Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі




НазваПытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
Дата канвертавання29.10.2012
Памер86.9 Kb.
ТыпДокументы
Лекцыя 12. Беларусь у гады вялікай Айчыннай вайны.

50. Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку другой сусветнай вайны. Нападзенне нацыстскай Германіі на СССР і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

51. Акупацыйны рэжым нацыстаў у Беларусі.

52. Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

53. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступальная аперацыя “Баграціён”. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.

54. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў савецкім тыле. Уклад беларускага народа ў Перамогу. Палітычныя і эканамічныя наступствы другой сусветнай вайны для СССР і БССР.

Пытанне № 50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

У 30-я гады міжнародная абстаноўка ў свеце ўскладнілася. На Далёкім Усходзе Японія пачала агрэсію супраць Кітая. Утварыўшы на захопленай частцы кітайскай тэрыторыі марыянетачную дзяржаву – Манчжоу Го, яна пачала з гэтага плацдарма варожыя дзеянні на ўсходняй мяжы СССР. На еўрапейскім плацдарме ў Германіі, Італіі былі ўсталяваны фашысцкія рэжымы і гэтыя краіны пачалі хутка нарошчваць ваенную магутнасць з мэтай перагляду сфер уплыву і міжнародных адносін, якія ўсталяваліся пасля першай сусветнай вайны. Ім супрацьстаялі у першую чаргу Францыя і Англія – пераможцы першай сусветнай вайны, якія не хацелі траціць свае калоніі і набытыя тэрыторыі, а таксама свой уплыў у Еўропе. У парушэнне ўмоў Версальскага дагавора ў Германіі была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць, разгарнуліся падрыхтоўка магутнай рэгулярнай арміі, выпуск цяжкага ўзбраення, хуткімі тэмпамі ствараліся ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы. У 1936 г. Германія, Італія і Японія заключылі "Антыкамінтэрнаўскі пакт", накіраваны ў першую чаргу супраць СССР. З гэтага ж года Германія і Італія пачалі тэрытарыяльныя захопы: Італія захапіла Абісінію (Эфіёпію), Германія ўвяла войскі ў дэмілітарызованную рэйнскую зону, пазней, у 1938 г. – у Аўстрыю. У 1939 г. Італія акупіравала Албанію. У гэты час японскія войскі пачалі ваенныя дзеянні супраць СССР спачатку ў раёне возера Хасан, пазней, у 1939 г., на рацэ Халхін-Гол, дзе былі разгромлены савецкімі і мангольскімі вайсковымі падраздзяленнямі. Але для СССР міжнародная абстаноўка заставалася вельмі напружанай. Японія працягвала займаць варожую пазіцыю. У Еўропе кіраўнікі Францыі і Англіі імкнуліся накіраваць агрэсію Германіі на ўсход, таму ў верасні 1938 г. у Мюнхене згадзіліся на ўступку Германіі часткі Чэхаславакіі, што прывяло пазней да поўнай анексіі гітлераўцамі гэтай краіны. Перагаворы, якія ў 1939 г. пачалі СССР, Англія і Францыя, закончыліся беспаспяхова.

Ва ўмовах узрастання міжнароднай напружанасці і з’яўлення небяспекі супрацьстаяння кааліцыі дзяржаў на Усходзе і Захадзе СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. Гэты дагавор тэрмінам на 10 гадоў быў падпісаны 23 жніўня 1939 г.

1 верасня 1939 г. у адпаведнасці з прынятым яшчэ ў красавіку планам "Вейс" Германія пачала ваенныя дзеянні супраць Польшчы. Польская армія значна ўступала нямецкай ў колькасных і якасных адносінах, таму на працягу тыдня ваенные дзеянні былі фактычна скончаны разгромам гэтай краіны. Польскі ўрад эмігрыраваў ў Лондан.

3 верасня 1939 г. згодна з заключанымі з Польшчай дамовамі Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Лакальны ваенны канфлікт такім чынам перарос у сусветную вайну.

17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да 25 верасня Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адыйшлі да СССР. 28 верасня 1939 г. быў заключаны дадатковы дагавор з Германяй, які замацоўваў новыя дзяржаўныя межы.

На далучаных тэрыторыях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ўтвараліся часовыя органы ўлады, пачаліся выбары дэлегатаў на Народныя сходы. Народны сход заходняй Беларусі адбыўся 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Ён прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады і аб’яднанні з БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР заканадаўча замацавалі ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Замест ваяводстваў былі ўтвораны 5 вобласцей, пачаліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні: нацыяналізаваны 1700 прадпрыемстваў, разгарнуліся іх рэканструкцыя, будаўніцтва новых фабрык і заводаў, ліквідавана беспрацоўе, сялянам перададзена каля 1 млн. гектараў памешчыцкай зямлі, адкрыты каля 6 тысяч школ, 12 тэхнікумаў, 5 ВНУ, але ў той жа час пачаліся сталінскія рэпрэсіі.

Вільня і Віленскі край, якія таксама былі далучаны да СССР згодна з дагаворам, заключаным 10 кастрычніка 1939 г. паміж СССР і ўрадам Літвы, адыйшлі да Літоўскай рэспублікі. У абмен на права СССР будаваць свае ваенна-марскія базы на тэраторыі Літвы.

На працягу 1939 і 1940 гг. Германія праводзіла актыўныя дзеянні па далучэнню новых тэрыторый. Вайна з Англіяй і Францыяй, якая спачатку атрымала назву “дзіўнай” з-за пасіўнасці старон, абярнулася актывізацыяй дзейнасці Германіі, якая захапіла Бельгію, Галандыю і ў чэрвені 1940 г. прымусіла капітуліраваць Францыю. Пазней былі захоплены Данія, Нарвегія, а ў красавіку 1941 г. – Югаславія. Такім чынам, да лета 1941 г. амаль уся Еўропа была акупіравана Германіяй.

СССР таксама пачаў пашыраць свае заходнія межы. 29 лістапада СССР парваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй і 30 лістапада пачаў вайну. Пасля цяжкіх баёў і вялікіх страт да сакавіка 1940 г. абарона праціўніка была прорвана і 12 сакавіка быў падпісаны мір, згодна з якім да СССР адыходзіла тэрыторыя на Карэльскім перашэйку і ў раёне Мурманска. У ліпені 1940 г у выніку змены ўрадаў у Літве, Латвіі і Эстоніі была аб’яўлена савецкая ўлада і прыбалтыйскія рэспублікі ўвайшлі ў склад СССР. У жніўні 1940 г. савецкі ўрад патрабаваў ад Румыніі перадачы Бесарабіі і Паўночнай Букавіны, у выніку была ўтворана Малдаўская ССР.

Пасля акупацыі амаль усёй Еўропы Германія пачала рыхтавацца да інтэрвенцыі на Англію, але няўдачы ў паветраным супрацьстаянні, цяжкасці пры фарсіраванні праліва Ла-Манш, а таксама супярэчнасці на перагаворах паміж Германіяй і СССР у Берліне ў лістападзе 1940 г. прывялі да таго, што ў снежні 1940 г. Гітлер зацвердзіў дырэктыву № 21 – план "Барбароса" і пачаў рыхтавацца да вайны з СССР.

22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на СССР. На Беларусь наступала самая моцная група армій “Цэнтр” (армія – каля 60 тысяч салдат і афіцэраў плюс баявая тэхніка). Ёй процістаялі войскі Заходняй Асобай ваеннай акругі пад камандаваннем генерала Паўлаўва. Акруга налічвала каля 600 тыс. салдат і афіцэраў і вялікую колькасць баявой тэхнікі. Суадносіны сіл нямецкай і савецкай арміі былі прыблізна аднолькавыя, але ў першыя дні вайны большасць баявой тэхнікі СССР было знішчына на аэрадромах і стаянках таму, што войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць танкі і самалёты не былі запраўлены а боекамплект ў іх не быў закладзены. З-за таго, што нападзенне было нечаканым ў радах савецкай арміі пачалась паніка, дывізіі, арміі, палкі згубілі сувязь са сваімі штабамі і доўгі час былі поўнасцю адрэзаны ад знешняга света. Па гэтай прычыне летам 1941 г. каля 500 тысяч салдат і афіцэраў Заходняй Асобай ваеннай акругі трапілі да немцаў ў палон. Вораг наносіў ўдары па флангах армій абыходзячы ачагі моцнага супраціўлення і імкнучыся акружыць іх. Такая тактыка дала магчымасць немцам хутка рухацца ў глыб краіны і рабіла марным гераічнае супраціўленне чырвонай арміі, так Мінск быў захоплены немцамі ўжо на 6 дзень вайны а Брэсцкая крэпасць супраціўлялась месяц.

Тым не менш упартыя баі супраць захопнікаў былі. яны разгарнуліся на мяжы. Легендарны подзвіг здзейснілі абаронцы Брэсцкай крэпасці. якімі камандавалі маёр Гаўрылаў і палкавы камісар Фамін, Яны ў поўным акружэнні больш месяца абаранялі крэпасць. Кароткай, але ўпартай была бітва за Мінск. За тры дні савецкія войскі знішчылі больш за 300 нямецкіх танкаў і бронемашын. Вечарам 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся у Мінск.

З першых дзён вайны пачаліся эвакуацыйныя мерапрыемствы. На ўсход паспелі вывезці больш за 400 прамысловых прадпрыемстваў, маемасць многіх калгасаў саўгасаў і МТС (машына-трактарныя станцыі) і каля 1,5 млн. чалавек. На будаўніцтва абаронных збудаванняў мабілізоўваліся жыхары гарадоў. Яны рылі акопы і процітанкавыя рвы. Для барадьбы з нямецкімі парашуцістамі ствараліся знішчальныя батальены. У іх ўступіла каля 13000 тыс чалавек. 3 тых, хто не падлягаў прызыву ў армію па ўзросту ці па стану здароўя ствараліся атрады народнага апалчэння. У іх ўступілі 46 тысяч чалавек.

Чырвоная Армія паспрабавала спыніць нямецкае наступление на Бярэзіне. У раёне Барысава і Бабруйска разгарэліся Цяжкія баі. Пад Оршай упершыню былі выкарастаны рэактыўныя мінаметы, знакамітыя “Кацюшы”. Батарэя такіх установак пад камандаваннем капітана Флёрава нанесла ўдар па чыгуначнаму вузлу ў Оршы. 23 дні працягвалася гераічная абарона г. Maгілева. Толькі калі ўзнікла рэальная пагроза акружэння горада ён быў пакінуты Чырвонай Арміей. Тыдзень працягвалася абарона Гомеля, але 19 жніўня горад быў пакінуты савецкімі войскамі. Такім чынам Упартыя баі за Беларусь, нягледзячы на паражэнне Чырвонай Арміі сарвалі нямецкі план “маланкавай вайны”, які прадугледжваў выхад на лінію Астрахань – Волга – Архангельск праз 6 – 8 тыдняў.

Асноўнымі прычынамі паражэння Чырвонай Арміі летам 1941 г. былі. Пралікі савецкага кіраўніцтва на чале са Сталіным у тэрмінах нападу Германіі на СССР, нечаканасць нападзення і багаты вопыт Вядзення сучаснай вайны, які ўжо мела нямецкая армія. Важнай прычынай катастрофы першых дзён вайны былі масавыя рэпрэсіі супраць вышэйшага каманднага складу Чырванай арміі. Перад самай вайной было безвінна расстраляна 75 % афіцэраў чырвонай арміі.

Пытанне № 51 Акупацыйны рэжым нацыстаў у Беларусі. Развіццё Партызанскага руху і падполля. Ідзе як пытанне 15 па курсу лекцый ВАВ

У жніўні 1941 г. немцы захапілі ўсю тэрыторыю Беларусі і ўсталявалі тут акупацыйны рэжым. Яго мэтай была эканамічная эксплуатацыя Беларусі, паступовая яе каланізацыя і германізацыя. У адпаведнасці з планам “Ост” прадугледжвалася высяленне 75% насельніцтва Беларусі а астатнія 25 падлягалі анямечванню. Для аператыўнага кіравання тэрыторыяй Беларусі фашысты падзялілі яе на часткі: Паўночна-Заходнія раены Брэстскай і Беластокскую вобласць яны ўключылі ў склад Усходняй Прусіі. Паўдневыя раёны – у склад рэйхскамісарыята “Украіна”, паўночныя раёны – у генеральную акругу "Літва", большую частку Віцебскай і Магілеўскай і Гомельскай абласцей падпарадкавалі тылу групы армій “Цэнтр” на астатняй 1/3 тэрыторыі рэспублікі стварылі генеральную акругу “Беларусь”, якую падзялілі на 10 акруг, на чале з гебітскамісарамі. У гарадах і раёнах ствараліся ўправы, а пры іх паліцыя з мясцовага насельніцтва. У вёсках прызначаліся старасты. З верасня 1941 г. у генеральнай акрузе Беларусь цывільную ўладу ўзначаліў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. Аднак яе функцыі былі абмежаваны СС і ваеннымі.

У галіне прамысловасці немцы аднавілі дзейнасць тых прадпрыемстваў, якія былі неабходны для абслугоўвання патрэб арміі. Іх кіраўнікі мелі права неабмежавана павялічваць рабочы дзень, а за сабатаж знявольваць рабочых у канцлагеры. Астатнія прадпрыемствы дэманціраваліся, а іх абсталяванне і сыравіна вывозілася ў Германію.

У вёсцы спачатку немцы захавалі калгасы як удалы сродак рэквізіцый. Аднак вясной 1942 года на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь яны калгасы распусцілі і правялі зямельную рэформу. Зямлю і калгасаны інвентар яны передалі ў сямайнае карыстанне ў межах створаных зямельных кааператывау Вільгельм Кубэ імкнууся прыцягнуць на свой бок беларускіх нацыяналістаў. З іх ліку 22 кастрычніка была створана БНС (Беларуская народная самапомач). Спачатку яна займалася пытаннямі аховай здароўя і грамадскай бяспекай, а затым пытаннямі адукацыі і культуры. 22 чэрвеня 1943 года была створана другая калабарацыянісцкая арганізация СБМ (Саюз беларускай моладзі) Яе мэтай было выхаванне моладзі ў беларускім нацыянальным духу і адданасці Германіі. Але гэтыя арганізацыі не карысталіся шырокай падтрымкай насельніцтва.

Акупацыйны рэжым прынес Беларусі незлічонкя беды. За час вайны нацысты знішчылі 2,2 млн. чалавек, 380 тыс. яны вывезлі на работы ў Германію. За час акупацыі ў рэспубліцы было знішчана 9200 населеных пунктaў. 3 іх 627 весак разам з людзьмі. 186 з іх раздзялілі лёс Хатыні і пасля вайны ўжо не адрадзіліся. Для мэтанакіраванага знішчэння насельніцтва яны стварылі 260 лагеpaў смерці. Лагер смерці ў Трасцянцы пад Мінскам па колькасі знішчаных людзей знаходзіода на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданека. У ім было замучана больш за 200 тыс. чалавек. Акрамя таго ў Мінску знаходзілася яшчэ некалькі лагеpaў: на вуліцы Шырокай (знішчана 20 тыс.), у Масюкоўшчыне – 80 тыс. у Мінкім гета 100 тыс. яўрэяў. Насельніцтва знішчалася ў час карных экспедыцый супраць партызан. Фашысты правялі за час акупацыі 140 буйных карных экспедыцый Толькі пад час карнай экспедыцыі "Котбус", якая праводзілася летам 1943 года, фашысты знішчылі 10 тысяч мірных жыхароў.

Пытанне № 52 Развіцце партызанскага руху і Падполля.

Па канспекту.

Пытанне № 53. Аперацыя “Баграціён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне другой сусветнай вайны, яе вынікі.

Па канспекту.

Пытанне 54. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў савецкім тыле. Уклад беларускага народа ў Перамогу. Палітычныя і эканамічныя наступствы другой сусветнай вайны для СССР і БССР.

Па канспекту. Пасля другой сусветнай вайны Амерыка ператварылася зверхдяржаву, якая валодала манаполіяй на вытворчасць атамнай зброі. У 1946 г. яна вырабіла больш прадукцыі, чым астатнія краіны міру, разам ўзятые.

Да канца 40-х гг. Заходняя Еўропа ўзнавіла загубленую вайной гаспадарку і пачала адваёўваць у ЗША раней страчанныя пазіцыі ў сусветнай эканоміцы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі iconПытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
Міжнародныя адносіны напярэдадні І на пачатку другой сусветнай вайны. Нападзенне нацыстскай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі...

Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі iconМіжнародныя адносіны напярэдадні І на пачатку Другой сусветнай вайны. Нападзенне нацысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
Пытанне 48. Развіццё партызанскага руху І падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны

Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі iconПытанне 13. Баі на Ціхім акіяне
Германіі: за першую палову 1942 г у раён Ціхага акіяна адправілася ўдвая больш амерыканскіх рэсурсаў, чым на Еўрапейскі тэатр ваенных...

Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі iconБаявыя дзеянні на савецка-германскім фронце у 1944 г. Вызваленне тэрыторыі СССР
Пытанне 17. Баявыя дзеянні на савецка-германскім фронце у 1944 г. Вызваленне тэрыторыі СССР

Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі iconБаявыя дзеянні на савецка-германскім фронце у 1942 г. Сталінградская бітва І яе значэнне
Пытанне 14. Беларусь у перыяд акупацыі (1941 – 1944 гг.). Партызанскі І падпольны рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі

Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі iconБаявыя дзеянні на савецка-германскім фронце у 1942 г. Сталінградская бітва І яе значэнне
Пытанне 14. Беларусь у перыяд акупацыі (1941 – 1944 гг.). Партызанскі І падпольны рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі

Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі iconКалі на тэрыторыі Беларусі пачаўся неаліт?
Дзе на тэрыторыі Беларусі знойдзы найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту, або мусцье?

Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі iconБеларусь у перыяд акупацыі (1941 1944 гг.). Партызанскі І падпольны рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі
Пытанне 15. Беларусь у перыяд акупацыі (1941 – 1944 гг.). Партызанскі І падпольны рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі

Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі iconПытанне 10. Напад нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Прымежныя бітвы летам 1941 г. Прычыны паражэння Чырвонаай Арміі. Па канспекту
Пытанне 10. Напад нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Прымежныя бітвы летам 1941 г. Прычыны паражэння Чырвонаай Арміі

Пытанне №50. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі iconКароткін Павел Рыгоравіч
Аткам вав. Служба прайша ў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Літвы. Там упершыню ён сустрэўся з ворагам. У канцы 1943 года скончыў курсы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка