Спампаваць 20.16 Kb.
|
krnv0124Sudnik Станіслаў Суднік нарадзіўся ў вёсцы Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў на вучобу ў Вышэйшую зэнітна-ракетную інжынэрную вучэльню супрацьпаветранай абароны. Будучы афіцэрам савецкага войска скончыў Камандную вайсковую акадэмію імя маршала Жукава. 6 гадоў праслужыў на Урале, 9 гадоў у Казахстане і паўтары гады ў беларускім войску. Мае дзяржаўныя узнагароды: медаль “За баявыя заслугі”, ордэн “За службу Радзіме”, за увесь час службы удзельнічаў больш чым у 300 пусках баявых ракетаў. Сам прызнаецца, што з беларускага войска ў 90-я гады яго звольнілі быццам “за нацыяналізм”. Будучы камандзірам дывізіёна ў Мастах і Росі, што на Гарадзеншчыне, падпалкоўнік Суднік адзіны з камандзіраў хто ўвёў беларускую мову ва ўжытак жаўнерскага й афіцэрскага асяродку, а таксама надаў ёй на тэрыторыі сваёй вайсковай часткі афіцыйны статус, а прысягнуў на вернасьць Беларусі з усім дывізіёнам пад гімн Магутны Божа. Яшчэ будучы афіцэрам савецкага войска ў Казахстане, Станіслаў Суднік разам з землякамі-афіцэрамі ў часы “Перабудовы” выдаваў беларускую газэту “Рокаш”, у якой друкавалася шмат матэрыялаў зьвязаных з гісторыяй беларускага войска. Газэта мела адраджэнскі беларускі характар і прызначалася для афіцэраў-беларусаў, якіх налічвалася ў гарнізоне каля тысячы чалавек. Акрамя гэтага Суднік стварае Таварыства беларускіх афіцэраў і нядзельную беларускую школку для іх дзяцей. У школцы займалася тры класы вучняў, больш за 40 чалавек, а выкладалі самі афіцэры. Станіслаў Суднік сьцьвярджае, што да беларускасьці ніколі не вяртаўся, паколькі толькі ў другім клясе ўпершыню пачуў замежную мову, а жыў і працягвае жыць у традыцыях сваіх продкаў, якія яго так выхавалі. У школьным узросьце пачаў пісаць першыя вершы, працягваў гэты занятак і падчас службы ў Расеі і Казахстане. Друкаваўся ў беларускіх часопісах “Полымя”, “Маладосць”, зьяўляецца аўтарам слоўніка вайсковых тэрмінаў. Любімая тэма ў гісторыі Беларусі – зьява беларускай вольніцы Лісоўчыкаў на пачатку ХУІІ ст. Беларускі камандзір Аляксандар Лісоўскі, які ўзначальваў гэтае войска, змагаўся супраць расейскага цара й польскага караля й быў абодвума прыгавораны да сьмерці. Зараз Станіслаў Суднік жыве ў Лідзе на Гарадзеншчыне, надалей актыўны сябра партыі БНФ, узначальвае выдавецтва ТБМ, рэдагуе газэту “Наша слова” і часопіс “ Лідзкі летапісец”. Мае жонку й дваіх ужо дарослых дзяцей. Кажа, што па прыродзе аптыміст, і верыць, што ў бліжэйшыя часы сытуацыя на Беларусі будзе зьмяняцца толькі да лепшага, а наша краіна стане па-сапраўднаму эўрапейскай. Любімы пісьменьнік Станіслава Судніка – Уладзімер Караткевіч. |
![]() | Працавала карэспандэнткай наваполацкай шматтыражкі “Знамя новостройки”, потым у газэце “Химик” | ![]() | Дзерачэннік Станіслаў Станіслававіч нарадзіўся 8 снежня 1962 года ў вёсцы Міжэрычы. У 1978 годзе закончыў Міжэрыцкую сярэднюю школу... |
![]() | Мікалай Дарошчанка – намесьнік дырэктара сярэдняй школы ў вёсцы Дабрынь Ельскага раёну Гомельскай вобласьці | ![]() | Нарадзілася 14 лютага 1954 года ў вёсцы Сяргеевічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці |
![]() | Скончыў васьмігадовую школу там жа, пасьля якое была вучоба ў архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме ў Менску. Далей тэрміновая служба... | ![]() | Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат), нарадзіўся 05. 03. 1896 г у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай... |
![]() | ... | ![]() | Нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Ўнучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці |
![]() | Нарадзіўся 28 сакавіка 1961 года ў вёсцы Забараўцы Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці ў сям’і калгасьнікаў. Маці – палявод, бацька... | ![]() | Нарадзіўся 3 лютага 1959 года ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці |