Свята творчасці "Песня застаецца з чалавекам"




НазваСвята творчасці "Песня застаецца з чалавекам"
Дата канвертавання20.11.2012
Памер47.07 Kb.
ТыпДокументы




Свята творчасці "Песня застаецца з чалавекам"

Лепшыя сольныя выканаўцы песні і вакальныя ансамблі з ліку работнікаў сістэмы адукацыі будуць узнагароджаны сёння ў Палацы культуры прафсаюзаў. Урачыстае ўшаноўванне пераможцаў адбудзецца ў час гала-канцэрта Рэспубліканскага фестывалю песні работнікаў сістэмы адукацыі "Песня застаецца з чалавекам". Фестываль праходзіць трэці раз, пачынаючы з 2007 года. За гэты час ён зарэкамендаваў сябе як сапраўднае свята творчасці і прафесіяналізму ў настаўніцкім асяроддзі.






Трэба адзначыць, што на працягу лютага — красавіка бягучага года ў межах першага і другога этапаў фестывалю былі вызначаны лепшыя творчыя калектывы і асобныя выканаўцы сярод работнікаў педагагічнай сферы. Журы ацэньвала як вакальныя даныя ўдзельнікаў так і іх артыстычнасць, мастацкі вобраз, індывідуальнасць і непаўторнасць. У выніку ад кожнай вобласці і асобна ад Мінска былі вызначаны пераможцы ў кожнай з чатырох наступных намінацый: песня, прысвечаная настаўніку, галіне, галіноваму прафсаюзу; аўтарская песня; песня на беларускай мове; песня-шлягер.


Аляксандр Арцем'еў — член Саюза тэатральных дзеячаў СССР, лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, лаўрэат сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (1985 год). На працягу многіх гадоў ён гастраліраваў з вядучымі аркестрамі Рэспублікі Беларусь у якасці саліста-вакаліста па многіх краінах свету — Германіі, Францыі, Швейцарыі, Англіі, Іспаніі і інш. Сёння Аляксандр Арцем'еў з'яўляецца намеснікам дырэктара Цэнтра мастацкай творчасці навучэнцаў Фрунзенскага раёна Міска і мастацкім кіраўніком дзіцячага музычнага тэатра "Казка".

У намінацыі "Песня-шлягер" пераможцам сярод работнікаў педагагічнай сферы сталічных устаноў адукацыі стала Марына Мінакова з песняй "Моn mec a moi ". У 2009 годзе яна прыбыла маладым спецыялістам на пасаду педагога-псіхолага сярэдняй школы № 177. У скарбонцы ўзнагарод Марыны Мінаковай — перамога на раённым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці ў намінацыях "Хіт замежнай эстрады" і урок "Урок французскай мовы", а


Аўтар слоў песні "Віват, прафсаюз" Т.Аўчыннікава і выканаўца А.Арцем'еў.
Як адзначыла Ірына Антонаўна Каленчык, загадчык аддзела арганізацыйнай работы Мінскага гаркама Беларускага прафсаюза работнкаў адукацыі і навукі, у Мінску ўдзел у конкурсе прынялі работнікі амаль сотні ўстаноў адукацыі. Усяго ацаніць журы давялося 176 твораў у розных намінацыях. На гала-канцэрце Мінскага гарадскога конкурсу песні работнікаў сістэмы адукацыі "Песня застаецца з чалавекам" 46 выканаўцаў былі ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэата і грашовымі падарункамі. За сістэму работы па падтрымцы высокага прафесійнага ўзроўню мастацкай самадзейнасці работнікаў устаноў адукацыі дыпломам узнагароджаны арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Маскоўскага, Партызанскага, Заводскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска. За выяўленне, падтрымку і развіццё мастацкай самадзейнасці работнікаў установы адукацыі ўзнагароджаны Першасныя прафсаюзныя арганізацыі Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М.А.Кедышкі, Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электронікі, Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 7 будаўніцтва.

Сярод работнікаў сістэмы сталічных устаноў адукацыі, па меркаванні кампетэнтнага журы, лепшымі ў намінацыі "Песня, прысвечаная настаўніку, галіне, галіноваму прафсаюзу" былі прызнаны Аляксандр Арцем'еў і вакальная група "Сугучнасць" з песняй "Віват, прафсаюз".


таксама ганаровая грамата Першамайскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Акрамя таго, яна спявае песні на французскай, нямецкай, беларускай і рускай мовах.

Лепшымі ў сталіцы сярод выканаўцаў аўтарскай песні сталі Таццяна Баран і Вячаслаў Дудаладаў з песняй "Не кукуй, зязюля". Вячаслаў Дудаладаў — лаўрэат III ступені рэспубліканскага конкурсу імя Жыновіча (Віцебск, 1999 год); дыпламант фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі 2000 года; фіналіст міжнароднага конкурсу акардэаністаў і баяністаў у Клінгенталі (Германія, 2003 год); дыпламант (4 месца) міжнароднага конкурсу акардэаністаў "Санок" (Польшча, 2004 год). Дарэчы, менавіта ён з'яўляецца аўтарам слоў і музыкі песні, якую так высока ацаніла журы.

Ансамбль песні "Белы птах" (мастацкі кіраўнік Вольга Жышкевіч) прызнаны лепшым у намінацыі "Песня на беларускай мове". На суд журы калектыў прадставіў беларускую народную песню "Ой, там, каля млына". "Белы птах" — вакальна-харэаграфічны ансамбль, заснаваны ў 2007 годзе. Кожны ўдзельнік калектыву задзейнічаны як у песні, так і ў танцы. Рэпертуар калектыву даволі шырокі і складаецца з твораў рознай жанравай і стылёвай накіраванасці.

Адзначым, што гала-канцэрт Рэспубліканскага фес­тывалю песні работнікаў сістэмы адукацыі "Песня за­стаецца з чалавекам" пачнецца ў Палацы культуры прафсаюзаў у 14.00.

Святлана ВАСІЛЕЎСКАЯ. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Свята творчасці \"Песня застаецца з чалавекам\" iconСловы вядучых: Свята толькі тады свята, калі на яго запрашаюць гасцей
А дакладней, калі запрошаныя госці на свята прыязджаюць. Значыць у нас сапраўднае свята. Да нас завіталі прадстаўнікі гаспадарак,...

Свята творчасці \"Песня застаецца з чалавекам\" iconКонкурс сямейнай творчасці "Сузор’е сямейных талентаў 2012"
Арэхаўску Аршанскага раёна адбылося абласное свята-конкурс сямейнай творчасці “Сузор’е сямейных талентаў – 2012”. Ад Глыбоцкага раёна...

Свята творчасці \"Песня застаецца з чалавекам\" iconСёння мы прапануем вашай увазе беларускае свята "Уваходзіны", якое заўсёды было І застаецца радасным І шчаслівым святам для людей
Фальклорная вечарына прысвечана праблеме адраджэння народных свят, абрадаў, звычаяў. Яе змест дапамагае развіваць І выкарыстоўваць...

Свята творчасці \"Песня застаецца з чалавекам\" iconАнджэла картэр: агляд творчасці
У творчасці Анджэлы Картэр спалучаюцца магічны рэалізм, сюррэалізм, навуковая фантастыка, гатычныя элементы, фемінізм, аднак ні адзін...

Свята творчасці \"Песня застаецца з чалавекам\" icon"франтавікі, надзеньце ордэны"
Вяд. 2: Паважаныя землякі! Мы рады вітаць вас сягоння ў нашай зале напярэдаднІ вялікага свята – 65-годдзя вызвалення нашай краіна...

Свята творчасці \"Песня застаецца з чалавекам\" icon9 клас. Варыянт 1
Б. Сума імпульсаў дадзеных цел застаецца нязменная незалежна ад уздзеяння знешніх сіл; В. Вектарная сума імпульсаў цел якія ўваходзяць...

Свята творчасці \"Песня застаецца з чалавекам\" iconЧаму Беларусь застаецца па-за Балёнскай канвэнцыяй?
Наколькі сыстэма вышэйшай адукацыі Беларусі адпавядае эўрапейскім стандартам? Чаму Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай,...

Свята творчасці \"Песня застаецца з чалавекам\" iconЧаму Беларусь застаецца па-за Балёнскай канвэнцыяй?
Наколькі сыстэма вышэйшай адукацыі Беларусі адпавядае эўрапейскім стандартам? Чаму Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай,...

Свята творчасці \"Песня застаецца з чалавекам\" iconАналіз тыдня беларускай мовы І літаратуры паказаў, што пастаўленыя мэты: фарміраванне цікавасці да прадмета; развіццё лагічнага мыслення, навыкаў выразнага
Радзімы, выконваліся шляхам правядзення свята “Сустрэча з казкай”, конкурса на лепшага дэкламатара вершаў, віктарыны па казках, гульнёвай...

Свята творчасці \"Песня застаецца з чалавекам\" iconДобры вечар, дарагія сябры! Вы чуеце, як звіняць звонкія, празрыстыя ручайкі?
Сакавік – гэта пачатак цяпла, прыгажосці, кахання. І таму не выпадкова першае свята вясны – Дзень жанчын. Таму што самае прыгожае,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка