Зацвярджаю Пратакол пасяджэння кафедры ад "____" __________2011 г. № ____ Заг. кафедры філалогіі _____________ Т.М.Пучынская
Змест практычных заняткаў ў зімовую сесію па дысцыпліне "Беларуская мова” для студэнтаў V курса факультэта бесперапыннай адукацыі завочнай формы навучання спецыяльнасці 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя (ПАзс -51/09)
Практычныя заняткі № 1
Тэма «Складаны сказ з рознымі відамі сувязі (сказ камбінаванай будовы). Абзац. Тэкст. Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства)»
Пералік тэарэтычных пытанняў для засваення:
Сродкі сувязі частак у складаных сказах з рознымі відамі сувязі. [1, с. 181], [2, с. 301]. Знакі прыпынку у складаных сказах з рознымі відамі сувязі. [1, с. 183] Тэкст i складаныя формы звязнай мовы. [3, с. 140—146] Перыяд, яго структура, сродкі сувязі частак. Знакі прыпынку ў перыядзе. [1, с. 187], [4, с. 291], [5, с. 52—57]. Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства) як адна з формаў звязнай мовы. Паслядоўная, паралельная i змешаная сувязь сказаў у складаным сінтаксічным цэлым. Сродкі сувязі (аб’яднання) сказаў у звышфразавых адзінствах. [3, с. 144] Абзац як сродак структурнай i сэнсавай арганізацыі тэксту. Функцыі абзаца (сэнсавая, эмацыйная, кампазіцыйная, выдзяляльная). Складанае сінтаксічнае цэлае i абзац. [3, с. 144] Стылістычная роля складаных формаў звязнай мовы (перыяда, складанага сінтаксічнага цэлага, абзаца). [3, с. 141—146]
Пералік практычных уменняў і навыкаў:
Умець будаваць схемы складаных сказаў. Умець расстаўляць знакі прыпынку ў складаных сказах. Умець расстаўляць знакі прыпынку ў звышфразавых адзінствах, перыядзе.
Спіс літаратуры: Беларуская мова. У 2 ч. : Ч. 2 : Падручнік для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я. М. Адамовіч, Н. І. Бурака, Л. М. Грыгор’ева [і інш.]. ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мінск : Выш. шк., 1998. — 222 с. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова : вучэб дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў ВНУ / пад рэд. Л. М. Шакуна. — 2-е выд., дапрац. — Мінск : Выш. шк., 1985. — 319 с. Маршэўская, В. В. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс : дапам. / В. В. Маршэўская. — Гродна : ГрДУ, 2008. — 159 с. Бурак, Л. І. Сучасная беларуская мова : Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў / Л. І. Бурак. — Мінск : Універсітэцкае, 1987. Гаўрош, Н. В. Перыяд — асобая сінтаксічная канструкцыя : Да праблемы вывучэння складаных формаў звязнай мовы ў школе / Н. В. Гаўрош // Родн. слова. — 2002. — № 6. — С. 52—57. Практычныя заняткі № 2
Тэма «Чужая мова. Цытаты»
Пералік тэарэтычных пытанняў для засваення:
Паняцце чужой мовы. [1, с. 190—193] Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы: простая (прамая), няўласна-простая i ускосная мова. [1, с. 200—202] Структура аўтарскага сказа і чужой мовы, сродкі сувязі гэтых частак. [1, с. 193—194] Структурныя разнавіднасці простай мовы: маналог, дыялог, палiлог; уключаная простая мова i інш. [1, с. 198] Правілы замены простай мовы ўскоснаю. [1, с. 200—202] Няўласна-простая мова як адначленная канструкцыя, яе сінтаксічная i стылістычная роля. [1, с. 204—205] Цытаты і спосабы іх афармлення. [1, с. 207—208]
Пералік практычных уменняў і навыкаў:
Аналіз тэкстаў з чужой мовай.
Спіс літаратуры: Беларуская мова. У 2 ч. : Ч. 2 : Падручнік для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я. М. Адамовіч, Н. І. Бурака, Л. М. Грыгор’ева [і інш.]. ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мінск : Выш. шк., 1998. — 222 с.
Практычныя заняткі № 3
Тэма «Пунктуацыя»
Пералік тэарэтычных пытанняў для засваення:
Пунктуацыя як сістэма знакаў прыпынку. Сувязь пунктуацыі з сінтаксісам. Роля пунктуацыі ў афармленні пісьмовай мовы. [1, с. 209—210] Віды знакаў прыпынку (раздзяляльныя, выдзяляльныя). [1, с. 210—211] Асноўныя правілы пастаноўкі знакаў прыпынку. [1, с. 213—214]
Пералік практычных уменняў і навыкаў: Умець рабіць пунктуацыйны аналіз. [1, с. 216—217]
Спіс літаратуры: Беларуская мова. У 2 ч. : Ч. 2 : Падручнік для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я. М. Адамовіч, Н. І. Бурака, Л. М. Грыгор’ева [і інш.]. ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мінск : Выш. шк., 1998. — 222 с.
Складальнік Д. С. Томчык |