Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі




НазваПрадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі
старонка1/3
Дата канвертавання29.10.2012
Памер357.64 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
Блок 1(складаецца з 3 тэм).

Тэма 1 Уводзіны

Пытанне 1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі.

Пытанне 2. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

Пытанне 1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі.

Па канспекту.

Пытанне 2. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

Па канспекту.


Тэма 2 першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

Пытанне 3. Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век).

Пытанне 4. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (бронзавы і жалезны вякі). Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі.

Пытанне 5. Язычніцкія вераванні старажытных продкаў беларусаў.


Пытанне 3. Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век).

Каменны век. Каменны век, гэта калі перавжная большасць прылад працы рабілася з каменю. Лічыцца, што каменны век гэта самы працяглы век у гісторыі чалавецтва. Пачаўся ён 2 600 000 год да н. э. і скончыўся 3000 год да н. э. Калі быля вынайдзена Бронза. Першы этап каменнага веку называўся палеаліт і цягнуўся ён з 2 600 000 год да н. э. да 10 000 год да н. э.

Першапачатковае засяленне засяленне тэрыторыі Беларусі. Найбольш старажытныя доказы прысутнасці чалавека на тэрыторыі Беларусі адносяца да сярэдняга палеаліту або эпохі Мусцье (100 – 35 тыс. гадоў да н. э.) Гэта асобныя і вельмі не шматлікія прылады працы, знойдзеныя каля вёсак Свяцілавічы, Падлужжа на Гомельшчыне, Абідавічы на Магілёўшчыне. Пасля сябе іх пакінулі неандэртальцы. Прылад працы, пакінутых нендэртальцамі, застался не шмат таму, што іх паселішчы знішчаны ледавіком.

Пасля пачатку верхняга палеаліта (35 000 год да н. э. – 10 000 год да н. э.) на кароткі тэрмін, прыблізна 24 – 22 тыс. гадоў да н. э. поўдзень Беларусі растаяў, і тут з’явіліся людзі сучаснага тыпу (хомо сапіенс) або краманьёнцы. Праўда, ў эпоху верхняга палеаліта тут і іх было вельмі не шмат. Выяўлена ўсяго дзве стянкі на Гомельшчыне каля весак Юравічы і Бердыж. На кожнай з іх жыло да 60 чалавек. Магчыма, што стаянак эпохі палеаліта ў Беларусі было значна больш але знойдзена на сённяшні дзень толькі дзьве.

Прыродныя ўмовы ў эпоху верхняга палеаліта былі надзвычай цяжкімі. Жыцце было магчыма ўсяго два тысячагоддзі на поўдні Беларусі і тое, жыццё гэта было жыццём сярод вечнай мерзлаты. Клімат таго часу ў Беларусі былі такім жа як цяпер за палярным кругам, было вельмі холадна нават летам. Тэрыторыю нашай краіны засялялі маманты, шарсцістыя насарогі, паўночныя алені. Паляванне на гэтых жывел загонным спосабам а яшчэ збіральніцтва і былі асноўнымі заняткамі першабытных людзей. Паляванне загонным спосабам было магчыма толькі вялікімі мужчынскімі калектывамі. Асноўным вынаходніцтвам эпохі палеаліту быў агонь. Згадзіцеся, што цяжка пераацаніць значэнне гэтага вынаходніцтва.

Мезаліт. Апошні ледавік адступіў з поўначы Беларусі 10 тыс. гадоў таму, Рэльеф мясцовасці, сетка рэк, таксама як раслінны і жывёльны свет, паступова сталі падобнымі на сучасныя. Пачалася эпоха мезаліту, якая датуецца на тэрыторыі Беларусі 10 000 год да н. э. – 5 000 год да н. 3 поўдня па рэках адбывалася засяленне Беларусі людзьмі. Асноўным вынаходніцтвам эпохі мезаліту былі лук і стрэлы. Дзякуючы гэтаму вынаходніцтву змяніўся характар палявання, яно стала індывідульным. Акрамя лука і стрэл важным вынаходніцтвам эпохі мезаліту былі човен, рыбалоўныя прылады акрамя рыбалоўнай сеткі (рыбалоўная сетка вынайдзена у наступныя эпохі), у гэту эпоху быў прыручаны сабака. У Беларусі былі выяўлены каля 80 стаянак эпохі мезаліта. На кожнай з іх магло пражываць не болш 60 чалавек. Такім чынам можна зрабіць высновў, што насельніцтва Беларусі ў эпоху мезаліту складала 4800 чалавек. Але гэта цыфра не можа быць дакладнай па двум прычынам. 1. Стаянкі эпохі мезаліту маглі быць выяўлены не ўсе. 2. Многія плямены гэтай эпохі вялі вандроўны лад жыцця, таму мноія стаянкі эпохі мезаліту былі часовымі прываламі на маршруце адной і той жа групы людзей.

Неаліт на тэрыторыі Беларусі. Быў ў канцы 5 000 год да н. э. 3 000 год да н. э. Да гэтага часу клімат стаў больш цёплы і ў Беларусі з’явіліся ліставыя лясы. Людзі гэтай эпохі перайшлі да аседлага ладу жыцця. Іменна ў гэты час ў жыцці першабытных людзей адбыліся многія карэнныя змены. Адбылася так званая неалітычная рэвалюцыя. Неалітычная рэвалюцыя, гэта пераход ад прысвойваючых форм гаспадарання да вытворчых. Іншымі словамі ад палявання і збіральніцтва да земляробства і жывёлагадоўлі. Акрамя земляробства і жывелагадоўлі ў неаліце былі вынайдзены керамічны посуд, тканіна, рыбалоўная сетка і многа новых тэхналогій. Напрыклад, вынайдзены шахтавы спосаб здабычы крэмню. У Беларусі крэмневыя шахты эпохі неаліту былі знойдзены каля пасёлка Краснасельскі, што недалёка ад Гродна. Крэмень гэта найлепшы камень для вырабу прылад працы. Але ў неаліце тэхналогіі апрацоўкі каменю развіліся на столькі, што прылады працы можна было рабіць з любога каменю таму, што яго навучыліся піліць свярліць і шліфаваць.

Сярод неалітычных помнікаў Беларусі вельмі часта сустракаюцца сведчанні таго, што ужо была прыватная маемасць і мёмасная няроўнасць. Напрыклад, пахаванні эпохі неаліта бываюць надзвычай беднымі і надзвычай багатымі. Каля краснасельскіх крэмневых шахтаў знаходяць бурштынавыя ўпрыгжванні, якія маглі быць прывезены толькі з берагоў Балтыйскага мора, гэта ўказывае на наяўнасць абмену крэмня на бурштын, што ужо з’яўляецца зачаткам гандлю.

У Егіпце ў эпоху неаліта ўжо была дзяржава, пісьменнасць, гарады, адным словам цывілізацыя, а ў нас быў яшчэ родаплемянны лад. Хутчэй за ўсё, так было таму, што ў Егіпце глебу можна апрацоўваць завостранай палкай і здымаць пры гэтым добры ураджай. Там высокія ўраджаі ўжо ў неаліце забяспечвалі насельніцтва на столькі, што ўжо у той час з грамадства вылучылісь асобныя групы людзей, якія не займалісь здабычай прадуктаў харчавання асабіста. Яны прысвячалі сябе іншым заняткам, рамяству, гандлю, кіраванню, ваеннай службе філасофіі і т. п. У нас такое стане магчымым толькі калі з’явяцца жалезныя прылады працы, годныя для раскарчоўкі векавых лясоў і апрацоўкі камяністых глебаў.

З 2 600 000 да 800 г. да н. э. у Беларусі людзі жылі родавымі абшчынамі. Аб’яднанне некалькіх родавых абшчын (радоў) складала племя. Таму такі грамадскі лад насываецца родаплемянным. Родам кіраваў старэйшын а племем кіраваў савет старэйшынаў і вождзь. На пасаду важдзя выбіралі аднаго са старэйшын. Улада важдзя моцна абмяжоўвалася старэйшынамі.

У час з 3 000 год да н. э. – 800 год да н. э. на тэрыторыі Беларусі быў бронзавы век. Пашыраліся вытворчыя формы гаспадаркі, заснавананыя на жывёлагадоўлі і першабытным земляробстве. З'яўляліся медныя і бронзавыя вырабы: нажы шылы, наканечнікі дзідаў, сякеры, упрыгожанні, якія траплялі сюды ў невялікай колькасці праз абмен. Большасць прылад працы выраблялася па-ранейшаму з крэменю, рога і косці. Пры раскопках часта на паселішчах і могільніках трапляюцца разнастайныя шліхтаваныя сякеры.

Вельмі важная рыса бронзавага веку ў Беларусі – паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства. Пры матычным земляробстве пад пасевы рыхтаваліся невялікія ўчасткі зямлі, якія апрацоўваліся каменнымі і рогавымі матыкамі. Лес пры гэтым не паліўся і не карчаваўся. У такіх умовах роля жывёлагадоўлі была больш істотная ў параўнанні з земляробствам.

У бронзавым веку рода племянны лад пацярпеў істотныя змены – з’явілася новая форма кіравання – ваенная дэмакратыя. Ваенная дэмакратыя гэта калі ўсімі пытаннямі жыцця племені кіруе сход паўнапраўных мужчын – воінаў (толькі воін лічыўся паунапраўным). Дзякуючы ваенный дэмакратыі жанчыны былі адціснуты ад улады. Такая форма кіравання стала патрэбнай таму, што ў бронзавым веку на тэрыторыю Беларусі сталі трапляць прышлыя плямёны, сустрэча з каторымі праходзілі не заўсёды мірна. Насельніцтва Беларусі у гэты час па зразумелым прычынам жыло ва ўмацаваных гарадзішчах.

У 800 год да н. э. 500 год н. э. на тэрыторыі Беларусі адбываўся жалезны век. Родавая абшчына пачала распадацца на асобныя сем’і – муж, жонка, дзеці, якія сяліліся ўжо у вёсках не па роднасным прынцыпе. Такім чынам, утварылася суседская абшчына. Дарэчы, вёскі ўзгаданы не выпадкова таму, што людзі ў гэты час перасяліліся з гарадзішчаў у селішчы гэта значыць вёскі. Так адбывалася таму, што людзі сябе адчувалі ў большай бяспецы чым у папярэднюю эпоху. Мяркуюць, што на тэрыторыі Беларусі у жалезным веку ў балтаў была ўжо зачаткі дзяржаўнасці, якія дазвалялі людзям адчуваць сябе ў бяспецы.

Пытанне 4. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (бронзавы і жалезны вякі). Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі.

У бронзавым веку у Беларусі ўсталявалася ваенная дэмакратыя, таму што ў гэты час на тэрыторыю Беларусі сталі трапляць прышлыя плямёны, сустрэча з каторымі праходзілі не заўсёды мірна.

Першымі з чужых пляменаў на тэрыторыю Беларусі трапілі фінаўгорцы – прадстаўнікі уральскай моўнай сям’і. Следам сюды трапілі балты – прадстаўнікі індаеўрапейскай моўнай сям’і. Фінаўгорцы тут зьявіліся прыблізна ў трэцім тысячагоддзі да нашай эры а балты ў другім. Славяне, таксама індаеўрапейцы, сталі трапляць сюды толькі ў жалезным веку. Паслядоўна гэтыя народы зліваліся з мясцовым насельніцтвам і такім чынам ў Белаускай мове цяпер ёсць як фінаўгрскія так і балцкія словы.

Найбольш важную ролю для гісторыі Еўропы адыгралі Індаеўрапейцы, таму, што іменна яны сталі яднаючай асновай для ўсіх народаў Еўропы і многіх народаў Азіі. Індаеўрапейцы былі першай самай буйной групай людзей якая пакінула сваю радзіму і засяліла Еурапейскі кантынент. Большасць народаў сучаснай Еўропы гавораць на індаеўрапейскіх мовах.

Індаеўрапейцы Індаеўрапейцы першапачаткова жылі ў Малой Азіі, побач на тэрыторыі сучаснага Ірана і Пакістана. Адсюль індаеўрапейцы рассяліліся на поўнач праз Балканы і Каўказ.

Першымі індаеўрапейцамі якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі былі балты, якія прыйшлі сюды прыблізна 2500 год да нашай эры і этнічна “паглынулі” мясцовае насельніцтва каменнага веку ды прышлае фінаўгорскае насельніцтва.

Сваю назву балты атрымалі з-за блізкасці да Балтыйскага мора. Але балты займалі значна больш шырокую тэрыторыю. Іх селішчы даходзілі на захадзе ледзь не да ракі Одар, на ўсходзе – да вярхоўяў ракі Волгі. На поўначы балты рассяліліся да Фінскага заліва на поўдні да Палесся. У 2 – 5 ст.ст. нашай эры балты перажывалі свой “залаты век” і ў той час дасягнулі росквіту іх рамяство і гандаль. На тэрыторыі Беларусі пражывалі літва, яцвягі і іншыя балцкія плямёны. Старажытныя балты сталі продкамі сучасных літоўцаў і латышоў.

Прыблізна 300 г да н. э. на тэрыторыю Беларусі пачалі пранікаць славяне. Славяне перанялі ў Балтаў каштоўны вопыт жыцця ў лясным краю, узоры ўпрыгожванняў, захавалі балцкія назвы рэк і азёр.

Назва народа “славяне” паходзіць ад “слова”. Славянамі звалі сябе людзі, якія “валодалі словам”, гэта значыць, разумелі адзін аднаго. Большасць гісторыкаў змяшчаюць прарадзіму славян паўночней Карпат. Цяпер гэта тэрыторыя належыць Польшчы і Украіне.

Магчыма, у больш ранні час славяне былі вядомыя пад іншымі імёнамі. Існуе меркаванне, што славяне называліся неўрамі. Яны жылі дзесьці на поўдні сучаснай Беларусі. Герадот Распавядаў, што гэтыя неўры раз у год на некалькі дзён ператвараліся ў ваўкоў. Легенды пра обаратняў і пазней былі распаўсюджаны на беларускай зямлі.

Славяне мусілі пакінуць сваю радзіму з-за рэзкага пахаладання клімата, якое адбылася ў 5 ст. на іх прарадзіме. Яно (пахаладанне) зрабіла не магчымым земляробства. У канцы ранняга сярэдневечча славяне асвоілі тэрыторыю Беларусі. Пры гэтым славянскія плямёны змешваліся з балтамі, што стала асноўнай прычынай своеасаблівасці славян на тэрыторыі Беларусі.

Адносіны славян з балтамі на тэрыторыі Беларусі першапачаткова былі мірнымі. Балцкія плямёны былі невялікія, ды і славян прыходзіла зусім мала. Таму месца хапала ўсім. Славяне змешваліся з мясцовым насельніцтвам.

У канцы 7 – пачатку 8 ст. на тэрыторыю Беларусі прыйшла новая хваля славянскіх перасяленцаў. Ваенныя сутыкненні славян з балтамі тым часам учасціліся. У агні пажараў гінулі гарадзішчы балтаў. Ранейшыя жыхары вымушаны былі пакінуць абжытыя месцы. Тыя, хто застаўся, паступова зліваліся са славянамі.

Усю паўночную частку сучаснай Беларусі засялялі полацкія крывічы, ці палачане. Галоўным іх горадам быў Полацак. Сваю назва горад атрымаў ад ракі Палаты, побач з вусцем якой і быў заснаваны. Ад назвы горада ці ракі сталі называцца і крывічы-палачане. Назва ж крывічаў, магчыма, паходзіц ад імені старэйшыны роду Крыва ці ад слова “кроўныя”, гэта значыць сваякі па крыві.

Дрыгавічы. Увесь поўдзень Беларусі з цягам часу заняў яшчэ адзін усходнеславянскі саюз плямёнаў – дрыгавічы. Спачатку яны пасяліліся ў сярэднім цячэнні Прыпяці, у багністай мясцовасці. Адгэтуль і іх назва (ад слова “дрыгва” – балота). Існуе і іншая версія аб паходжанні назвы дрыгавічаў – ад імя Драг ці Драгавіт.

Пазней дрыгавічы накіраваліся на захад і поўнач. Яны занялі басейн ракі Свіслач і сярэдняе цячэнне ракі Бярэзіны. Менавіта тут была заснавана сталіца Беларусі – Менск. Частка дрыгавічаў рассялілася на Брэстчыне.

Усходнія землі Беларусі ў Раннім сярэднявеччы засялялі радзімічы. Галоўным чынам яны жылі вакол ракі Сож, што цячэ з поўначы на поўдзень і ўпадае ў Днепр. На ўсходзе суседзямі радзімічаў былі вяцічы, а на поўдні – северане. Усе гэтыя ўсходнеславянскія саюзы плямёнаў мелі агульнае паходжанне.

У “Аповесці мінулых гадоў” захаваўся цікавае аповяданне пра паходжанне радзімічаў і вяцічаў. Нібы калісьці з Польшчы ва Усходнюю Еўропу прыйшлі браты Радзім і Вятка. Яны засталіся на новых землях і сталі родапачынальнікамі двух плямёнаў.


Пытанне 5. Язычніцкія вераванні старажытных продкаў беларусаў.

Для ранняй стадыі абшчынна-родавага грамадства характэрны быў татэмізм — сукупнасць уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей (родам) і так званым «татэмам» — пэўным відам жывёл, раслін і інш. Людзі верылі, што яны непарыўна звязаны са сваім татэмам. Татэмізм пазней адлюстраваўся ў некаторых міфах, казках, абрадах беларусаў, напрыклад у абрадзе пераапранання ў «казу», «мядзведзя» ў час калядавання.

Анімізм (ад лацінскага слова «анімус»—душа, дух) — вера ў існаванне душ і духаў — фантастычных істот, якія надзелены свядомасцю, воляй і іншымі ўласцівасцямі чалавека і дзейнічаюць у жывой і нежывой прыродзе. Анімістычныя ўяўленні складалі частку вераванняў першабытных людзей. Найбольш пашыранымі ўяўленнямі анімізму былі духі прыроды (палявік, лясун, вадзянік), хатнія духі (дамавік), злыя духі, чорт і інш.

Фетышызм — культ неадушаўлёных прадметаў — фетышаў (камянёў, амулетаў), надзеленых, звышнатуральнымі ўласцівасцямі.

Магія — вера ў здольнасць чалавека асобым чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з’явы прыроды.

На больш позняй стадыі развіцця узнікла язычніцтва – вера у мноства багоў, кожны з якіх кіруе з’явай прыроды або якім-небудзь відам гаспадарчай дзейнасці чалавека. Узнікае пантэон гэта значыць сукупнасць славянскіх багоў.

«Язычніцтва» (паганства) – гэта ўмоўны тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства, ісламу). Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова «языцы», пад якім, згодна Новаму запавету Бібліі, разумеліся народы, проціпастаўленыя першахрысціянскім абшчынам. Тэрмін «паганства» паходзіць ад лацінскага «паганус» (язычнік).

Ва ўсходніх славян існавалі наступныя багі: Род – адзін з галоўных багоў – стваральнік готага света, Пярун бог грому і маланкі. Яго культ выводзіцца з часоў індаеўрапейскай супольнасці бронзавага веку. Сварог быў богам неба, а бог сонечнага святла Дажбог з'яўляўся яго сынам. Хорс лічыўся богам Сонца, Стрыбог кіраваў вятрамі, якія наганялі дажджавыя хмары, Мокаш – жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага, Волас (Вялес) – бог жывёлагадоўлі, Лада – багіня вясны, кахання.

Былі яшчэ багі, ад якіх, на думку старажытных славян, залежалі будучы ўраджай, жыццё і побыт людзей. Сярод іх Ярыла, Купала, Аўсень, Каляда, замацаваныя за пэўнымі порамі года.

Такім чынам, для ўсходніх славян-язычнікаў было характэрна мнагабожжа. Яны абагаўлялі навакольную прыроду, ушаноўвалі агонь, сонца, месяц, зоркі, гром і г. д.


  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі iconЛекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд
...

Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі iconПытанні да экзамену па курсе з 09. 2012г
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі icon1. Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння

Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі iconПытанні да экзамену па курсу
Прадмет, значэнне І мэты курса “Гісторыя Беларусі”(у кантэксце сусветнай цывілізацыі). Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Крыніцы вывучэння...

Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі iconПраграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду)
Гісторыя Беларусі як частка сусветнай гісторыі. Перыядызацыя старажытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Гістарычныя крыніцы

Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі iconС. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі
Лекцыя Прадмет, метады І задачы курса “Эканамічная гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Эканамічная гісторыя Беларусі” ў сістэме...

Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі icon«Гісторыя Беларусі»
Прадмет І задачы гістарычнай навукі. Месца гісторыі Беларусі ў еўрапейскай І сусветнай гісторыі

Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі iconВопросы к экзамену по дисциплине «Гісторыя Беларусі»
Прадмет І задачы гістарычнай навукі. Месца гісторыі Беларусі ў еўрапейскай І сусветнай гісторыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка