Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да




НазваКожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да
Дата канвертавання28.11.2012
Памер76.49 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

дУбраўкі


Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут – гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер і насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да чужынкаў ў выміраючай вёсцы Дубраўкі.

Уладзімер і Вольга Флёркі доўга глядзелі на мяне праз фіранкі. Затым прыбралі іх – і наўпрост праз школо вакна. Вочы ў вочы. Пасьля доўгіх ваганьняў 80-ці гадовы гаспадар наважыўся выйсьці з хаты.

Нашая размова пачынаецца зь вітаньняў і маіх тлумачэньняў, як я апынуўся ў гэтым глухім куточку Лельчыцкага раёну Гомельшчыны.

(Карэспандэнт: ) “Добры дзень!”

(Уладзімер Флёрка: ) “Добры дзень!”

(Уладзімер Флёрка: ) “Хто вас сюды ськіраваў?”

(Карэспандэнт: ) “Сам прыехаў”.

(Уладзімер Флёрка: ) “Чаго?”

(Карэспандэнт: ) “Камандзіроўка. Зьбіраем інфармацыю, робім праграму”.

(Уладзімер Флёрка: ) “Куды гэтая інфармацыя пойдзе?”

(Карэспандэнт: ) “На Радыё”.

(Уладзімер Флёрка: ) “Няма вам іншай працы?!”

(Карэспандэнт: ) “Ну, у кожнага свая: хтосьці каровы доіць, а хтосьці вось так у камандзіроўкі езьдзіць”.

У гэты момант на ганак высконвае гаспадыня – баба Вольга. У ейных руках – зімовая вопратка – кажух. Нашая далейшая размова нагадвае нейкае сямейнае ток-шоў.

(Карэспандэнт: ) “Добры дзень!”

(Вольга Флёрка: ) “Добрага здароўя! На! А то выйшлаў голы!”

(Карэспандэнт: ) “Бачыце, як пра вас клапоцяцца!”

(Уладзімер Флёрка: ) “Не так як вы! Прыедзеце да запішаце, а дапамогі – аніякае!”

(Карэспандэнт: ) “Тыя, хто вам мусціь дапамагаць, – сельсавет ды райвыканкам”.

(Уладзімер Флёрка: ) “Сельсавет таксама так дапамагае. Райвыканкам таксама так дапамагае. Толькі прышле паперку “Дзякуй, што ваявалі!” Каб ён мне тысячаў сто прыслаў!”

(Вольга Флёрка: ) “У нас на вясьне хлопцы гной выкідалі. Прыехала адна зь Лельчыцаў і пытаецца: “Мо, вам дапамога патрэбная?” Я кажу: “Во я наняла два чалавекі. Мне трэба ім даць па 10 тысячаў. Хто клапоціцца пра тое, каб нам была дапамога, хай возьме і заплаціць гэтым людзям”.

(Карэспандэнт: ) “Адкуль гэтая спадарыня была?”

(Вольга Флёрка: ) “Зь нейкай камсамольскай арганізацыі”.

(Карэспандэнт: ) “Яна вам дапамагла?”

(Вольга Флёрка: ) “Болей яе ня бачылі і ня чулі. Няхай бы пабудавалі дзе якога дому, і нас бы туды ўсіх засадзілі, каб мы там былі”.

(Уладзімер Флёрка: ) “Перакажы там Лукашэнку, хай будуе дамы. Ты яму на гэты конт нічога не казаў? Нічога не атрымаецца?”

(Карэспандэнт: ) “Я зь ім не знаёмы”.

(Уладзімер Флёрка: ) “Да ты шо!”

(Вольга Флёрка: ) “Дзеці запрашаюць нас ў Гомель, бяруць да сябе. Мяркуем, што нам там будзе яшчэ горш, чым тут”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму горш?”

(Уладзімер Флёрка: ) “Трэба будзе падымацца зь зямлі ды жыць у космасе. На дземятым паверсе!”

(Вольга Флёрка: ) “Там толькі неба можна будзе пабачыць. Больш нічога!”

(Уладзімер Флёрка: ) “А тут я выйшаў і пахадзіў па зямлі. Па роднай зямлі!”

У Дубраўках працягвае жыць блізу дзесятка старых. Пра колішнія памеры паселішча можна меркаваць, паводле колькасьці пакінутых хатаў і крамы, якая зачынілася назаўсёды.

У райцэнтры ці ў якім вялкім горадзе бадай што ў кожнага з пэнсіянэраў жывуць дзеці альбо сваякі. З выказваньняў Уладзімера і Вольгі Флёркаў я зрабіў выснову, што вяскоўцы зусім не прагнуць гарадзкога камфорту і дагляду.

Прыкладам, Аўгеньня Баравая жыве сваім агародам. Гэтая састарэлая бабулька захавала жвавасьць маладосьці. Сёньня яна пакутвае ня столькі ад немачы, колькі да нашэсьця калярадзкіх жукоў.

(Баравая: ) “Жука багата! Ой, Божа мой Божа. Па дзесяць штук у адным месцы. Жукоў гэтых, маё дзіця ніхто і не зьвядзе”.

(Карэспандэнт: ) “Гляньнце, жук паўдзе!”

(Баравая: ) “Паўзуць жукі, паўзуць!”

(Карэспандэнт: ) ”Давіце!”

(Баравая: ) “А мо ён сам прападзе”.

(Карэспандэнт: ) “Травілі ўжо чым-небудзь”.

(Баравая: ) “Грошы атрымаем ды пойдам набываць атруту. А яшчэ трэба набыць тое, што брыскае”.

(Карэспандэнт: ) “Дорага гэта каштуе?”

(Баравая: ) “Дорага! На чатыры вядры – тры тысячы. Ды пабудзем ды пабрыскаем і будзе на які боршч і тады наямося! Як жыцьцё? Глядзі, чалавеча, на нас ды пазычай здароўе. Божа-Божа! Ногі адбірае, не магу ісьці”.

(Карэспандэнт: ) “Можа зьвярталіся да дактароў у шпіталь?”

(Баравая: ) “Зьвярталася да дактароў. А што тыя дактары? Як у мяне костка баліць, яна сваю паставіць?”

(Карэспандэнт: ) “Прапановаўвалі перабрацца ў горад?”

(Баравая: ) “Дзіцятка, прапаноўвалі. Але мы ўжо старыя і прызвычаіліся быць у гэтай зямлі. А тое пайдзі на гаўбец да пазірай адтуль, як людзі ходзяць і машыны езьдзяць. А тута-ка кругом лес. Я зайду… багата не набяру, а на патэльню будзе. А на гаўбцы такога не зробіш. Сельсавет да нас прыязджае. Прыедзе, пабачыць ды й паехаў. Жывеце – дзякуй Богу. Падохлі – таксама. Клапоцяцца пра нас. Чаго не?”

Надзел Кацярыны Касінскай знаходзіцца пабач з загонам Аўгеньні Баравой. Тая зямля, тыя ж ураджаі і тая ж навала калярадаў.

Толькі вось сама гаспадыня поўная супрацьлегласьць сваёй суседцы – нетаропкая і нешматслоўная. У кожным пытаньні яна шукае падкоп. Размаўляць зь ёй цяжка, але прызнаюся, што вельмі цікава.

(Карэспандэнт: ) “Вам дзеці не прапаноўвалі перабрацца да іх?”

(Касінская: ) “Тады, як буду здыхаць, мо, дзеці забяруць. А зараз я сама ня хочу. Я тут парася гадую, кароўку на вяроўцы пасу, а там я буду сядзець ды толькі стагнаць. Адное робіць, а другое хоча выпіць – вось і скандал. А маці ўжо языка не ўтрымае і штосьці скажа. Яшчэ пакуль хаджу, нікуды ня трэба ісьі”.

(Карэспандэнт: ) “Пра кухню. Вы як гаспадыня, раскажыце, што ў вас на стале бывае? Што зчычайна рыхтуеце?”

(Касінская: ) “Я як воўк. Ваўкі любяць мяса. Так і дзеравеншчына – мяса, сала, малачко. Налупілася як воўк, жывата пачухала ды з капаніцаю пайшла ў агарод… Заб’еш кабана. Нарэжаш мяса ў такую вялікую міску. Пасоліш, прыправы дадаш. Каляндар перац ліст. Пастаіць суткі. Ложыш у жбанкі і крышкаю жалезнаю трэба закатваць. Сала, каб яно ня жоўкла, трэба класьці ў драўляную скрыню. Зьверху крыху пасаліць. А пасьля кладзеш анучку і цалкам на два пальцы засывацюь солі на гэтую анучку. Як захочаш сабе кавалачак адрэзаць, адварочваеш гэту анучку. Колькі табе трэба адрэзаў. Назад залажыў. Туды нічога не залезе, і яно не жоўкне. У каго дзеці ёсьць, аддаюць ім. Яны там па гарадах таксама хочуць. А набываць ня вельмі ёсьць за што ёсьць. Яны яшчэ хочуць прыбрацца. Гэты ў мяне толькі калгасны хатал. Я і пакручваюся ў ім, як пудзіла. А дзеці хочуць, каб ім далі грошаў, мяса і сала”.

Сабіна Гарбатоўская – бадай што самая старая ў Дубраўках. Яна блытаецца ў адказе на пытаньне, колькі ёй год. Жыве бабуля самотна. З хаты амаль не выходзіць. А ўсю сваю гаспадарку – некалькі курак – корміць праз расчыненанае вакно.

(Гарбатоўская: ) “Да мяне толькі суседка прыходзіць. Хлеба прынясе. Сама ня здолею я, сынок. Я не магу сабе вады прынесьці. Так я і жыву. Выпаўзу на кастылях у двор. Пастаю, а пасьля зноў у хату”.

(Карэспандэнт: ) “Можа, было б лепей жыць зь дзецьмі ў Лельчыцах?”

(Гарбатоўская: ) “Божа мой, сынок каханы! Сёньня скрозь культура. Хіба сёньня дзеці жывуць так як мы? Я старая і нездаляшчая”.

(Карэспандэнт: ) “Няўжо было б дрэнна жыць зь імі?”

(Гарбатоўская: ) “Мо, было б лепей, але ня хочу надаедаць. Ой! Я ўжо памру і тут”.

(Карэспандэнт: ) “Той жа сельсавет і райвыканкам неяк клапоціцца?”

(Гарбатоўская: ) “Старшыня сельсавета прыязджала. Такая ладная жоначка! Прыйшла і засьпела мяне ў сьлязах. Яна, бедненька, выняла са свайго гаманца дзесятку ды аддала мне: “Што-небудзь сабе возьмеце”. Лекар прыязджаў. Хацеў мяне забраць. “Вы сабе ня здольныя нічога зварыць. Жывеце за сухім кусом. А там бы вам і зварылі і папралі”.

(Карэспандэнт: ) “А вы чаму адмовіліся паехаць?”

(Гарбатоўская: ) “Ой! Я і сама ня ведаю, у які бок мне ехаць. Хіба можа на зіму зьбяруся. А зараз буду сядзець ў сваёй хаце. А хто яго ведае, ці дажыву я да зімы? Маладзенькія гінуць, а то трэба мне, такой няшчаснай старой, мучацца на гэтым сьвеце. Яшчэ, каб сяло было ды людзі… А то нідзе нікога. Выйдзеш на двор – лес шуміць і нідзе нікога няма. Дзякуй, што зайшлі”.

(Карэспандэнт: ) “Мне-та за што? Вам дзякуй!”

(Гарбатоўская: ) “Вам дзякуй за тое, што зайшлі. Я ўсім радая”.

Суседка Сабіны Гарбатоўскай – гэта Вольга Казачэнка. У параўнаньні зь іншымі насельнікамі Дубраўкаў, яна ў самым зайздросным становішчы. Сыны й дочкі сплаўляюць ёй на летнія вакацыі сваіх дзяцей. І бабе весялей і дзеці на прыродзе адпачываюць.

Калі я зайшоў хату Вольгі Казачэнкі, першае, што я пачуў быў стук лыжкі аб жалежную талерку і характэране прысёрбываньне.

(Карэспандэнт: ) “Смачна вам есьці!”

(Казачэнка: ) “Дзякуй, але ляціць без апетыту”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму гэта без апэтыту?”

(Казачэнка: ) “Баба нарабілася, ды прыйшла з поля. Ногі баляць, рукі баляць – усе баліць. Я ня вельм здаровая – патопаю крыху ля надзела, да й усё”.

(Карэспандэнт: ) “Ужо ў такім салідным узросьце, ёсьць дзеці. Вам ніколі не прапаноўвалі перабрацца бліжэй да дзяцей? Каб не сядзець тут?”

(Казачэнка: ) “Да дзяцей ісьці няма як! Зь дзецьмі сёньня пражыць ня вельмі-та добра. А каб купіць хаціну ля іх, у нас няма за што. За што? У нас няма за што?”

(Карэспандэнт: ) “А каб была магчымасьць. Пераехалі куды-небудзь у іншае месца?”

(Казачэнка: ) “Натуральна. Нават і гаворкі няма. Хаця б туды, дзе больш людзей. О-то здохні ў хаце, як няма нікога сваіх, ніхто ў хату не загляне. Сядзімо як тыя пні!”

(Карэспандэнт: ) “Вы бы ў госьці да каго схадзілі”.

(Казачэнка: ) “У нас тут не горад”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму людзі так не сябруюць паміж сабою?”

(Казачэнка: ) “У кожнага свае праблемы. Яны ўжо нікуды ня ходзяць. Яны ўжо не здаляшчыя”.

Ва ўсіх жыхароў Дубраўкі я запытваўся адное і тое ж: чаму яны чапляюцца за паміраючую вёску? Чаму не пераязджаюць на запрашэньні сваіх дзяцей?

Бальшыня адказаў зводзілася да тлумачэньня, што старыя прыкіпелі да роднага месца і ня хочуць нават уяўляць іншага жыцьця.

Толькі Вольга Казачэнка жадае пакінуць Дубраўкі і пераехаць бліжэй да дзяцей. Але ейнае жаданьне не супадае з фінансвымі магчымасьцямі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да iconЯгор Маёрчык, Дубраўкі, Лельчыцкім раён Гомельшчыны
Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут – гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі...

Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да iconСям’я – гэта школа любові І творчасці
Сям’я Кожнаму чалавеку на зямлі гэта слова вельмі дарагое. Шчаслівае тое дзіця, якое вырасла ў сям’і, дзе ёсць згода, шчыруюць любоў,...

Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да iconЯнка Купала незалежнасьць
Літва, Україна, Латвія І г д усе яны маюць права на гэта, усіх ІХ можна прызнаць, нават можна І дапамагаць ці то фізічна, ці то маральна,...

Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да iconШлях да яснай свядомасці Раздзел 03 – Жаданні Глава 03-01: "Агульны разгляд жаданняў"
«Сапраўды спантанае дзеянне – гэта такое, пры якім ты цалкам аддаеш сябе, але толькі пасля глыбокіх роздумаў. Гэта дзеянне, пры якім...

Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да iconСалідарнасьць №106 лістапад 2011
Яго можна моцна напалохаць. Яго псіхікай можна маніпуляваць. І ў гэтым вялікая небясьпека такіх людзей, асабліва ва ўладзе, асабліва...

Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да iconПахвалавялікаму князю вітаўТУ[1]
Братва, Бога бойцеся, а князя шануйце. Гэтак І я хачу вам расказаць пра гэтага слаўнага гаспадара. Але немагчыма ні расказаць, ні...

Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да iconМінулае І сучаснае: разам ці паасобку?
Але ж гэта далёка не ўсё. Сучаснасць зрабіла нас такімі, якія мы ёсць. Нашыя звычкі змяніліся, а традыцыі забыліся. Ці варта ІХ аднаўляць?...

Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да iconЗаданне для 3 групы
Падкрэсліце ў артыкуле характэрныя рысы рамантычнага героя (пажадана, каб гэта былі словазлучэнні, можна І асобныя словы, але не...

Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да iconЛюдзі нардычнае расы высокія І стройныя. Сярэдні рост сталых мужчын 1,75-1,76 м, нярэдка ён дасягае 1,90 м. І справа тут не ў празмернай даўжыні ног, як
Нілу. Па прапорцыі даўжыні ног да ўсёй даўжыні цела гэта раса займае як раз сярэдняе становішча паміж каротканогімі мангалоідамі...

Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да iconАсаблівасці выкарыстання параўнанняў у жорсткіх рамансах
Але, нягледзячы на гэта, жорсткія рамансы не пакінулі сэрцы сваіх выканаўцаў І слухачоў. І гэта адбылося дзякуючы не толькі выразным,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка