Аб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх




НазваАб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх
Дата канвертавання29.10.2012
Памер126.3 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

13.10.2006 нумар 615


ПАЛАЖЭННЕ


аб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх

правоў у Рэспубліцы Беларусь


ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. Гэтым Палажэннем рэгулююцца адносіны, якія ўзнікаюць у працэсе дзейнасці па ацэнцы кошту асобных аб'ектаў грамадзянскіх правоў у Рэспубліцы Беларусь.


Аб'ектамі грамадзянскіх правоў, якія падлягаюць ацэнцы ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем, з'яўляюцца прадпрыемствы як маёмасныя комплексы, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, не завершаныя будаўніцтвам аб'екты, зямельныя ўчасткі, машыны, абсталяванне, інвентар, транспартныя сродкі, матэрыялы і іншая маёмасць, а таксама аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (далей - аб'екты ацэнкі).


2. Для мэт гэтага Палажэння выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і паняцці:


унутраная ацэнка - ацэнка, праводзімая самастойна юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на падставе ўласнага рашэння, без прыцягнення выканаўцы ацэнкі;


дата ацэнкі - каляндарная дата, па стану на якую вызначаецца кошт аб'екта ацэнкі;


заказчык ацэнкі - юрыдычная або фізічная асоба, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якая заключыла грамадзянска-прававы дагавор з выканаўцам ацэнкі на правядзенне незалежнай ацэнкі, або суд, што прыняў пастанову аб неабходнасці правядзення ацэнкі;


выканаўца ацэнкі - юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць. Юрыдычнай асобай, якая ажыццяўляе ацэначную дзейнасць, прызнаецца арганізацыя, у штаце якой знаходзіцца не менш як два ацэншчыкі;


метад ацэнкі - спосаб разліку кошту асобнага віду аб'екта ацэнкі на дату ацэнкі;


незалежная ацэнка - ацэнка, праводзімая выканаўцамі ацэнкі на падставе грамадзянска-прававых дагавораў або судовых пастаноў з выкананнем патрабаванняў, вызначаных у гэтым Палажэнні;


абавязковая ацэнка - ацэнка, абавязковасць правядзення якой устаноўлена заканадаўствам;


орган па атэстацыі - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, надзелены ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем паўнамоцтвамі на правядзенне атэстацыі на права атрымання фізічнымі асобамі пасведчанняў аб атэстацыі ацэншчыка (далей - атэстацыя);


ацэнка - вызначэнне кошту аб'екта ацэнкі;


ацэначная дзейнасць - прадпрымальніцкая дзейнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, звязаная з аказаннем паслуг па ацэнцы;


ацэншчык - фізічная асоба, атэставаная ў парадку, што вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, якая праводзіць незалежную ацэнку асабіста як індывідуальны прадпрымальнік або ў якасці работніка індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы - выканаўцы ацэнкі.


ГЛАВА 2

МЕТАДЫ АЦЭНКІ


3. Кошт аб'ектаў ацэнкі ў Рэспубліцы Беларусь можа вызначацца:


3.1. індэксным метадам шляхам прымянення каэфіцыентаў да першапачатковага (аднаўленчага) або астаткавага кошту маёмасці;


3.2. метадам балансавага накаплення актываў на падставе даных бухгалтарскага ўліку на дату ацэнкі;


3.3. рыначным метадам на аснове:


разліку даходаў, чакаемых ад выкарыстання аб'екта ацэнкі (даходны метад);


вызначэння затрат, неабходных для ўзнаўлення або замяшчэння аб'екта ацэнкі з улікам зносу (затратны метад);


параўнання аб'екта ацэнкі з аналагічнымі аб'ектамі, падобнымі з аб'ектам, які падлягае ацэнцы, па асноўных эканамічных, тэхнічных, тэхналагічных і іншых характарыстыках з улікам яго індывідуальных асаблівасцей (параўнальны метад).


Ацэнка аб'екта рыначным метадам праводзіцца з прымяненнем аднаго або некалькіх метадаў. Пры прымяненні некалькіх метадаў падагульняючая велічыня кошту аб'екта ацэнкі ўстанаўліваецца шляхам прысваення кожнаму метаду вагавага каэфіцыента. Сума вагавых каэфіцыентаў павінна быць роўная адзінцы;


3.4. метадам пераліку валютнага кошту шляхам вызначэння кошту аб'екта ацэнкі ў валюце па афіцыйнаму курсу беларускага рубля, устаноўленаму Нацыянальным банкам на дату ацэнкі, калі аб'ект ацэнкі набыты за замежную валюту або яго кошт быў вызначаны ў замежнай валюце на працягу каляндарнага года з прымяненнем рыначнага метаду;


3.5. метадам кадастравай ацэнкі з выкарыстаннем звестак, якія змешчаны ў дзяржаўных зямельным і горадабудаўнічым кадастрах. Гэты метад прымяняецца для вызначэння кошту зямельных участкаў.


4. Ацэнка кошту аб'ектаў ацэнкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзяржаўнымі стандартамі Рэспублікі Беларусь па ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскх правоў, якія з'яўляюцца абавязковымі для прымянення ацэншчыкамі.


ГЛАВА 3

УНУТРАНАЯ АЦЭНКА


5. Юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, маюць права на правядзенне ўнутранай ацэнкі прыналежных ім аб'ектаў ацэнкі.


Вынік унутранай ацэнкі не можа выкарыстоўвацца ў выпадках, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ацэнка павінна быць толькі незалежная.


6. Унутраная ацэнка аб'екта ацэнкі праводзіцца на падставе даных бухгалтарскага ўліку, інфармацыі аб кошце набыцця аб'екта ацэнкі або кошту аналагічных аб'ектаў згодна з метадамі ацэнкі, названымі ў гэтым Палажэнні.


ГЛАВА 4

НЕЗАЛЕЖНАЯ АЦЭНКА


7. Падставай для правядзення незалежнай ацэнкі аб'екта ацэнкі з'яўляецца грамадзянска-прававы дагавор, які заключаецца паміж выканаўцам ацэнкі і заказчыкам ацэнкі, або судовая пастанова.


Па дагавору на правядзенне незалежнай ацэнкі аб'екта ацэнкі выканаўца ацэнкі абавязваецца правесці яе па заданню заказчыка, а заказчык - аплаціць гэту паслугу.


Аплата незалежнай ацэнкі, праводзімай на падставе пастановы суда, ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку пасля яе правядзення.


8. Дагавор на правядзенне незалежнай ацэнкі заключаецца ў простай пісьмовай форме.


У дагаворы павінны быць адлюстраваны:


назва аб'екта ацэнкі, яго індывідуальныя прыкметы;


прадмет дагавора;


кошт паслуг выканаўцы ацэнкі, тэрмін і парадак іх аплаты;


тэрмін прадстаўлення выніку незалежнай ацэнкі;


мэта ацэнкі;


дата ацэнкі;


назва валюты, у якой праводзіцца ацэнка;


правы і абавязкі бакоў;


адказнасць бакоў за невыкананне або неналежнае выкананне абавязацельстваў, прадугледжаных у дагаворы.


9. Вынік незалежнай ацэнкі прадстаўляецца заказчыку ў форме заключэння аб ацэнцы. Да гэтага заключэння прыкладаецца справаздача аб ацэнцы.


10. Заключэнне аб ацэнцы павінна змяшчаць:


поўную назву выканаўцы ацэнкі;


прозвішча, імя і імя па бацьку ацэншчыка, адказнага за правядзенне незалежнай ацэнкі, нумар і тэрмін дзеяння пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка па адпаведнаму віду аб'екта ацэнкі;


нумар і дату заключэння дагавора на правядзеннне незалежнай ацэнкі або ўказанне на судовую пастанову;


апісанне аб'екта ацэнкі (тэхнічнае і іншае, уключаючы пералік абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на аб'ект ацэнкі пры іх наяўнасці);


мэту ацэнкі;


дату ацэнкі;


назвы метадаў ацэнкі, якія выкарыстоўваюцца;


падагульняючую велічыню кошту аб'екта ацэнкі. Такая велічыня вызначаецца без уліку падатку на дабаўленую вартасць і павінна быць выражана грашовай сумай або ў выглядзе дыяпазону грашовай сумы;


іншую інфармацыю па пагадненню бакоў, а таксама на думку выканаўцы ацэнкі.


11. Справаздача аб ацэнцы павінна ўключаць:


пералік даных, выкарыстаных для ацэнкі, з называннем іх крыніцы;


аналіз даных, выкарыстаных для ацэнкі;


абгрунтаванне прымянення метадаў ацэнкі, якія выкарыстоўваюцца;


апісанне працэдуры разліку (вызначэння) кошту аб'екта ацэнкі.


12. Заключэнне і справаздача аб ацэнцы павінны быць падпісаны ацэншчыкам, адказным за правядзенне незалежнай ацэнкі, і змацаваны яго асабістай пячаткай, а таксама падлісаны кіраўніком і змацаваны пячаткай выканаўцы ацэнкі, калі выканаўцам ацэнкі з'яўляецца юрыдычная асоба.


Пры правядзенні незалежнай ацэнкі індывідульным прадпрымальнікам, які выступае адначасова ацэншчыкам і выканаўцам ацэнкі, заключэнне і справаздача аб ацэнцы павінны быць падпісаны ім і змацаваны асабістай пячаткай ацэншчыка.


Калі незалежная ацэнка праводзіцца ацэншчыкам - работнікам індывідуальнага прадпрымальніка, то заключэнне і справаздача аб ацэнцы павінны быць падпісаны ацэншчыкам, адказным за правядзенне незалежнай ацэнкі, індывідуальным прадпрымальнікам і змацаваны асабістай пячаткай ацэншчыка.


13. Заключэнне і справаздача аб ацэнцы павінны змяшчаць дату іх падпісання кіраўніком юрыдычнай асобы, калі выканаўцам ацэнкі з'яўляецца юрыдычная асоба, або індывідуальным прадпрымальнікам, калі ён з'яўляецца выканаўцам ацэнкі.


14. Кошт аб'екта ацэнкі, названы ў заключэнні аб ацэнцы, можа выкарыстоўвацца толькі ў адпаведнасці з мэтай ацэнкі.


15. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, кошт аб'екта ацэнкі, вызначаны ў заключэнні аб ацэнцы, прызнаецца дакладным для мэты ацэнкі толькі пасля правядзення экспертызы яе дакладнасці.


16. Кошт аб'екта ацэнкі, названы ў заключэнні аб ацэнцы, можа быць прызнаны недакладным толькі судом па іску заказчыка ацэнкі, іншай зацікаўленай у ацэнцы асобы або кантралюючых органаў у адносінах да выканаўцы ацэнкі.


17. Незалежная ацэнка не можа праводзіцца:


выканаўцамі ацэнкі, якія з'яўляюцца заснавальнікамі (удзельнікамі), уласнікамі маёмасці юрыдычных асоб - заказчыкаў ацэнкі;


з удзелам ацэншчыкаў, якія з'яўляюцца службовымі асобамі юрыдычных асоб - заказчыкаў ацэнкі, а таксама якія знаходзяцца ў блізкай роднасці або сваяцтве з заснавальнікамі (удзельнікамі), уласнікамі маёмасці, службовымі асобамі юрыдычных асоб - заказчыкаў ацэнкі;


з удзелам ацэншчыкаў, якія знаходзяцца ў блізкай роднасці або сваяцтве з фізічнымі асобамі - заказчыкамі ацэнкі;


з удзелам ацэншчыкаў, калі ў адносінах да аб'екта ацэнкі яны маюць рэчавыя або абавязацельныя правы;


выканаўцам ацэнкі - юрыдычнай асобай, заснавальнікам (удзельнікам), уласнікам маёмасці якой з'яўляецца заказчык ацэнкі;


выканаўцам ацэнкі - юрыдычнай асобай, кіраўнік якой знаходзіцца ў блізкай роднасці або сваяцтве з фізічнай асобай - заказчыкам ацэнкі або з кіраўніком юрыдычнай асобы - заказчыка ацэнкі;


калі адносна аб'екта ацэнкі выканаўца ацэнкі мае рэчавыя або абавязацельныя правы.


18. Выканаўцы ацэнкі абавязаны адмовіцца ад правядзення незалежнай ацэнкі пры наяўнасці абставін, прадугледжаных у пункце 17 гэтага Палажэння. Аб гэтым выканаўца ацэнкі абавязаны ў пяцідзённы тэрмін пасля выяўлення такіх абставін паведаміць заказчыку ацэнкі.


19. Не дапускаецца ўмяшанне заказчыка ацэнкі або іншых зацікаўленых асоб у дзейнасць выканаўцаў ацэнкі, калі гэта можа паўплываць на дакладнасць выніку незалежнай ацэнкі, у тым ліку абмежаванне кола пытанняў, якія падлягаюць высвятленню або вызначэнню пры правядзенні незалежнай ацэнкі.


20. Спрэчкі паміж выканаўцамі ацэнкі і яе заказчыкамі, звязаныя з ажыццяўленнем ацэначнай дзейнасці, вырашаюцца судом у парадку, устаноўленым заканадаўствам.


ГЛАВА 5

АБАВЯЗКОВАЯ АЦЭНКА


21. Правядзенне ацэнкі кошту аб'ектаў ацэнкі з'яўляецца абавязковым:


21.1. пры продажы ў працэсе конкурснага вядзення па справе маёмасці асобы, прызнанай банкротам, для вызначэння пачатковай цаны гэтай маёмасці на публічных таргах. Ацэньваецца кошт маёмасці, якая выстаўляецца на таргі;


21.2. пры прадастаўленні ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытнаму дагавору (за выключэннем міжбанкаўскага крэдытнага дагавора) закладу маёмасці, акрамя грашовых сродкаў. Ацэньваецца кошт маёмасці, якая перадаецца ў заклад;


21.3. пры ўнясенні неграшовага ўкладу ў статутны фонд юрыдычнай асобы. Ацэньваецца кошт уносімага ў гэты фонд неграшовага ўкладу. Абавязковая ацэнка кошту гэтага ўкладу павінна праводзіцца да ўнясення яго ў статутны фонд юрыдычнай асобы;


21.4. пры ажыццяўленні здзелкі, якая прадугледжвае адчужэнне дзяржаўнай маёмасці, або здзелкі, якая можа прывесці да адчужэння дзяржаўнай маёмасці, акрамя маёмасці, адносімай да абаротных актываў дзяржаўных юрыдычных асоб. Ацэньваецца кошт адпаведнай маёмасці, якая падлягае аплатнаму адчужэнню;


21.5. пры аплатным набыцці Рэспублікай Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, юрыдычнай асобай дзяржаўнай формы ўласнасці нерухомай маёмасці. Ацэньваецца кошт маёмасці, якая набываецца;


21.6. у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.


22. У выпадках, пералічаных у падпунктах 21.1, 21.2, 21.4 і 21.5 пункта 21 гэтага Палажэння, абавязковая ацэнка павінна праводзіцца да ажыццяўлення адпаведных здзелак.


ГЛАВА 6

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ВЫКАНАЎЦЫ НЕЗАЛЕЖНАЙ АЦЭНКІ


23. Выканаўцы ацэнкі пры правядзенні незалежай ацэнкі маюць права:


патрабаваць ад заказчыка ацэнкі прадстаўлення ў поўным аб'ёме дакументацыі, неабходнай для правядзення незалежнай ацэнкі;


атрымліваць ад трэціх асоб (у тым ліку ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый) інфармацыю, неабходную для правядзення незалежнай ацэнкі, за выключэннем звестак, якія складаюць службовую, камерцыйную тайну, дзяржаўныя сакрэты, іншай інфармацыі, прадастаўленне якой абмежавана або забаронена заканадаўствам. Выканаўца ацэнкі мае права на атрыманне ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць дзяржаўную рэгістрацыю нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, інфармацыі аб цэнах здзелак з канкрэтнымі аб'ектамі;


прыцягваць на дагаворнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўствам спецыялістаў або арганізацыі да выканання асобных работ, неабходных для правядзення незалежнай ацэнкі;


адмовіцца ад правядзення незалежнай ацэнкі ў выпадку, калі заказчык ацэнкі парушыў умовы дагавора на яе правядзенне або не прадставіў неабходную інфармацыю аб аб'екце ацэнкі.


