Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ




НазваУпраўленне адукацыі управление образования загад приказ
Дата канвертавання27.11.2012
Памер65.27 Kb.
ТыпДокументы

МІНСКІ АБЛАСНЫ МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ

ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ


УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

ЗАГАД ПРИКАЗ

19 сентября 2012 № 338


Аб правядзенні

абласнога конкурсу

на лепшую сувенірную работу


На падставе плана работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама з мэтай далейшага развіцця мастацкай творчасці, павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства педагогаў названага накірунку, распаўсюджвання лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падтрымкі творчых калектываў


ЗАГАДВАЮ:


1. Дзяржаўнай установе “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр” (Янкоўская Л.У.) з 10 верасня 2012 года па 12 лістапада 2012 года правесці абласны конкурс на лепшую сувенірную работу сярод педагогаў вобласці.

2. Зацвердзіць умовы правядзення і склад журы абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу.

3. Начальнікам аддзелаў адукацыі райгарвыканкамаў, дырэктарам устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі стварыць неабходныя ўмовы для ўдзелу ў конкурсе спецыялістаў сваіх рэгіёнаў і ўстаноў адукацыі.

4. Транспарціроўку творчых работ ажыццявіць за кошт камандзіруючых аддзелаў адукацыі райгарвыканкамаў, устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

5. Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Саротнік М.А.


Выконваючы абавязкі

начальніка ўпраўлення (подпись) М.П. Кулеш


57 экз.: у справу, ЦБ, АсіВР,

ДУ “Мінскі абласны вучэбна-метадычны

цэнтр”, ПЭА

09 Загараднюк 2267723

Л.А. 14.08.2012 Загад

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад выконваючага абавязкі ў начальніка ўпраўлення

адукацыі Мінаблвыканкама

___________ №________

Умовы правядзення

абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу


  1. Арганізатары конкурсу:

упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама, дзяржаўная ўстанова “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр” (аддзел арганізацыйна-метадычнага забяспячэння работы па тэхнічнай, мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці).

  1. Мэты і задачы:

  • далейшае развіццё выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці;

- садзейнічанне росту і прафесіяналізму творчых калектываў;

- падвядзенне вынікаў работы педагогаў, працуючых у галіне выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэнне якасці выкладання;

- распаўсюджванне лепшага вопыту работы ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

  • пашырэнне колькасці гурткоў, студый і аб’яднанняў з найменнем “народны”, “узорны”, “заслужаны”.

  1. Удзельнікі конкурсу:

у абласным конкурсе на лепшую сувенірную работу прымаюць удзел педагогі вобласці ўстаноў адукацыі ўсіх тыпаў. Абавязкова павінны прыняць удзел педагогі дадатковай адукацыі, якія маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю або гурток, студыю з найменнем “народны”, “узорны”, “заслужаны”.

4. Умовы правядзення:

конкурс праводзіцца ў два этапы:

першы этап праходзіць з 20 верасня па 10 кастрычніка 2012 года сярод педагогаў ўсіх кваліфікацыйных катэгорый. Заяўку на ўдзел у конкурсе рэгіен павінен прадставіць да 04 кастрычніка 2012 года па наступнай форме ў электронным варыянце:




РЭГІЕН

№ п/п

Назва работы


Тэхніка выканання


Фамілія, імя, імя па бацьку аўтара (без скарачэння),

катэгорыя

Назва студыі, гуртка; найменне

Назва ўстановы адукацыі

другі этап праходзіць з 22 кастрычніка па 12 лістапада 2012 года сярод кіраўнікоў гурткоў, студый мастацкай творчасці з найменнем “народны”, “узорны”, “заслужаны”.

Заяўка прымаецца да 02 лістапада 2012 года па наступнай форме ў электронным варыянце:




РЭГІЕН

№ п/п

Назва работы


Тэхніка выканання


Фамілія, імя, імя па бацьку аўтара (без скарачэння),

катэгорыя

Назва студыі, гуртка; найменне

Назва ўстановы адукацыі


Для ўдзелу ў конкурсе кожны рэгіен абавязкова друкуе каляровы каталог сувенірных работ, у якім павінны змяшчацца:

  • фотаздымак;

  • назва работы;

  • тэматычны накірунак;

  • матэрыял, тэхніка выканання;

  • прозвішча, імя, імя па бацьку педагога (без скарачэння);

  • назва гуртка, студыі, установы, у якой працуе канкурсант;

  • кантактны тэлефон.

Каталог прадстаўляецца разам з сувенірнымі работамі (электронны варыянт дадаецца).

На кожнай рабоце павінна быць замацавана этыкетка з указаннем вышэйпералічанага (этыкетка падпісваецца на беларускай мове і замацоўваецца на адваротным баку работы ў правым ніжнім вугле). Памер этыкеткі – 5 см на 10 см.

Колькасць сувеніраў не абмяжоўваецца, але не менш пяці. Усе работы выконваюцца па тэматычных накірунках:

  • нацыянальна-абрадавым;

  • грамадзянска-патрыятычным;

  • святочным;

  • спартыўным і інш.

Намінацыях:

  • жывапіс;

  • габелен (выкананы ў рознай тэхніцы па ўласных эскізах);

  • мастацкая апрацоўка дрэва;

  • кераміка;

  • бісерапляценне;

  • скульптура (гліна, дрэва, гіпс);

  • мастацкая вышыўка, вязанне;

  • пляценне карункаў;

  • ткацтва (дываны, сурвэткі, абрусы, пано);

  • лялькі, лялькі ў нацыянальных строях;

  • работы са скуры, ільну, мастацкія і мяккія цацкі;

  • работы з саломкі (аплікацыя, інкрустацыя, саломапляценне);

  • флорадызайн;

  • роспіс па тканіне, шкле, аплікацыя з тканіны;

  • выцінанка;

  • цестапластыка і іншыя.

На конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы, якія прадастаўляюцца ў дзяржаўную ўстанову “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр” начальнікамі аддзелаў адукацыі або дырэктарамі адпаведных устаноў адукацыі згодна з графікам правядзення конкурсных этапаў па адрасе: г.Мінск, вул.Віцебская, 21-а, кабінет № 10, кант. тэл.: 226-77-23.

Творчыя работы не вяртаюцца. На працягу года яны ўдзельнічаюць у высокарэйтынгавых абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах.

  1. Крытэрыі ацэнкі работ:

  • дызайн (эстэтычны выгляд, кампазіцыя, арыгінальнасць сюжэту, каляровае рашэнне);

  • выкарыстанне сучаснага стылю, інавацыйных падыходаў;

  • творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай задумы;

  • узровень выканаўчага майстэрства.

6. Падвядзенне вынікаў:

для падвядзення вынікаў абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу ствараецца журы з ліку незалежных спецыялістаў у колькасці сямі чалавек. Вынікі будуць падводзіцца асобна сярод гурткоў, студый з найменнем “народны”, “узорны”, “заслужаны”.

Аўтары творчых работ, адабраных на конкурсе, будуць узнагароджаны:

- Падзякай начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама (I месца);

- Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама (II і III месца);

-дыпломамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама ў індывідуальных творчых намінацыях, якія журы мае права прысуджаць на працягу ўсяго конкурсу.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу асобна будзе ўлічвацца дызайн і змястоўнасть каталога.


ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад выконваючага абавязкі

начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама

__________ № ______


Склад журы


Саротнік М.А. – старшыня журы, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама;

Лойка Т.В. – загадчык аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама;

Янкоўская Л.У. – дырэктар дзяржаўнай установы “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр”;

Аверына Г.Л. – намеснік дырэктара дзяржаўнай установы “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр”;

Цімохіна В.А. – загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнага забеспячэння работы па тэхнічнай, мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяржаўнай установы “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр”;

Загараднюк Л.А. – метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага забяспячэння работы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

Кандраценя М.Р. – метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага забяспячэння работы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ iconУпраўленне адукацыі управление образования
«Жыву ў Беларусі І тым ганаруся» (далей – Акцыя) І планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2011-2012 гады, зацверджаных...

Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ iconУпраўленне адукацыі управление образования
«Жыву ў Беларусі І тым ганаруся» (далей Акцыя) І планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2011-2012 гады, зацверджаных...

Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ iconУпраўленне адукацыі управление образования
У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі І тым ганаруся» (далей Акцыя)...

Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ iconУпраўленне адукацыі управление образования
У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі І тым ганаруся» (далей Акцыя)...

Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ iconЗагад приказ
Дзяржаўнай установе “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр” з 12 па 26 лістапада 2012 года правесці абласны этап рэспубліканскай...

Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ iconУпраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
У дадзенай метадычнай распрацоўцы прадстаўлены формы пазакласнай работы ў рамках тыдня беларускай мовы І літаратуры

Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ iconУ адпаведнасці з парадкам прыёму на факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта, зацверджаным Загадам рэктара ад 25 сакавіка 2009 г. №118–ОД, залічаны ў якасці слухачоў з 06....

Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ iconУ адпаведнасці з парадкам прыёму на факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Беларускага дзяржаўнага універсітэта, зацверджаным Загадам рэктара ад 25 сакавіка 2009 г. №118–ОД, залічаны ў якасці слухачоў з 06....

Упраўленне адукацыі управление образования загад приказ iconУпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі "Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша"
У 1966 скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка