Спампаваць 20.16 Kb.
|
Ігар Марзалюк нарадзіўся 16 верасьня 1968 году ў мястэчку Краснапольле на Магілёўшчыне. У сем гадоў ведаў, што будзе гісторыкам. Бацька працаваў настаўнікам гісторыі, адпаведнае было і выхаваньне. Бацька паходзіць з Стаўбцоўскага раёну, зь вёска Падлесьсе – непадалёк ад Мірскага замку. Вялікае ўражаньне на падлетка Марзалюка зрабіла кніжка Чарняўскага “Замкі Беларусі”. Ігар Марзалюк адзін з самых маладых у краіне дактароў гістарычных навук, абараніўся па тэме “Этна-канфэсійныя, сацыяльна-культурныя стэрэатыпы насельніцтва Беларусі ў 10-18 стагодзьдзях” Для Ігара Марзалюка Магілёў, адзін з важных цэнтраў беларускай культуры, гісторыі і нават беларускага нацыяўтварэньня. Першая гісторыя Беларусі “Обозрение истории Белоруси з давних времён” была напісана ў Магілёве Восіпам Турчыновічам у 1855 годзе. Магілёў адзіны губэрнскі горад, які прызнаў абвяшчэньне незалежнасьці БНР. Магілёў унікальны цэнтар гарадзкой культуры Беларускага Падняпроўя. У Магілёве арганічна спалучалі здабыткі двух культураў, кажа Ігар Марзалюк, бізантыйскай і заходняй. Для Ігара Марзалюка падзеі ў Горадні і Менску незразумелыя. Там кажа ён шмат інтэлектуалаў, прафэсійных археолягаў якія мусілі загадзя паклапаціцца пра захаваньне гарадзкіх славутасьцяў. У Магілёве ў гэтым пляне сытуацыя выглядае куды лепш, у нас больш парадку. Падобная сытуацыя з Магілёвам складаецца ў Віцебску. Ігар Марзалюк на адной з гарадзкіх нарадаў ініцыяваў стварэньне камісія. Якая павінна кантраляваць тое, як ахоўваюцца помнікі археалёгіі. З магілёўскай вобласьці вывозяць унікальныя прадметы беларускай культуры. На думку Марзалюка, цяпер вядзецца масавае зьнішчэньне помнікаў археалёгіі, на гэтай ніве працуюць прафэсійныя браканьеры “чорныя шукальнікі”. У Магілёўскай вобласьці не засталося ніводнага пахавальнага кургана. Па ягоных падліках на Магілёўшчыне працуюць каля паўсотні чорных шукальнікаў, якія наймаюць для сябе наймітаў “нэграў”. Яны робяць экспэдыцыі. Трэба ўзмацняць адказнасьць за такога роду дзейнасьць мяркуе Марзалюк. На пытаньне чым выкліканая масавая будаўніцтва ў гістарычных цэнтрах беларускіх гарадоў Ігар Марзалюк адказвае, што скончыўся этап накапленьня грошаў, цяпер беларусы спрабуюць іх укласьці ў нерухомасьць. І тут працуюць розныя камбінацыі ў тым ліку і парушэньні. Але наша сытуацыя не ўнікальнае, тое адбываецца і ў іншых краінах. У Магілёве таксама такое будаўніцтва вядзецца. Пытаньне ў тым як новабуды будуць стасавацца з навакольлем. Што да будаўніцтва царквы на Магілёўскім замчышчы, тым гэта пытаньне да Менскага начальства, якое дало дазвол на будаўніцтва. Чаму на тэрыторыі помніка дазволілі будаваць царкву. Гарадзкая ўлада не ў захапленьне ад гэтага будаўніцтва. У свой час тут хацелі пабудаваць самы вялікі храм у гонар ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Але выступілі супраць вэтэраны. Дзейнага праваслаўнага храму не было тут, прынамсі да рэвалюцыі. Марзалюкоў улюблёны твор “Майстра і Маргарыту”, Булгакава, чытае добрую японскую паэзію. Любіць рыбалку, мае сына |
![]() | Нарадзіўся 6 верасьня 1968 году ў Менску ў сям’і служачых. У шасьцігадовым ўзросьце памёр бацька, І маці выхоўвала Васіля І яго малодшага... | ![]() | Адрэй Такінданг нарадзіўся 4 верасьня 1983 году ў Менску. Ягоная маці беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы... |
![]() | Скончыў філялягічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Працаваў настаўнікам, журналістам, некалькі апошніх... | ![]() | Скончыў філялягічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Працаваў настаўнікам, журналістам, некалькі апошніх... |
![]() | У 1994 годзе закончыў філялягічны факультэт бду. Праз тры гады, абараніўшы кандыдацкую дысэртацыю, стаў дацэнтам гэтага ўнівэрсытэту.... | ![]() | У 1994 годзе закончыў філялягічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту. Праз тры гады, абараніўшы кандыдацкую дысэртацыю, стаў дацэнтам... |
![]() | Ягоная маці – беларускі філёляг, а бацька матэматык, ураджэнец Рэспубліцы Чад. Інтэрнацыянальная сям’я наўпрост не паўплывала на... | ![]() | Нарадзіўся 27 лістапада 1947 года ў Дрэздэне (Нямеччына). Бацька ўдзельнічаў у штурме Бэрліну, а пасьля вайны працаваў у Саксоніі.... |
![]() | Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер акадэмія), але, як ён сам гаворыць, ніводнага дня не працаваў... | ![]() | Нарадзіўся ў 1878 годзе ў мястэчку Дмажліцы на ўсходзе Багеміі. Шматлікія рукапісы Ладыслава Кліма былі адрэдагаваныя І выдадзеныя... |