Парадак прадстаўлення выканаўцу ацэнкі інфармацыі, названай у абзацы трэцім часткі першай гэтага пункта, вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.


У выпадку, калі выканаўцу ацэнкі не прадстаўлена па яго запыту трэцімі асобамі інфармацыя, неабходная для правядзення незалежнай ацэнкі, і гэта істотным чынам можа паўплываць на дакладнасць кошту аб'екта ацэнкі, выканаўца ацэнкі абавязаны ўказаць аб гэтым у заключэнні аб ацэнцы.


24. Выканаўцы ацэнкі пры правядзенні незалежнай ацэнкі абавязаны:


забяспечваць захаванасць дакументаў, атрыманых ад заказчыка ацэнкі і трэціх асоб;


не выказваць канфідэнцыяльную інфармацыю, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;


захоўваць копіі заключэнняў і справаздач аб ацэнцы, забяспечыць захаванасць інфармацыі на папяровых носьбітах, якая змяшчае пералік даных, выкарыстаных для ацэнкі, з называннем іх крыніцы, а таксама апісанне працэдуры разліку (вызначэння) кошту аб'екта ацэнкі. Такія дакументы падлягаюць захоўванню не менш як пяць гадоў з даты падпісання адпаведных заключэння і справаздачы аб ацэнцы кіраўніком юрыдычнай асобы, калі выканаўцам ацэнкі з'яўляецца юрыдычная асоба, або індывідуальным прадпрымальнікам, калі ён з'яўляецца выканаўцам ацэнкі. Заканадаўчымі актамі можа быць устаноўлены больш працяглы тэрмін захоўвання названых у гэтым абзацы дакументаў;


прадстаўляць копіі заключэнняў і справаздач аб ацэнцы, іншую інфармацыю, атрыманую ад заказчыка ацэнкі, па запытах дзяржаўных органаў для выканання ўскладзеных на іх функцый.


ГЛАВА 7

АДКАЗНАСЦЬ ВЫКАНАЎЦЫ АЦЭНКІ


25. Выканаўца ацэнкі нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі за страты, прычыненыя ў выніку ажыццяўлення ацэначнай дзейнасці Рэспубліцы Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, грамадзянам і юрыдычным асобам. Страты падлягаюць кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам і ўмовамі дагавора на правядзенне незалежнай ацэнкі.


26. Выканаўца ацэнкі не нясе адказнасці за страты або за прызнаны судом недакладны кошт аб'екта ацэнкі, названы ў заключэнні аб ацэнцы, калі яны з'явіліся вынікам прадстаўлення заказчыкам ацэнкі або трэцімі асобамі недакладнай інфармацыі.


ГЛАВА 8

АТЭСТАЦЫЯ АЦЭНШЧЫКАЎ


27. Атэстацыя ацэншчыкаў ажыццяўляецца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання па відах аб'ектаў ацэнкі згодна з дадаткам да гэтага Палажэння (далей - атэстуючы орган) у парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.


28. Атэстацыі падлягаюць фізічныя асобы.


Асобы, якія прэтэндуюць на атрыманне пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка, павінны мець вышэйшую эканамічную, юрыдычную або тэхнічную адукацыю.


29. Пасведчанне аб атэстацыі ацэншчыка (далей - пасведчанне) выдаецца па выніках атэстацыйнага экзамену тэрмінам на тры гады. Тэрмін дзеяння пасведчання можа быць прадоўжаны па яго заканчэнні на тры гады па заяве ацэншчыка.


30. За выдачу пасведчання, прадаўжэнне тэрміну яго дзеяння, унясенне ў яго змяненняў і (або) дапаўненняў, выдачу дубліката пасведчання спаганяецца дзяржаўная пошліна ў парадку і памеры, устаноўленых заканадаўчымі актамі.


31. Атэстуючы орган ажыццяўляе кантроль за выкананнем ацэншчыкамі патрабаванняў заканадаўства аб ацэнцы кошту аб'ектаў ацэнкі, а таксама патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да ажыццяўлення дзейнасці па ацэнцы кошту аб'ектаў ацэнкі ў адпаведнасці з гэтым Указам.


32. Атэстуючы орган вядзе ўлік выдадзеных пасведчанняў з паказаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, пашпартных даных, даты і месца нараджэння, хатняга адрасу і тэлефона, месца работы іх уладальнікаў, даты выдачы і нумару пасведчанняў, звестак аб выдачы іх дублікатаў, унясенні змяненняў і (або) дапаўненняў, прадаўжэнні тэрміну дзеяння, спыненні дзеяння пасведчанняў.


Гэтыя звесткі адлюстроўваюцца ў дзяржаўным рэестры ацэншчыкаў, парадак вядзення якога вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб ацэнцы кошту аб\Аб парадку стварэння суб'ектаў
Гэтым Палажэннем вызначаецца парадак стварэння суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку набыцця юрыдычнай асобай статусу...

Аб ацэнцы кошту аб\У парлямэнт Рэспублікі Беларусь, вул. Савецкая 11, 220030, Менск; вул. Краснаармейская 4, 220016, Менск
Рб (Палаты Прадстаўнікоў І рады Рэспублікі), як прадстаўнікоў Заканадаўчае ўлады ў краіне для прывядзеньня палажэньняў дзейснай Канстытуцыі...

Аб ацэнцы кошту аб\Р. М. Кавалёва фальклорныя дзед І баба: жанравы канон І рэальнасць
Лексемы дзед І баба І вытворныя ад ІХ каранёў словы шырока выкарыстоўваюцца ў народнай культуры для пазначэння з’яў, суб’ектаў І...

Аб ацэнцы кошту аб\Як грамадзкія месцы прыстасаваныя для карыстаньня інвалідамі-вазочнікамі?
Паводле Міністэрства працы І сацыяльнай абароны, толькі 20% грамадзкіх аб'ектаў прыстасаваныя для інвалідаў. Улады Беларусі абяцаюць,...

Аб ацэнцы кошту аб\Праграма "Будаўніцтва (мантаж) аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы І газаспажывання " (П-008/2)
Праграма “Праектаванне аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы І газаспажывання “ (П-008/1)

Аб ацэнцы кошту аб\Помнікі гісторыі І культуры рэспублікі Беларусь Практычны занятак №8 Назва: "Абмеркаванне ў якасці турыстычнах аб’ектаў Беларусі палацава-паркавых ансамбляў ХІХ ст." Мэты
Абмеркаванне ў якасці турыстычнах аб’ектаў Беларусі палацава-паркавых ансамбляў ХІХ ст.”

Аб ацэнцы кошту аб\Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад
Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад форма ўласнасьці. Ці варта чакаць, што кантроль за выкананьне распаражэньня...

Аб ацэнцы кошту аб\Паводле Міністэрства працы І сацыяльнай абароны, толькі 20% грамадзкіх аб'ектаў прыстасаваныя для інвалідаў. Улады Беларусі абяцаюць, што да 2011 году палова
Улады Беларусі абяцаюць, што да 2011 году палова аб'ектаў грамадзкай інфраструктуры будуць адпавядаць патрабаваньням безбар'ернага...

Аб ацэнцы кошту аб\Нагадвае, што згодна з беларуска-расійскай дамовай аб пастаўках газу, наша краіна ў наступным годзе будзе плаціць "Газпрому" 67% ад сярэднееўрапейскага кошту

Аб ацэнцы кошту аб\1. Замацаваць наступныя тэмы дыпломных праектаў за навучэнцамі
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка