Тэма: Курыць здароўю шкодзіць




НазваТэма: Курыць здароўю шкодзіць
Дата канвертавання19.11.2012
Памер32.5 Kb.
ТыпДокументы
ТЭМА: Курыць – здароўю шкодзіць.

МЭТА: даць вучням першапачатковыя ўяўленні аб шкодзе курэння; фарміраваць устойлівую пазіцыю адмовы ад курэння, прывычку пазбягаць зносін з курыльшчыкамі; выхоўваць імкненне клапаціцца пра сваё здароўе.

АБСТАЛЯВАННЕ: падручнік, тэлевізар, відэамагнітафон, мультфільм “Ну, пачакай!”, малюнкі аб шкодзе курэння, матэрыял для састаўлення плаката.


ХОД УРОКА.

І. Сустрэча ў “Крузе”.

- Што для чалавека з’яўляецца бясцэнным дарам?

- Што патрэбна для таго, каб быць здаровым?

ІІ. Вывучэнне новага матэрыяла.

  1. Прагляд фрагмента з мультфільма “Ну, пачакай!” ( 5 серыя, пралог ).

  • Чаму зайцу заўсёды ўдаецца абхітрыць ваўка?

  1. Гісторыя пра Віні-Пуха.

Аднойчы ў лесе, дзе жыў Віні-Пух, з’явілася аб’ява аб выставе незвычайных рэчаў, якую арганізавала мудрая Сава.

На паліцах былі выстаўлены розныя бляшанкі з-пад кансерваў, нажы, кошыкі, згубленая кімсьці жоўтая панама і вельмі прыгожы пачак.

Віні дастаў з паліцы гэты цікавы пачак, непрыкметна адкрыў яго і выцягнуў адну з дзіўных палачак, якія ляжалі там. Ён доўга круціў яе ў руках, разглядваў, а потым успомніў: некаторыя людзі, што прыходзілі ў лес, падпальвалі адзін канец гэткай палачкі і выпускалі з рота дым.

Віні зрабіў тое ж самае.

І раптам з ім стала адбывацца штосьці незразумелае. У вачах пацямнела, рэчы і прадметы паплылі, дыхаць стала цяжка. Віні-Пух вырашыў выйсці на вуліцу, ступіў за пдзверы і паляцеў галавой на зямлю.

- Што адбылося з Віні-Пухам?

3. – Няма такога чалавека, які б не хацеў быць здаровым і целам і духам. Але часта чалавек пападае ў сеткі шкодных прывычак. Каб з імі змагацца, трэба пра іх усё ведаць!”

Што я ВЕДАЮ пра курэнне?

Што ХАЧУ даведацца?

Што я ДАВЕДАЎСЯ?

Працавацьбудзем па плану, які называецца “Лесвіца шкодных прывычак”: 1 прыступка – “Прывычка курыць”; 2 прыступка – “Шкода, якую наносіць курэнне арганізму і акружаючым”; 3 прыступка – “Барацьба з курэннем”

  1. Прывычка курыць.

  • Паслухайце, як нашы продкі паспрабавалі курыцьтабак і што яны пры гэтым адчувалі. У Еўропу табак быў прывезены Калумбам пасля адкрыцця Амерыкі. Жыхары вострава частавалі Калумба і маракоў “сігаро” – трубкай, набітай здробненымі лістамі расліны, у знак павагі,прывітання, дружбы. Так упершыню еўрапейцы ўбачылі індыйцаў, якія “пілі дым”. Першыя спробы курэння выклікалі у маракоў галавакружэнне, кашаль, слёзы. У некаторых прпаў сон і апетыт. Спачатку табак прымянялі як сродак ад усіх хвароб. Але ў лекавых мэтах яго прымянялі нядоўга. Частыя выпадкі атраўлення табаком, пажары ад курэння выклікалі расчараванне ў ім. але адказацца ад курэння многія людзі ўжо не меглі, таму што прывыклі да яго.

  1. Шкода, якую наносіць курэнне арганізму і акружаючым.

а) Чытанне артыкула “Курыць – здароўю шкодзіць”, с. 49 . Абмеркаванне.

- Якую шкоду наносіць курэнне арганізму?

б) Статыстычныя данныя.

- Кожную секунду на зямлі выкурваецца 300 000 цыгарэт.

- Курэнне скарачае жыццё на 5 - 8 гадоў.

- У табачным дыме – 6000 розных рэчываў, 30 з іх – яды ( нікацін, угарны газ, табачныя смолы і інш.). Калі чалавек курыць, табак паступова сгарае і ўтварае дым. Нікацін адмоўна дзейнічае на работу сэрца – яно хутка зношваецца. Угарны газ замаруджвае пападанне ў арганізм кіслароду, а табачныя смолы засмечваюць лёгкія. Вучоныя ўстанавілі, што з 5 цыгарэт нікацін забівае труса, а са 100 – каня.

в) Вопыт “Курыльшчык”.

У шпрыц кладзецца кавалак ваты, замест іголкі – цыгарэта. Імітуючы удых і выдых курыльшчыка, настаўнік рухае поршань узад-уперад. Калі цыгарэта “выкурана”, на ваце застаецца жаўтаваты налёт”

6. Барацьба з курэннем.

- Але чаму ж усё-такі людзі кураць? Якую шкоду наносяць курыльшчыкі акружаючым? Ці патрэбна змагацца з курэннем?

Аказваецца барацьба з курэннем праводзілася яшчэ ў далёкім мінулым. Пасля чарговага пажару па віне курыльшчыкаў, яшчэ 400 гадоў назад цар забароніў курэнне з пагрозай пакарання смерцю. Таго, у каго знойдуць табак будуць катаваць, біць кнутом. Гандляроў высылалі на новае месца, пракалоўшы ноздры.

  • Як жа змагаюцца з курэнне у нашы дні? Ці кураць вашы бацькі? Што вы ім цяпер скажаце?

  • А зараз папрацуем у групах.

1 група. Антырэкламу курэння.

2 група. Прыдумаць працяг фільма “Ну, пачакай!”, дзе Заяц пераконвае Ваўка ў тым, што курыць шкодна.

3 група. Саставіць плакат, правільна размясціўшы малюнкі.

Здароваму ладу жыцця – ТАК!

Шкодным прывычкам – НЕ!

- Часта чалавека, які не курыць, курыльшчыкі ўгаворваюць, каб ён закурыў. Як можна адмовіцца ад такой “добразычлівасці”?

ІІІ. Вынік урока. Запаўненне трэцяй калонкі табліцы: Што я даведаўся?

- Рэфлексіўная ацэнка з дапамогай сігнальных картак.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Курыць здароўю шкодзіць iconЦі магчыма забараніць паліць?
За яе прыкладам пайшлі многія іншыя, уключна з Італіяй, дзе раней курыць было дазволена нават у кінатэатрах. Сёлета ў Францыі забаранілі...

Тэма: Курыць здароўю шкодзіць iconУрок 3 тэма
Тэма: Вершы Петруся Броўкі «Калі ласка» І яўгеніі Янішчыц «Мова»: параўнальны аналіз

Тэма: Курыць здароўю шкодзіць iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Тэма: Курыць здароўю шкодзіць iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Тэма: Курыць здароўю шкодзіць iconАпавяданне "Гэта здарылася са мной"
Ды ведаем мы, чулі, І не раз. Вось І ў газетах час ад часу можна прачытаць: “Агонь забірае свае ахвяры”, “Вінавата сігарэта”, “Трагедыі...

Тэма: Курыць здароўю шкодзіць iconПасяджэнне 1 (27. 08. 2011) Тэма
Тэма: Арганізацыя адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе

Тэма: Курыць здароўю шкодзіць iconНезаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі, пры ўмове адсутнасці нанясен- ня шкоды маёмасці або здароўю чалавека
Калі твае ўчынкі не нясуць небяспеку грамадству ў цэлым, а таксама маюць лёгкую ступень цяжкасці, у адносінах да цябе наступае адміністрацыйная...

Тэма: Курыць здароўю шкодзіць iconКонкурс Тэма
Тэма: Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Урок пазакласнага чытання ў 11 (9) класе, 4 чвэрць, красавік...

Тэма: Курыць здароўю шкодзіць icon" прыродныя умовы зямной паверхні". Тэма насельніцтва зямлі ( 3 г.) Тэма палітычная карта свету ( 2г.) 8 Клас
Вызначэнне геаграфічных каардынат па картах І нанясенне геаграфічных аб’ектаў па зададзенных каардынатах на контурную карту ”

Тэма: Курыць здароўю шкодзіць iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў І выхавальнікаў дашкольных груп на 2012-2013 н г. Метадычная тэма
Метадычная тэма удасканаленне традыцыйных форм навучання І выкарыстанне новых методык, якія павышаюць якасць І эфектыўнасць адукацыйнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка