Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця




НазваЛятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця
Дата канвертавання29.10.2012
Памер29.37 Kb.
ТыпДокументы
ЛЕТНЯЯ ШКОЛА-2012


«Лятучы ўніверсітэт:

цяжкасці росту і перспектывы развіцця»


19-22 ліпеня


Паважаныя выкладчыкі і слухачы Лятучага ўніверсітэта!


Scole - гэта месца вольнага часу і месца развіцця. Летняя школа Лятучага ўніверсітэта - гэта прастора, дзе ўсе, хто захоплены ідэяй стварэння ўніверсітэта ў Беларусі і ўключаны ў дзейнасць Лятучага ўніверсітэта, маюць магчымасць разам асэнсаваць і ацаніць пройдзены шлях, выявіць праблемы, пазначыць перспектывы і не толькі. Летняя школа - гэта магчымасць лепш пазнаць і зразумець адзін аднаго, убачыць новыя магчымасці і нечаканыя ідэі, магчымасць пашырыць і ўмацаваць універсітэцкую супольнасць, якая з'яўляецца асновай развіцця любога ўніверсітэта.

Першая Летняя школа была прысвечана агульным пытанням стварэння ўніверсітэта ў Беларусі. Каму ў Беларусі патрэбны ўніверсітэт і хто можа яго ствараць? Як спалучаць у сабе штучнасць стварэння і натуральнасць развіцця? Чым павінен займацца ўніверсітэт - яго місія і прызначэнне?

Прайшоў год, які быў напоўнены важнымі падзеямі: больш за 15 лекцыйна-практычных курсаў і асобных «школ», серыя публічных лекцый «Urbi et Orbi», Арганізацыйна-дзейнасная гульня, першыя крокі да стварэння Савета, пляцоўкі ў Магілёве і Брэсце, некалькі даследчых груп і інш. Кола людзей, уцягнутых ў жыццё Лятучага універсітэта, пашырылася ў некалькі разоў, з'явіліся новыя ідэі і прапановы. Паступова вымалёўваюцца контуры нашага ўніверсітэта будучыні.

Тэмай Летняй школы - 2012 стане наш рух ад ідэі да яе ўвасаблення і рэалізацыі. Развіццё ўніверсітэта цесна звязана з засваеннем і прысваеннем не толькі самой ідэі, але ўключэннем у вырашэнне праблем на ўзроўні самаарганізацыі.

У праграме Летняй школы-2012 годзе плануецца некалькі фарматаў працы і камунікацыі:


  1. Рэфлексія і праграмаванне далейшага развіцця Лятучага ўніверсітэта

Даклады і агульныя дыскусіі, у якіх будуць падведзены вынікі Лятучага ўніверсітэта, пазначаныя праблемы і перспектывы, а таксама прапанаваныя ідэі для далейшага развіцця. Даклады і дыскусіі будуць тычыцца наступных тэм (папярэдне):

  • Агульны ход разгортвання праграмы Лятучага ўніверсітэта

  • Упраўленне ўніверсітэтам (Савет, універсітэцкая супольнасць)

  • Гульня і яе месца ва ўніверсітэце

  • Унівэрсытэцкая адукацыя, яго прылада (мадэлі і ідэі для ўжывання)

  • Даследчая і навуковая праца

  • Лятучы ўніверсітэт у кантэксце агульнай сітуацыі ў сферы адукацыі і навукі

*На сенняшні дзень даклады для абмеркавання і дыскусіі гатовы прадставіць Уладзімір Мацкевіч, Ірына Дубянецкая, Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Юрый Анушкін і інш.

  1. «Адкрытая кафедра» - магчымасць для кожнага з удзельнікаў летніка правесці лекцыю, дыскусію, трэнінг або майстар-клас для ўсіх астатніх удзельнікаў. Гэты фармат дае магчымасці:

  • Прапанаваць слухачам і выкладчыкам універсітэта тэму ці праблему для далейшай сумеснай даследчай, аналітычнай або канцэптуальнай працы

  • Прадставіць вынікі ўласнай аналітычнай або даследчай працы

  • Прадставіць або анансаваць адукацыйны курс лекцый або семінараў для праграмы Лятучага ўніверсітэта

  • Арганізаваць абмеркаванне той праблемы развіцця Лятучага універсітэта, якая раней яшчэ не абмяркоўвалася.

«Адкрытая кафедра» будзе арганізавана па прынцыпе баркэмпаў: удзельнікі заяўляюць гатоўнасць правесці лекцыю, майстар-клас і г.д.., Агульны спіс прапаноў прадстаўляецца публічна, каб усе астатнія ўдзельнікі вызначыліся са сваім жаданнем паслухаць-паўдзельнічаць, а затым складаецца зручны графік правядзення ўсяго, што сустрэла падтрымку і знайшло сваіх слухачоў.



  1. Клуб і культурна-спартыўна-забаўляльная праграма.


Летняя школа-2012 будзе праходзіць 19-22 ліпеня 2012 г. у Беларусі, для ўдзелу Вам неабходна да 15 чэрвеня 2012 г. адправіць заяўку.


Удзел у Летніку прадугледжвае ўнёсак у памеры 10 даляраў ад кожнага - гэта дазволіць нам уключыць элемент субсідыярнасці ў арганізацыі нашых агульных мерапрыемстваў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця iconСучасная беларуская інтымная лірыка: тэндэнцыі І перспектывы развіцця
Сапраўды, гісторыя развіцця айчыннай любоў­най лі­рыкі выразна дэманструе за­леж­насць мастацкіх падыходаў ва ўвасабленні інтымных...

Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Рэаліі І перспектывы фарміравання Мытнага саюза ў адлюстраванні беларускіх друкаваных смі

Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Нфармацыйна – прававыя рэсурсы ў рэспубліцы беларусь: сучасны стан І перспектывы развіцця

Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця iconДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Лятучы ўніверсітэт І міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” І трансфармацыя беларускіх гарадоў”,...

Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця iconПрававое рэгуляванне супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц снд у вобласці барацьбы з гандлем людзьмі І магчымыя перспектывы яго развіцця
Пытанні ўзаемадзеяння краін снд у ажыццяўленні ўсебаковай бяспекі з'яўляюцца аднымі з самых запатрабаваных

Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця iconФалькларыстыка: даследчыя прыярытэты І перспектывы развіцця
Праблемы сучаснай фалькларыстыкі якраз І абумоўлены пэўным адставаннем даследчых прыярытэтаў ад тых інтэнсіўных змен, якія датычаць...

Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця iconЗакон неабходнай пазнавальнай разнастайнасці. У. Эшбі фармулюе яго дзеянне ў выглядзе двух "пастулатаў": > разумовая прадукцыйнасць расце прапарцыянальна росту разнастайнасці І "моцы" пазнавальнага патэнцыялу
Для паўнацэннага творчага развіцця навучэнцаў кожнаму педагогу неабходна прытрымлівацца законаў творчасці ў пазнавальным працэсе

Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск
Такая дзейнасць з’яўляецца праяўленнем сацыякультурнай практыкі чалавека, сродкам выхавання І мастацка-творчага развіцця асобы

Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця icon2. Мэтай атэстацыі педагагічных работнікаў з'яўляецца стымуляванне росту ІХ навукова-тэарэтычнага ўзроўню, прафесійнага майстэрства, развіцця творчай ініцыятывы, павышэння ІХ прэстыжу І аўтарытэту. 3
Палажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) рэспублікі беларусь

Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту І перспектывы развіцця iconСымон баранавых 1900-1942 1
Сымон Баранавых пачаў літаратурную дзейнасць у другой палове 20-х гадоў — у перыяд імклівага росту беларускай прозы, развіцця буйных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка