28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф




Назва28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф
Дата канвертавання29.10.2012
Памер36.88 Kb.
ТыпДокументы
Вітаю!


28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце і мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ, удзельнічала да дзьвюх тысячаў чалавек.


Волюсь, Гомель: “Хачу даведацца адказы на два пытаньні. Першае. Ці нагадаюць дэмсілы ўдзельнікам сходу камуністаў, прысьвечанаму 90-годзьдзю бальшавіцкага перавароту аб неабходнасьці папрасіць у народа прабачэньня за тэрор, які зьдзейсьнілі камуністы за ўвесь час свайго панаваньня. І другое. Няўжо пытаньні Курапатаў і ўвогуле Сталінскага генацыду над народам не цікавяць дэмсілы, акрамя партыі Пазьняка?!”


З 3-га па 5-га лістапада ў Менску павінна адбыцца сустрэча прадстаўнікоў камуністычных і працоўных партыяў сьвету. Форум прымеркаваны да 90-годзьдзя Кастрычніцкага перавароту.


На пытаньні слухача адказвае намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, які ўчора ўдзельнічаў у шэсьці і мітынгу ў Курапатах.


Івашкевіч: "Па-першае, у шэсьці на Курапаты удзельнічалі ня толькі прадстаўнікі КХП-БНФ, але і Партыя БНФ, Малады фронт і Аб'яднаная грамадзянскай партыя, чыю сымболіку я непасрэдна бачыў. Таму казаць, што б олей гэта нікога не цікавіць, гэта не праўда. Па-другое, партыяй БНФ будзе прыняты зварот да ўдзельнікаў камуністычнага збору, каб яны зьяжджалі з тэрыторыі Беларусі".


У працяг тэмы ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў – наступнае тэлефанаваньне:


Спадарыня: “Калі слухаю “Мартыралёг” “Свабоды,” кароценькія паведамленьні штодзень што лёсу, сьціскаецца сэрца, і кароткае слова вядучага: “Расстраляны”. Гэта як стрэл і ў нашы душы. За што?! За што катавалі, мучылі?! За тое, што працавалі, думалі, любілі гэтую зямлю, хацелі жыць па праўдзе. Мы не павінны забыць, што зрабіў бальшавізм з Усходу. Я запомніла словы майго дзеда пра бальшавізм у Заходняй Беларусі пасьля 1939 года: “Чалавечая кроў не прападае”. З гадамі зразумела па сапраўднаму балючы сэнс гэтых словаў. Толькі не пакаюцца зьбяруцца камуністы ў Менск 7-га лістапада. А мільёны проста скалечаных гэтай пачварнай ідэалёгіяй душаў, мільёны скалечаных жыцьцяў. Паслухайце. “Мартыралёг Свабоды”. Дзякуй, “Свабода”. Усяго найлепшага ў працы”.


Сёньня мы атрымалі такое тэлефанаваньне:


Спадарыня: “Мы шмат гадоў выпісваем расейскае выданьне “Московский Комсомолец”. Вось і цяпер прайшла падпісная кампанія. Даведаўшыся, што наша пошта атрымала каталёг падпісных расейскіх выданьняў на першае паўгодзьдзе 2008 года, я адправілася туды, каб зноў падпісацца на “МК”. І якое ж было маё зьдзіўленьне, калі ў расейскім каталёгу падпісных выданьняў, не аказалася ня толькі “Маскоўскага Камсамольца,” але і “Камэрсанта,” “Новай газэту,” “Незалежнай газэты” і іншых незалежных выданьняў. І як жа ўладам ня сорамна?! Яны, мусіць, разьлічваюць, што, адсекшы “Маскоўскі Камсамолец” і іншыя незалежныя выданьні, мы адразу падпішамся на беларускія дзяржаўныя. Ды ніколі гэтага ня будзе! Да пабачэньня”.


Прадстаўніца Белпошты пацьвердзіла, што некаторыя расейскія выданьні выключаныя з падпіснога каталягу на першае паўгодзьдзе 2008 году. Аднак яна не патлумачыла прычыну:


Супрацоўніца: "У гэтым паўгодзьдзі ў каталягу ня будзе".


Наш слухач цікавіцца:


Зіноўеў: “Раскажыце, каму належаў будынак прэзыдэнтуры з восені 1991 да інаўгурацыі Лукашэнкі. Дзякуй”.


Адказвае старшыня Вярхоўнага савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч:


Шушкевіч: Вярхоўны савет вырашыў, што там будзе Вярхоўны савет. Хацелі, каб урад і Вярхоўны савет знаходзіліся ў розных будынках. У пэўным сэнсе Вярхоўны савет адчуваў сябе няўтульна, бо ён быў падпарадкаваны ўраду па гаспадарчых пытаньнях, і там бог бы быць уціск. Вярхоўны савет пачаў перабірацца ў той будынак. Ніхто тады не меркаваў, што вакол прэзыдэнта ўтворыцца яшчэ адна структура. Тады не меркавалася, што ён будзе мець такія заканадаўчыя паўнамоцтвы.


Працягнем праграму такім тэлефанаваньнем:


Пэнсіянэр, Менск: “У адной зь беларускіх газэт я прачытаў інтэрвію былога прэм’ер міністра Рэспублікі Беларусь Вячаслава Кебіча. Ён расказваў карэспандэнту аб тым, што аднойчы пазваніў яму прэзыдэнт Казахстану Назарбаеў і папрасіў накіраваць у Казахстан некалькі тысяч трактароў, а ў замен прышле шмат пшаніцы, бо ўражай у іх быў тады выдатны, па яго словах. І вось Кебіч паведаміў, што 3 тысячы трактароў па яго загаду былі пагружаны на плятформы і накіраваны ў Казахстан, а пшаніца так і не прыбыла ў Беларусь. Вось так. Такі шчодры падарунак даслала Беларусь Казахстану. Цікава, можа, цяпер вырашылася гэта пытаньне?”


Тлумачыць эканаміст Зьміцер Бабіцкі:


Бабіцкі: "Асабіста мне пра гэты выпадак нічога не вядома. Агульнагаспадарчая практыкая такая, што дамовы такога кшталту ажыцяўляюцца на падставе дакумантаў. Гэта можа быць дамова паміж розныімі гаспадарчымі суб'ектамі, альбо дамова паміж дзяржавамі. У гэтым выпадку пра дакуманты я ня чуў. Ці існуюць зараз бартарныя схэмы? Я мяркую, што яны адышлі, бо ў рэгіёне ёсьць больш менш стабільныя валюты. А ў той момант, калі працаваў Кебіч сапраўды былі бартарныя і клірынгавыя схэмы. Цяпер яны менш актуальныя."


Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні і прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Аўтар лепшага званка, паведамленьня, падказкі будзе атрымліваць прыз. Пераможцу абвяшчаем штонядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў на Свабоду”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф icon28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф
Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя...

28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф iconКансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – бнф (Партыя бнф)
Талбухіна каля Гадзіньнікавага заводу (ст мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Ідзем на Курапаты

28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф iconСёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя "За незалежную Беларусь", якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі
Сёньня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь”, якую ініцыявала Партыя бнф. Перадае наш карэспандэнт Алесь...

28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Арганізатарам выступіў Камітэт ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Акцыя праходзіць 29 дня штомесяц з нагоды масавага...

28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф iconСёньня гарадзкія ўлады Менску пачалі сьвяткаваньне дня горада. А на сядзібе бнф у Менску адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды Дня беларускай вайсковай славы, у
Алі хвілінай маўчаньня памяць усіх, хто загінуў за Беларусь. Старшыня партыі бнф вінцук Вячорка прыгадаў, як 8 верасьня 92-га году...

28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф iconАсамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх...

28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф iconНа сядзібе бнф выстава "Памяць грукоча ў сэрца"
Менску на сядзібе бнф адбылося адкрыцьцё мастацкай выставы “Памяць грукоча ў сэрца” І прэзэнтацыя шэрагу выданьняў. Гэтая імпрэза...

28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф iconЗабаронены канцэрт з нагоды Дня сьвятога Валянціна
Дня сьвятога Валянціна 13 лютага. Адміністрацыя Дома літаратара, дзе мусіла адбыцца імпрэза, тлумачыць гэта тэхнічнымі прычынамі....

28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф iconУдзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты
Сёньня ва ўрочышчы Курапаты актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф правялі першую сёлета талаку. У ёй узялі ўдзел некалькі...

28 кастрычніка ў Менску адбыліся шэсьце І мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У акцыі, якую арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя бнф iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка