчука, а “Натурморт” – гэта проста шэдэўр. dash10110015.JPG Злашчасны адвячорак. dash10110018.JPG Адзін з улюбёных сымбаляў мастака – дарога. dash10110030.JPG Уладзімер Тоўсьцк на выставе (першы зьлева). Колькі грошай можа каштаваць карціна Селешчука? Спадар Тоўсьцік палічыў гэта пытаньне нетактоўным. dash10110021.JPG Ілюстрацыі да зборніка беларускіх казак “Бацькаў дар”. |
![]() | Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага мастака Міколы Селяшчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт Алесь... | ![]() | Мікола Гусоўскі (1470-1533?), беларускі паэт-гуманіст І асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы,... |
![]() | Мікола Шарах. 49 год. Нарадзіўся І жыве ў Полацку. Жанаты, трое дзяцей. Сябра Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі бнф. Хобі: падарожжы,... | ![]() | Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас ( Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”) |
![]() | ![]() | Мабыць, хутка зажаўцее лісце, І ў неба засумуе стары дуб. Стары дуб быў калісьці ля нашае хаты, у дзяцінстве | |
![]() | Да найясьнейшай уладаркі І панны боны з ласкі божай каралевы польшчы, вялікай княгіні літвы, русі, прусіі І інш. Панны | ![]() | Мэта першага ўрока: дапамагчы вучням адчуць настрой эмацыянальнай прыўзнятасці ад пачуцця першага кахання, які застаецца ў апавяданні... |
![]() | Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, старшыня тэрміналагічнай камісіі тбм імя Ф. Скарыны Язэп Стэпановіч,... | ![]() | Маска-персанаж цыгана была самай распаўсюджанай на тэрыторыі Беларусі [5, с. 29] І амаль круглы год удзельнічала ў святах аграрнага... |