Спампаваць 151.34 Kb.
|
Зарэгiстраваны Упраўленнем Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў "04" лiстапада 1995 г. "18" кастрычнiка 1995 г. Пасведчанне № 067 Змены i дапаўненнi зарэгiстраваны Змены i дапаўненнi зацверджаны Упраўленнем юстыцыi гродзенскага Агульным Сходам Гродзенскай аблвыканкама Асацыяцыi маладых навукоўцаў «___» ____________1997 г. «Вiт» «22» жнiўня 1997 г. Статут МЯсцовага грамадскага аб'ЯднаннЯ грамадзЯн г р о д з е н с к а й а с а ц ы Я ц ы i м а л а д ы х н а в у к о Ў ц а Ў "ВIТ" Гродна 1997 1. Агульныя палажэньнi 1.1. Гродзенская Асацыяцыя маладых навукоўцаў "Вiт", далей Асацыяцыя, з'яўляецца недзяржаўнай, некамерцыйнай, непалiтычнай, мясцовай грамадзкай арганiзацыяй, дабраахвотна ўтворанай грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь на аснове агульных iнтарэсаў для рэалiзацыi сваiх культурных, сацыяльных i грамадзянскiх правоў. 1.2. Асацыяцыя здзяйсняе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам "Аб грамадзкiх аб'яднаннях Рэспублiкi Беларусь", iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь і дадзеным Статутам. 1.3. Асацыяцыя дзейнiчае на тэрыторыi г. Гродна i Гродзенскай вобласцi. 1.4. Асацыяцыя з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, пячатку, штампы, бланкi са сваiмi найменнем, разлiковым рахункам у банку. Асацыяцыя ад свайго iмя ўступае ва ўзаемаадносiны з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, набывае маёмасныя i асабiстыя немаёмасныя правы, з'яўляецца iсцом i адказчыкам у судах. 1.5. Дзяржава (яе органы i арганiзацыi) не адказвае па абавязацельствах Асацыяцыi, таксама як i Асацыяцыя не нясе адказнасцi па абавязацельствах дзяржавы (яе органаў i арганiзацый). Асацыяцыя па сваiх абавязацельствах адказвае асабiстай маёмасцю. Асацыяцыя не адказвае па абавязацельствах сваiх асобных сяброў, а сябры не адказваюць па абавязацельствах Асацыяцыi. 1.6. Асацыяцыя мае сваю сiмволiку (эмблему, значак, сцяг, вымпел i iнш.), якiя зацвярджаюцца Праўленнем у адпаведнасцi з дадзеным статутам. 1.7. Асацыяцыя можа ўступаць у міжнародныя, рэспублiканскiя i мясцовыя грамадскiя аб’яднаннi, саюзы мiжнародных, рэспублiканскiх i мясцовых грамадскiх аб’яднанняў, падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты з грамадскiмi аб’яднаннямi, удзельнiчаць у мерапрыемствах, якiя не супярэчаць заканадаўству i яе статутным мэтам. 1.8. Юрыдычны адрас Асацыяцыi: 230023, г. Гродна, вул. Будзёнага 48-а, т. 33-12-74. 2.Мэты i задачы 2.1. Асноўнымi мэтамi Асацыяцыi з'яўляюцца:
2.2. Задачы Асацыяцыi:
2.3. Метады дзейнасцi:
3. Структура, кiруючыя i кантрольныя органы Асацыяцыi. 3.1. Асацыяцыя мае наступную структуру:
3.2. Агульны сход. 3.2.1. Вышэйшым органам Асацыяцыi з'яўляецца Агульны сход.. Агульны сход склiкаецца ў адпаведнасцi з распрацаванымi планамi работ альбо па неабходнасцi, але не радзей аднаго раза ў два гады. 3.2.2. Наступны Агульны сход склiкаецца па рашэнню Праўлення, яго Старшынi, Рэвiзiйнай камiсii цi па iнiцыятыве не менш 2/3 сяброў Асацыяцыi. Iнiцыятыва на правядзенне наступнага Агульнага сходу ў пiсьмовым выглядзе з указаннем прапануемай павесткі дня перадаецца Праўленню. 3.2.3. Склiканне Агульнага сходу праводзiцца Праўленнем не пазней як праз 10 дзён пасля атрымання iнiцыятывы на яго правядзенне. 3.2.4. Пра час правядзення i парадак, павестку дня, сябры Асацыяцыi павiнны быць iнфармаваны Праўленнем не пазней як за 3 днi да яго склiкання. Павестку дня рыхтуе Праўленне. 3.2.5. Агульны сход лiчыцца правамоцным, калi на iм прысутнiчае больш паловы сяброў Асацыяцыi. Рашэнне прымаецца большасцю галасоў прысутных. Форму галасавання вызначае Агульны сход. Па iнiцыятыве праўлення альбо Старшынi Праўлення, можа праводзiцца пайменнае галасаванне. 3.2.6. Да кампетэнцыi Агульнага сходу Асацыяцыi адносяцца:
3.2.7. Старшынствуе на Агульным сходзе Старшыня Праўлення, а пры яго адсутнасцi - адзiн з сяброў Праўлення. На Агульным сходзе вядзецца пратакол. 3.2.8. Пытаннi аб адклiканнi сяброў выбарных органаў могуць быць iнiцыяваны 1/3 сяброў Асацыяцыi. Галасаванне праводзiцца па кожнай кандыдатуры асобна. Прыняцце рашэння па гэтаму пытанню адбываецца без улiку галасоў тых, у адносiнах каго прымаееца рашэнне. Выбранне сяброў кiруючых i кантрольных органаў замест выбылых праводзiцца ў месячны тэрмiн. У выпадку адклiкання больш паловы склада Праўлення, яго Старшынi цi Рэвiзiйнай камiсii, праводзяцца новыя выбары гэтых органаў i Старшынi Праўлення. 3.2.9. Пытанне зацвярджэння рашэнняў Праўлення аб выключэннi сяброў Асацыяцыi за парушэнне патрабаванняў Статута, за адмову ад перарэгiстрацыi на Агульным сходзе разглядаецца першым. Вызначэнне кворума i прыняцце рашэння па гэтаму пытанню адбываецца без улiку галасоў тых, у адносiнах каго прыняты рашэннi Праўлення. 3.3. Праўленне Асацыяцыi: 3.3.1. Кiраўнiцтва дзейнасцю Асацыяцыi ў прамежках мiж Агульнымi сходамi здзяйсняе Праўленне. Праўленне падсправаздачна Агульнаму сходу. 3.3.2. Паседжаннi Праўлення праводзяцца ў адпаведнасцi з распрацаваным планам работы цi па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго раза ў месяц. 3.3.3. Праўленне складаецца з 4-ох чалавек, якiя абiраюцца Агульным сходам тэрмiнам на два гады. Пры роўным падзеле галасоў - голас Старшынi лiчыцца рашаючым. Пры выбраннi сяброў Праўлення галасаванне праводзiцца асобна па кожнай кандыдатуры. Прыняцце рашэння адбываецца без улiку галасоў тых, у адносiнах да каго прымаецца рашэнне. 3.3.4. Да кампетэнцыi Праўлення адносiцца:
3.3.5. Паседжанне Праўлення лiчыцца правамоцным, калi на iм прысутнiчае 3-ы яго сябры. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных на паседжаннi сяброў Праўлення. Форму галасавання Праўленне вызначае самастойна. 3.3.6. Пратакол кожнага паседжання Праўлення, якi вядзе па даручэннi Старшынi адзiн з сяброў Праўлення, падпiсваецца не менш, як двумя прысутнымi на паседжаннi сябрамi Праўлення непасрэдна пасля яго правядзення альбо на наступным паседжаннi Праўлення. Кожны сябар Праўлення мае права азначыць сваю персанальную думку. 3.4. Старшыня праўлення: 3.4.1. Арганiзацыя цякучай дзейнасцi Асацыяцыi ўскладаецца на Старшыню Праўлення i iнш. супрацоўнiкаў, згодна зацверджанаму Праўленнем штатнаму раскладу. 3.4.2. Агульны сход выбiрае Старшыню праўлення на тэрмiн паўнамоцтваў Праўлення. 3.4.3. Старшыня праўлення (у яго адсутнасцi цi згодна яго даручэння - адзiн з членаў праўлення) кiруе працай Праўлення, склiкае i праводзiць яго паседжаннi, падпiсвае ад iмя Праўлення ўсе дакументы, здзяйсняе кантроль за выкананнем рашэнняў Праўлення. 3.4.4. Старшыня праўлення Асацыяцыi:
3.5. Рэвiзiйная камiсiя: 3.5.1. Кантроль за фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю Асацыяцыi здзяйсняе Рэвiзiйная камiсiя. 3.5.2. Рэвiзiйная камiсiя складаецца з 3-ох чалавек i выбiраецца тэрмiнам на 2 гады. Галасаванне па кожнай з кандыдатур праводзiцца асобна. Прыняцце рашэння адбываецца без улiку галасоў тых, у адносiнах да каго прымаецца рашэнне. 3.5.3. Сябрамi Рэвiзiйнай камiсii не могуць з'яўляцца сябры Праўлення, кiраўнiкi прадпрыемстваў i арганiзацый, створаных пры Асацыяцыi. 3.5.4. Сябры Рэвiзiйнай камiсii, згодна сваiм уяўленням, непасрэдна на Агульным сходзе цi на працягу 5-цi дзён пасля Агульнага сходу са свайго складу абiраюць Ствршыню на срок паўнамоцтваў камiсii. 3.5.5. Рэвiзiйная камiсiя:
3.5.6. Пры знойдзеных парушэннях Рэвiзiйная камiсiя ва ўсталяваным дадзеным Статутам парадку абавязана звярнуцца да Праўлення цi да Агульнага сходу. 3.5.7. Пры звяртаннi сябра Асацыяцыi з любой iнiцыятываю да Рэвiзiйнай камiсii, яе Старшыня на працягу 10-цi дзён мусiць даць звярнуўшымся вусны (а па жаданню звярнуўшагася i пiсьмовы) адказ аб разглядзе альбо парадку разгляду ягонага звароту. На наступных Агульных сходах Асацыяцыi Рэвiзiйная камiсiя дакладвае аб вынiках праведзенай працы. Рашэннi камiсii прымаюцца большасцю галасоў яе сяброў. 3.6. Адклiканне i перавыбары кiруючых i кантрольных органаў: 3.6.1. Пытанне аб адклiканнi сяброў выбарных органаў можа быць iнiцыянаваны менш як 1/3 сяброў Асацыяцыi. Галасаванне праводзiцца па кожнаму кандыдату асобна. Прыняцце рашэнняў па гэтым пытаннi адбываецца без улiку галасоў тых, у адносiнах да каго прымаецца рашэнне. 3.6.2. Выбранне сяброў кiруючых i кантрольных органаў замест выбылых праводзяцца ў месячны тэрмiн. 3.6.3. У выпадку адклiкання (спынення сяброўства) на працягу тэрмiна сваiх паўнамоцтваў паловы (2-х) i больш паловы складу Праўлення, яго Старшынi цi Рэвiзiйнай камiсii праводзяцца новыя выбары гэтых органаў i Старшынi Праўлення. 3.7. Асацыяцыя мае права ўтвараць фiлii. 3.7.1. Фiлii дзейнiчаюць на падставе Статуту i Палажэння аб фiлii, якое зацверджвае Праўленне. 3.8. Асацыяцыя мае права быць заснавальнiкам прадпрыемстваў розных формаў уласнасцi, адносiны з якiмi рэгулююцца на дамоўных падставах. 4. Сяброўства ў Асацыяцыi. Правы i абавязкi сяброў Асацыяцыi. 4.1. Сябрам Асацыяцыi можа стаць любы грамадзянiн Рэспублiкi Беалрусь, замежны грамадзянiн, асоба без грамадзянства, дасягнуўшы 18-гадовы ўзрост i не старэйшы за 32 гады, атрымаўшы вышэйшую адукацыю i якi займаецца навуковай цi адукацыйна-навучальнай дзейнасцю незалежна ад нацыянальнасцi, партыйнасцi, веравызнання i сацыяльнага становiшча, якi выконвае патрабаваннi дадзенага Статуту i дабраахвотна ўносiць свой уклад у рэалiзацыю Статутных мэтаў i задач. Сябрамі і заснавальнікамі Асацыяцыі могуць быць сябры і заснавальнікі іншых грамадскіх аб’яднанняў, афіцыйна зарэгістраваных ў Міністэрстве Юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Сябрамі Асацыяцыі могуць быць юрыдычныя асобы, якія дзейнічаюць праз сваіх прадстаўнікоў. Прадстаўнік юрыдычнай асобы прымае ўдзел у рабоце Асацыяцыі на падставе службовых паўнамоцтваў або па даверанасці. 4.1.1. Праўленне мае права ў выключных выпадках прымаць у сябры Асацыяцыi асоб, якiя навучаюцца ў ВНУ, атрымалi вышэйшую адукацыю, але не займаюцца навуковай цi адукацыйнай дзейнасцю. 4.2. Сяброўства ў Асацыяцыi з'яўляецца фiксаваным. 4.3. Прыём у сябры Асацыяцыi здзяйсняецца Праўленнем Асацыяцыi на падставе пiсьмовай заявы ўступаючага i пры наяўнасцi 2-х рэкамендацый яе сяброў (з iх адна рэкамендацыя ад сябра Праўлення). 4.4. Сябар Асацыяцыi мае права:
4.5. Сябар Асацыяцыi абавязаны:
4.6. Ганаровыя сябры Асацыяцыi: 4.6.1. Праўленнем у Асацыяцыю могуць прымацца ганаровыя сябры. 4.6.2. Ганаровыя сябры Асацыяцыi маюць права, пры даручэннi Праўлення, прадстаўляць Асацыяцыю i выступаць ад яе iмя ў стасунках здзяржаўнымi органамi, грамадзкiмi аб'яднаннямi i прадстаўляць iнтарэсы Асацыяцыi ў iншых стасунках. 4.6.3. Ганаровыя сябры Асацыяцыi карыстаюцца ўсiмi правамi сяброў Асацыяцыi за выключэннем права выбiраць i быць абраным у выбарныя ограны Асацыяцыi. 4.6.4. Падчас прыняцця Ганаровых сяброў арт. 4.1. не дзейнiчае. 4.7. Спыненне сяброўства ў Асацыяцыi здзяйсняецца праўленнем Асацыяцыi на падставе:
