Спампаваць 2.39 Mb.
|
П. С. ЛОПУХ, А. А. МАКАРЭВІЧГІДРАЛОГІЯ СУШЫ ПРАКТЫКУМ МІНСК БДУ2003 УДК 551.49 (076.5) ББК Рэцэнзенты: доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар М. Г. Ясавееў; кандыдат геаграфічных навук, старшы навуковы супрацоўнік А. Г. Грыневіч Лопух П. С., Макарэвіч А. А. Гідралогія сушы. Практыкум /Вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў геаграфічнага факультэта. – Мн.: БДУ, 2003. – 160 с., іл. ISBN Вучэбны дапаможнік адпавядае праграме курса «Гідралогія сушы», уключае метадычныя па выкананні лабараторна-практычных работ, набыцці навыкаў гідралагічных назіранняў і іх апрацоўкі, выкананні самастойных разліковых работ па канкрэтным гідралагічным матэрыяле, а таксама знаёміць студэнтаў з найбольш вядомымі метадамі даследаванняў на рэках і вадаёмах, канструкцыяй і прынцыпамі работы асноўных гідраметрычных прылад, матэрыяламі гідралагічных даведнікаў па гідраграфіі Беларусі.Пры напісанні дапаможніка выкарыстаны метадычны вопыт, назапашаны ў Маскоўскім, Санкт-Пецярбургскім і Беларускім дзяржаўных універсітэтах. Прызначаны для студэнтаў геаграфічнага факультэта. УДК 551.49(076.5) ББК © Лопух П.С., Макарэвіч А.А. © БДУ, 2003 ISBNISBNУВОДЗІНЫ Практыкум па гідралогіі з’яўляецца часткай вучэбна-метадычнага комплексу, прызначанага для асваення базавага курса «Гідралогія сушы» і разлічаны на студэнтаў другога года навучання геаграфічных спецыяльнасцей. Ён уключае тры модулі і на працягу двух семестраў забяспечвае набыццё тэарэтычных ведаў на лекцыях і лабараторна-практычных занятках. Усе яны ўтрымліваюць метадычныя распрацоўкі па выкананні гідраметрычных работ на рэках: назіранняў на вадамерным пасту, вымярэнняў хуткасці рэк і разлікаў расходаў вады рознымі метадамі, інструментальнай здымкі адрэзка ракі, якія, як правіла, праводзяцца пасля лабараторных работ і здачы экзамена па тэорыі ў час пра- ходжання вучэбных палявых практык на геастанцыіі «Заходняя Бярэзіна». Так, метадычныя ўказанні другога модуля дадзены згодна настаўленням, якія дзейнічаюць у сістэме гідраметслужбы. Работы выконваюцца брыгадным метадам з індывідуальнай адзнакай і кан- тролем за асобнымі раздзеламі агульнай справаздачы, частка іх – самастойна ці ў выглядзе кантралюемай работы. Атрымоўваючы кан- крэтныя індывідуальныя заданні, студэнты авалодваюць навыкамі гідралагічных разлікаў, аналітычнай і графічнай апрацоўкі матэры- ялаў назіранняў і вымярэнняў на рэках і азёрах. Практыка адбываецца ва ўстаноўленыя тэрміны на працягу чатырох дзён . Апошні модуль практыкума – метадычны блок, у якім прыведзены характарыстыкі гідралагічных прылад і абсталявання, прымяняемых у гідраметрыі, іх тэхнічныя асаблівасці і методыка работы з імі. Завяршаецца лабараторны практыкум пасеместравай адпрацоўкай і індывідуальнай інтэгральнай работай, якая сістэматызуе веды пры вывучэнні курса і дапамагае студэнтам зрабіць пэўнае гідралагічнае апісанне водных аб’ектаў з выкарыстаннем рэжымных матэрыялаў і апублікаваных крыніц, правесці адпаведныя разлікі, пабудаваць гра- фікі і зрабіць іх аналіз. Пры гэтым для выканання работы патрэбна прыцягнуць шэраг карт, атласаў, даведнікаў, а таксама веды па іншых дысцыплінах. Па кожнай рабоце студэнт атрымлівае дыферэнцырава- ную адзнаку і ў выніку набірае адпаведную суму балаў, ці крэдыт. Агульны аб’ём практычных работ складае 26 гадзін лабараторна-практычных работ і 32 гадзіны вучэбна-палявой практыкі. Тэматычны план прыкладнага размеркавання вучэбных гадзін практыкума і іх дыферэнцыраваная адзнака
МОДУЛЬ 1. ЛАБАРАТОРНА-ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ І КАНТРАЛЮЕМАЯ САМАСТОЙНАЯ РАБОТА 1.1. Гідраграфічныя характарыстыкі ракі і яе басейна Вывучэнне рэк пачынаецца з выяўлення гідраграфічных харак- тарыстык іх басейнаў (вадазбораў) ─ тэрыторый, з якіх сцякае вада ў пэўныя рачныя сістэмы (галоўную раку з яе прытокамі). Гідраграфічныя характарыстыкі ракі і яе басейна маюць важнае значэнне ў гідралагічных разліках, асабліва ў тых выпадках, калі матэрыялаў назіранняў недастаткова або калі яны адсутнічаюць. Да найбольш істотных з іх адносяцца марфаметрычныя паказчыкі басейна (плошча, даўжыня, шырыня, асіметрычнасць, лясістасць, азёрнасць, забалочанасць, узаранасць) і параметры гідраграфічнай сеткі (даўжыня ракі і прытокаў, звілістасць, гушчыня, ухіл). Для ўстанаўлення гэтых параметраў і паказчыкаў выкарыстоў- ваюцца картаграфічныя матэрыялы, пры гэтым чым буйнейшы ма- штаб карт, тым больш дакладнымі будуць атрыманыя даныя. Змест работы 1. Вызначыць на карце маштабу _____________ліст_____________ гідраграфічныя характарыстыкі басейна ракі _____________________ 2. Правесці водападзельную лінію, вызначыць яе даўжыню. 3. Вымераць плошчу басейна. 4. Вызначыць: а) даўжыню басейна; б) сярэднюю і найбольшую шырыню; в) каэфіцыент асіметрыі і развіцця водападзельнай лініі. 5. Вылічыць азёрнасць, балоцістасць, лясістасць і ўзаранасць басейна. 6. Вызначыць даўжыню галоўнай ракі і яе прытокаў. 7. Вылічыць каэфіцыенты звілістасці галоўнай ракі і гушчыні рачной сеткі. 8. Вызначыць падзенне і падоўжны ўхіл галоўнай ракі. 9. Пабудаваць гідраграфічную схему ракі і графік нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця. Выкананне работы 1. Мяжа вадазбору ракі ─ водападзельная лінія, якая аддзяляе дадзены рачны басейн ад суседніх. Яе праводзяць згодна рэльефу мясцовасці па найбольшых вышынях (вяршынях ўзгоркаў, хрыбтоў, седлавінах) з улікам гарызанталей і бергштрыхоў; яна павінна замыкацца ў вусці або ў разліковым (замыкаючым) створы (рыс. 1.1, пункцірная лінія). Водападзельная лінія ні ў якім разе не павінна перасякаць часовыя і пастаянныя вадацёкі. Даўжыня водападзельнай лініі (S, км) вызначаецца ў маштабе карты пры дапамозе цыркуля-вымяральніка з ростулам 2 мм. Рыс. 1.1. Схема басейна р. Заходняя Бярэзіна2. Плошча басейна (F, км2) вызначаецца пасля правядзення водападзельнай лініі планіметрам або палеткай. Вымяраецца паасобна для правага (Fп) і левага (Fл) берагоў галоўнай ракі, бо гэтыя даныя неабходны пры вылічэнні каэфіцыента асіметрыі. Пазней дакладна ўстанаўліваецца плошча басейнаў кожнага прытока першага парадку з мэтай пабудовы графіка нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця. Затым у дадзеным басейне вымяраюць плошчы лясоў (fл), азёраў (fаз), балот (fб) і ворыва (fв) для вызначэння адпаведных паказчыкаў. Усе атрыманыя значэнні разлікаў заносяцца ў ведамасць (табл. 1.1). Табліца 1.1Ведамасць вымярэння плошчы басейна ракі _________________Карта маштабу_________________
Планіметр №_____________Цана дзялення планіметра (R) ________ км²/адз. Плошча басейна ракі (F) _________ км² (Fл =_________ км², Fп =________ км²)Плошча лясоў (fл)_________ км² Плошча азёр (fаз)_________ км² Плошча балот (fб)_________ км² Плошча ворыва (fв)_______ км² 3. Даўжыня басейна (Lб, км) пры правільнай яго форме ─ гэта адлегласць па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага створу ракі па напрамку вытоку да найбольш аддаленага пункта водападзельнай лініі (рыс. 1.2 а). Пры вогнутых і складаных формах басейна яго даўжыню вымяраюць цыркулем па медыяне (рыс. 1.2 б). У дадзеным выпадку выкарыстоўваюць палетку з празрыстага пластыка з шэрагам канцэнтрычных акружнасцей і адтулінай у цэнтры для наколвання. Для выяўлення сярэдніх па шырыні басейна пунктаў накладваюць палетку так, каб кожная з упісаных акружнасцей датыкалася да дзвюх процілеглых старон басейна і наколваюць некалькі пунктаў, затым праводзяць па іх медыянную лінію. 4. Сярэдняя шырыня басейна (Вс, км) вылічваецца па формуле: Вс = F / Lб ,дзе F – плошча басейна, км2; Lб – даўжыня басейна, км. 5. Найбольшая шырыня басейна (Внайб) – гэта даўжыня найболь-шага перпендыкуляра да лініі даўжыні басейна (гл. рыс. 1.2). ![]() Рыс. 1.2. Даўжыня басейна ракі (Lб): а – па прамой лініі, б – па медыяне; Внайб – найбольшая шырыня басейна 6. Каэфіцыент асіметрыі басейна (а), які характарызуе нераў-намернасць размеркавання плошчаў правай і левай часткі басейна (у адносінах да галоўнай ракі), вылічваецца па формуле: а = | (Fл – Fп) | / 0,5 (Fл + Fп), дзе Fл і Fп – плошчы адпаведна левабярэжнай і правабярэжнай частак басейна, км². |
![]() | ![]() | Кульчынскага / А. А. Суша // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры : зб навук артыкулаў : у 2 ч. / Бел дзярж ун-т... | |
![]() | Мінск, 1990), “Лишние сутки. Роман в стихах” (Мінск, 1999), “Остров Це” (Мінск, 2002, 2007), “Бутылки света. Книга стихотворений”... | ![]() | Асаблівасці будовы, працэсаў жыццядзейнасці І паводзін у сувязі з жыццём на сушы. Павук-крыжавік |
![]() | Беларуская анамастыка. Гісторыя І сучаснасць. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 20 красавіка 2010 г.). – Мінск:... | ![]() | Выступленне музычных калектываў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры І мастацтваў |
![]() | ![]() | Метадычны практыкум “Роля кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў павышэнні якасці адукацыі па вучэбных прадметах” | |
![]() | Азарка, В. У. Беларуская мова: Спецыяльная лексіка/ В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мінск, 2004 | ![]() | Калі кожны элемент мноства належыць мноству, то называюць падмноствам мноства І пішуць або |