Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison




НазваДжэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison
Дата канвертавання20.11.2012
Памер20.99 Kb.
ТыпДокументы



Джэймс Дуглас Морысан/ James Douglas Morrison (1943 – 1971) – Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors. Як музыкант вядомы пад імем Джым Морысан (Jim Morrison).


Аўтаінтэрв’ю

(Auto-interview)


Я думаю, інтэрв’ю – гэта новая форма мастацтва. Мне здаецца, што аўтаінтэрв’ю – гэта сама сутнасць творчых здольнасцяў. Задаваць сабе пытанні і спрабаваць знайсці адказы. Быць пісьменнікам – гэта проста адказваць на шэраг незададзеных пытанняў.

Гэта падобна да допыту, калі стаіш у судзе на месцы сведкі. Гэта – тая дзіўная тэрыторыя, дзе ты спрабуеш дакладна вызначыць, што здарылася, і шчыра намагаешся ўспомніць, што ты хацеў зрабіць. Гэта цудоўнае разумовае практыкаванне. Інтэрв’ю дае табе шанец правесці для свайго розуму вочную стаўку з пытаннямі, у чым – на маю думку – і заключаецца сутнасць мастацтва. Таксама інтэрв’ю дае магчымасць выпрабаваць і адкінуць усё тое, што проста запаўняе пустоты... ты павінен намагацца быць шчырым, дакладным, адказваць па сутнасці пытання... ніякай лухты. Па сваёй форме інтэрв’ю мае вытокі ў споведзі, дэбатах і перакрыжаваным допыце. Калі ты нешта сказаў, ты ўжо не можаш адмовіцца ад сваіх словаў. Занадта позна. Гэта вельмі экзістэнцыйны момант.

Я нібыта падсеў на гульню мастацтва і літаратуры; мае героі – мастакі і пісьменнікі.

Я заўсёды хацеў пісаць, але я заўсёды меркаваў, што нічога не выйдзе, пакуль нейкім чынам мая рука не возьме асадку і не пачне рухацца без майго ўдзелу. Нешта накшталт аўтаматычнага пісьма. Але гэтага так і не здарылася.

Канечне, я напісаў некалькі вершаў. Здаецца, класе ў пятым-шостым я напісаў верш “Поні-экспрэс” (“The Pony Express”). Гэта быў першы верш, наколькі я памятаю. Нешта тыпу балады. Але я так і не змог давесці яго да ладу.

“Конскія шыроты” (“Horse Latitudes”) я напісаў, калі вучыўся ў старэйшых класах. Падчас навучання ў школе і універсітэце ў мяне была процьма нататнікаў, а калі я кінуў навучанне з нейкай дурной прычыны – а можа, гэта было мудра – я іх усе выкінуў... Я пісаў у гэтых кніжках днямі і начамі. Але магчыма, калі б я іх не выкінуў, то не напісаў бы нічога арыгінальнага – бо збольшага яны былі кампіляцыяй усяго таго, што я чытаў або чуў, нешта накшталт цытатніка. Думаю, калі б я ніколі ад іх не пазбавіўся, то ніколі не зрабіўся б свабодным.

Разумееце, сапраўдная паэзія не нясе ніякай інфармацыі, яна проста перабірае розныя магчымасці. Адчыняе ўсе дзверы. І ты можаш зайсці ў любыя, якія табе даспадобы.

...і вось чаму паэзія так прыцягвае мяне – таму што яна вечная. Пакуль жывуць людзі, яны будуць памятаць словы і спалучэнні словаў. Нішто іншае не перажыве сусветную катастрофу, апрача паэзіі і песні. Ніхто не ў стане запомніць цэлы раман. Ніхто не ў стане апісаць фільм, скульптуру, карціну, але пакуль жывуць людзі, будуць жыць песні і паэзія.

Калі ў маёй паэзіі і ёсць нейкая мэта – то гэта вызваліць людзей ад абмежаванасці іх успрыняцця і пачуццяў.


Лос-Анжэлес, 1969–1971


пераклад з ангельскай – Алена Пятровіч


© Алена Пятровіч, пераклад, 2010


prajdzisvet.org

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconДжэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison
Джэймс Дуглас Морысан/ James Douglas Morrison (1943 – 1971) – Амерыканскі паэт, эсэіст, аўтар песняў, вакаліст гурта The Doors. Як...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconНаталля Ламека джэймс джойс, ігар бабкоў: у лабірынце рэальнасці І сну
Адным з літаратурных сімвалаў эпохі стаў Джэймс Джойс, мастацкая спадчына якога пераадольвае межы класічнага мадэрнізму, радыкальна...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconChaire «James McGill» d’étude du discours social
«James McGill» d’étude du discours social (The James McGill Professorship of Social Discourse Theory) pour deux mandats consécutifs,...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconDouglas Aircraft Co. Inc. (Сша)
В 1930 разработан первый авиалайнер гидроплан Douglas Dolphin. Самолёт летал в американской авиакомпании Wilmington-Catalina Airline...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconDefining feminine spaces in the works of Toni Morrison, Assia Djebar and Zoë Wicomb

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconДуглас Адамс Путеводитель по Галактике для путешествующих автостопом Адамс Дуглас
Он внимательно осмотpел свое отpажение, высунул язык. "Желтый", подумал он. В голове у него тяжко воpочалось слово желтый, дожидаясь,...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison iconГрегори Дуглас Шеф гестапо Генрих Мюллер. Вербовочные беседы
«Дуглас Г. Шеф гестапо Генрих Мюллер. Вербовочные беседы.»: Коллекция «Совершенно секретно»; Москва; 2000

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison icon1882 1941 ірландскі паэт І празаік-мадэрніст. Аўтара раманаў "Уліс", "Партрэт мастака ў юнацтве", "Дублінцы" І іншых. На сённяшні дзень Джойс лічыцца
Джэймс Джойс/ James Joyce (1882 – 1941) – ірландскі паэт І празаік-мадэрніст. Аўтара раманаў “Уліс”, “Партрэт мастака ў юнацтве”,...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison icon1862 1936) ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў жанру ghost story гісторыі пра прывідаў, хаця развіў ён
Джэймс/ Montague Rhodes James (1862 – 1936) – ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў...

Джэймс Дуглас Морысан / James Douglas Morrison icon1862 1936) ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў жанру ghost story гісторыі пра прывідаў, хаця развіў ён
Джэймс/ Montague Rhodes James (1862 – 1936) – ангельскі пісьменнік І навуковец (тэкстолаг І бібліёграф-медыевіст). Адзін з класікаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка