Спампаваць 18.85 Kb.
|
LUNI0911_vystava У Таварыстве беларускай мовы адкрылася выстава дзіцячых твораў, прысьвечаная 645-ым угодкам перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага пад камандаваньнем князя Альгерда на Сініх Водах і вызваленьня Ўкраіны ад татарскага панаваньня. На адкрыцьці выставы прысутнічала Любоў Лунёва У Таварыстве беларускай мовы адбылося ўрачыстае паседжаньне, прысьвечанае бітве на Сініх Водах. Вольга Іпатава прэзэнтавала сваю новую кнігу, гістарычны раман, прысьвечаны тым падзеям. Паэты чыталі вершы -- свае і школьнікаў, якія даслалі іх у ТБМ з рэгіёнаў краіны. На сьценах малюнкі дзяцей і студэнтаў. Амбасадар Украіны Ігар Ліхавы выказаў упэўненасьць, што з цягам часу ва Ўкраіне будзе стаяць помнік князю Альгерду. Разгром аб'яднаных татарскіх сілаў каля Сініх Водаў стаў першай буйной перамогай над ардынцамі ва Ўсходняй Эўропе. Яна была натхняльным прыкладам для ўсходніх славянаў, што цярпелі золатаардынскае ярмо. Поспех Альгерда каля Сініх Водаў падрыхтаваў другую вялікую перамогу над татарамі - разгром хана Мамая на Куліковым полі ў 1380 годзе. Дагэтуль гісторыі дакладна ня вызначылі месца, дзе адбылася бітва. Раскопкі на рэчцы Сінюсе не далі плёну. Адна з вэрсіяў, што бітва паміж беларускім войскам і татарскім адбылася на тэрыторыі сучаснай Хмяльніцкай вобласьці. Амбасадар Украіны казаў пра тое, што толькі цяпер навукоўцы пачынаюць шукаць сапраўдную гісторыю краіны. “Я думаю, што ва Ўкраіне таксама праходзяць такія мерапрыемствы, магчыма ня столькі дзён і не ў такім фармаце. Але даты трэба ведаць. Я цяпер жыву больш беларуска-украінскімі адносінамі, чым тым як жыве Ўкраіна”. Мастак Мікола Купава, намесьнік старшыні аргкамітэту сьвяткаваньня юбілею, паведаміў, што ў Менгарвыканкаме ўжо знаходзяцца заяўкі пра наданьне вуліцам славутых гістарычных імёнаў. “Мы не праводзім нашы мерапрыемствы ў Палацы Рэспублікі, напрыклад. Але мы мяркуем, што вельмі важна тое, што мы адзначылі і ў нас заплянаваны яшчэ шэраг мерапрыемстваў. Прыйдзе той час, калі мы гэта будзем адзначаць на дзяржаўным узроўні. Гэта будзе дзяржаўнае сьвята. Карыстаючыся гэтай датай, мы даслалі і ў Савет міністраў, і ў Менгарвыканкам з просьбай надаць імя аднаму з праспэктаў ці плошчы імя Альгерда. 12 верасьня адбудзецца навуковая канфэрэнцыя “Перамога на Сініх Водах і яе значэньне для незалежнасьці Беларусі і Ўкраіны”. 15 верасьня – выстава Беларускага саюзу мастакоў “Вайсковая слава Беларусі” у фальварку “Добрыя Мысьлі”, а 20 верасьня сьвяткаваньне завершыцца канцэртам, які адбудзецца на Ўправе партыі БНФ. Любоў Лунёва, Менск |
![]() | Ыстве беларускай мовы адбылося ўрачыстае паседжаньне, прысьвечанае бітве на Сініх Водах. Вольга Іпатава прадэманстравала сваю новую... | ![]() | Вяршок І. Л. Адлюстраванне правасвядомасці сацыяльных колаў Вялікага княства Літоўскага ў Статуце 1529 года // Статут Вялікага княства... |
![]() | Гісторыя Вялікага княства Літоускага прайшла доўгі шлях развіцця на працягу стагодзяў. Само ўзнікннне Вялікага княства Літоускага... | ![]() | Мовы Вялікага княства Літоўскага. Матэрыялы IV міжнароднай навуковай канферэнцыі (Брэст, 18—19 мая 2004 г.). Брэст: Академия, 2005.... |
![]() | Вялікага княства Літоўскага падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель І іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай... | ![]() | Так І дзейнасць князя Антонія Генрыка Радзівіла, эмігранта Вялікага княства Літоўскага пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (XII... |
![]() | Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам князя Вітаўта, І войска Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам караля Ягайлы перамагло... | ![]() | |
![]() | Паспрыяла гэтаму імкненне ўрада Расійскай імперыі сцвердзіць сваё бачанне гісторыі Вялікага княства Літоўскага І рэчы Паспалітай | ![]() | Вішнеўскі, А. Ф. Псторыя дзяржавы І права Беларусі ў дакументах І матэрыялах / А. Ф. Вішнеўскі, Я. А. Юхо. Мінск, 2003 |