Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison




НазваДжэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison
Дата канвертавання20.11.2012
Памер30.51 Kb.
ТыпДокументы



Джэймс Дуглас Морысан/ James Douglas Morrison (1943 – 1971) – Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors. Як музыкант вядомы пад імем Джым Морысан (Jim Morrison).


Голас Змея

Вершы


***

(The Voice of the Serpent…)


Голас Змея

сухое сыканне часу і пáры і

залатых аркушаў

старых кніг у зруйнаваных Храмах

Парахнеюць бачыны – бачыш?


Я не патурбую

Я не сыду


Хадзем, сказаў ён лагодна


стары з’явіўся

і стомлена танчыць

між раскіданых мёртвых

ціха яны варушацца


***

(An angel runs…)


Анёл бяжыць

Скрозь імгненне святла

Скрозь пакой

Здань апярэджвае нас

Цень пераследуе нас

І штораз як спыняемся

Мы падаем


***

(The Wolf…)


Воўк

што жыве пад скалой

запрасіў мяне

выпіць яго сцюдзёнай

Вады.

Не плюхацца ды купацца

а пакінуць сонца і

зведаць мёртвую пустку

ноч і халодных людзей

што гуляюць там.


***

(Fence my sacred fire…)


Абгарадзі мой зніч.

Я хачу. Быць простым, чорным і чыстым

Цьмяным нічым

Хачу

Мора – зялёнае

Дым

Як дзіцячы сон

як калядная мара

бяспроспы.


***

(Buildings gilded no interruption…)


Будынкі залацеюць спакваля.


Гмахі навокал.

Наш дом быў застылай астралогіяй

Маленькія флейты здабылі сабе

шпачыны світанак

Ды ў вусці ракі

пасткі спынілі нашу вячэру.

Ён вярнуўся дахаты з кайстрамі

мяса і мехам мукі і

хлеб падымаўся і

сям’я красавала.


Скрыжаванне

(The crossroads)


Сустрэўшы цябе ля бацькоўскае брамы

Мы скажам табе што рабіць

Што трэба рабіць

каб выжыць


Пакінь прагнілыя бацькавы

гарады

Пакінь атрутныя калодзежы

і крывавыя вуліцы

А цяпер уваходзь у добры лес


***

(The Endless quest a vigil...)


Бясконцы пошук – чуйнаванне

вартавых вежаў і фортаў,

што супраць мора і часу.

Яны перамогуць? Магчыма.


Яны ўсё стаяць, і ў іх

ціхіх пакоях блукаюць

душы памерлых,

якія пільнуюць жывых.


Хутка мы будзем з імі.

Хутка мы пройдзем

праз сцены часу. Не будзем

сумаваць ні аб чым,


толькі адно аб адным.


Прачніся

(Awake)


Прачніся

Скінь сны з валасоў

Мая любая дзетка, мая салодкая

Выберы дзень і знак

свайго дня –

1-е, што ўбачыш.


Абгарэлае дрэва, нібы вялізная

першабытная птушка,

на гарачых хвалях горкага лісця

патрэскваюць казкі.

Багі тратуараў будуць рабіць на цябе.

Суседні лес,

Пусты забыты музей, і

пляскаты пагорак,

і цяжарная гара –

помнік над шапікам

дзе хаваюцца дзеці

пасля школы.


Чаму я п’ю?

(Why do I drink?)


Чаму я п’ю?

Так я магу пісаць вершы.


Часам калі ўсё ўжо сказана

і ўсё пачварнае занураецца

ў глыбокі сон –


Гэта і ёсць абуджэнне,

а што засталося, – праўда.

Калі цела спустошана –

дух мацнее.

Даруй мне, Ойча, бо я ведаю,

што раблю.

Я хачу пачуць апошні Верш

апошняга Паэта.


пераклад з ангельскай – Алена Пятровіч


© Алена Пятровіч, пераклад, 2010

prajdzisvet.org

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconДжэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison
Джэймс Дуглас Морысан/ James Douglas Morrison (1943 – 1971) – Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors. Як...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconНаталля Ламека джэймс джойс, ігар бабкоў: у лабірынце рэальнасці І сну
Адным з літаратурных сімвалаў эпохі стаў Джэймс Джойс, мастацкая спадчына якога пераадольвае межы класічнага мадэрнізму, радыкальна...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconChaire «James McGill» d’étude du discours social
«James McGill» d’étude du discours social (The James McGill Professorship of Social Discourse Theory) pour deux mandats consécutifs,...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconDouglas Aircraft Co. Inc. (Сша)
В 1930 разработан первый авиалайнер гидроплан Douglas Dolphin. Самолёт летал в американской авиакомпании Wilmington-Catalina Airline...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconDefining feminine spaces in the works of Toni Morrison, Assia Djebar and Zoë Wicomb

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconДуглас Адамс Путеводитель по Галактике для путешествующих автостопом Адамс Дуглас
Он внимательно осмотpел свое отpажение, высунул язык. "Желтый", подумал он. В голове у него тяжко воpочалось слово желтый, дожидаясь,...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconГрегори Дуглас Шеф гестапо Генрих Мюллер. Вербовочные беседы
«Дуглас Г. Шеф гестапо Генрих Мюллер. Вербовочные беседы.»: Коллекция «Совершенно секретно»; Москва; 2000

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison icon1882 1941 ірландскі паэт І празаік-мадэрніст. Аўтара раманаў "Уліс", "Партрэт мастака ў юнацтве", "Дублінцы" І іншых. На сённяшні дзень Джойс лічыцца
Джэймс Джойс/ James Joyce (1882 – 1941) – ірландскі паэт І празаік-мадэрніст. Аўтара раманаў “Уліс”, “Партрэт мастака ў юнацтве”,...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison icon1862 1936) ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў жанру ghost story гісторыі пра прывідаў, хаця развіў ён
Джэймс/ Montague Rhodes James (1862 – 1936) – ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison icon1862 1936) ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў жанру ghost story гісторыі пра прывідаў, хаця развіў ён
Джэймс/ Montague Rhodes James (1862 – 1936) – ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка