Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай




НазваВялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай
Дата канвертавання28.11.2012
Памер16.58 Kb.
ТыпДокументы
ВЯЛЛЯ, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай свету памерлых, але адначасова і з семантыкай плоднасці. Пра вяллю апавядае вялікая колькасць паданняў, але яны на першы погляд не складаюць сэнсавага адзінства. Тым не менш, калі спалучыць разам асобныя матывы розных паданняў, можна зрабіць дастаткова цікавыя назіранні.

Вялля у паданнях шчыльна злучаная з вобразамі чарцей. Менавіта ім прыпісваюць паходжанне камянёў, нават і на дне самой ракі, і пагоркаў на яе берагах. Час ад часу ўказваецца, што чорт хацеў пры гэтым засыпаць ці спыніць раку. Матывы гэткага кшталту характэрныя пры тлумачэнні, чаму рэкі зрабіліся звілістымі. Простага тлумачэння гэтаму няма, але сама назва ракі і ўзгадка аднаго з паданняў, што імя красуні Вялляны (Улляны) пайшло ад яе гнуткага стану, сведчыць аб гэтай семантыцы.

Безумоўна, трэба разглядаць паходжанне ўяўленняў аб сувязі камянёў з ракою яшчэ ў паганскія часы, калі на землях сучаснай Беларусі было пашырана шанаванне камянёў, у тым ліку, відаць, і ў вадзе (параўню Барысавыя камяні ў Дзвіне). Гэтае пакланенне можна звязаць з богам Вялесам-Воласам, які акрамя шматлікіх іншых «галін» апякунства быў і валадаром памерлых і надаўцам плоднасці. Фанетычныя і семантычныя судачыненні назвы ракі і нейкай істоты падмацоўваюць і балцкія прыклады. Літоўская назва чорта - velnias (пры velionis «памерлы» і Velines «дзень памінання памерлых») - паказвае невыпадковасць узгадак гэтага персаанажы ў паданнях аб Вяллі.

З семантыкай чорта, Вялеса і іншага свету звязаныя і іншыя матывы паданняў пра Вяллю. Так, згадваецца, што непаслухмяныя і разбэшчаныя дачка і сын былі ператвораныя маці ў раку Вяллю і ў камень на яе беразе з выглядам чалавека і з адбітаю маланкай галавою. У іншым выпадку чорт падбухторыў Сцяпана-краўца адракчыся ад Бога, каб з дапамогай з яго боку дамагчыся кахання красуні Вялляны. Чорт быў забіты грамавой стралой, а Сцяпан ператварыўся ў камень. Слёзы ж Вялляны далі пачатак рацэ. Гэтыя матывы адсылаюць да агульнаіндаеўрапейскіх міфаў аб барацьбе Грымотніка са Змеем ці з яго заменай іншай істотай ніжняга свету.

Пэўна можна казаць, што нават тыя паданні аб Вяллі, што дайшлі да нашага часу, сведчаць аб яе вялікай ролі ў старажытнай міфалогіі мясцовага насельніцтва (незалежна славянскага ці балцкага) і аб яе шанаванні. Нават яшчэ на пачатку нашага стагоддзя жыла памяць аб тым, што раней раку называлі «святой Вялікай ракой».

Андрэй Прохараў.

Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай iconТэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by
Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by...

Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай iconГульня "Экалагічны дэтэктыў"
Абсталяванне: прэзентацыі “У лесе”, “Марскія жыхары”, “Рыбы беларускіх рэк І азёр” з альбому “Гадуем беларусаў”; картачкі з заданнямі,...

Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай iconUke 13, Oppgave 3 av 3 Tema
«I denne analysen VIL jeg vise hvordan tegn, koder og konvensjoner brukes for å skape et budskap som når frem til målgruppen. Samtidig...

Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай icon«бiп iнстытут правазнауства» юрыдычны факультэт індывідуальны залік
Фармуляванне прававых пачаткаў адна з першачарговых задач юрыдычнай навукі, хоць шматлікія з ІХ дастаткова відавочныя І, як правіла,...

Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай iconCёньня ў беларускіх школах, ліцэях, гімназіях прагучаў апошні званок. Традыцыйна пасьля выступу настаўнікаў, вучняў, бацькоў выпускнікі бяруць за руку
Ад 1 верасьня гэтыя маленькія вучні пачнуць вывучаць родную мову, арыфмэтыку, сьпяваць на ўроках сьпеваў. Якую мову навучаньня абіраюць...

Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай iconТрадыцыйная культура ў беларускіх смі І адукацыі
Шматлікія даследаванні ў розных краінах паказваюць, што дзеці, якія шмат часу праводзяць перад тэлевізарам, дрэнна вучацца, губляюць...

Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай iconГлеба Паўлавіча Лабадзенкі вул. ХХХХХХ дом ХХ кв. ХХ
Аднак мне не зразумела, чаму вашае прадпрыемства цалкам ігнаруе беларускую мову. Гэта – адна з дзяржаўных моваў, якую вы зневажаеце...

Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай iconБаляслаў Лесьмян
Паданні Сезаму” (Klechdy sezamowe, 1913), “Прыгоды Сіндбада Марахода (Przygody Sindbada Żeglarza, 1913), “Польскія паданні” (Klechdy...

Вялля, Вілія, адна з тых беларускіх рэк, якую згадваюць шматлікія паданні. Этымалагічна назву ракі звязваюць з індаеўрапейскім *vel-/ *vil-/ *vol-, зсемантыкай iconДубоўка Уладзімір Мікалаевіч
Прарок Майсей не даводзіўся мне раднёй ні па бацькавай, ні па матчынай лініі, але адна акалічнасць, пра якую пойдзе гутарка зараз,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка