А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб




НазваА. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб
Дата канвертавання28.11.2012
Памер21.91 Kb.
ТыпДокументы
Hlod0802noch


Дзейнасьць ПКБ прыпынілі на паўгода


Сёньня Вярхоўны суд Беларусі прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай, якую ачольвае Сяргей Калякін, на шэсьць месяцаў. Судзьдзя Ганна Міхайлоўская, абвясьціла, што рашэньне ўступае ў сілу адразу пасьля зачытваньня прысуду і ня можа быць абскарджана. На судовым паседжаньні прысутнічаў Уладзімер Глод.


Спадарыня Міхайлоўская пастанавіла: партыі забаронена ажыцьцяўляць любую дзейнасьць акрамя той, што (цытую) “накіраваная на выпраўленьне недахопаў і хібаў, адзначаных у пазове Міністэрства юстыцыі”. Прынамсі, ПКБ ня мае права карыстацца сваімі рахункамі ў ашчадных касах.


Кіраўнік партыі Сяргей Калякін, камэнтуючы рашэньне Вярхоўнага Суду, сказаў:


“Гэтае рашэньне ніякім чынам ня зьменіць актыўнасьці людзей, якія належаць да ПКБ, якія маюць цьвёрдую грамадзянскую пазыцыю, якія ўкладаюць свае сілы, уменьне, веды ў тое, каб Беларусь набліжалася да дэмакратызацыі”.


Пазоў у Вярхоўны суд паступіў з Міністэрства юстыцыі Беларусі. Ягоны прадстаўнік Аляксандар Харытон цягам трох дзён даказваў, што партыя (цытую) “неаднаразова парушала заканадаўства, адпаведным чынам не рэагуе на заўвагі міністэрства”. Гучалі канкрэтныя прыклады, што некаторыя партыйныя філіі знаходзяцца ў месцах, якія не адпавядаюць іх юрыдычным адрасам, а ў некаторых філіях адсутнічаюць заявы аб прыёме ў партыю і ведамасьці аб уплаце складак.


Першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін і сакратар ЦК Алена Скрыган, якія прадстаўлялі партыю на пасяджэньнях, віны партыі не прызналі. Яны прывялі шэраг доказаў, якія, на думку сябраў ЦК, паказваюць прадузятасьць міністэрства юстыцыі. Прынамсі, заявы аб прыёме і ведамасьці аб сплаце складак захоўваюцца толькі адзін год. І таму, зразумела, неабавязкова захоўваць іх цягам двух-трох гадоў.


Але суд палічыў, як адзначыла Ганна Міхайлоўская, што “патрабаваньні міністэрства падлягаюць задавальненьню”.


Усе тры дні ў судовай залі знаходзіўся прадстаўнік Партыі БНФ Юры Хадыка.


“Я назіраў за гэтымі тэхналёгіямі нагрувашчваньня пустапарожніх абвінавачваньняў і прадбачу, што ў хуткім часе гэта будзе і з Беларускім Народным Фронтам. І да гэтага трэба рыхтавацца сур’ёзна, нават больш сур’ёзна, чым камуністы.


Я прыйшоў да высновы – на такіх судах трэба абавязкова мець юрыста. Абвінавачваньні, на мой погляд, былі лёгкавесныя. Але іх колькасьць, (спадар Харытон зачытваў эпізоды ці тэзы, як ён іх называў, аж тры гадзіны) ня можа не ўразіць. Я думаю, да гэтага трэба аднесьціся сур’ёзна”.


Уладзімер Глод, Менск


А.Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць ПКБ”, 1.08.2007
Дзейнасьць ПКБ можа быць прыпыненая, 31.07.2007
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/8/A9CF0078-969E-4ADD-9D1F-6406FECEC511.html

Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ. 2.08.2007

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб iconПкб прымусілі спыніць дзейнасьць на паўгода
Партыі камуністаў беларускай, якую ачольвае Сяргей Калякін, на шэсьць месяцаў. Судзьдзя Ганна Міхайлоўская, якая ад 31 ліпеня вяла...

А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб iconМы, студэнты беларускіх навучальных установаў, выказваемся ў падтрымку выключанай з факультэта міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага дзяржаўнага
Лічым, што адсутнасць на занятках на працягу трох дзён з прычыны замежнай вандроўкі не з'яўляецца прычынай для выключэння. Лічым,...

А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб iconАлесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў
Беларусь ўключаная ў гэты сьпіс. Між тым беларускае Міністэрства замежных справаў заявіла, што «усё становіцца на свае месцы пры...

А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб iconГосьцем блогу Аляксандра Брэчэка сёньня быў Аляксандр Мілінкевіч, які заявіў: Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы ня здолелі аб'яднацца І ўтварыць рэальны шырокі
Асноўная дзейнасьць Палітрады — бясконцыя пасяджэньні І высьвятленьні адносінаў паміж сабой. Плянуемы Кангрэс будзе не Кангрэсам...

А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб iconГосьцем блогу Аляксандра Брэчэка сёньня быў Аляксандр Мілінкевіч, які заявіў: Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы ня здолелі аб'яднацца І ўтварыць рэальны шырокі
Асноўная дзейнасьць Палітрады — бясконцыя пасяджэньні І высьвятленьні адносінаў паміж сабой. Плянуемы Кангрэс будзе не Кангрэсам...

А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб icon"Мы лічым, што гэта можна лічыць прымусовай працай, якая забароненая"
Беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных работах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама...

А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб iconКалі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных мала. Кніг даўно няма ні ў продажы, ні ў выдавецтве
Калі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных – мала. Кніг даўно няма ні...

А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб iconРанішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня
Спадарыня: "У панядзелак І чацьвер зусім не ходзіць аўтобус сюды. Як трэба чалавеку дабрацца, тэлефануем, а яны нам адказваюць, што...

А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб iconТаварыства Калібры
Мы лічым, што ўвасадленьне гэтых каштоўнасьцяў у жыцьцё будзе весьці адначасова да агульнага эканамічнага дабрабыту І да ўзмацненьня...

А. Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць пкб iconАктыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай ніве", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў
Лявона Баршчэўскага ў "Нашай ніве", у якой ён згадаў, што ў нававыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка