ПРАЕКТ УМОВЫ правядзення рэспубліканскага конкурсу сцэнарыяў культурна-дасугавых мерапрыемстваў для навучэнскай моладзі ”КРЕОН“
ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
У адпаведнасці з планам асноўных рэспубліканскіх мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2011 год і ў мэтах удасканалення выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, захавання і перадачы гісторыка-культурнай спадчыны і народных традыцый, стымулявання творчай актыўнасці арганізатараў дасугу навучэнскай моладзі, павышэння якасці культурна-дасугавых мерапрыемстваў і распаўсюджвання інавацыйнага вопыту праводзіцца рэспубліканскі конкурс сцэнарыяў культурна-дасугавых мерапрыемстваў для навучэнскай моладзі ”КРЕОН“ (далей – конкурс). Дэвіз конкурсу – ”Шануем гісторыю і традыцыі краіны – упэўнена крочым у будучыню!“.
ГЛАВА 2 АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 3 УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ
У конкурсе прымаюць удзел спецыялісты, якія забяспечваюць арганізацыю культурна-дасугавай дзейнасці з навучэнскай моладдзю – індывідуальныя аўтары і аўтарскія калектывы.
ГЛАВА 4 ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ І ЗМЕСТ КОНКУРСУ
Конкурс праводзіцца ў два этапы па наступных намінацыях: ”Малой радзімы даўнія падзеі і спадчына культурнага жыцця“, ”Цудоўны вянок абрадаў і святаў роднай зямлі беларускай“, ”Адвечныя традыцыі і звычаі продкаў у лёсе маёй сям’і“, ”Вытокі творчасці нашчадкаў у скарбніцы народнай“. Першы этап конкурсу праходзіць у вобласцях і г.Мінску з лістапада па снежань 2010 года. Для арганізацыі і правядзення першага этапа конкурсу ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў і камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама фарміруюць рэгіянальныя журы, якія ацэньваюць прадстаўленныя работы і ажыццяўляюць адбор сцэнарыяў у адпаведнасці з намінацыямі (дадатак 1). Ад кожнай вобласці і г.Мінска для ўдзелу ў другім этапе конкурсу прадстаўляецца па 12 работ. Удзельнікі першага этапа конкурсу прадстаўляюць ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, раней не апублікаваныя сцэнарыі культурна-дасугавых мерапрыемстваў наступных формаў: інфармацыйна-культурная праграма (экскурсія, вандроўка, вечар-расказ, вечар-сустрэча, вусны альманах); конкурсна-пазнавальная праграма (віктарына, конкурсна-гульнёвая праграма, тэатралізаваны конкурс); святочная праграма (культурна-дасугавае мерапрыемства, створанае на падставе знакавых гісторыка-культурных падзей рэгіёна, мясцовых традыцый, абрадаў беларускага земляробчага ці сямейна-родавага календара). Пераможцы першага і другога этапаў конкурсу вызначаюцца па наступных крытэрыях: выхаваўчы патэнцыял сцэнарыя дасугавага мерапрыемства; выкарыстанне культурна-гістарычнай спадчыны і народных традыцый регіёна; адпаведнасць зместу сцэнарыя асаблівасцям мэтавай аўдыторыі; навізна творчай задумы сцэнарыя; кампазіцыйная цэласнасць сцэнарыя; мастацкі ўзровень і стылістычнае адзінства літаратурнага матэрыялу; прыёмы актывізацыі мэтавай аўдыторыі. Конкурсныя работы павінны быць выкананы ў адпаведнасці з патрабаваннямі (дадтак 2). Другі этап конкурсу праводзіцца ў г.Мінску ў студзені 2011 года. Для ўдзелу ў другім этапе конкурсу ўпраўленнямі адукацыі аблвыканкамаў і камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама да 20 студзеня 2011 года конкурсныя работы пераможцаў першага этапу накіроўваюцца на адрас: 220007, г.Мінск, вул.Фабрыцыуса, 5, Установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ ці на адрас электроннай пошты: nchtdm@mail.ru (з паметкай ”КРЕОН“). Рэспубліканскае журы аценьвае прадстаўленыя сцэнарныя работы і вызначае пераможцаў конкурсу на лепшую інфармацыйна-культурную, конкурсна-пазнавальную і святочную праграмы ў кожнай намінацыі. Работы, якія прадстаўлены на конкурс, не рэдагуюцца і аўтарам не вяртаюцца.
ГЛАВА 5 ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ
Пераможцы і прызёры другога этапа конкурсу ў намінацыях узнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі другога этапа конкурсу ўзнагароджваюцца прызамі, якія прадастаўляюцца ўстановамі і іншымі арганізацыямі, зацікаўленымі ў правядзенні конкурсу. Па выніках правядзення конкурсу адбудзецца выданне зборніка метадычных рэкамендацый і сцэнарных распрацовак у дапамогу арганізатарам дасугу навучэнскай моладзі. ГЛАВА 6 ФІНАНСАВАННЕ КОНКУРСУ
Фінансаванне другога этапа конкурсу ажыццяўляецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзелены на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.
Дадатак 1 да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ________№___________
Намінацыі сцэнарыяў культурна-дасугавых мерапрыемстваў для навучэнскай моладзі ”КРЕОН“
| Пераможца I месца
| Прызёр II месца
| Прызёр III месца |
”Малой радзімы даўнія падзеі і спадчына культурнага жыцця“
| інфармацыйна-культурная праграма | 1 | 1 | 1 | конкурсна-пазнавальная праграма | 1 | 1 | 1 | святочная праграма | 1 | 1 | 1 |
”Цудоўны вянок абрадаў і святаў роднай зямлі беларускай“
| інфармацыйна-культурная праграма | 1 | 1 | 1 | конкурсна-пазнавальная праграма | 1 | 1 | 1 | святочная праграма | 1 | 1 | 1 |
”Адвечныя традыцыі і звычаі продкаў у лёсе маёй сям’і“
| інфармацыйна-культурная праграма | 1 | 1 | 1 | конкурсна-пазнавальная праграма | 1 | 1 | 1 | святочная праграма | 1 | 1 | 1 |
”Вытокі творчасці нашчадкаў у скарбніцы народнай“
| інфармацыйна-культурная праграма | 1 | 1 | 1 | конкурсна-пазнавальная праграма | 1 | 1 | 1 | святочная праграма | 1 | 1 | 1 |
Дадатак 2 да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ________№___________
Патрабаванні да афармлення конкурснай сцэнарный работы Тэкст сцэнарыя выконваецца на рускай або беларускай мове, у камп’ютарным наборы ў адпаведнасці са стандартнымі патрабаваннямі фармаціравання, размяшчаецца на адной старане ліста фармата А-4. Старонкі сцэнарыя пранумароўваюцца. Выбар шрыфта: асноўны шрыфт – 14, дапаможны - 12; выкарыстоўваецца не больш за 3 віда шрыфтаў; загалоўкі афармляюцца аднолькава і яны не павінны падаўляць сваім памерам астатні тэкст на старонцы. Структура сцэнарыя: Тытульны ліст змяшчае: найменне ўстановы, назву сцэнарыя культурна-дасугавага мерапрыемства і форму яго правядзення, поўнае прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара-складальніка (або групы аўтараў), пасаду ў навучальнай установе і нумары кантактных тэлефонаў. У ніжняй частцы тытульнага ліста пазначаны горад і год стварэння пэўнай сценарнай работы. Анатацыя на сцэнарый – кароткі тэкст, дзе пазначаны актуальнасць выбара тэмы і формы, творчай задумы сцэнарыя, выхаваўчы патэнцыял мерапрыемства. Аб’ём тэкста анатацыі – 1/2 ліста фармата А-4. Тэкст сцэнарыя з указаннем аўтараў, выкарыстаных музычных і літаратурных твораў, а таксама тэкставых рэмарак, якія адлюстроўваюць рэжысёрскае бачанне сцэнарыя. Спіс літаратуры (запіс у адпаведнасці з бібліяграфічнымі патрабаваннямі). Да ўдзелу ў конкурсе сцэнарый неабходна прадставіць у 2-х варыянтах: электронным варыянце на CD і друкаваным – на паперы. Агульны аб’ём сцэнарнай работы – да 14 друкаваных старонак (тытульны ліст, анатацыя, тэкст сцэнарыя, пералік літаратуры).
|