4.8. Рашэнне Праўлення аб спыненнi сяброўства за адмову ў перарэгiстрацыi, за парушэнне патрабаванняў Статуту падлягае зацвярджэнню Агульным сходам. 4.9. Незацвярджэнне Агульным сходам рашэнняў Праўлення аб спыненнi сяброўства з'яўляецца аднаўленнем сябра Асацыяцыi ў ягоных правах. 4.10. Падчас спынення сяброўства фiнансавыя сродкi, перададзеныя i ўнесеныя ў Асацыяцыю, вяртанню не падлягаюць. 4.11. Перарэгiстрацыя заключаецца ў падцверджаннi у пiсьмовай форме сваёй згоды працягваць сяброўства ў Асацыяцыi. Перарэгiстрацыя праводзiцца Праўленнем перад наступным Агульным сходам. Перарэгiстрацыя перад наступным Агульным сходам мусiць пачынацца не раней, як за 30 дзён i сканчаееца за 3 днi да плануемай даты яго правядзення. 4.12. Улiк сяброў Асацыяцыi арганiзуе Праўленне. Парадак i форму ўлiку вызначае Праўленне Асацыяцыi. 5. Крынiцы i шляхі фармавання маёмасці Асацыяцыi. 5.1. Асацыяцыя можа мець ва ўласнасцi любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага запяспячэння дзейнасцi, прадугледжанай дадзеным Статутам, акрамя аб'ектаў, што згодна закону могуць знаходзiцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы. 5.2. Крынiцамi фармавання маёмасцi Асацыяцыi з'яўляюцца:
5.3. Бухгалтарскi ўлiк i справаздачнасць Асацыяцыi вядзецца ў адпаведнасцi з нормамi iснуючага заканадаўства. 5.4. Сродкi i маёмасць Асацыяцыi выкарыстоўваюцца для развiцця яе дзейнасцi, стварэння мэтавых фондаў i рэзерваў, накiраваных на рэалiзацыю статутных мэтаў i задач. 6. Лiквiдацыя Асацыяцыi. 6.1. Спыненне дзейнасцi Асацыяцыi можа адбыцца шляхам рэарганiзацыi альбо лiквiдацыi. 6.2. Дзейнасць Асацыяцыi спыняецца згодна з рашэннем Агульнага сходу Асацыяцыi, калi за гэта прагаласавала 2/3 сябраў Асацыяцыi, цi згодна з рашэннем суда ў выпадках, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам. 6.3. Сродкi i маёмасць Асацыяцыi пасля задавальнення маёмасных прэтэнзiяў накiроўваюцца на мэты, прадугледжаныя дадзеным Статутам. 6.4. Справаводства па асабоваму складу злiквiдаванай Асацыяцыi здаецца ў архiўныя ўстановы па месцу знаходжання Асацыяцыi. |
![]() | Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў I грузаў ад 1 лiстапада 1995 года | ![]() | Я, Мiцкевiч Канстанцiн Мiхайлавiч, 3 лiстапада 1995 года нараджэння, ураджэнец вёскi Акiнчыцы Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi,... |
![]() | ![]() | Программа малоэтажного и коттеджного строительства для жителей г. Москвы и Московской | |
![]() | Каралінскага сельскага савета. З 1995 2000гг., старшыня Каралінскага сельскага савета. З 2000 2009 зноў працуе настаўніцай біялогіі... | ![]() | Внести в Федеральный закон от 10 декабря 1995 года n 196-фз "О безопасности дорожного движения" (Собрание законодательства Российской... |
![]() | В настоящие Правила на основании приказов Департамента по охране и рациональному использованию охотничьих ресурсов от 10 июля 1995... | ![]() | В соответствии с Федеральным законом от 24 апреля 1995 г. N 52-фз "О животном мире" (Собрание законодательства Российской Федерации,... |
![]() | ФЗ; Водного кодекса Российской Федерации от 03. 06. 2006 №74-фз; Градостроительного кодекса РФ от 29. 12. 2004 №190-фз, Федерального... | ![]() | На конкурс было представлено 105 работ из 75 учреждений образования Гродненской области (Приложение 1) |