Спампаваць 24.13 Kb.
|
Hlod0802noch ПКБ прымусілі спыніць дзейнасьць на паўгода Сёньня ўвечары Вярхоўны суд Беларусі прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай, якую ачольвае Сяргей Калякін, на шэсьць месяцаў. Судзьдзя Ганна Міхайлоўская, якая ад 31 ліпеня вяла гэты працэс, абвясьціла, што рашэньне ўступае ў сілу адразу пасьля зачытваньня прысуду і ня можа быць абскарджана. Тэму працягвае Уладзімер Глод. ------------------------------------------------------- Спадарыня Міхайлоўская заявіла: партыі забаронена ажыцьцяўляць любую дзейнасьць акрамя той, што “накіраваная на выпраўленьне недахопаў і хібаў, адзначаных у пазове Міністэрства юстыцыі”. Прынамсі, ПКБ ня мае права карыстацца сваімі рахункамі ў ашчадных касах. Пазоў у Вярхоўны суд паступіў з міністэрства юстыцыі краіны. Ягоны прадстаўнік Аляксандар Харытон цягам трох дзён даказваў, што партыя “неаднаразова парушала заканадаўства, адпаведным чынам не рэагуе на заўвагі міністэрства”. Гучалі канкрэтныя прыклады, што некаторыя партыйныя філіі знаходзяцца ў месцах, якія не адпавядаюць іх юрыдычным адрасам, а ў некаторых філіях адсутнічаюць заявы аб прыёме ў партыю і ведамасьці аб уплаце складак. Спадар Харытон згадаў, што дзейны закон дазваляе прыпыняць дзейнасьць палітычнай партыі ад аднаго да шасьці месяцаў. Але ён ад імя міністэрства патрабаваў пакараць ПКБ, як кажуць, на поўную катушку. Матывацыя такой просьбы – партыя сыстэматычна парушае заканадаўства і мае шмат пісьмовых папярэджаньняў. Першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін і сакратар ЦК Алена Скрыган, якія прадстаўлялі партыю на пасяджэньнях, віны партыі не прызналі. Яны прывялі шэраг доказаў, якія, на іх думку, паказваюць прадузятасьць міністэрства юстыцыі. Прынамсі, заявы аб прыёме і ведамасьці аб уплаце складак захоўваюцца толькі адзін год. І таму, зразумела, неабавязкова захоўваць іх цягам пары-тройкі гадоў. Але суд палічыў, як адзначыла Ганна Міхайлоўская, што “патрабаваньні міністэрства падлягаюць задавальненьню”. Сяргей Калякін, камэнтуючы рашэньне Вярхоўнага Суду, сказаў: “Гэтае рашэньне ніякім чынам ня зьменіць актыўнасьці людзей, якія належаць да ПКБ, якія маюць цьвёрдую грамадзянскую пазыцыю, якія ўкладаюць свае сілы, уменьне, веды ў тое, каб Беларусь набліжалася да дэмакратызацыі”. Усе тры дні ў судовай залі знаходзіўся прадстаўнік Партыі БНФ Юры Хадыка. Я пацікавіўся ў яго, чым выкліканая ягоная прысутнасьць тут? “Я назіраў за гэтымі тэхналёгіямі нагрувашчваньня пустапарожніх абвінавачваньняў і прадбачу, што ў хуткім часе гэта будзе і з Беларускім Народным Фронтам. І да гэтага трэба рыхтавацца сур’ёзна, нават больш сур’ёзна, чым камуністы. Я прыйшоў да высновы – на такіх судах трэба абавязкова мець юрыста. Абвінавачваньні, на мой погляд, былі лёккавесныя. Але іх колькасьць, (спадар Харытон зачытваў эпізоды ці тэзы, як ён іх называў.аж тры гадзіны) ня можа не ўразіць. Я думаю, да гэтага трэба аднесьціся сур’ёзна”. Уладзімер Глод, Менск • А.Скрыган: Мы лічым, што ў суду няма падставаў прыпыняць дзейнасьць ПКБ”, 1.08.2007 • Дзейнасьць ПКБ можа быць прыпыненая, 31.07.2007 http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/8/A9CF0078-969E-4ADD-9D1F-6406FECEC511.html Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ. 2.08.2007 |
![]() | Беларусі прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай, якую ачольвае Сяргей Калякін, на шэсьць месяцаў. Судзьдзя Ганна Міхайлоўская,... | ![]() | Мвт пкб цт ОАО “ржд” по средствам обучения, автоматизированным рабочим местам и стендам |
![]() | Донары Магілёву заявілі, што зьбіраюцца спыніць здачу крыві й плязмы на знак пратэсту супраць скасаваньня льготаў. Адзін зь ініцыятараў... | ![]() | Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш! |
![]() | Тыя,хто дадзеным судзілішчсам хоча спыніць нашу палітычную дзейнасць,скажу- не спадзевайцеся | ![]() | Мінюст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня міжнацыянальнай варожасьці. Падставай для папярэджаньня стаў ліст,... |
![]() | На жаль, за 12 гадоў ён так І ня вырас з кароткіх нагавічак старшыні саўгасу"; "Дзівяць пабуджальныя матывы, якія прымусілі "бацьку"... | ![]() | |
![]() | Эліт. Новыя гаспадары вытворчасьць дагэтуль так І не аднавілі. Таму сёньня вагонь І гул печаў колішнім працоўным толькі сьніцца.... | ![]() | Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін... |