Спампаваць 38.09 Kb.
|
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ ВІЦЕБСКАГА АБЛВЫКАНКАМА НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПОЛАЦКІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ МУЗЕЙ-ЗАПАВЕДНІК ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 1150-годдзю Полацка “Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі” 1-3 лістапада 2012 г. г. Полацк У рамках канферэнцыі пройдуць пленарныя і секцыйныя пасяджэнні, лекцыі знакамітых айчынных і замежных музеёлагаў, прэзентацыі. Тэматычныя блокі, якія прапануюцца да абмеркавання: гістарычны – новыя даследаванні гісторыі Полацка; – помнікі Полацка: праблемы вывучэння, рэстаўрацыі, выкарыстання; археалагічны – новыя археалагічныя даследаванні Полацка і Полацкай зямлі; – археалагічныя помнікі Полацка і Полацкай зямлі: праблемы вывучэння і інтэрпрэтацыі; музеялагічны – роля музея ў захаванні і прэзентацыі культурнай спадчыны гістарычнага горада; – музей-запаведнік як сацыякультурны інстытут: тэорыя і практыка; гістарычная інфарматыка – новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў музеі; – гістарычная інфарматыка і музейная дзейнасць. Прыём замоў на ўдзел у рабоце канферэнцыі і тэкстаў дакладаў да 5 жніўня 2012 г. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 5 жніўня 2012 г. выслаць на адрас аргкамітэта заяўку (з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы і пасады, вучонай ступені і вучонага звання, тэмы даклада, адраса, нумароў тэлефонаў, e-mail) і тэкст даклада (электронны варыянт і друкаваны з подпісам). Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Тэхнічныя патрабаванні да афармлення тэкстаў: - аб’ём да 10 старонак А4 (фармат тэкставых файлаў: rtf, docx, odt; шрыфт Times New Roman, кегль 12 з адзінарным інтэрвалам; палі: верхняе - 2 см, ніжняе – 2 см, левае – 3 см, правае – 1,5 см; абзац – 1,25 см); - для грэчаскай мовы выкарыстоўваць шрыфт «Hellenica», для царкоўнаславянскай – «CyrillicaOchrid1», магчыма выкарыстанне шрыфта «Ижица». Тэхнічныя патрабаванні да афармлення ілюстрацый: - максімальная колькасць малюнкаў і фотаздымкаў – 10; - фармат: tif з вырашэннем 300 dpi, для чорна-белай графікі - 1200 dpi, магчымы фармат jpeg; - спіс ілюстрацый змяшчаецца на асобнай старонцы, кожная ілюстрацыя павінна мець нумар і подпіс. Структура артыкула: назва – у цэнтры; прозвішча, імя, імя па бацьку (скарочана) – справа пад назвай, спіс літаратуры і крыніц – у канцы тэкста (афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК). У канцы артыкула ўказаць: прозвішча, імя, імя па бацьку (поўныя дадзеныя) аўтара, вучоную ступень, пасаду, установу, дзе выканана работа; адрас установы, электронны адрас і тэлефоны, па якіх можна кантактаваць з аўтарам. На асобнай старонцы афармляецца рэзюмэ артыкула на рускай і англійскай мовах, калі артыкул напісаны на беларускай; на беларускай і англійскай, калі артыкул на рускай мове, на беларускай і рускай, калі артыкул на англійскай мове (кожнае рэзюмэ 1000 знакаў). Каардынатар канферэнцыі – Джумантаева Тамара Аляксандраўна; тэлефон – (+375 214) 42-05-91; факс – (8-0214) 42-22-01; e-mail: muzey@vitebsk.by Адрас аргкамітэта канферэнцыі: 211415, г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. |
![]() | Навукова-даследчая І асветная ук “Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік” | ![]() | Музей І традыцыйная культура Беларусі” з удзелам экспертаў у галіне музейнай справы для пераймання І абмену вопытам у такіх формах... |
![]() | У адпаведнасці з Палажэннем “Аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”, зацверджанага... | ![]() | Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях І музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі |
![]() | Назва (згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь) | ![]() | Беларускага дзяржаўнага універсітэта праводзяць VII міжнародную навуковую канферэнцыю “Мова – літаратура – культура”, прысвечаную... |
![]() | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І міністэрства культуры І турызму Турэцкай Рэспублікі, названыя далей Бакамі | ![]() | Накіроўваем для ўзгаднення дапрацаваны праект пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб зацвярджэнні Інструкцыі па... |
![]() | Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010г., №17, 2/1660), Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года... | ![]() | Упраўленне культуры ажыццяўляе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам рэгуляванне дзейнасці арганізацый сферы культуры, падтрымлівае... |