Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)




НазваВучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)
Дата канвертавання19.11.2012
Памер120.81 Kb.
ТыпДокументы
Кафедра сучаснай беларускай мовы


ПРАКТЫКУМ

ПА БЕЛАРУСКАЙ ПУНКТУАЦЫІ


Вучэбна-метадычны комплекс


для студэнтаў 2 курса

спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)

дзённай формы навучання

вучэбны семестр: ІІІ


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Практыкум па беларускай пунктуацыі прызначаны для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” дзённай формы навучання. Гэта важны практычны курс у сістэме лінгвістычных дысцыплін для студэнтаў–філолагаў, увядзенне якога ў вучэбныя планы філалагічных факультэтаў універсітэтаў абумоўлена аб'ектыўнымі фактарамі: недастатковай лінгвістычнай падрыхтоўкай выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных школ і як вынік гэтага – невысокай пунктуацыйнай пісьменнасцю абітурыентаў, пэўнымі цяжкасцямі, з якімі сустракаюцца студэнты пры засваенні курсаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, культуры мовы і стылістыкі.

Асноўнымі задачамі курса з'яўляюцца: 1) паўтарэнне студэнтамі пунктуацыйных правілаў; 2) выпрацоўка трывалых уменняў асэнсавання ўжывання пунктуацыйных правілаў; 3) паглыбленне і сістэматызацыя тэарэтычных ведаў пунктуацыі; 4) удасканаленне навыкаў аналізу моўных з'яў; 5) павышэнне культуры маўлення.

Для выпрацоўкі трывалых пунктуацыйных навыкаў неабходна перш за ўсё асэнсаванае засваенне правілаў пастаноўкі знакаў прыпынку, усведамленне прынцыпаў пабудовы сінтаксічных канструкцый, узаемасувязі розных узроўняў мовы, разуменне законаў пісьма, якое выпрацоўваецца пры актыўнай пазнавальнай дзейнасці студэнтаў ва ўмовах супастаўлення (параўнання), супрацьпастаўлення і абагульнення.

Усведамленне правілаў дасягаецца аналітыка-сінтэтычнай працай студэнтаў пад непасрэдным кіраўніцтвам выкладчыка. На аснове аналізу прыкладаў студэнты выяўляюць умовы пастаноўкі пэўных знакаў прыпынку (тлумачаць пунктаграмы), прыходзяць да вывадаў, якімі пасля кіруюцца пры выкананні разнастайных практыкаванняў. У курсе практыкума даюцца паняцці «пунктаграма», «пунктуацыйны аналіз», якія адсутнічаюць у школьнай практыцы.

Паралельна з працай па выпрацоўцы і развіццю пунктуацыйных навыкаў у курсе практыкума звяртаецца ўвага на пытанні павышэння культуры вуснай і пісьмовай мовы студэнтаў, каб дапамагчы ім правільна, свабодна, актыўна і творча выкарыстоўваць моўныя сродкі, максімальна павысіць сваю моўную культуру.

Асаблівае значэнне для выпрацоўкі і замацавання трывалых пунктуацыйных уменняў і навыкаў мае падбор адпаведных практыкаванняў, бо менавіта ў працэсе іх выканання адпрацоўваюцца тыя прыёмы, тыя разумовыя аперацыі, якія неабходны для асэнсавання лінгвістычных асноў пунктуацыі, для выбару адпаведнага правіла, што дае правільны ўзор напісання. Да такіх практыкаванняў могуць быць аднесены: 1) практыкаванні тыпу спісвання сказаў з прапушчанымі знакамі прыпынку; 2) дыктоўкі рознага тыпу (папераджальныя, тлумачальныя, выбарачныя, свабодныя, творчыя); 3) практыкаванні творчага характару (складанне ўласных сказаў на зададзеныя пунктаграмы або выпісванне адпаведных сказаў з твораў мастацкай літаратуры, складанне тэксту, пераказ тэксту і інш.).

Адным з відаў паўтарэння і замацавання правілаў лічыцца праца над памылкамі. Развіццё ўмення аналізаваць памылкі дапамагае студэнтам удасканальваць уласныя навыкі і паглыбляць веды ў галіне беларускай пунктуацыі. Таму пасля кожнай праверачнай дыктоўкі, перакладу, пераказу ці сачынення любая памылка павінна быць асэнсавана і класіфікавана. Спецыяльнымі заданнямі пры гэтым могуць быць: выпісванне з тэксту сказаў з патрэбнай пунктаграмай, падбор і напісанне сказаў з аднолькавай пунктаграмай, самадыктоўкі, будова сказаў зададзенай канструкцыі на аснове прапанаванага моўнага матэрыялу, будова ўласных канструкцый, сінанімічных дадзеным, і інш.

Больш сістэмны і складаны, чым у школе, змест заняткаў практыкума па беларускай пунктуацыі дапаможа студэнтам выявіць і ў значнай меры ліквідаваць прабелы ў сваіх ведах і падрыхтуе іх да больш асэнсаванага ўспрыняцця і глыбокага вывучэння сучаснай беларускай літаратурнай мовы, культуры мовы і стылістыкі, павысіць агульную моўную і маўленчую кампетэнцыю студэнтаў.


ІІІ семестр


Практычныя заняткі №1

Пунктуацыя, яе прадмет і задачы

Пытанні:

1. Пунктуацыя, яе прадмет і задачы. Паняцці «пунктаграма», «пунктуацыйны аналіз».

2. Станаўленне і развіццё пунктуацыйнай сістэмы. Сэнсавая, граматычная і інтанацыйная тэорыі знакаў прыпынку. Аснова сучаснай беларускай пунктуацыі.

3. Нарматыўнасць пунктуацыі і пунктуацыйныя варыянты. Класіфікацыя знакаў прыпынку.

Дыктант.


Практычныя заняткі №2

Знакі прыпынку ў канцы сказа

Пытанні:

  1. Правілы пастаноўкі кропкі.

  2. Правілы пастаноўкі пытальніка

  3. Правілы пастаноўкі клічніка.

  4. Правілы пастаноўкі шматкроп’я.



Практычныя заняткі №3

Працяжнік паміж членамі сказа

Пытанні:

1. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

2. Працяжнік у няпоўных сказах.

3. Інтанацыйны (аўтарскі) працяжнік.


Практычныя заняткі №4

Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

Пытанні:

1. Знакі прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа, звязанымі бяззлучнікавай сувяззю.

2. Аднародныя і неаднародныя азначэнні, знакі прыпынку пры іх.

3. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа, звязаных з дапамогай злучнікаў.


Практычныя заняткі №5

Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

Пытанні:

1. Знакі прыпынку ў сказах з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах.

2. Аднародныя і неаднародныя прыдаткі, знакі прыпынку пры іх.


Практычныя заняткі №6

Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа

Пытанні:

  1. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі.

  2. Знакі прыпынку пры адасобленых недапасаваных азначэннях.

3. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі прыдаткамі.


Практычныя заняткі №7

Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа

Пытанні:

1. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі.

2. Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях.

3. Знакі прыпынку пры ўдакладняльных (паясняльных і далучальных) членах сказа.


Практычныя заняткі №8

Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах, зваротках, сцвярджальных і адмоўных словах-сказах

Пытанні:

1. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

2. Адсутнасць выдзялення коскамі параўнальных зваротаў са злучнікамі.

3.Адрозненне параўнальных зваротаў ад няпоўнай параўнальнай прэдыкатыўнай часткі складаназалежнага сказа.

4. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі.

5. Знакі прыпынку пры выклічніках і гукаперайманнях.

6. Знакі прыпынку пры сцвярджальных, адмоўных і пытальных словах.


Практычныя заняткі №9

Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі

Пытанні:

1. Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, іх сутнасць і адрозненні.

2. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі.

3. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі.


Практычныя заняткі №10

Складаназлучаныя сказы

Пытанні:

1. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах са спалучальнымі злучнікамі.

2. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах з супраціўнымі злучнікамі.

3. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах з размеркавальнымі злучнікамі.

4. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах з далучальнымі злучнікамі.

5. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах, часткі якіх маюць агульны даданы член, агульнае пабочнае слова або агульную часціцу.

6. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах з трыма і больш прэдыкатыўнымі часткамі.


Практычныя заняткі №11

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах

Пытанні:

1. Паняцце складаназалежных сказаў. Віды даданых частак.

2. Знакі прыпынку паміж галоўнай і даданай часткамі.


Практычныя заняткі №12

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах

Пытанні:

1. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі галоўнымі часткамі.

2. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі.

3. Паслядоўнае і сузалежнае падпарадкаванне.

4. Знакі прыпынку пры двух падпарадкавальных злучніках, якія стаяць побач (што калі, што хоць, таму што, у той час як, для таго каб, нягледзячы на тое што і інш.).


Практычныя заняткі №13

Бяззлучнікавыя складаныя сказы

Пытанні:

1. Коска паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа.

2. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах: кропка з коскай.

3. Двукроп'е паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа.

4. Працяжнік у бяззлучнікавых складаных сказах.

5. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым складаным сказе з рознымі сэнсавымі адносінамі паміж часткамі.


Практычныя заняткі №14

Знакі прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі частак

Пытанні:

1. Знакі прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі (у сказах камбінаванай будовы).

2. Знакі прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі частак пры збегу злучальнага і падпарадкавальнага злучнікаў.


Практычныя заняткі №15

Знакі прыпынку пры простай мове

Пытанні:

  1. Афармленне простай мовы ў радок і з абзаца. Дыялог у радок і пры абзацавым выдзяленні.

  2. Простая мова пасля слоў аўтара.

  3. Простая мова перад словамі аўтара.

  4. Пунктуацыйнае афармленне разрыву простай мовы словамі аўтара.

  5. Знакі прыпынку пры двух выказніках у словах аўтара.

  6. Знакі прыпынку пры простай мове ў сярэдзіне слоў аўтара.



Практычныя заняткі №16

Знакі прыпынку пры цытатах і спасылках

Пытанні:

1. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры цытатах.

2. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках.

3. Афармленне бібліяграфічных спісаў.


Практычныя заняткі №17

Культура мовы. Пісьмовая работа

Пытанні:

1. Правільнае інтанацыйнае афармленне сказаў.

2. Ужыванне сказаў з прамым і адваротным парадкам, іх роля ў маўленні, пунктуацыйнае афармленне.

2. Роля лагічнага націску ў пунктуацыйным афармленні сказаў рознай будовы.

3. Асаблівасці будовы сказаў з аднароднымі і адасобленымі членамі.

4. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку.

5. Складанне дзелавых папер.

6. Абагульненне матэрыялу па тэме “ Пунктуацыя ў простым і складаным сказе”.

Кантрольная дыктоўка з дадатковым заданнем.


Пытанні да заліку


1. Пунктуацыя, яе прадмет і задачы. Паняцці «пунктаграма», «пунктуацыйны аналіз».

2. Станаўленне і развіццё пунктуацыйнай сістэмы. Сэнсавая, граматычная і інтанацыйная тэорыі знакаў прыпынку. Аснова сучаснай беларускай пунктуацыі.

3. Нарматыўнасць пунктуацыі і пунктуацыйныя варыянты. Класіфікацыя знакаў прыпынку.

4. Знакі прыпынку ў канцы сказа. Правілы пастаноўкі кропкі, пытальніка, клічніка, шматкроп’я.

5. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

6. Працяжнік у няпоўных сказах. Знакі прыпынку паміж словамі, якія паўтараюцца.

7. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі пры іх.

  1. Аднародныя і неаднародныя азначэнні, знакі прыпынку пры іх.

  2. Аднародныя і неаднародныя прыдаткі, знакі прыпынку пры іх.

  3. Знакі прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа, звязанымі бяззлучнікавай сувяззю.

11.Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа, звязаных з дапамогай злучнікаў.

  1. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі.

  2. Знакі прыпынку пры адасобленых недапасаваных азначэннях.

  3. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі прыдаткамі.

  4. Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях.

  5. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі.

17.Знакі прыпынку пры ўдакладняльных (паясняльных і далучальных) членах сказа.

18. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

19. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі.

20. Знакі прыпынку пры выклічніках і гукаперайманнях.

21. Знакі прыпынку пры сцвярджальных, адмоўных і пытальных словах.

22. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі.

23. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі.

24. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах са спалучальнымі злучнікамі.

25. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах з супраціўнымі злучнікамі.

26. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах з размеркавальнымі злучнікамі.

27. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах з далучальнымі злучнікамі.

28. Знакі прыпынку паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа.

29. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі галоўнымі або даданымі часткамі.

30. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах пры двух падпарадкавальных злучніках, якія стаяць побач.

31. Коска паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа.

32. Кропка з коскай ў бяззлучнікавых складаных сказах.

33. Двукроп'е паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа.

34. Працяжнік у бяззлучнікавых складаных сказах.

35. Знакі прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі (у сказах камбінаванай будовы).

36. Знакі прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі частак пры збегу злучальнага і падпарадкавальнага злучнікаў.

37. Афармленне простай мовы ў радок і з абзаца. Дыялог у радок і пры абзацавым выдзяленні.

  1. Простая мова пасля слоў аўтара. Простая мова перад словамі аўтара.

  2. Пунктуацыйнае афармленне разрыву простай мовы словамі аўтара.

  3. Пунктуацыйнае афармленне простай мовы пры двух выказніках у словах аўтара.

  4. Знакі прыпынку пры простай мове ў сярэдзіне слоў аўтара.

  5. Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку пры цытатах.

  6. Паслядоўнасць знакаў прыпынку пры спасылках. Правілы афармлення бібліяграфічных спісаў.

  7. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку.

  8. Правільнае інтанацыйнае афармленне сказаў. Роля лагічнага націску ў пунктуацыйным афармленні сказаў рознай будовы. Ужыванне сказаў з прамым і адваротным парадкам слоў, іх роля ў маўленні, пунктуацыйнае афармленне.

46. Асаблівасці будовы сказаў з аднароднымі і адасобленымі членамі. Складанне дзелавых папер.


Асноўная і дадатковая літаратура


  1. Бадзевіч З.І., Саматыя І.М. 50 асноўных правілаў беларускай пунктуацыі.- Мн., 2000.

  2. Бурак Л.І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы.- Мн., 1980.

  3. Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы.- Мн., 1982.

  4. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя.- Мн., 1987.

  5. Бурак Л.І., Бурак І.Л. Сучасная беларуская мова: Арфаграфія і пунктуацыя: Практыкум. - Мн., 1993.

  6. Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі / З.І. Бадзевіч і інш. Мінск, 2010.

  7. Клюсаў Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі.- Гродна, 1993.

  8. Клюсаў Г.Н., Юрэвіч А.Л. Сучасная беларуская пунктуацыя. - Мн., 1972.

  9. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. - Мн., 1959.

  10. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. - Мн., 2008.

  11. Пунктуацыя: кароткі комплексны дапаможнік-даведнік / аўт.- склад. Т.Р. Рамза. – Мн., 2006.

  12. Цыбульская С.І., Каліценя І.У. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. – Мн., 2006.

***


  1. Беларуская граматыка: Сінтаксіс. Ч. 2.- Мн., 1986.

  2. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча.- Мн., 1994.

  3. Граматыка беларускай мовы: У 2 ч. Мн., 1966. Ч. 2: Сінтаксіс.


***


  1. Зборнік тэкстаў для лінгвістычнага аналізу: для студэнтаў філал. фак. / Аўт.-склад.: З.І. Бадзевіч [і інш.]. Мінск, 2005.

  2. Бурак Л.І., Красней В.П., Лазоўскі У.М. Сучасная беларуская мова: Практычныя заняткі.- Мн., 1989.

  3. Лепешаў І.Я., Малажай Г.М., Панюціч К.М. Практыкум па беларускай мове.- Мн., 1988.

  4. Сучасная беларуская літаратурная мова: Практычныя заняткі: Вуч. дапаможнік.- Мн., 1995.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconВучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках)
Вырашэнне гэтых задач павінна таксама садзейнічаць падрыхтоўцы студэнтаў да больш асэнсаванага ўспрыняцця І засваення курсаў сучаснай...

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconВучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1 210501 "Беларуская філалогія"
В. Палятаева, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры агульнага мовазнаўства мдлу

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) icon1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія»
Ф 19 Фальклорная практыка : вучэб праграма для студэнтаў І курса філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21...

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconТэмы практычных заняткаў па курсе "Літаратура бліжняга замежжа" для студэнтаў IV курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
Тэмы практычных заняткаў па курсе “Літаратура бліжняга замежжа” для студэнтаў IV курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconРэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconСучасная беларуская мова экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
...

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconВучэбна-метадычны комплекс па курсе Сучасная беларуская мова: Марфалогія Для студэнтаў факультэта журналістыкі Мінск
Рэцэнзенты: Басова Ганна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconЗмест практычных заняткаў ў зімовую сесію па дысцыпліне "Беларуская мова" для студэнтаў V курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці
Беларуская мова” для студэнтаў V курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках) iconЗмест практычных заняткаў ў зімовую сесію па дысцыпліне "Беларуская мова" для студэнтаў V курса факультэта бесперапыннай адукацыі завочнай формы навучання спецыяльнасці
Беларуская мова” для студэнтаў V курса факультэта бесперапыннай адукацыі завочнай формы навучання спецыяльнасці

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка