Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата)




НазваПалітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата)
Дата канвертавання27.11.2012
Памер77.74 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата)


Шаноўны дружа!

Ты вырашыў стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Тваё жаданьне служыць народу выклікае ў мяне адно толькі захапленьне і павагу. Я дапамагу табе скласьці перадвыбарчую праграму.

Каб адчуць, чым жывуць выбарцы, прапаную ськіравацца ў вандроўку. Завітайма ў вёску Працуцічы. Гэтае – паміраючае паселішча знаходзіцца ў Сьвіслацкім раёне Гарадзеншчыны нічым асаблівым яны не вылучаецца. Тут жывуць звычайныя пэсніянэры. Мы патрапілі ў кропку, бо тваімі выбарцамі ў большасьці сваёй зьяўляюцца людзі сталага веку.


Вось мы на месцы.

З боку Белавескай пушчы, коцячы ровар, на сустрач нам ідзе пэнсіянэрка Крыся Штоп. Маці трох дзяцей аўдавела, пасьля чаго збыла ледзь ня ўсю худобу і цяпер корміцца зь лесу ды агароду. Вазьмі зь рук старой поўны лісіцаў кошык, я перайму ейны транспарт. Бабулька перавядзе дыханьне і пачне аповяд пра свае надзённыя праблемы.

(Штоп: ) “Не было ў мяне тэлэвізара. Але вось набыла сабе тэлевізар”.

(Карэспандэнт: ) “І што вы па тым тэлевізары гледзіцё?”

(Штоп: ) ”Рэкляму. Ідзе кіно, сэрял. А другі раз… я, старая баба, буду ўзірацца, як голую сраку выставяць! Ці што іншае?! Хай іх гром пазабівае, сцервы вы! Взьму і выключу тэлевізар”.

(Карэспандэнт: ) “А чулі што-небудзь людзі ў Працуцічах пра восеньскія выбары?”

(Штоп: ) “Чула, што будуць выбары. Гэта будуць выбары прэзідэнта?”

(Карэспандэнт: ) Не. Парляманта”.

(Штоп: ) “А гэта не прызідэнта? Не?”

(Карэспандэнт: ) “Не. А як прэзыдэнта, што тады?”

(Штоп: ) “Не хачу Лукашэнку! А чым ён мне дапамог? Што ён мне даў? Мусіць, ніхто за яго ўжо ня будзе галасаваць”.

(Карэспандэнт: ) “А як людзі ў Працуціцах жывуць?”

(Штоп: ) “Хай яго халера з такім жыцьцём! Хай Бог ад такога бароніць ад такога кутку, як тут. Калгас нават пасадзіць бульбу не дае. Чым хочаш, чым і разгарай. Гэта добра, што гэтыя камэрсанты маюць свае трактары. А здасі цяля, дык за паўтары рока плацяць. Каб хоць збожжа ці мукі далі. А тая мука якая? Адныя лупіны! Нават сьвіньні есьці ня хочуць!”

(Карэспандэнт: ) “Людзі мабыць хадзілі ў той калгас да старшыні. Ён нечым тлумачыць, што ня хоча дапамагаць?”

(Штоп: ) “Кажа: “У нас тэхнікі няма. Што я табе дам? Чакай!” Ніхто тутака надта не дапамагае”.

(Карэспандэнт: ) “Мясцовага ж дэпутата выбіралі…”

(Штоп: ) “І што той дэпутат?! О-о-ой! Паабароньваюць!”

На тваім месцы, дружа, я бы дастаў нататнік і зафіксаваў, пра што казала баба Крыся. І рабі так, пасьля кожнай нашай размовы.

А вунь бачыш у глыбіні двара сядзіць інвалід Уладзімер Саўка. Ён перабірае леташнюю бульбу. Упэўнены, што на нашую прапанову дапамагчы паставіцца зь недаверам. А таму давай па-просту распытаем яго пра мэдычныя пыслугі ў вясковай мясцовасьці.

(Карэспандэнт: ) “Як ФАП? Ёсьць? Добра абслугоўвае?”

(Саўка: ) “Мне ўжо нейкую кніжку далі, каб парашкі на палову таньней былі. Каб у аптэцы далі, трэба ісьці да доктара. Заходзіш да доктара: “Дайце мне ад суставаў такіх парашкоў.” “Гэта дарагія парашкі!” “Я ж прыйшоў да вас, каб далі. А калі дарагія, я да вас болей не пайду, а адразу заплачу. На што мне тады кніжку гэтую далі?” “Не. Мы вам дадзім іншыя парашкі.” Кажу: “А на што мне патрэбныя іншыя? Вы мне дайце тыя, якія дапамагаюць!” “Тады скажуць, што я з вамі шпікуляцыяй займаюся” Ну, што тут да чаго!? Ць-фу! “Вазьміце гэтую кніжку і трымайце ў сябе! На што вы мне тады тавалі? Га?! На што яна мне?!”

(Карэспандэнт: ) “Людзі што-небудзь чулі пра выбары, якія будуць увосень?”

(Саўка: ) “Восеню будуць выбары? А хто іх ведае: будуць тыя выбары ці не”.

Табе як і мне кідаецца ў вочы новы плот сядзібы Альфонса Васількі. Можам крышку адпачыць у кампаніі гэтага пэнсіянэра. Ты слухай яго, але не прызнавайся, што імкнесься стаць дэпутатам. Гэты стары дзед раздражняецца ад адной толькі ўзгадкі пра ўладу.

(Васілька: ) “На лаўцы ўдзльнік вайны не пасядзіць!”

(Карэспандэнт: ) “Чаго?”

(Васілька: ) “А ня бачыш, што робіцца?! Вунь дзьве яміны па восемдзесят сантымэтраў. І яны ўжо можа пяць гадоў. А чаму ў гэтую калюгу не прывезьці самазвалу пяску? Гэта ж, карэспандэнт, твая справа! Ты Крупіцу ведаеш?”

(Карэспандэнт: ) “Старшыня райвыканкаму ў Сьвіслачы”.

(Васілька: ) “Так. Ты яму пра гэта замульдуй. Мы мульдуем, але нас ніхто не слухаецца”.

(Карэспандэнт: ) “Нібыта каго-каго, а вас як ветэрана вайны…”

(Васілька: ) “…а якая розьніца?! Я ім пяць разоў казаў, і ніхто не слухае. “Няма чым! Няма транспрату!” – вось і ўвесь адказ. Каб толькі гэтую калюггу завалілі, мне больш нічога ня хочацца. Каб я мог на лаўцы спакойна пасядзець – самае для мяне важнае. А то машына едзе – ўцякай. Той жа дырэктар будзе ехаць і абляпае цябе. Таму і мусяеш уцякаць”.

(Карэспандэнт: ) “У нас жа тут адзначалася 60-ці годьдзе перамогі. Калі былі ўрачыстасьці, наадварот казалі, што ветэраны абкружаныя павагай”.

(Васілька: ) “Няма ніякай увагі!”

(Карэспандэнт: ) “А вы ведаеце, што восеньню будуць выбары ў парлямант. Умоўна кажучы, будзе два кандыдата на дэпутата. Прыедзе адзін зь іх агітаваць за сябе. Вы ж можаце ўзьняць гэтую праблему, што лужыны такія”.

(Васілька: ) “А-а-а. Ты яму сказаш, і ўсё на гэтым!”

(Карэспандэнт: ) “А як людзі да ўладаў ставяцца? Ведаюць пра тое, што прэзідэнт і ўрад робяць? Вераць таму, што яны кажуць?”

(Васілька: ) “Хто будзе верыць, калі чалавек атрымлівае 80 тысячаў. Хто ж будзе верыць гутаркам Лукашэнкі?”

Баба Эміля запрашае нас да стала. Ты хочаш спадабацца сваім выбарцам, а таму адказвацца ня варта. Мы сядаем у звычайнай вясковай хаце. На стол гаспадыня ставіць жбан сьвежага малака і міску з пенкай сёлетнега варэньня, пакладзе лыжкі і ад цаглінкі чорнага хлеба адразае тоўстыя кавалкі.

(Эміля: ) “Аўталаўка прыязджае ў пятніцу і ў аўторак. Што хочаш заказвай, прывязуць. Галоўнае, што хлеб прывозяць”.

(Карэспандэнт: ) “Якая якасьць хлеба?”

(Эміля: ) “Ня надта важная. Ён якісь чорны і страшны. Лепшая мука ў іх скончыцца. І ўсё. Яны тады вышкрэбваюць амбарныя сусекі”.

(Карэспандэнт: ) “А як такі хлеб можна есьці?”

(Эміля: ) “Мусіш, бо нешта есьці трэба. Мы не такія пераборлівыя, што толькі прысмакі: што ёсьць, тое і ямо”.

(Карэспандэнт: ) “Ёсьць у нашае праграме такая рубрыка: мясцовая кухня, мясцовыя рацэпты. Што ў вас лепш за ўсё атрымліваецаа?”

(Эміля: ) “Торт звычайна раблю. Магу даць такі рацэпт: 6 яек, два стаканы цукру, парашок для пернікаў, соду трэба пагасіць. Пасьля паўгадзіны б’еш пружынаю. А тады ўсыпаеш два стаканы мукі. Разьліваем у формы, такія лодачкі ад рыбных кансэрваў, дзе былі селядцы”.

(Карэспандэнт: ) Банка з-пад кансэрваў выкарыстоўваецца ў якасьці формы для торта”?

(Эміля: ) Ведаеце, і добра атрымліваюцца. І такога ніўкога няма. Выпякаем, а пасьля крэмам аздабліваем”.

(Карэспандэнт: ) “А крэмы як робіце?”

(Эміля: ) “Зьбіваем маргарын з цукрам і дадаем адмысловай фарбы”.

(Карэспандэнт: ) “Людзі ведаюць, што хутка будуць выбары?”

(Эміля: ) Ведаюць. А чаму не? Будуць выбары ў мясцовыя саветы.. у парлямант”.

(Карэспандэнт: ) “У мясовыя саветы ці ў парлямант?”

(Эміля: ) “Добра ня ведаю. Выбары ды й ўсё”.

Больш за ўсіх пра парляманцкія выбары ведае Эміля Казьбярук. Паводле прафэсіі, яна настаўніца. Але часам падзарабляе на сэзоннай працы – зьяўляецца сакратаркай падліковай камісіі выбарчага ўчастку.

Зноў жа, ты толькі не прагаварыся, што хочаш стаць дэпутатам.

(Казьбярук: ) “Дарога ў нас страшэнная. Бачылі, якая дарога? Вось, што для нас праблема.

(Карэспандэнт: ) “Ведаеце. Я ехаў ёю, але ўзьнікаюць дваістыя пачуцьці. З аднаго боку – трасе о-го-го як! А зь іншага боку – такі прыгожы брук! Не ў адной вёсцы ўжо такога няма. Такая ў вас прыгажосьць захавалася!”

(Казьбярук: ) “Брук у Працуцічах прыгожы. Але хацелася б лепшай дарогі. На абцасах нельга пахадзіць!”

(Карэспандэнт: ) “Сельсавет, можа, райвыканкам нешта абяцае”.

(Казьбярук: ) “У нас раней прапаноўвалі: калёнка альбо асфальт. На сходзе людзі вырашылі, каб былі калёнкі. З калёнкамі нічога не атрымалася і дарога засталася вось такой. Цяпер людзі і пакутваюць”.

(Карэспандэнт: ) “Апасьля ячшэ ўздымалі праблему з дарогаю?”

(Казьбярук: ) “Уздымалі. Хто лезе ў дэпутаты, жанчыны яму пра дарогу. Лезуць у мягкае крэсла. Вось і прыязджаюць да нас пад капліцу”.

(Карэспандэнт: ) “Прагаласавалі?”

(Казьбярук: ) ”Прагаласавалі. А чаму не?”

(Карэспандэнт: ) “Людзі ў Працуцічах ведаюць, што ў гэтую восень будуць выбары?”

(Казьбярук: ) “Я буду сакратаром падліковай камісіі – яны будуць ведаць! Людзям пра гэта трэба шмат тлумачыць. Ёсьць такія, якія мала ўнікаюць пра тыя выбары, але галасаваць усё адно прыходзяць”.

(Карэспандэнт: ) “У Менску неаднойчы выпадала такое чуць: ёсьць сумнеў, што выбары буць чэсныя і адкрытыя, што ня будзе ніякіх мухляваньняў. А ў Працуцічах як? Усё будзе чэсна і адкрыта?”

(Казьбярук: ) “У нас не такі народ, што іх ня трэба падтасоўваць. Я мяркую, што ўсё прйдзе па-чэснаму”.

Надыйшоў час разьвітацца з Працуцічамі.

Нашая машына гатовая крануцца зь месца, але раптам перад капотам паўстае спаданыя. Просіцца, каб падкінулі да райцэнтру. Адмаўляць ня варта, бо на выбарах ейны голас можа вырашыць вынікі галасаваньня на тваю карысьць.

(Спадарыня: ) “Да аўтобуса тры кілямэтра”.

(Карэспандэнт: ) “І як старыя?”

(Спадарыня: ) “Ідуць як трэба. Тым больш. Што ў нядзелю толькі туды аўтобус, альбо зтуль. І зранку няма, а толькі ў вечары”.

(Карэспандэнт: ) “Перад сельсаветам і райвыканкамам у Сьвіслачы неяк гэтую праблему ўздымалі?”

(Спадарыня: ) “Праблему-та ўздымалі, але, відаць, яна не па іхных сілах. Кажуць, што аўтобус сюды пускаць нявыгадна, бэнзыну не хапае”.

(Карэспандэнт: ) “Ці чулі вы, што будуць выбары? Будзе нейкая агітацыя. Папрасіць кандыдата на дэпутата…”

(Спадарыня: ) “…вось тога начальніка аўтакалёны сюды! Каб яго добра нагрузіць сумкамі, і каб ён прайшоўся, як ходзяць нашыя старыя! Во гэта было б добра! А кандыдат на дэпутата… ён у нас тут пахадзіў-пахадзіў. Яго абралі. Шусь адсюль і няма яго! Гэта, каб ён прыехаў да нас у клюб, каб ён ўсё расказаў і зрабіў бы тое, што наабяцаў. Во гэта была б справа!”

Шаноўны дружа, цяпер вазьмі свой нататнік і перачытай тое, што зафіксаваў. Калгас, які ня хоча дапамагаць пэнсіянэрам. Няўважлівыя да старых мэдыкі. Няякасны хлеб. Разьбітая дарога і далёкі прыпынак з рэдкімі аўтобуснымі маршрутамі. Зьліквідаваць усё пералічоване – вось табе і перадвыбарчая праграма.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата) iconПрацуцічы (парады кандыдатам на дэпутата)
Шаноўны дружа! Ты вырашыў стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Тваё жаданьне служыць народу выклікае ў мяне...

Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата) iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата) iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата) iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата) iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата) iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата) iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата) iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата) iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія працуцічы (парады кандыдатам на дэпутата) iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка