У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі




НазваУ апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі
Дата канвертавання29.10.2012
Памер80.52 Kb.
ТыпДокументы
У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія - навука аб здароўі. Валеалогія сцвярджае, што здароўе кожнага чалавека першым чынам залежыць ад намаганняў, якія ён прыкладае для ўмацавання свайго здароўя, і ніякія лекары, ніякія лекі не дапамогуць, калі сам чалавек парушае нормы здаровага ладу жыцця (ЗЛЖ).

Вядома, што здаровыя звычкі фарміруюцца з самога ранняга ўзросту дзіцяці. Таму роля і значэнне сям'і, сямейнага выхавання ў гэтым працэсе цяжка пераацаніць. Бацькам неабходна штодня, з дня ў дзень, неўзаметку і пастаянна весці выхаванне свайго дзіцяці, каб яно усвядоміла неабходнасць умацавання здароўя і навучылася гэтаму мастацтву. Каб паспяхова справіцца з гэтай задачай, бацькі павінны мець вызначаную тэарэтычную і практычную падрыхтоўку ў гэтых пытаннях. Валеалогія прапаноўвае ім наступныя прынцыпы, на якіх будуецца выхаванне здаровага ладу жыцця дзяцей:

1. Сістэмны падыход.

- Чалавек уяўляе сабой адзінства целавага і духоўнага. Немагчыма захаваць цела здаровым, калі не ўдасканальваць эмацыянальна- валявую сферу, калі не працаваць з душой і маральнасцю дзіцяці.

-Паспяховае рашэнне задач валеалагічнага выхавання магчыма толькі пры аб'яднанні выхаваўчых намаганняў школы і бацькоў.

2. Дзейсны падыход. Валеалагічная культура асвойваецца дзецьмі падчас сумеснай дзейнасці з бацькамі. Неабходна не накіроўваць дзяцей на шлях здароўя, а весці іх за сабой па гэтым шляху.

3. Прынцып "Не нашкодзь!". Прадугледжвае выкарыстанне ў валеалагічнай рабоце прымяненне толькі бяспечных прыёмаў аздараўлення, апрабаваных тысячагадовым вопытам чалавецтва і афіцыйна прызнаных.

4. Прынцып гуманізму. У валеалагічным выхаванні прызнаецца самагоднасць асобы дзіцяці. Маральнымі арыенцірамі выхавання з'яўляюцца агульначалавечыя каштоўнасці.

5. Прынцып альтруізму. Прадугледжвае запатрабаванне дзяліцца засвоенымі каштоўнасцямі валеалагічнай культуры: "Навучыўся сам - навучы сябра".

6. Прынцып меры. Для здароўя добра тое, што ў меру.

ЗЛЖ вызначаецца правільнымі ўзаемаадносінамі чалавека з самім сабой, з іншымі людзьмі, з грамадствам і прыродай. У адпаведнасці з гэтай сістэмай адносін валеалагічная выхаваўчая работа павінна ажыццяўляцца ў наступных накірунках:

1. "Я і маё здароўе". Рэзервы майго здароўя - маё багацце.

2. "Я і іншыя людзі". Узаемадзеянне ў калектыве як умова здароўя дзіцяці.

3. "Сям'я - дрэва жыцця". Мой радавод. Мая роля ў сям'і.

4. "Хлопчыкі і дзяўчынкі - цуд прыроды". Палавыя адрозненні як аснова светабудовы.

5. "Я і грамадства". З'явы грамадскага жыцця, сацыяльныя інстытуты.

6. " Я і мір рэчаў". Паважлівае стаўленне да тварэнняў рук чалавечых.

7. "Мір прыроды". Узаемадзеянне з прыродай як аснова здароўя.

Прыярытэтным кірункам валеалагічнага выхавання павінна быць фарміраванне маральных якасцей дзіцяці, якія з'яўляюцца падмуркам здароўя. Для гэтага неабходна развіваць у ім дабрыню, прыязнасць, вытрымку, мэтанакіраванасць, адвагу, аптымістычнае стаўленне да жыцця, пачуццё радасці існавання, здольнасць адчуваць сябе шчаслівым, верыць ва ўласныя сілы і давяраць свету..

Для фарміравання гэтых якасцей неабходныя душэўная гармонія, адэкватная дадатная самаацэнка, якія ўзнікаюць, калі дзіця свабоднае ад пачуцця трывогі і страху, жыве з упэўненасцю ў сваёй абароненасці і бяспецы. Важна, каб па меры засваення валеалагічнай культуры ў кожнага дзіцяці фарміраваліся пачуцці пяшчоты і любві да самога сабе, настрой адмысловай радасці ад разумення сваёй унікальнасці, непаўторнасці , бязмежнасці сваіх творчых магчымасцей, пачуццё даверу да свету і людзей.

Арганізуючы валеалагічнае выхаванне, неабходна помніць:

- калі дзіцяці часта падбадзёрваюць - яно вучыцца ўпэўненасці ў сабе,

- калі дзіця жыве з пачуццём бяспекі - яно вучыцца верыць,

- калі дзіцяці ўдаецца дасягаць жаданага - яно вучыцца надзеі,

- калі дзіця жыве ў атмасферы сяброўства і адчувае сябе патрэбным - яно вучыцца знаходзіць у гэтым міры любоў.

Не меней важна для захавання здароўя развіваць у дзіцяці здольнасць разглядаць сябе і свой стан з боку, разумець свае пачуцці і прычыны іх узнікнення. Саманазіранне і самааналіз фарміруюць жаданне самаўдасканальвацца, дазваляюць дзіцяці бачыць і развіваць свае асобасныя магчымасці, павышаць свой інтэлектуальны патэнцыял.

Неабходна фарміраваць у дзіцяці маральныя адносіны да свайго здароўя, якія выражаюцца ў жаданні і запатрабаванні быць здаровым, вясці ЗЛЖ. Школьнікі павінны ўсвядоміць, што здароўе для чалавека найважная каштоўнасць, галоўная ўмова дасягнення любой жыццёвай мэты і кожны сам нясе адказнасць за захаванне і ўмацаванне свайго здароўя. Каб матываваць дзіця на здароўезберагаючыя паводзіны, неабходна зацікавіць, стварыць дадатныя эмоцыі пры засваенні ведаў, даць адчуць задавальненне ад метадаў аздараўлення, выкарыстаць дадатныя прыклады з навакольнага жыцця, асабісты прыклад бацькоў.

Магутнай крыніцай фарміравання ЗЛЖ дзяцей з'яўляецца фізічная культура. Стратэгія заняткаў зыходзіць з таго, што задавальненне ад рухальнай актыўнасці перарастае ў звычку, а ад яе ў запатрабаванне. Для ўцягвання дзяцей у заняткі фізічнай культурай выкарыстоўваюцца разнастайныя прыёмы.

Важная задача, якая павінна вырашыцца, ажыццяўляючы валеалагічнае выхаванне, складаецца ў фарміраванні асноў асабістай гігіены: авалоданні навыкамі догляду за целам, прыёмамі самамасажу, спосабамі загартоўвання і інш.

Не меней важна, каб дзіця авалодала навыкамі псіхапрафілактыкі, самарэгуляцыі і актывізацыі рэзервовых магчымасцей свайго арганізма. Для гэтага неабходна развіваць і ўдасканальваць у яго функцыі аналізатарных сістэм (слых, зрок, тактыльнае пачуццё і інш.), вучыць навыкам адвольнага кантролю за дыханнем, мышачным тонусам, уяўленнем, спрыяць станаўленню "унутранага назіральніка" у свядомасці дзіцяці (унутранае Я), фарміраваць уменні выражаць свае пачуцці з дапамогай слоў, мімікі, жэстаў і інш. Асвойваючы гэтыя веды і ўменні, дзіця вучыцца кіраваць сваімі эмоцыямі і разумовай дзейнасцю. Гэта паляпшае псіхалагічнае самаадчуванне ў школе, спрыяе больш паспяховаму навучанню.

Валеалагічнае выхаванне павінна фарміраваць у дзіцяці асновы бяспечнай жыццядзейнасці. Ён вучыцца не здзяйсняць учынкаў, небяспечных для жыцця і здароўя.


Важна, каб падчас валеалагічнага выхавання дзіця засвоіла этычныя нормы адносін паміж людзьмі. Для гэтага трэба развіваць у яго навыкі зносін, дух супрацоўніцтва і калектывізму, вучыць сябраваць з іншымі дзецьмі, дзяліць з імі поспехі і няўдачы. Дзіця вучыцца разумець пачуцці іншага, мець зносіны і ўзаемадзейнічаць у групе, кантраляваць свае паводзіны, свядома ім кіраваць, быць адважным і ўпэўненым у сабе ў розных жыццёвых сітуацыях.

Валеалагічнае выхаванне прадугледжвае фарміраванне ў дзіцяці разумення сваёй палавой прыналежнасці адпавядаючым гэтаму якасцей: у хлопчыках - сілы, спрыту, цягавітасці, волі, павагі да дзяўчынак, як да будучых маці , жаданні ім дапамагчы, абараніць, а ў дзяўчынках - пластычнасці, лёгкасці, спагадлівасці, памяркоўнасці.

Валеалагічнае выхаванне служыць умацаванню ўсёй сям'і. Дзіця павіннна пазнаць лепшыя сямейныя традыцыі, зразумець значэнне і важнасць сям'і ў жыцці чалавека, ролю дзіцяці ў сям'і, асвоіць нормы і этыку адносін з бацькамі і іншымі членамі сям'і. Трэба развіваць цікавасць да прафесійнай і бытавой дзейнасці членаў сям'і, фарміраваць разуменне іх сацыяльнай значнасці, выклікаць запатрабаванне з гонарам расказваць аб сваіх бабулях, дзядулях, бацьках, аб добрых традыцыях сваёй сям'і.

Валеалагічнае выхаванне асноў узаемаадносін з прыродай зыходзіць з новых рэалій існавання чалавека на Зямлі. Развіццё чалавечай цывілізацыі па індустрыяльным тыпе прывяло да глабальных экалагічных змен. Чалавецтва не можа дазволіць сабе развівацца ў накірунку ўсё большага павелічэння матэрыяльнага багацця. Неабходна, каб сярод жыццёвых арыенціраў чалавека пераважалі духоўныя каштоўнасці. І валеалогія галоўную крыніцу шчасця бачыць у здароўі, а здабыццё здароўя ўяўляе як шлях да духоўнасці, узыходжанне чалавека ад здароўя целавага да здароўя духоўнага. І гэтая духоўная крыніца шчасця - у нас саміх, гэта магчымасць раскрыцця неабмежаваных рэзерваў свайго арганізма, магчымасць самаразвіцця, самаўдасканалення і самааздараўлення..

Духоўнае здароўе - гэта тая вяршыня, на якую кожны павінен падняцца сам. Задача бацькоў - стварыць дзіцяці ўмовы для магчымасці рухацца па гэтым шляху. І ў гэтым нішто не можа замяніць аўтарытэт дарослага. Таму бацькі павінны самі ўспрыняць філасофію валеалогіі і ўступіць на шлях здароўя. У валеалагічным выхаванні дзейнічае правіла: " Калі жадаеш выхаваць сваё дзіця здаровым, сам ідзі па шляху здароўя, інакш яго няма куды будзе весці !".

Калі ваша валеалагічнае выхаванне праходзіць паспяхова, дзіця павіннна засвоіць наступныя веды, уменні і навыкі, якія датычацца праблем ЗЛЖ і аховы здароўя:

- ведаць назвы асноўных частак цела і ўнутраных органаў, іх размяшчэнне і роля ў жыццядзейнасці арганізма чалавека;

- умець вымяраць рост, масу цела, вызначаць частату свайго пульса і дыхання ў стане супакою і пасля фізічнай нагрузкі, разумець значэнне гэтых паказчыкаў для кантролю за станам здароўя і яго карэкцыі;

- разумець значэнне ладу жыцця для асабістага здароўя, добрага самаадчування, поспехаў у вучобе;


- ведаць і выконваць правілы асабістай гігіены, гігіены жылых і вучэбных памяшканняў, адзення, абутку і інш.;

- умець правільна будаваць рэжым дня і выконваць яго;

- ведаць асноўныя правілы рацыянальнага харчавання з улікам веку;

- разумець значэнне рухальнай актыўнасці для развіцця здаровага арганізма, умець задавальняць свае рухальныя запатрабаванні падчас вучэбных заняткаў і на працягу ўсяго дня;

- ведаць і выконваць правілы прафілактыкі захворванняў пазваночніка, ступні, органаў зроку, слыху і іншых;

- ведаць асноўныя прыродныя фактары, якія ўмацоўваюць здароўе, і правілы іх выкарыстання;

- умець скласці для сябе праграму аздараўлення на летні і зімовы сезоны года і забяспечыць яе выкананне;

- ведаць, як ахоўваць сваё здароўе ад прастудных і некаторых іншых інфекцыйных захворванняў, што рабіць пры іх узнікненні, як аказаць сабе першую даўрачэбную дапамогу;

- ведаць, якія звычкі і чаму ўяўляюць шкоду для здароўя, не дапушчаць іх з'яўлення;

- ведаць асноўныя прычыны ўзнікнення надзвычайных сітуацый, умець распазнаваць і аналізаваць небяспечныя сітуацыі, прагназаваць наступствы і знаходзіць выхад з іх;

- умець аказваць першую дапамогу пры невялікіх раненнях, ударах, апёках, абмаражэннях;

- ведаць лячэбныя ўстановы, прафесіі дактароў-спецыялістаў, якія могуць аказаць паслугі ў выпадку хваробы, ведаць , чаму неабходна наведваць доктара;

- ведаць лячэбныя ўласцівасці некаторых дрэў, кусто, травы, умець выкарыстоўваць іх для прафілактыкі і лячэння некаторых захворванняў, умець прыгатаваць вітамінны травяны чай, фруктовыя і агароднінныя кактэйлі;

- ведаць асаблівасці свайго фізічнага і псіхічнага развіцця, характару, памяці, увагі для іх удасканалення і карэкцыі;

- ведаць асаблівасці развіцця хлопчыкаў і дзяўчынак, разумець значэнне самавыхавання ў фарміраванні асобы хлопчыка і дзяўчынкі;

- ведаць склад, роднасныя карані сваёй сям'і, любіць і паважаць бацьку, маці, паважаць іншых членаў сям'і, дапамагаць весці гаспадарчыя справы ў сям'і;

- быць асцярожным у зносінах з дарослымі незнаёмымі людзьмі, пазбягаючы тым самым магчымых экстрэмальных сітуацый. Ведаць, што чалавек не толькі "вялікі цуд свету" : сярод людзей могуць апынуцца падонкі, гвалтаўнікі;

- умець узаемадзейнічаць экалагічна з навакольным асяроддзем, разумець, пры якіх умовах асяроддзе жыцця (жыллё, клас, вуліца, дарога, лес,) бяспечная для жыцця.

Эфектыўнасць рашэння аздараўленчых задач алеалагічнага выхавання можна вызначыць па дынаміцы фізічнага стану вашага дзіцяці, па памяншэнні захворванняў, па фарміраванні яго ўменняў будаваць адносіны з аднагодкамі, бацькамі і іншымі людзьмі, па праявах спагады, імкнення дапамагчы акружаючым, па паніжэнні ўзроўня трывожнасці і агрэсіўнасці.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі iconНародная педыятрыя
Захаванню здароўя дзяцей у народнай культуры заўсёды адводзілася значнае месца. Захаваліся І дажылі да нашых дзён многія традыцыйныя...

У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі iconАрганізацыйна-змястоўнае напаўненне шостага школьнага дня тыдня
У апошнія гады арганізацыя выхавання стала адным з прыярытэтных накірункаў у дзейнасці міністэрства, органаў кіравання адукацыяй...

У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі iconПаводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту
Адной з прычынаў называецца харчаваньне ў школах, калі дзеці ўвогуле адмаўляюцца ад нясмачных страваў, альбо харчуюцца няякаснымі...

У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі iconСутнасць прававой інфарматызацыі
Міленіўм супаў з пераходам да трэцяй пасля аграрнай І індустрыяльнай − стадыі цывілізацыі, якую звычайна пазначаюць як "інфармацыйнае...

У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі iconГанна Кісьліцына: "Алесь Разанаў гэта самы велічны праект беларускай культуры"
Швэцкі інстытут вылучыў яго на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі. Аўтар каля двух дзесяткаў кнігаў, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я....

У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі iconЭканамісту Міхалу Залесскаму 52 гады
Апошнія 5 год выкладае ў бду “сытуацыйны аналіз” у галіне міжнароднай эканомікі. Паводле назіраньняў Міхала, цягам гэтых 5 год год...

У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі icon1. Літаратуразнаўства як навука
Узнікла навука. Ад уласна ведаў, якія з’яўляліся звычайным зборам разнастайных звестак, сапраўдных І ілжывых, больш ці менш важных,...

У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі iconПраект «памяць сэрца» Абаснаванне праекта
За апошнія пяць з паловай тысяч гадоў на Зямлі адбылося каля 15 тысяч войнаў (у сярэднім 2-3 у год), у ходзе якіх загінула больш...

У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі iconУ беларусі зарэгістравана больш за 32 тысячы жанчын, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць. Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя
Пра гэта распавёў галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук. Для параўнаньня: летась ў Беларусі на наркалягічным...

У апошнія гады назіраецца значнае пагаршэнне здароўя дзяцей. Гэта стала агульнадзяржаўнай праблемай. Вырашыць яе дапаможа валеалогія навука аб здароўі iconБеларусь І беларусы ў творчасці
Усё гэта зрабіў са мной І ўва мне год 1863. Калі б не яго молат І разец, мой лёс быў бы іншы І, відаць, я не стала б пісьменніцай”....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка