Спампаваць 26.24 Kb.
|
Мікола Шарах. 49 год. Нарадзіўся і жыве ў Полацку. Жанаты, трое дзяцей. Сябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ. Хобі: падарожжы, фатаграфія. Найбольш важная справа ў жыцьці – пабудова грэка-каталіцкай царквы ў Полацку. Жыцьцёвае крэда: змагацца ня "супраць" – змагацца "за". Працуе на ААТ "Полацк-Шкловалакно" памочнікам майстра. Па адукацыі – інжынэр-мэханік хімічнай вытворчасьці. Асноўная грамадзкая нагрузка – намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ). «Здарыўся канфлікт з прафсаюзам афіцыйным, я напісаў заяву пра выхад і застаўся адным зь нямногіх на прадпрыемстве, хто былі па-за рамкамі прафарганізацыі. А неўзабаве пайшла інфармацыя пра альтэрнатыўныя арганізацыі, я ёй зацікавіўся і разам зь яшчэ некалькімі сваімі сябрамі стварыў суполку, якая існуе на прадпрыемстве й сёньня”. Пярвічка СПБ на “Шкловалакне” можа пахваліцца наступным: “У нас тры галоўныя накірункі дзейнасьці: інфармацыйны – усё пра тое, што адбываецца вакол і на прадпрыемстве, адукацыйны – прапаганда ведаў пра розныя актуальныя аспэкты заканадаўства, і, нарэшце, юрыдычная падтрымка – ыдапамога работнікам у непасрэднай абароне іхных правоў”. Вывучае завочна ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце міжнароднае права. Сёлета перайшоў на трэці курс. Самы старэйшы студэнт, але стасункі з аднакурснікамі – студэнцкія. «Найбольш складана з замежнымі мовамі: адразу з нуля вывучаю і ангельскую, і літоўскую”. Ангельскую вывучае разам з малодшым сынам-пяцікляснікам. Спадар Шарах 16 гадоў кіраваў грэка-каталіцкай парафіяй у родным горадзе, пабудаваў там царкву. Канфліктаў з прадстаўнікамі іншых кафэсій удалося пазьбегнуць – «мы вельмі хутка паразумеліся, у прыватнасьці, з рыма-католікамі. Яны падыходзілі да нас, калі былі малітвы каля Сафійскага сабору, і падтрымлівалі ў тым, што храм мусіць быць перададзены грэка-католікам, бо будавалі яго менавіта нашыя папярэднікі». Лічыць, што малая колькасьць грэка-каталіцкіх храмаў сёньня – «гэта вынік узаемадачыненьняў з уладамі ня толькі афіцыйнымі, але й сьвецкімі таксама. Ватыкан ня хоча прызнаваць нас за царкву. Зьбег вось такіх юрыдычных складанасьцяў і не дазваляе разьвівацца, штучна кансэрвуе сытуацыю. Дзе парафіі мацнейшыя, яны змаглі пабудаваць новыя будынкі – напрыклад, у Полацку, Берасьці, у Менску вось цяпер будуецца. А як сілаў менш, дык парафія жыве на тым, з чаго пачыналася». Узор у літаратуры для яго - Васіль Быкаў і Ўладзімер Караткевіч. «Яны разбудзілі беларускі народ, прывялі да разуменьня таго, што трэба мець сваю дзяржаву” “Любімыя літаратурныя героі - Марцін Ідэн Джэка Лондана. Зь дзяцінства хварэў морам, аднак, здаецца, пашчасьціла, - што ня стаў мараком”. Ідэал палітыка - Зянон Пазьняк. Сям’я падзяляе яго палітычныя погляды. «Напрыклад, жонка – руская па нацыянальнасьці, але выдатна валодае беларускай мовай. І калі адмянілі ў пашпарце графу “нацынальнасьць”, яна сказала: цяпер я буду называць сябе беларускай”. Верыць у тое, што любая справа нясе свой плён. «Трэба, каб у нас было менш размоваў і больш справаў. Тады мы будзем больш мець. Нават незалежна ад таго, якая будзе ўлада”. Мяркуе, што скандал вакол паходу рок-музыкаў да Праляскоўскага – крыху штучны. «Мушу заўважыць: я на іхным баку, бо беларускую музыку мусіць слухаць беларуская моладзь, беларуская песьня мае патрэбу ў разьвіцьці. Я не асуджаю музыкаў за зроблены імі крок”. |
![]() | Мікола Шарах. 49 год. Нарадзіўся І жыве ў Полацку. Жанаты, трое дзяцей. Сябра Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі бнф. Хобі: падарожжы,... | ![]() | Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх... |
![]() | Паважаныя спадарыні І спадары, паважаныя землякі, дарагія фронтаўцы, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі бнф | ![]() | Базыль Камароў нарадзіўся ў Магілёўскім раёне ў 1953 годзе. Жанаты, мае двух дарослых дзяцей. З 1981 году жыве ў Магілёве. Вучыўся... |
![]() | Прыводзім чарговы сьпіс чыноўнікаў, якім сябры І прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – бнф накіравалі інфармацыйны матэрыял... | ![]() | Агульная колькасьць выбаршчыкаў заніжалася, а колькасьць галасаваўшых завышалася. Прыводзім прыклады падліку прыходу выбаршчыкаў... |
![]() | Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску ў сям’і інтэлігенцыі. Бацька – інжынэр-тэхноляг, маці – загадчыца дзіцячага садку | ![]() | Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 годзе ў Менску. Бацька – Вінцук Вячорка, старшыня Партыі бнф, маці – Арына Вячорка, кіраўніца рыцарскага... |
![]() | Талбухіна каля Гадзіньнікавага заводу (ст мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Ідзем на Курапаты | ![]() | Чальцоў суполкі Жывога журналу by politics прывабіла такая навіна: сэнсацыйныя вынікі прынесла сьнежаньскае апытаньне лідэраў грамадзкай... |