Спампаваць 93.42 Kb.
|
Справаздача Пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў за 2009/2010 навучальны год Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2 700 членаў прафсаюза, што складае 94 % ад агульнай колькасці студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, якія навучаюцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў:
На пачатку 2009/2010 навучальнага года ў члены прафсаюза было прынята 665 студэнтаў першага курса (ФММ – 97; ФК і СКД – 219; ФІДК – 180; ФТБК і СМ – 169), зняты з уліку ў сувязі з заканчэннем навучання 304 студэнта (ФММ – 66; ФК і СКД – 74; ФІДК – 110; ФТБК і СМ – 54). Да пачатку кастрычніка ў кожнай групе першага курса адбыліся выбарчыя сходы, на якіх былі абраны прафоргі груп. Для актывізацыі прафгупоргаў-першакурснікаў былі праведзены на кожным факультэце конкурсы на лепшага прафгрупорга першага курса, пераможцы былі адзначаны і ўзнагароджаны. Камісія па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў і аспірантаў БДУ культуры і мастацтваў прапанавала студантам прыняць удзел у рабоце летняга лагера, падрыхтаванага саветам старшынь студэнцкіх прафсаюзных арганізацый у Феадосіі (Рэспубліка Крым). Удзел у ім прыняла 20 чалавек, што амаль у 2 разы больш, чым у 2008 годзе (11 чалавек). У 2009 годзе быў заключаны дагавор паміж адміністрацыяй універсітэта і санаторыем-прафілакторыем пры БНТУ “Палітэхнік”. У справаздачным пярыядзе ў ім аздаравілася 9 чалавек. У беларускіх лагерах у летні час аздаравілася 2 чалавекі, студэнты ФІДК. У лагеры прафсаюзнага актыву прынялі ўдзел 2 чалавекі, студэнты ФК і СКД. На працягу 2009/2010 навучальнага года члены прафбюро, прадстаўнікі арганізацыйна-масавай камісіі, вялі падлік прафсаюзнага членства на факультэтах і ў цэлым па універсітэце. Матэрыяльную дапамогу за справаздачны перыяд атрымала 88 студэнтаў, усяго на суму 3 437 500 руб.
Дзяцей студэнтаў прафкам віншаваў з Новым годам салодкімі падарункамі (цукеркамі), магчымасцю ўдзелу ў навагоднім ранішніку. Усяго выдадзена 132 салодкіх падарунка для дзяцей студэнтаў і членаў прафсаюзнага актыву. У спаваздачным пярыядзе адбыліся справаздачна-выбарчыя прафсаюзныя канферэнцыі на факультэтах, агульнауніверсітэцкая прафсаюзная справаздачна-выбарчая канферэнцыя. Быў абраны новы склад прафбюро факультэтаў, прафсаюзнага камітэта. Выраблена фірменная прадукцыя прафсаюзнай арганізацыі: штандар, ручкі, блакноты і інш. Прадстаўнікі жыллёва-побытавой камісіі прымалі ўдзел у засяленні студэнтаў у інтэрнаты, у пасяджэннях жыллёва-побытавай камісіі універсітэта. Сумесна з Саветамі інтэрнатаў 5 мая 2010г. быў праведзены агляд-конкурс на лепшы пакой, блок, паверх у інтэрнатах. Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Камісія па размеркаванні і частковай занятасці студэнтаў займалася пошукам месцаў для ўладкавання студэнтаў вну на працу. У летні пярыяд у лагерах «Зубраня», «Лясны агеньчык», «Гарызонт», «Аптыміст», «Ракета» працавала 64 чалавекі, што ў два разы больш, чым у 2008 годзе (29 чалавек). Дзякуючы супрацоўніцтву паміж прафсаюзным камітэтам студэнтаў і Рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй “Ліга дабрачыннай працы моладзі» 9 студэнтаў летам 2009 года працавалі ў студэнцкім педагагічным атрадзе ў РФ (Туапсінскі раён, лагер “Ласкавае мора”). Усяго летам было працаўладкавана 73 чалавекі. За справаздачны пярыяд былі заключаны вусныя дамовы на аказанне скідак з наступнымі арганізацыямі: арганізацыя па рамонту абутку, камп’ютарным паслугам, ксераксу; магазін вопраткі і абутку для танца. Летам 2010 года плануецца працаўладкаваць на работу ў лагерах «Зубраня», «Гарызонт», «Ракета», «Лясны агеньчык», «Аптыміст» 48 чалавек. Паміж дадзенымі ўстановамі і УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве. На працягу другой паловы 2009/2010 навучальнага года на базе універсітэта сіламі нашых студэнтаў быў зрэалізаваны сумесны з Рэспубліканскай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй “Ліга дабрачыннай працы моладзі” праект “акадэмія важацкага майстэрства”, у межах якога адбыўся шэраг трэнінгаў (па сцэнічнай мове і сцэнічнаму майстэрству, па танцах народаў міру, беларускаму і васточнаму накірунках, вакалу). Разам з РМГА “Ліга дабрачыннай працы моладзі” ажыццяўляецца праект летняга працаўладкавання студэнтаў БДУКМ у Краснадарскім краі ў якасці важатых, культарганізатараў, вядучых гурткоў у лагерах “Ласкавае мора” і “Марская хваля” (Чорнае мора, Туапсінскі раён). У справаздачным пярыядзе адбылася сустрэча студэнтаў-пяцікурснікаў з намеснікам старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Філімонавай Т.В. па тэме “правы і абавязкі маладых спецыялістаў”. На гэтай сустрэчы былі ўзнагароджаны прафоргі-пяцікурснікі, якія прымалі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці універсітэта і рабоце пярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў БДУКМ. Усяго было ўзнагароджана 15 актывістаў-выпускнікоў. З пачатку навучальнага года актыўна працуе камісія па культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце, члены гэтай камісіі арганізавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў. Многія з іх ужо сталі традыцыйнымі для прафсаюзнай арганізацыі (экскурсія па горадзе Мінску для першакурснікаў; агляд-конкурс на лепшы пакой, блок, паверх у інтэрнатах; студэнцкі навагодні агеньчык у БДУ культуры і мастацтваў сумесна са студэнцкім клубам; навагодні агеньчык для прафсаюзнага актыву; анкетаванне студэнтаў з мэтай абрання пераможцаў студэнцкіх калядных намінацый). На больш высокім узроўні адбыўся канцэрт альтэрнатыўнай музыкі да Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам у клубе “Рэактар” 1 снежня 2009 года, у ім прыняла ўдзел каля 1 000 чалавек. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы шэрагу дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. Найменне адкрытага было нададзена фестывалю студэнцкага гумару “Гумарына 2010”, які адбыўся 1 красавіка ў ДК МТЗ і ў якім прынялі ўдзел не толькі студэнты БДУКМ, але і БДУІР, БНТУ, БДУ. Усяго канкурсанты падрыхтавалі 17 конкурсных нумароў у розных юмарыстычных жанрах. У справаздачным пярыядзе значная ўвага з боку прафсаюзнага камітэта надавалася арганізацыі і правядзенню культурна-забаўляльных мерапрыемстваў на факультэтах. Найбольш актыўнымі ў гэтым накірунку аказаліся прадстаўнікі прафбюро ФІДК, ФК і СКД і ФТБК і СМ. Членамі гэтых прафбюро былі падрыхтаваны культурныя праграмы да Дня студэнта, Дня работнікаў культуры, Дня Абаронцы Айчыны. Члены прафбюро ФК і СКД падрыхтавалі і правялі культурна-забаўляльныя праграмы для першакурснікаў: “Студэнты аб студэнтах”, “Наперад, першакурснік”. Актыўныя члены прафсаюза былі ўдзельнікамі шэрагу агульнауніверсітэцкіх мерапрыемстваў, сярод якіх:
Прафсаюзны актыў прыняў актыўны ўдзл у канферэнцыі студэнцкага актыву «Узаемадзеянне студэнцкіх грамадскіх арганізацый як сродак паляпшэння якасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва універсітэце” 6 красавіка 2010 года. На працягу справаздачнага пярыяду прафкам студэнтаў забяспечваў прызамі, падарункамі, ганаровымі граматамі, кветкамі шэраг культурна-масавых і спартыўных агульнауніверсітэцкіх мерапрыемстваў. Сярод іх: канцэрт-конкурс піяністаў на ФММ кафедры народнай інструментальнай музыкі, канцэрт да Дня маці, агульнауніверсітэцкі навагодні агеньчык, конкурс-фестываль «PROяўленне», конкурсы “Міс універсітэт” і “Містэр універсітэт”, Дзень здароўя, спартыўныя спаборніцтвы, конкурс “Лепшая акадэмічная група універсітэта”, канцэрт да Дня факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва і інш. Для студэнтаў прафсаюзным камітэтам сумесна са спартыўным клубам былі арганізаваны спаборніцтвы па боулінгу ў клубе “Times”. У 2010 годзе пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў прыняла ўдзел у конкурсе на лепшую прафсаюзную пярвічную арганізацыю, які праводзіўся ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Па выніках конкурсу прафсаюзная арганізацыя заняла другое месца. У 2010 годзе студэнты з пафсаюзнага актыву ў колькасці 8 чалавек прайшлі навучанне ў школе “Лідэр” на базе РІВШ. Каманда прафбюро ФІДК прыняла ўдзел у “Марафоне Перамогі”, арганізаваным УА “Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце РБ”, дзе стала пераможцай і была ўзнагароджана ганаровай граматай. Прафсаюзны актыў на працягу года прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, падрыхтаваных вышэйшымі прафсаюзнымі органамі і ФПБ. У верасні студэнты па запрашэнні Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў наведалі святочны вечар з нагоды ўзнагароджання пераможцаў конкурса прафесійнага майстэрства “Мінскі майстар – 2009”, цырымонію ўручэння прэмій ФПБ і святочны канцэрт ансамбля народнай музыкі “Бяседа”. Па запрашэнні савета старшынь прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі студэнты нашай вну мелі магчымасць прыняць удзел у святочнай вечарыне да Дня студэнта ў «WWC». Па запрашэнні ФПБ дзяўчаты з прафсаюзнага актыву наведалі святочную вечарыну, прысвечаную Дню жанчын 2 сакавіка 2010 года ў Рэспубліканскім Дварцы культуры прафсаюзаў. Трэба адзначыць, што прафсаюзная арганізацыя студэнтаў стала партнёрам РМГА “Ліга дабрачыннай працы моладзі” у арганізацыі і правядзенні «Міжнароднага форума валанцёрскіх ініцыятыў» краін-удзельніц СНД 16-18 красавіка 2010 года ў г. Мінску. На працягу справаздачнага пярыяду студэнты нашай вну – Мажэйка Вадзім (311 гр., ФК і СКД) і Мацюшонак Марына (211 б гр., ФК і СКД) атрымлівалі імянную стыпендыю Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. На агульнауніверсітэцкай прафсаюзнай канферэнцыі лепшыя прафсаюзныя актывісты (Рахманько Павел і Семяняка Мікалай) былі ўзнагароджаны граматамі ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. На працягу справаздачнага пярыяду прафсаюз прадастаўляў студэнтам магчымасць наведвання культурна-масавых мерапрыемстваў па запрашальных білетах (дыскатэка “Fabriqe”, “Овертайм”, “WWC”, гульні КВЗ і інш.). Членамі камісіі па сацыяльнай рабоце ў верасні 2009 года была праведзена дабрачынная акцыя па дапамозе дзецям з сацыяльнага прыюта ў в.Станькава. Для дзяцей студэнтамі універсітэта былі сабраны сродкі асабістай гігіены і канцтавары. Трэба адзначыць вялікую актыўнасць студэнтаў ў аказанні дапамогі дзецям. За арганізацыю і правядзенне акцыі прафсаюзная арганізацыя атрымала падзяку ад сацыяльнай установы. Прафсаюзным камітэтам былі выдзелены сродкі на арэнду аўтобуса з мэтай арганізацыі культурна-забаўляльнай праграмы студэнтамі валанцёрскага атрада пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры педагогікі СКД Байко А. П. у Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Членамі камісіі ў межах дабрачыннай акцыі “З любоўю да дзяцей” быў падрыхтаваны навагодні ранішнік для выхаванцаў сацыяльнага прыюта ў в.Станькава. Дзяцей-сірот студэнты наведалі не толькі з вясёлай навагодняй праграмай, але і з падарункамі. За арганізацыю навагодняга ранішніка прафсаюзная арганізацыя атрымала падзяку ад адміністрацыі сацыяльнага прыюта. На пачатку чэрвеня 2010 года была распачата дабрачынная акцыя па збору дзіцячых лялек, мягкіх цацак, сродкаў уласнай гігіены і канцтавараў для дзецей з Цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. У справаздачным пярыядзе сіламі прафсаюзнага камітэта быў распрацаваны стандарт “Сацыяльная падтрымка судэнтаў і супрацоўнікаў”. Члены камісіі па вучэбнай рабоце ажыццявілі сумесна з маладзёжнай грамадскай арганізацыяй “Новые лица” сумесны адукацыйны праект. На базе нашай вну былі арганызаваны два трэнінгі па тэме “як уладкавацца на працу і напісаць добрае рэзюме”. У маі 2010 года членамі камісіі для студэнтаў універсітэта была арганізавана сустрэча па тэме “як напісаць рэзюме на англійскай мове” з запрашэннем педагогаў школы замежных моў «Streamline». У 2009/2010 навучальным годзе можна ацаніць як станоўчую работу старшынь прафбюро: Басяковай Вольгі (214 гр.) – ФТБК і СМ, Рыжко Алёны (238 гр.) – ФІДК, Мажэйка Вадзіма (311 гр.) – ФК і СКД, Шымко Сцяпана (316 д гр.) – ФММ. У наступным 2010/2011 навучальным годзе плануецца:
Старшыня прафкама студэнтаў БДУКМ Г. Л. Наважылава |