Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.)




НазваТалапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.)
старонка1/16
Дата канвертавання29.10.2012
Памер0.83 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16


ЕЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ


Акадэмічны дэпартамент філасофіі


Праграма магістра філасофіі

Сацыяльная тэорыя і палітычная філасофія


АЛЕНА ТАЛАПІЛА

Студэнтка II курсу


ПУБЛІЧНЫЯ СФЕРЫ Ў БЕЛАРУСІ: ГРАМАДЗЯНСКІ НАЦЫЯНАЛІЗМ ЯК МАГЧЫМАЯ ПАДСТАВА ДЫЯЛОГУ


МАГІСТЭРСКАЯ ПРАЦА


Кіраўнік працы: к.філ.н., Шпарага В.М.


Вільня, 2009

Талапіла, Алена

Т 52 Публічныя сферы ў Беларусі: грамадзянскі нацыяналізм як магчымая падстава дыялогу / Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. – Вільня, 2008. – 63 c. – Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.).

УДК 323.1:316.3(476)


Ключавыя словы: Публічнасць, нацыяналізм, грамадзянскі нацыяналізм, аўтаномія, рэпалітызацыя.


Аб'ект магістэрскай працы – праект грамадзянскага нацыяналізму ў Беларусі. Мэта працы – абгрунтаваць здольнасць грамадзянскага нацыяналізму ў Беларусі служыць стратэгіяй рэпалітызацыі беларусаў, якая мае ажыццяўляцца згодна з прынцыпам публічнасці. Асноўныя задачы працы: аналіз зместу і генезісу канцэпцыі публічнасці; аналіз этнакультурнай і грамадзянскай формаў нацыяналізму; спроба абгрунтаваць актуальнасць праекту грамадзянскага нацыяналізму для Беларусі; спроба абгрунтаваць сувязь паміж канцэптамі публічнасці, грамадзянскага нацыяналізму і палітыкі; аналіз падыходаў сучасных беларускіх тэарэтыкаў да праблемы нацыяналізму; даследаванне асобных беларускіх праектаў, якія грунтуюцца на прынцыпах грамадзянскага нацыяналізму.


Выкарыстоўваючы такія метады, як параўнальны аналіз падыходаў «вынаходнікаў» панятку публічнасці Г. Арэнт і Ю. Хабермаса, падмацаваны аналізам крытыкі гэтага канцэпту з боку сучасных сацыяльных тэарэтыкаў (С. Бенхабіб, Н. Фрэйзэр, Ул. Фурс), а таксама параўнанне этнічнай і грамадзянскай формаў нацыяналізму і аналіз дыскусіяў сучасных беларускіх інтэлектуалаў пра нацыянальны праект, была зробленая выснова пра сувязь паміж канцэптамі публічнасці, грамадзянскага нацыяналізму і палітыкі (праект грамадзянскага нацыяналізму ў Беларусі немагчыма рэалізаваць без публічнасці, або інакш кажучы, публічнасць – неабходнае звязваючае звяно ў грамадзянскім нацыяналізме). Станаўленне публічнасці – неабходны элемент палітыкі ў нарматыўным сэнсе слова, а для вызначэння контураў дэмакратычнай палітыкі цэнтральную ролю грае панятак аўтаноміі. Важнай умовай фармавання дыялогу беларускіх публік (і саміх публік увогуле) можна лічыць культываванне нацыянальнай ідэнтычнасці.

Нягледзячы на вельмі праблематычны характар канцэптаў нацыі ды нацыяналiзму, найбольш прадуктыўным будзе разглядаць нацыі не як нейкія сацыяльныя сутнасці, якія заўсёды ўжо існуюць і якія натуральным чынам яднаюць вялікія групы людзей, а як калектыўныя творы, дакладней – палітычныя праекты. Пры гэтым палітыку трэба разглядаць не як барацьбу за ўладу ці сістэму кіравання, а як агульную справу вольных людзей. Хоць некаторыя тэарэтыкі глабалізацыі і спяшаюцца адмовіць нацыянальнай ідэнтычнасці ў праве на будучыню, аднак нацыяналізм можа быць рэальнай гістарычнай сілай і эфектыўнай палітычнай праграмай. У сучасных умовах нацыяналізм у Беларусі – гэта магчымая падстава для фармавання аўтаномнага грамадства.

Актуальнасць грамадзянскага нацыяналізму ў Беларусі грунтуецца на больш адкрытым, інклюзіўным характары гэтага праекту ў параўнанні з этнакультурнай формай нацыяналiзму, а гэта значыць, што грамадзянскі нацыяналізм мае большы патэнцыял для фармавання салідарнасці беларусаў. Пасля аналізу дыскусіяў вядомых беларускіх тэарэтыкаў можна зрабіць выснову, што моўна-этнаграфічнае разуменне нацыяналiзму, якое пераважала ў 1990-я гг., саступае месца інклюзіўнаму грамадзянскаму нацыяналізму. Варта падкрэсліць, што нацыянальная ідэя разумеецца ў працы як рэгулятыўная ідэя, утопія. Але утапічнасць гэтая мае практычны сэнс, які палягае ў аб'яднанні беларусаў. Пры гэтым неабходна плюралізаваць беларускі нацыянальны дыскурс праз стварэнне агульнай камунікатыўнай прасторы, у межах якой розныя версіі нацыянальнай ідэі маглі б плённа канкураваць паміж сабой. Можна вылучыць дзве базавыя каштоўнасці, прыняцце якіх можа стаць падставаю для дыялогу: прызнанне каштоўнасці незалежнасці Беларусі ды заангажаванасць у палітыку ў нарматыўным сэнсе гэтага слова. Заангажаванасць гэтая будуецца на фундаменце калектыўнай аўтаноміі ды немагчымая без прынцыпу публічнасці.

Невялікае сацыялагічнае даследаванне праектаў «Belintellectuals» і Беларускі Калегіюм дазваляе зрабіць выснову, што грамадзянскі нацыяналізм мае ў Беларусі свае канкрэтныя паспяховыя праявы.

Магістэрская праца можа быць карыснай даследчыкам нацыяналізму ў Беларусі, студэнтам, палітыкам і грамадскім актывістам.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.) iconСальнікава Юлія; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Лаўрухін Андрэй Уладзіміравіч; Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільнюс, 2009. 60 c. Бібліягр.: C. 57-58 (21 наз.)
С 16 Сацыяльнае канструяванне рэальнасці ў беларускім афіцыйным дыскурсе / Сальнікава Юлія; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх...

Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.) iconЕўрапейскі гуманітарны універсітэт Еўропа 2010: глабальнае І лакальнае
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць штогадовую студэнцкую навуковую канферэнцыю, прысвечаную праблемам грамадства, культуры...

Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.) iconЕўрапейскі гуманітарны універсітэт Еўропа 2010: глабальнае І лакальнае
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць штогадовую студэнцкую навуковую канферэнцыю, прысвечаную праблемам грамадства, культуры...

Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.) iconIрына жалондзiк, аспірантка кафедры этналогіі І фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка
Навуковы кіраўнік – Алесь Лозка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры этналогіі І фалькларыстыкі бдпу

Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.) iconМіністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Установа "Музей "Замкавы комплекс "Мір" Праграма
Першае аддзяленне: каардынатар Папко Вольга Мікалаеўна кандыдат гістарычных навук,дацэнт, дырэктар установы “Музей” Замкавы комплекс...

Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.) iconБеларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiеэт iмя Максiма Танка зацвярджаю
Складальнiкі: дацэнт кафедры хіміі, кандыдат хімічных навук Л. С. Карпушэнкава, дацэнт кафедры хіміі, кандыдат хімічных навук дацэнт...

Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.) iconАлена Уладзіміраўна Таболіч
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта

Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.) iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт зацвярджаю
Г. І. Басава, дацэнт кафедры стылістыкі І літа­ра­тур­нага рэдагавання Інстытута жур­­налістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівер­сі­тэ­та,...

Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.) iconФалькларыстыка тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях
Кавалёва Р. М. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт», кандыдат філалагічных навук,...

Талапіла Алена; навуковы кіраўнік кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Шпарага Вольга Мікалаеўна Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт. Вільня, 2008. 63 c. Бібліягр.: C. 59-61 (37 наз.) iconОмельшчыны ў кантэксце беларускай анамастыкі практычнае кіраўніцтва для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель 2012
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка