Спампаваць 22.57 Kb.
|
Вітаю! 28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце і мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ, удзельнічала да дзьвюх тысячаў чалавек. *1029-3 З 3-га па 5-га лістапада ў Менску павінна адбыцца сустрэча прадстаўнікоў камуністычных і працоўных партыяў сьвету. Форум прымеркаваны да 90-годзьдзя Кастрычніцкага перавароту. На пытаньні слухача адказвае намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, які ўчора ўдзельнічаў у шэсьці і мітынгу ў Курапатах. Івашкевіч: "Па-першае, у шэсьці на Курапаты удзельнічалі ня толькі прадстаўнікі КХП-БНФ, але і Партыя БНФ, Малады фронт і Аб'яднаная грамадзянскай партыя, чыю сымболіку я непасрэдна бачыў. Таму казаць, што б олей гэта нікога не цікавіць, гэта не праўда. Па-другое, партыяй БНФ будзе прыняты зварот да ўдзельнікаў камуністычнага збору, каб яны зьяжджалі з тэрыторыі Беларусі". У працяг тэмы ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў – наступнае тэлефанаваньне: * Сёньня мы атрымалі такое тэлефанаваньне: *1029-1 Прадстаўніца Белпошты пацьвердзіла, што некаторыя расейскія выданьні выключаныя з падпіснога каталягу на першае паўгодзьдзе 2008 году. Аднак яна не патлумачыла прычыну: Супрацоўніца: "У гэтым паўгодзьдзі ў каталягу ня будзе". Наш слухач цікавіцца: 1028-6 Адказвае старшыня Вярхоўнага савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч: Шушкевіч: Вярхоўны савет вырашыў, што там будзе Вярхоўны савет. Хацелі, каб урад і Вярхоўны савет знаходзіліся ў розных будынках. У пэўным сэнсе Вярхоўны савет адчуваў сябе няўтульна, бо ён быў падпарадкаваны ўраду па гаспадарчых пытаньнях, і там бог бы быць уціск. Вярхоўны савет пачаў перабірацца ў той будынак. Ніхто тады не меркаваў, што вакол прэзыдэнта ўтворыцца яшчэ адна структура. Тады не меркавалася, што ён будзе мець такія заканадаўчыя паўнамоцтвы. Працягнем праграму такім тэлефанаваньнем: *1029-8 Тлумачыць эканаміст Зьміцер Бабіцкі: Бабіцкі: "Асабіста мне пра гэты выпадак нічога не вядома. Агульнагаспадарчая практыкая такая, што дамовы такога кшталту ажыцяўляюцца на падставе дакумантаў. Гэта можа быць дамова паміж розныімі гаспадарчымі суб'ектамі, альбо дамова паміж дзяржавамі. У гэтым выпадку пра дакуманты я ня чуў. Ці існуюць зараз бартарныя схэмы? Я мяркую, што яны адышлі, бо ў рэгіёне ёсьць больш менш стабільныя валюты. А ў той момант, калі працаваў Кебіч сапраўды былі бартарныя і клірынгавыя схэмы. Цяпер яны менш актуальныя." Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні і прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Аўтар лепшага званка, паведамленьня, падказкі будзе атрымліваць прыз. Пераможцу абвяшчаем штонядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў на Свабоду”. |
![]() | Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя... | ![]() | Талбухіна каля Гадзіньнікавага заводу (ст мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Ідзем на Курапаты |
![]() | Сёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь”, якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь... | ![]() | Арганізатарам выступіў Камітэт ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Акцыя праходзіць 29 дня штомесяц з нагоды масавага... |
![]() | Алі хвілінай маўчаньня памяць усіх, хто загінуў за Беларусь. Старшыня партыі бнф вінцук Вячорка прыгадаў, як 8 верасьня 92-га году... | ![]() | Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх... |
![]() | Менску на сядзібе бнф адбылося адкрыцьцё мастацкай выставы “Памяць грукоча ў сэрца” І прэзэнтацыя шэрагу выданьняў. Гэтая імпрэза... | ![]() | Дня сьвятога Валянціна 13 лютага. Адміністрацыя Дома літаратара, дзе мусіла адбыцца імпрэза, тлумачыць гэта тэхнічнымі прычынамі.... |
![]() | Сёньня ва ўрочышчы Курапаты актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф правялі першую сёлета талаку. У ёй узялі ўдзел некалькі... | ![]() | Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі |