Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі




НазваМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
Дата канвертавання29.10.2012
Памер172.54 Kb.
ТыпДокументы




Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________ А. І. Жук

____________________

Рэгістрацыйны № ТД-_____/тып.


КНІГАЗНАЎСТВА


Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1-23 01 10 “Літаратурная работа (па напрамках)”

(1-23 01 10-02 “Літаратурная работа (рэдагаванне)”)

УЗГОДНЕНА

Намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

______________ І. М. Лапцёнак


УЗГОДНЕНА

Начальнік Упраўлення вышэйшай

і сярэдняй спецыяльнай адукацыі
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

________________ Ю. І. Міксюк

________________

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

________________ У. Л. Клюня

________________

Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы"

________________ І. В. Казакова

________________







Эксперт-нормакантралёр

_______________________________

_______________________________


Мінск 2008

СКЛАДАЛЬНІК:

У. К. Касько, дацэнт ка­федры перыядычнага друку Інтытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт


РЭцэнзенты:

Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”;

З. К. Прыгодзіч, галоўны рэдактар выдавецкага прыватнага унітарнага прадпрыемства сямейнага часопіса “Гаспадыня”, кандыдат філасоф­скіх навук, дацэнт


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

Кафедрай перыядычнага друку факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 9 ад 15.05.2008 г.);


Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 4 ад 22.05.2008 г.);


Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 5 ад 23.05.2008 г.)


Адказны за выпуск: Касько У. К.

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праграма дысцыпліны «Кнігазнаўства» уключае ў сябе наступныя структурныя элементы: прыкладныя тэматычныя планы і характарыстыку зместу лекцыйнага курса па кнігазанаўству; прыкладны тэматычны план і змест практычных заняткаў па дысцыпліне; тэмы рэфератаў і дакладаў, спіс літаратуры для самастойнага навучання і рэферыравання па курсу; прыкладную тэматыку курсавых работ і прыкладныя пытанні да экзамена і заліку; прыкладныя тэмы кантрольных работ.

Праграма прадугледжвае паглыбленую падрыхтоўку ў галіне кнігазнаўства, уключае вывучэнне тэорыі і практыкі рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці, тыпалогіі выданняў, арганізацыі і эканомікі выдавецкай справы, кніжнага маркетынгу, спецыфікі рэдагавання пэўнага віда літаратуры, засваенне навыкаў кіраўніцтва рэдакцыйным калектывам. Значнае месца ў ёй адведзена азнаямленню студэнтаў з вопытам зарубежных кнігавыдаўцоў Расіі, Германіі, Швецыі, ЗША.

Тыпавая праграма па дысцыпліне “Кнігазнаўства” з’яўляецца часткай профільнай дысцыпліны “Асновы журналістыкі”.

Мэта дысцыпліны. Пазнаёміць студэнтаў з роллю кнігі ў структуры сучасных камунікацый, дапамагчы выпрацаваць агульныя ўяўленні аб асновах выдавецкай справы, яе сістэме, канцэпцыях, прынцыпах і накірунках, пазнаёміць з тэхналогіяй выдавецкага працэсу, абавязкамі і функцыямі супрацоўнікаў, сістэмай узаемаадносін паміж аддзеламі і рэдакцыямі, выдавецтвам і аўтарамі.

Значнае месца адводзіцца ацэнцы рукапісаў, фарміраванню тэматычнага, вытворчага і камерцыйнага планавання, распаўсюджванню кніжнай прадукцыі.

Курс складаецца з лекцый, практычных і семінарскіх заняткаў, якія завершацца пісьмовай работай па аднаму з раздзелаў праграмы. Тэсціраванне, лабараторныя і курсавыя работы дапамогуць студэнтам паспяхова падрыхтавацца да залікаў і экзамена.

Задачы дысцыпліны. У адпаведнасці з вызначанай мэтай асноўныя задачы дысцыпліны наступныя:

  • вызначыць ролю кнігазнаўства ў фарміраванні асобы прафесіянала выдавецкай справы;

  • пазнаёміць студэнтаў з гісторыяй узнікнення кнігі і навукі аб ёй;

  • дапамагчы авалодаць метадалагічнымі асновамі вывучэння выдавецкай справы, прасачыць увесь працэс ад моманту атрымання рукапісу і заканчваючы момантам рэалізацыі кнігі.

Студэнт па дысцыпліне “Кнігазнаўства” павінен

ведаць:

  • асноўныя функцыі, прынцыпы і катэгорыі кнігавыдавецкай справы, трансфармацыі яе ў працэсе станаўлення рыначных адносін;

  • нарматыўныя матэрыялы, рэгулюючыя дзейнасць персаналу выдавецтваў, узаемаадносіны з аўтарамі, мастакамі, паліграфічнымі прадпрыемствамі, іншымі арганізацыямі, якія прымаюць ўдзел у выпуску і распаўсюджванні выпускаемай прадукцыі;

  • прынцыпы кампазіцыйна-графічнага мадэліравання кніг розных тыпаў;

  • асаблівасці кніжнага рынка Беларусі, шляхі выжывання выдавецтваў у складаных эканамічных умовах;

  • уплыў новых інфармацыйных тэхналогій на сучасны выдавецкі працэс


умець:

  • разбірацца ў сутнасці нарматыўна-прававых матэрыялаў, законаў, пастаноў і інструкцый, у адпаведнасці з якімі ажыццяўляецца выдавецкая дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь;

  • правільна ацэньваць рукапісы, прымаць удзел у фарміраванні тэматычнага, вытворчага і камерцыйнага планавання ў час азнаямляльна-вытворчых практык у выдавецтве;

  • рыхтаваць анатацыі, рэцэнзіі на кнігі;

  • валодаць методыкай і тэхнікай рэдагавання тэксту, працаваць над паляпшэннем мовы і стылю рукапісаў.

Вывучэнне дысцыпліны “Кнігазнаўства” ажыццяўляецца на працягу двух семестраў і заканчваецца экзаменам. Адпаведна вучэбнаму плану чытаюцца лекцыі, праводзяцца практычныя і семінарскія заняткі, выконваюцца курсавыя і дыпломныя работы.

На вывучэнне дысцыпліны “Кнігазнаўства” ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам спецыяльнасці 1-23 01 10 “Літаратурная работа (па напрамках)” (1-23 01 10-02 “Літаратурная работа (рэдагаванне)”) адводзіцца 132 гадзіны, у тым ліку – 68 аўдыторныя гадзіны, з іх 28 гадзін – лекцыі, 40 гадзін – практычныя заняткі.

Вывучэнне дысцыпліны неабходна пачынаць з азнаямлення з вучэбнай праграмай, у якой прыводзіцца пералік пытанняў для засваення, спіс неабходнай вучэбна-метадычнай літаратуры. Рэкамендуецца таксама рэгулярна знаёміцца з навейшай айчыннай і замежнай літаратурай па праблемах кнігазнаўства.


ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН ЗАНЯТКАЎ

ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ “КНІГАЗНАЎСТВА”


п/п

Назвы раздзелаў і тэм

Колькасць аўдыторых заняткаў

Усяго

у тым ліку

Лекцыі

Практ. заняткі

1

Гісторыя ўзнікнення кнігавыдання ў Беларусі

2

2




2

Агульныя прынцыпы і сістэма выдавецкай справы

6

2

4

3

Сутнасць і змест рэдакцыйна-выдавецкага працэсу

6

2

4

4

Структура ўніверсальнага кніжна-часопіснага выдавецтва

6

2

4

5

Апарат кнігі

6

2

4

6

Выдавецтва і аўтар: рэгулюючыя ўзаемаадносіны паміж імі

6

2

4

7

Кіраўніцтва выдавецкай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь

4

2

2

8

Заканадаўчая база ў галіне кнігавыдання

4

2

2

9

Менеджмент і маркетынг у выдавецкай дзейнасці

4

2

2

10

Кнігавыданне і кнігараспаўсюджанне ў Беларусі

6

2

4

11

Асноўныя праблемы выдавецкай справы на сучасным этапе

4

2

2

12

Выкарыстанне зарубежнага вопыту

4

2

2

13

Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць

4

2

2

14

Інфармацыйныя забеспячэнні кніжнага рынку

6

2

4

Усяго:

68

28

40



ЗМЕСТ КУРСА


1. Гісторыя ўзнікнення выдавецкай справы ў Беларусі

Ад скарынінскіх “Біблій” да арганізацыі першых савецкіх выдавецкіх устаноў на тэрыторыі Беларусі (1917–1920). Развіццё і ўмацаванне выдавецкай справы ў рэспубліцы ў аднаўленчы перыяд (1921–1925). Развіццё выдавецкай справы ў перыяд сацыялістычнага будаўніцтва (1926–1940). Выдавецкая справа ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945). Адраджэнне і развіццё кнігавыдавецкай справы ў пасляваенны час. Далейшае ўдасканаленне выдання кнігі (1959–1965). Прарыў беларускага кнігадрукавання (1970–1990). Дэмакратызацыя і рэфармаванне беларускага кнігадрукавання на сучасным этапе (1993–2008).


2. Агульныя прынцыпы і сістэма выдавецкай справы

Характарыстыка кніжных выданняў па асноўных раздзелах літаратуры. Слоўнасць – пісьмовасць – літаратурна-масавая камунікацыя. Роды літаратуры. Тыпізацыя і класіфікацыя літаратурных твораў.

Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні. Выдавецкая прадукцыя. Кніжныя выданні. Ліставыя выданні. Тэкставыя выданні. Перыядычныя выданні. Кніга. Брашура. Лістоўка. Манаграфія. Падручнік. Вучэбны дапаможнік. Часопіс. Газета. Віды выданняў з працягам (бюлетэнь, каляндар, рэфератыўны зборнік, экспрэс-інфармацыя).


3. Сутнасць і змест рэдакцыйна-выдавецкага працэсу

Функцыі выдавецкай дзейнасці (ідэалагічная, арганізацыйна-вытворчая). Асноўныя этапы рэдакцыйна-выдавецкага працэсу: прыцягненне аўтараў да напісання літаратурных, навуковых твораў. Складанне і абмеркаванне тэматычнага плана, заключэнне з аўтарам дамовы аб літаратурным заказе. Прыём рукапісу. Работа над рукапісам. Падрыхтоўка да паліграфічнага і графічнага выканання. Кантрольная чытка карэктур і падпісанне іх да друку. Прагляд і зацвярджэнне сігнальнага экземпляра для падрыхтоўкі тыражу і выпуску выдання ў свет.


4. Структура ўніверсальнага кніжна-часопіснага выдавецтва

Галоўныя напрамкі і маштабы дзейнасці выдавецтва. Характар выпускаемай літаратуры, узровень камерцыялізацыі. Рэдактарская і вытворчая часткі выдавецтва: рэдакцыйная, мастацка-афарміцельская, вытворчая, эканамічная, маркетынгавая.

Функцыянальныя абавязкі дырэктара, галоўнага рэдактара, загадчыка рэдакцыі (аддзела), рэдактара, карэктара, супрацоўнікаў вытворчага і планава-бухгалтарскага падраздзяленняў.

Рэдакцыйны савет выдавецтва. Асноўныя дакументы, якія рэгламентуюць выдавецкую дзейнасць. Ліцэнзія як важнейшы дакумент выдаючай арганізацыі. Парадак выдачы ліцэнзій. Каментарый да палажэння аб парадку выдачы і выкарыстанні ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці.


5. Апарат кнігі

Выхадныя звесткі ў выдавецкай прадукцыі. Загаловак выдання. Выпускныя дадзеныя. Класіфікацыйныя індэксы. Міжнародныя стандартныя нумары. Штрыхкоды і знак аховы аўтарскага права. Дадатковыя выхадныя звесткі: анатацыя, рэферат, макет анаціраванай каталожнай карткі.


6. Выдавецтва і аўтар: рэгулюючыя ўзаемаадносіны паміж імі

Выдавецкі партфель. Рэдактар – генератар ідэй. Перавадная кніга. Інтэлектуальная ўласнасць – аснова выдавецкага бізнесу. Аўтарскае права. Аўтарскае ўзнагароджанне. Аўтарскія і выдавецкія арыгіналы. Асноўныя патрабаванні да іх. Мастацкае і тэхнічнае рэдагаванне кнігі.


7. Кіраўніцтва выдавецкай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь

Арганізацыйна-функцыянальныя асновы менеджменту кніжнага выдавецтва. Упраўленне персаналам. Матывацыя працы. Поле стымулаў і антыстымулаў кіраўніцтва калектывам. Планаванне дзейнасці выдавецтва. Віды стратэгій. Бізнес-план. Рэдакцыйна-выдавецкі савет.


8. Заканадаўчая база ў галіне кнігавыдання

Агульныя палажэнні і накірункі. Важнейшыя дакументы і стандарты. Законы Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”, “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, “Аб рэкламе”, “Аб дзяржаўных сакрэтах”. Пастановы ўрада, палажэнні: “Аб парадку выдачы і выкарыстанні ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці”, “Аб мінімальных стаўках аўтарскага ўзнагароджання за выданне твораў навукі, літаратуры і мастацтва”.

Стандарты і іншыя нарматыўныя дакументы па выдавецкай справе. Міжнародны стандартны нумар ISBN. Дзяржаўныя стандарты. Рэспубліканскія стандарты. Галіновыя стандарты. Агульнатэхнічныя стандарты. Стандарт якасці.


9. Менеджмент і маркетынг у выдавецкай дзейнасці

Вывучэнне попыту на выдавецкую прадукцыю і прагназаванне рынка. Вывучэнне чытачоў, іх эканамічных магчымасцей. Вывучэнне канкурэнтаў. Пошук форм кааперацыі з іншымі выдавецтвамі. Рэклама кніг. Стымуляванне збыту. Планаванне асартыменту выданняў. Палітыка цэн на кніжную прадукцыю ва ўмовах рынка. Арганізацыя распаўсюджвання кнігі ў Беларусі на сучасным этапе. Оптавы продаж. Рознічны продаж. Узаемаадносіны выдавецтваў з кніжным гандлем. Вызначэнне тыражу кнігі.


10. Кнігавыданне і кнігараспаўсюджанне ў Беларусі

Асаблівасці кніжнага рынка рэспублікі. Сістэма кнігараспаўсюджання: аптовы, рознічны і букіністычны гандаль. Распаўсюджанне падручнікаў. Кніжныя ярмаркі. Камплектаванне бібліятэк. Выдавецкія кнігагандлёвыя структуры.


11. Асноўныя праблемы выдавецкай справы на сучасным этапе

Роля кнігі ў структуры сучасных камунікацый. Трансфармацыя кнігавыдання Беларусі ў працэсе станаўлення рыначных адносін. Уплыў плацёжаздольнасці насельніцтва на характар кнігавыдання. Плюралізм форм уласнасці ў сучаснай выдавецкай справе. Развіццё розных арганізацыйна-прававых форм (ТАА, ААА і інш.). Дзяржаўная ўласнасць на буйныя паліграфічныя прадпрыемствы і яе ўплыў на сучаснае кнігавыданне.

Уплыў новых інфармацыйных тэхналогій на сучасны выдавецкі працэс. Праблемы абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы. Роля электроннай кнігі ў кнігавыданні.


12. Выкарыстанне зарубежнага вопыту

Беларуская кніга ў міжнародным інтэр’еры. Мэты і задачы міжнародных сувязяў кнігавыдаўцоў і шляхі іх дасягнення. Партнёрскія сувязі беларускіх і зарубежных кнігавыдаўцоў. Выпуск сумесных навуковых прац і падручнікаў расійскімі і беларускімі кніжнымі выдавецтвамі. Умацаванне інфармацыйнага ўзаемадзеяння з арганізацыямі беларускай дыяспары за рубяжом, а таксама ў сферах канфесіянальных і нацыянальных адносін.


13. Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць

Сучаснае недзяржаўнае кнігавыданне ў статыстыцы друку. Недзяржаўныя выдавецтвы як паўнапраўны ўдзельнік кнігавыдавецкага працэсу ў Беларусі. Бібліятэкі і недзяржаўныя выдавецтвы: праблемы і ўзаемасувязі. “Беларускі кнігазбор” – залатая бібліятэка Беларусі. Вопыт выдання некамерцыйнай серыяльнай літаратуры. Грамадскае выдавецтва і гандаль. Тэматычная скіраванасць недзяржаўных выдавецтваў, якія выпускаюць мастацкую, вучэбную, даведачную, дзіцячую літаратуру: тэндэнцыі развіцця.


14. Інфармацыйныя забеспячэнні кніжнага рынка

Асацыяцыі і саюзы выдаўцоў Беларусі і зарубежных краін. Важнейшыя міжнародныя кніжныя ярмаркі. Міжнародныя і нацыянальныя даведнікі. Сістэма “Books in Print”. Галіновы друк. тэлебачанне і радыё. Каталогі і бюлетэні. Адрасная рассылка кніг.

Прыкладная тэматыка семінарскіх і практычных заняткаў

  1. Сацыяльна-гістарычныя перадумовы ўзнікнення кнігадрукавання.

  2. Узнікненне кнігавыдавецкай справы.

  3. Структура кніжна-часопіснага выдавецтва. Функцыі аддзелаў і рэдакцый.

  4. Асноўныя катэгорыі рэдакцыйна-выдавецкіх работнікаў і іх абавязкі.

  5. Тэхналагічная схема выдавецкага працэсу.

  6. Тэматычнае планаванне ў выдавецтве.

  7. Вытворчае планаванне ў выдавецтве.

  8. Ацэнка рукапісаў у выдавецтве.

  9. Роля рэдактараў у выдавецкім працэсе.

  10. Работа над мастацкім афармленнем выдання.

  11. Вытворчая дзейнасць выдавецтва.

  12. Асноўныя патрабаванні да рукапісаў і арыгіналаў.

  13. Выхадныя звесткі ў кнізе.

  14. Віды выданняў па перыядычнасці і структуры.

  15. Віды выданняў па мэтаваму прызначэнню і характару інфармацыі.

  16. Распаўсюджванне выдавецкай прадукцыі.

  17. Асновы аўтарскага права. Закон Рэспублікі Беларусь аб аўтарскіх і сумежных правах.

  18. Асноўныя праблемы выдавецкай справы.

  19. Асноўныя этапы развіцця кнігавыдавецкай справы ў Беларусі.

  20. Арганізацыя і дзейнасць першых савецкіх выдавецкіх устаноў на тэрыторыі Беларусі (1917–1920).

  21. Развіццё і ўмацаванне выдавецкай справы ў рэспубліцы ў аднаўленчы перыяд (1921–1925).

  22. Развіццё выдавецкай справы ў перыяд сацыялістычнага будаўніцтва (1926–1941).

  23. Выдавецкая справа ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945).

  24. Узнаўленне і развіццё кнігавыдавецкай справы ў гады чацвёртай пяцігодкі (1946–1950).

  25. Развіццё і ўмацаванне кнігавыдавецкай справы (1951–1958).

  26. Далейшае ўдасканаленне выдання кнігі (1959–1965).

  27. Кнігавыдавецкая справа Беларусі ў 70–80-я гады.

  28. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Беларусі ў перабудовачны перыяд (1980–2007).

  29. Кнігавыдавецкая справа ў Беларусі на сучасным этапе.

  30. Недзяржаўныя выдавецтвы Беларусі на сучасным этапе.

  31. Нацыянальная кніжная палата Рэспублікі Беларусь.


Прыкладная тэматыка курсавых работ

  1. Асноўныя этапы развіцця кнігавыдавецкай справы ў Беларусі.

  2. Францішак Скарына – беларускі першадрукар.

  3. Сучасная сістэма выдавецкай справы ў Беларусі. Віды выдавецтваў.

  4. Аўтарскае права ў Беларусі.

  5. Прынцыпы і формы тэматычнага планавання ў выдавецтве.

  6. Структура і прынцыпы вытворчай дзейнасці выдавецтва.

  7. Кіраўніцтва выдавецкай дзейнасцю.

  8. Нацыянальная кніжная палата Рэспублікі Беларусь: асноўныя напрамкі дзейнасці.

  9. Ад заяўкі да выхаду і распаўсюджання кнігі (змест, прынцыпы, структура працэсу).

  10. Беларуская кніга і яе чытач. Вопыт сацыялагічнага даследавання.

  11. Новыя творы беларускай літаратуры і іх асэнсаванне ў СМІ.

  12. Міжнародныя сувязі беларускіх кнігавыдаўцоў.

  13. Прыватнае выдавецтва ва ўмовах рынка.

  14. Асноўныя этапы і асаблівасці выдавецкага працэсу.

  15. Выдавецкі стандарт як эталон якасці і эфектыўнасці.

  16. Структура ўніверсальнага кніжна-часопіснага выдавецтва. Функцыі рэдакцый, аддзелаў, дапаможных службаў.

  17. Важнейшыя праблемы выдавецкай справы і шляхі іх вырашэння.

  18. Роля рэдактара ў выдавецкім працэсе.


Прыкладныя пытанні да экзаменаў і залікаў

  1. Сацыяльна-гістарычныя перадумовы ўзнікнення кнігадрукавання.

  2. Асноўныя этапы развіцця кнігавыдавецкай справы ў Беларусі.

  3. Агульная сістэма выдавецкай справы ў Беларусі.

  4. Структура ўніверсальнага кніжна-часопіснага выдавецтва. Функцыі аддзелаў і рэдакцый.

  5. Асноўныя катэгорыі рэдакцыйна-выдавецкіх работнікаў і іх абавязкі.

  6. Тэхналагічная схема выдавецкага працэсу.

  7. Тэматычнае планаванне ў выдавецтве.

  8. Роля рэдактара ў выдавецкім працэсе.

  9. Асноўныя патрабаванні да рукапісаў і арыгіналаў.

  10. Віды выданняў па перыядычнасці і структуры.

  11. Віды выданняў па мэтаваму прызначэнню і характару інфармацыі.

  12. Асновы аўтарскага права. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскіх і сумежных правах”.

  13. Важнейшыя праблемы выдавецкай справы і шляхі іх вырашэння.

  14. Кнігавыдавецкая справа ў Беларусі на сучасным этапе.

  15. Структура і прынцыпы вытворчай дзейнасці выдавецтва.

  16. Ацэнка рукапісаў у выдавецтве.

  17. Літаратурнае рэдагаванне (змест, прынцыпы, структура).

  18. Кіраўніцтва выдавецтвам.

  19. Рэдакцыйны Савет выдавецтва.

  20. Адзінкі вымярэння выдавецкай прадукцыі.

  21. Выхадныя звесткі ў выдавецкай прадукцыі.

  22. Асноўныя патрабаванні да аўтарскага рукапісу і выдавецкага арыгіналу.

  23. Арганізацыя і дзейнасць першых выдавецкіх устаноў на тэрыторыі Беларусі.

  24. Заканадаўчая база ў галіне кнігавыдання.

  25. Галоўныя напрамкі дзейнасці выдавецтваў “Вышэйшая школа”, “БелЭН”, “Народная асвета” (па выбару).

  26. Вытворчая частка выдавецтва. Абавязкі намесніка дырэктара па вытворчасці і яго службаў.

  27. Прынцыпы ўзаемаадносінаў выдавецтва з кнігагандлёвымі арганізацыямі.

  28. Асноўныя элементы кнігі.

  29. Тэхніка хуткага чытання – мода ці патрабаванне часу?

  30. Выдавецкая справа і кніжны гандаль за мяжой.

  31. Маркетынг у выдавецкай дзейнвсці. Яго асноўныя напрамкі.

  32. Нацыянальная кніжная палата Беларусі – скарбніца інтэлектуальнага багацця народа.

  33. Першыя сацыялагічныя даследаванні кнігі ў Расіі (на прыкладзе Ф. Алчэўскай, М. Лідэрле, А. Шахоўскага, М. Рубакіна).

  34. Прыватнае выдавецтва ва ўмовах рынка.

  35. Мікалай Смірноў-Сакольскі – даследчык рэдкай кнігі.

  36. Кніжная рэклама.

  37. Нормы выдавецкай і аўтарскай праўкі ў выдавецкай дзейнасці.

  38. Беларуская кніга і яе чытач. Вопыт сацыялагічнага даследавання.

  39. Асаблівасці выдання навукова-тэарэтычнага часопіса “Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта”.

  40. Санітарныя правілы па афармленню школьных падручнікаў.

  41. Роля рэкламы ў камерцыйным поспеху выдавецтва.

  42. Выпуск друкаванай прадукцыі на заказных умовах.

  43. Поле стымулаў і антыстымулаў кіраўніка выдавецтва.

  44. Міжнародныя сувязі беларускіх кнігавыдаўцоў.

  45. Стаўкі аўтарскага ўзнагароджання за выданне твораў навукі, літаратуры і мастацтва.

  46. Міжнародныя сувязі беларускіх кнігавыдаўцоў.

  47. Выдавецкі менеджмент у рыначных умовах.

  48. Выдавецкая ліцэнзія, шляхі яе атрымання.

  49. Выпуск выданняў у рэжыме “маланка”.

  50. Выдавецкі стандарт як эталон якасці і эфектыўнасці.

  51. Выкарыстанне вопыту замежных кнігавыдаўцоў.

  52. Прынцыпы папулярызацыі кнігі на сучасным этапе.

ЛІТАРАТУРА


Асноўная

  1. Волк А. А., Ракович А. И. Книгоиздательское дело в Белоруссии. – Мн., 1977.

  2. Касько У. К. Кнігазнаўства. Канспект лекцый. – Мн., 2002.

  3. Касько В. К. Издательская деятельность / в кн. “Современная Беларусь”,

Т. 3, С. 37–65. – Мн., 2007.

  1. Маркус В. А. Организация и экономика издательского дела. – М., 1971.

  2. Мильчин А. Э. Издательский словарь-справочник. – М., 1998.

  3. Ничипорович С. А., Кулак М. И., Неверов А. В. Управление издательско-полиграфическим комплексом. Организационно-экономические аспекты. – М., 2003.

  4. Ничипорович С. А. Развитие издательско-полиграфического комплекса Беларуси в условиях становления рыночных отношений. – Мн., 2001.

  5. Основные нормативные материалы по издательской деятельности. – Мн., 1984.

  6. Энциклопедический справочник. – М., 1998.

  7. Энциклопедия книжного дела. – М., 1998.


Дадатковая

  1. Зельдович Б. З., Сафонова Н. И., Павлова А. В. Экономика издательского дела. – М., 1994.

  2. Как издать книгу. – М., 1994.

  3. Мильчин А. Э. Культура книги: что делает книгу удобной для читателя: Справ. пос. – М., 1992.

  4. Памятная книга редактора. – М., 1988.

  5. Рисс О. В. У слова стоя на часах. – М., 1989.

  6. Художественное конструирование и оформление книги. – М., 1971.

  7. Журналы «Журналист», «Книжное дело», «Полиграфист».



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. У. Вострыкава, дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
В. П. Вараб’ёў, загадчык кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
А. Р. Хромчанка, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта,...

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб\Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Н. В. Кузьміч, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка