Спампаваць 33.08 Kb.
|
Stud0903 Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных ВНУ штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня бюджэтных месцаў? Пра гэта – у досьледзе Іны Студзінскай. Сёлета конкурс самы вялікі конкурс быў у БДУ на спэцыяльнасьць “псыхалёгія” – 13 чалавек на месца, на міжнародныя адносіны – больш за 11 чалавек. На міжнародныя адносіны на бюджэт набралі 138 чалавек, на платнае аддзяленьне – 415. На гуманітарны факультэт, дзе спэцыялізацыі -- папулярныя зараз псыхалёгія, дызайн – на бюджэт набралі 50 чалавек, на платнае аддзяленьне – 404. Сёлета, да прыкладу, колькасьць бюджэтных месцаў скарацілася на 700, хаця ў Законе аб адукацыі чорным па беламу напісана: “забараняецца зьмяншаць колькасьць бюджэтных месцаў за кошт павелічэньня платных месцаў”. Відавочна: вышэйшая адукацыя паступова становіцца платнай. Прычым, кошты кожны год павялічваюцца. Летась навучаньне на прэстыжных спэцыяльнасьцях у БДУ (правазнаўства, мэнэджмэнт, міжнародныя адносіны, дызайн, мытная справа) каштавала 3 мільёны 225 тысяч рублёў (прыкладна паўтары тысячы даляраў), сёлета -- ужо даражэй, кажа начальнік Упраўленьня вучэбнай і навукова-мэтадычнай працы БДУ Людміла Хухлындзіна: “Кошты павялічваюцца ў межах інфляцыі. Плюс паўтара адсоткі інфляцыя – у гэтых межах мяняецца ўсё. І па першым курсе невялікае павелічэньне – на 45 – 50 тысяч”. Чаму навучаньне на юрфаку, міжнародным факультэце амаль у два разы вышэй за фізычны ці хімічны факультэт, дзе, здавалася б, сучаснае дарагое абсталяваньне? Тлумачыць Людміла Хухлындзіна: “Кошт навучаньня вызначаецца ня толькі коштам абсталяваньня, але і попытам і запатрабаванасьцю. На міжнародным факультэце, да прыкладу, выдаткі вельмі высокія, таму што там шмат замежных моваў, група павінна быць 10-11 чалавек”. Карэспандэнтка: “А юрыдычны факультэт чаму такі дарагі?” Хухлындзіна: “Тое самае. Попыт нараджае прапанову”. Колькі каштуе навучаньне ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце, ад галоўнай бухгальтаркі ўстановы даведацца было вельмі складана: “Мы такія зьвесткі прадастаўляем толькі тым, хто вучыцца. Навошта я буду разгалошваць такую інфармацыю? Тыя, хто навучаюцца – тыя ведаюць, ім даюць падпісаць дадатковае пагадненьне. А так, на ўсю рэспубліку расказваць пра кошты...” Зь іншых дасьведчаных крыніц мы даведаліся, што за дзённае навучаньне o сэмэстар сёлета студэнтам давядзецца плаціць 2 мільёны 846 тысяч (1400 даляраў), слухачам 2 мільёны 316 тысяч (1100 даляраў), гэта прыкладна на 100 даляраў даражэй, чым летась. У лідэрах па коштах Менскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт: на лячэбным факультэце дзённае навучаньне абыдзецца ў 2 тысячы даляраў, на стаматалягічным – у 2,5 тысячы даляраў. Прычым, на платную форму навучаньня набіраюць ў 2,5 – 3 разы больш, чым на бясплатную. Што да коштаў у недзяржаўных ВНУ, яны крыху ніжэйшыя, чым у дзяржаўных. Кажа бухгальтарка Беларускага інстытуту правазнаўства: “Правазнаўства – 2 мільёны 428 тысяч рублёў у год, міжнароднае права – 2 мільёны 838 тысяч, бухгальтарскі ўлік – 2 мільёны 214 тысяч”. Для параўнаньня: у БДУ навучаньне на юрфаку каштуе на 1 мільён больш. У Інстытуце сучасных ведаў навучаньне каштуе прыкладна 700 даляраў у год, сёлета плата вырасла нязначна, даляраў на 15 – 20. У Інстытуце кіраваньня і прадпрымальніцтва паведамілі наступнае: “Пакуль 800, але ня выключана, што будзе 1 тысяча ўмоўных адзінак – дзённая форма навучаньня, завочная – 500, але будзе 550. З кастрычніка падвысіцца кошт. Ва ўсіх ВНУ вышэй кошты, чым у нас. Таму навошта працаваць сабе на страту? Зараз нашы фінансісты, эканамісты лічаць, каб не “зашкалівала”. І толькі ў Інстытуце парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва сказалі: “750 даляраў у год дзённае навучаньне і 460 даляраў – завочнае. Кошты не памяняліся”. З кожным годам колькасьць бюджэтных месцаў у ВНУ няўмольна памяншаецца за кошт платных. Цэны на адукацыю ў дзяржаўных ВНУ растуць значна істотней за недзяржаўныя. Між тым, артыкулам 49 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацаванае права кожнага грамадзяніна на даступнасьць і бясплатнасьць адукацыі. Гутару са старшынём Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Здановічам: Карэспандэнтка: “Прапорцыя, суадносіны бюджэтных месцаў да платных – яна павінна захоўвацца?” Здановіч: “Вось гэта нідзе ў законе не прапісана. Я над гэтым вельмі часта задумваюся: ці патрэбная нам такая колькасьць студэнтаў платнай формы навучаньня? Іх колькасьць павялічваецца. Сказаць, да прыкладу, што няхай будзе 50 на 50, і замацаваць гэта заканадаўча – гэта таксама будзе дрэнна, бо мы звузім правы нашай моладзі на доступ да навучаньня. Бо калі ёсьць грошы, ёсьць жаданьне вучыцца – вучыся на здароўе”. |
![]() | Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня... | ![]() | Адукацыя (сярэдняя/вышэйшая, назва навучальнай установы, спецыяльнасць, год сканчэння) |
![]() | ![]() | Адукацыя (сярэдняя/вышэйшая, назва навучальнай установы, спецыяльнасць, год сканчэння) | |
![]() | ... | ![]() | Адукацыя (сярэдняя, вышэйшая, назва навучальнай установы, спецыяльнасць, года заканчэння) |
![]() | Адукацыя вышэйшая. У 1989 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт. Педстаж 30 гадоў, на пасадзе дырэктара – 5 гады | ![]() | Б) механізмы кіравання сістэмай (асноўныя органы кіравання, ІХ кампетэнцыі І ўзаемадзеянне) |
![]() | Тэма сёньняшніх начных досьледаў: Якія сродкі падтрыманьня імунітэту, апроч антыбіётыкаў, прапануюць беларускія аптэкі. Колькі гэта... | ![]() | Дарагі наш чалавек хоць уяўляе сабе, колькі каштуе будаўніцтва цэнтру кіраваньня палётамі? Дый дзеля чаго? |