Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам




НазваПамiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам
Дата канвертавання21.11.2012
Памер66.54 Kb.
ТыпДокументы
ПАГАДНЕННЕ

ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ

РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ АСНОЎНЫХ ПРЫНЦЫПАХ

ТРАНСГРАНIЧНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА *)


===

_____________________________

*) Уступiла ў сiлу 20 кастрычнiка 1992 г.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, званыя

далей "Бакамi",


кiруючыся прынцыпамi, выказанымi ў Дэкларацыi аб

добрасуседстве, узаемаразуменнi i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай

Беларусь i Рэспублiкай Польшча ад 10 кастрычнiка 1991 года,


маючы на ўвазе Рамавую Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранiчным

супрацоўнiцтве памiж супольнымi i тэрытарыяльнымi ўладамi ад 21 мая

1980 года,


улiчваючы тое, што трансгранiчнае супрацоўнiцтва будзе спрыяць

замацаванню цесных сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай

Польшча,


усведамляючы значэнне, якое будзе мець супрацоўнiцтва памiж

рэгiянальнымi i мясцовымi ўладамi абедзвюх дзяржаў,


рашуча падтрымлiваючы гэта супрацоўнiцтва i такiм чынам

садзейнiчаючы эканамiчнаму i сацыяльнаму прагрэсу рэгiёнаў абедзвюх

дзяржаў, у тым лiку iх прыгранiчных раёнаў,


дамовiлiся аб наступным:


Артыкул 1


1. Згаданыя ў гэтым Пагадненнi тэрмiны маюць наступнае

значэнне:


- "трансгранiчнае супрацоўнiцтва" азначае ўсе ўзгодненыя меры ў

эканамiчнай, юрыдычнай, тэхнiчнай, навуковай, культурнай i iншых

сферах, накiраваныя на ўмацаванне i развiццё ўзаемаадносiн памiж

рэгiянальнымi i мясцовымi ўладамi абедзвюх дзяржаў, а таксама

заключэнне адпаведных пагадненняў;


- "рэгiянальныя ўлады" азначае тэрытарыяльныя ўлады, а таксама

iх органы, якiя згодна з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы

вырашаюць рэгiянальныя задачы;


- "мясцовыя ўлады" азначае тэрытарыяльныя ўлады, а таксама iх

органы, якiя згодна з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы

вырашаюць мясцовыя задачы.


2. Бакi дадуць адзiн аднаму iнфармацыю, патрэбную для

ўдакладнення значэння тэрмiнаў "рэгiянальныя ўлады" i "мясцовыя

ўлады".


Артыкул 2


1. Цэнтральныя органы выканаўчай улады абедзвюх дзяржаў будуць

iнфармаваць рэгiянальныя i мясцовыя ўлады аб магчымасцях дзеяння

гэтых улад у галiне трансгранiчнага супрацоўнiцтва.


2. Бакi шляхам узаемных дамоўленасцей будуць спрыяць стварэнню

рэгiянальным i мясцовым уладам адпаведных умоў для ажыццяўлення

трансгранiчнага супрацоўнiцтва.


3. Гэта Пагадненне не парушае ўжо iснуючых норм трансгранiчнага

супрацоўнiцтва абедзвюх дзяржаў, асаблiва тых, якiя вынiкаюць з

мiжнародных дагавораў.


4. Гэта Пагадненне не парушае правамоцтваў рэгiянальных i

мясцовых улад, якiя вызначаны нацыянальным заканадаўствам кожнай з

дзяржаў.


5. Кожная з дзяржаў можа ў любы час вызначыць частку сваёй

тэрыторыi, прадмет i форму супрацоўнiцтва, да якiх гэта Пагадненне

не будзе мець дачынення.


Артыкул 3


Па сумеснай дамоўленасцi Бакi могуць зрабiць адпаведныя захады

з мэтай змены тых палажэнняў нацыянальнага заканадаўства, якiя

ўскладняюць трансгранiчнае супрацоўнiцтва.


Артыкул 4


Бакi прыкладуць усе магчымыя намаганнi з мэтай вырашэння

спрэчных пытанняў, якiя ўскладняюць трансгранiчнае супрацоўнiцтва.


Артыкул 5


Прадметам трансгранiчнага супрацоўнiцтва будзе, у прыватнасцi:


- развiццё рэгiёнаў, гарадоў i сельскiх раёнаў;

- тэрытарыяльныя планаванне i гаспадарка,

- транспарт i камунiкацыi /сродкi грамадскага транспарту,

дарогi, аэрапорты, водныя шляхi, марскiя порты i порты на ўнутраных

водных шляхах/,

- забеспячэнне электраэнергiяй, прыродным газам i вадой,

- ахова прыроды /нацыянальныя паркi, запаведнiкi, месцы

адпачынку/,

- ахова навакольнага асяроддзя /барацьба з забруджваннем вады,

паветра i глебы, будаўнiцтва ачышчальных збудаванняў, каналiзацыйных

сетак i ўстановак для ўтылiзацыi адходаў/,

- прамысловае супрацоўнiцтва /кааператыўныя сувязi, стварэнне

сумесных прадпрыемстваў/,

- гандлёвы абмен,

- сельская гаспадарка /развiццё агратэхнiкi, перапрацоўка i

збыт сельскагаспадарчай прадукцыi/,

- адукацыя i навуковыя даследаваннi /прафесiянальнае навучанне,

дапамога па вывучэнню мовы другой дзяржавы/,

- ахова здароўя,

- культура i мастацтва,

- турызм, адпачынак i спорт,

- барацьба са злачыннасцю,

- узаемная дапамога ў выпадку катастроф i стыхiйных бедстваў

/эпiдэмii, паводкi, пажары, горнапрамысловыя катастрофы,

транспартныя здарэннi/.


Артыкул 6


Рэгiянальныя або мясцовыя ўлады могуць заключаць

грамадзянска-прававыя i iншыя дагаворы ў галiне трансгранiчнага

супрацоўнiцтва, аб якiм гаворыцца ў пункце 1 Артыкула 1 i ў Артыкуле

5 гэтага Пагаднення. Гэта датычыцца, у прыватнасцi, дагавораў аб

пастаўках, аказаннi паслуг i стварэннi сумесных прадпрыемстваў.


Рэалiзацыю гэтых дагавораў вышэйназваныя ўлады могуць

дэлегаваць фiзiчным асобам, установам, прадпрыемствам i iншым

юрыдычным асобам згодна з заканадаўствам, якое дзейнiчае на

тэрыторыi адпаведнай дзяржавы.


Артыкул 7


1. З мэтай ажыццяўлення трансгранiчнага супрацоўнiцтва Бакi

створаць Беларуска-польскую мiжурадавую каардынацыйную камiсiю па

справах трансгранiчнага супрацоўнiцтва, званую далей "Камiсiяй".


2. На рэгiянальным i мясцовым узроўнях адпаведнымi ўладамi

могуць быць створаны сумесныя каардынацыйныя органы па справах

трансгранiчнага супрацоўнiцтва.


Артыкул 8


1. Задачай Камiсii з'яўляецца каардынацыя агульных напрамкаў,

праграм i форм трансгранiчнага супрацоўнiцтва i разглад спрэчных

пытанняў, якiя ўскладняюць гэта супрацоўнiцтва.


Камiсiя распрацоўвае таксама рэкамендацыi па стварэнню сумесных

рэгiянальных i мясцовых каардынацыйных органаў па справах

трансгранiчнага супрацоўнiцтва.


2. Камiсiя сустракаецца згодна з неабходнасцю, аднак не радзей

двух разоў ў год.


3. Камiсiя можа запрашаць экспертаў для даследавання асобных

праблем.


Артыкул 9


Выдаткi па ўдзелу ў пасяджэннях сумесных каардынацыйных органаў

пакрываюцца са сродкаў рэгiянальных цi мясцовых улад, якiя дэлегуюць

на гэтыя пасяджэннi сваiх прадстаўнiкоў.


Артыкул 10


Бакi рэкамендуюць сумесным каардынацыйным органам карыстацца

ўзорамi пагадненняў, грамадзянска-прававых дагавораў i статутаў,

якiя з'яўляюцца дадаткамi да Рамавай Еўрапейскай канвенцыi аб

трансгранiчным супрацоўнiцтве памiж супольнiцтвамi i тэрытарыяльнымi

ўладамi ад 21 мая 1980 г.


Артыкул 11


1. Гэта Пагадненне падлягае прыняццю згодна з заканадаўствам

кожнай з дзяржаў i будзе ўведзена ў дзеянне ў дзень абмену нотамi з

паведамленнем аб гэтым прыняццi.


2. Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 10 гадоў. Яго

дзеянне будзе затым аўтаматычна працягвацца на пяцiгадовыя перыяды,

калi нi адзiн з Бакоў не паведамiць другому Боку аб сваiм жаданнi

дэнансаваць яго не пазней чым за 6 месяцаў да сканчэння адпаведнага

тэрмiну.


Здзейснена ў Варшаве 24 красавiка 1992 года ў двух экземплярах,

кожны з якiх на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты

маюць аднолькавую сiлу.


За Урад Рэспублiкi Беларусь _____________ подпiс

За Урад Рэспублiкi Польша _____________ подпiс

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам iconПагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам турэцкай рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiнах адукацыi, навукi, культуры I спорту*
Урад Рэспублiкi Беларусь I урад Турэцкай Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi"

Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам iconПамiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам украiны

Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам iconПамiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам украiны

Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам iconПамiж урадам дзяржавы iзраiль I урадам рэспублiкi беларусь
Для гэтай мэты будзе праводзiцца на аснове ўзаемнасцi абмен дэлегацыямi на ўзроўнi мiнiстэрстваў

Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам iconПамiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам турэцкай
Урад Рэспублiкi Беларусь I урад Турэцкай Рэспублiкi, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi"

Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам iconПастанова Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь І урадам Славацкай Рэспублікі аб...

Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам iconПамiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам турэцкай
Урад Рэспублiкi Беларусь I урад Турэцкай Рэспублiкi, якiя надалей называюцца Бакамi

Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам iconРубрики документа 28. 09 Иные вопросы интеллектуальной собственности в международных гражданско-правовых отношениях
Соглашение Правительство Республики Беларусь от 20 октября 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь I урадам Украiны...

Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам iconНота Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэcпублiкi Беларусь I Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў I грузаў ад 1 лiстапада 1995 года
Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў I грузаў ад 1 лiстапада 1995 года

Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам iconПастанова Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Латвійскай Рэспублікі І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка