Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе




НазваФакультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе
Дата канвертавання18.11.2012
Памер37.42 Kb.
ТыпДокументы
Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе

Тэма: Складаназлучаныя сказы. Цяжкія выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах.

Мэта:

1. Садзейнічаць фарміраванню ўяўлення пра сінтаксічныя прыметы складаназлучаных сказаў, пра пастаноўку знакаў прыпынку ў такіх сказах.

2. Замацаваць навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах.

3. Вучыць дзяцей супастаўляць, параўноўваць, рабіць вывад.

Абсталяванне: карткі, тэставыя заданні.


Ход урока

І. Аргмомант - 1-2 хвіліны


ІІ. Асноўная частка - 40 хвілін

Сёння на занятках курса мы прадаўжаем працаваць над складанымі пытаннямі сінтаксісу і пунктуацыі. На гэты раз пастараемся замацаваць правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах, разглядзім некаторыя выпадкі, якія выклікаюць цяжкасць падчас падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання.

Кожны ўрок фізічнай культуры пачынаецца з размінкі. Давайце і мы паспрабуем уключыцца ў работу, актуалізаваць нашы веды па дадзенай тэме. (Настаўнік раздае карткі з запісаным сказам кожнаму вучню і прапаноўвае падзяліцца на некалькі груп. Вучні, седзячы за круглым сталом разам абмяркоўваюць пытанні, якія задае настаўнік праз 1 хвіліну)

1) Чым можна абумовіць падзел вучняў на групы?

2) Чым выкліканы падзел на 4 групы?

3) Якая праблема ўзнікла падчас абмеркавання? Чаму?

Вучні выказваюць свае меркаванні:

Усе дадзеныя сказы складаназлучаныя.

Ёсць сказы, дзе ставіцца коска паміж дзвюма сінтаксічнымі часткамі.

У некаторых сказах неабходна ставіць працяжнік.

Некалькі сказаў выклікалі цяжкасць, таму што пастаноўку знакаў прыпынку нельга растлумачыць. Магчыма, у школьнай праграме гэтыя выпадкі не разглядаюцца.

Ёсць сказ, кожная частка якога мае свае знакі прыпынку, вызначаецца самастойнасцю, таму ў сказе ставіцца кропка з коскай.

У чатырох прапанаваных сказах коска не ставіцца.

Такім чынам, можна выдзеліць 4 групы: сказы, дзе ставіцца:

1) Коска

2) Кропка з коскай

3) Працяжнік

4) Не ставіцца коска

А зараз я прапаноўваю вам для далейшай працы падзяліцца на 2 групы. Скажыце, як гэта зрабіць? (Вучні зноў абмяркоўваюць гэта пытанне)

Сядзьце на два рады і падрыхтуйцеся да міні-дуэлі. Калі вы правільна падзяліліся на 2 каманды, у нас атрымаецца дуэль, на якой вы будзеце страляць сказамі.

Вам неабходна быць уважлівымі, каб прадоўжыць сказ, якім "выстралілі", бо, каб не быць забітым, трэба патлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку. Ваша задача - застацца "жывымі", гэта значыць правільна растлумачыць выбраны знак прыпынку.

Сказы для дуэлі:


Дождж перастаў на світанні

, і

Хлопцы зараз жа пачалі рыхтавацца ў дарогу

Яшчэ некалькі дзён

- і

Прачнецца бярозавік

Ва ўсіх баках пагрымліваў гром

і

Мільгацела маланка

Хай свеціць сонца на ўсёй планеце

і

Радуюцца дзеці

Вера Антонаўна ўсадзіла за піяніна Леначку

і

Сама села побач

Трымаўся невялікі марозік

, і

Пад нагамі парыпваў снег

Вы цудоўна справіліся з заданнем , і мы прадаўжаем працаваць. (Фізкультхвілінка)

На дошцы запісаны сказы: "Як жыць і што рабіць?", "Блакіт неба і ціхая плынь ракі".

Паспрабуйце паставіць знакі прыпынку ў гэтых сказах або растлумачыць іх адсутнасць. Сфармулюйце правіла, якім неабходна кіравацца ў дадзеным выпадку.

Настаўнік удакладняе, пры неабходнасці тлумачыць адсутнасць знакаў прыпынку ў такіх сказах.

А зараз працуем у парах. Усе атрымліваюць адзін тэст, а вось умова яго ў кожнай пары свая:

1 пара - выпісаць нумары сказаў, дзе ставіцца коска.

2 пара - выпісаць нумары сказаў, дзе коска не ставіцца.

3 пара- выпісаць нумары сказаў, дзе ставіцца працяжнік.

4 пара - выпісаць нумары простых сказаў з аднароднымі членамі.

Я прапаноўваю вам занесці нумары сказаў у табліцу. Калі адказ будзе правільны, вы прачытаеце слова, значэнне якога добра ведаеце, бо яно непасрэдна звязана з нашай тэмай.


П У Н К Т У А Ц Ы Я


Пытанні:

Што вывучае пунктуацыя?

Што вы можаце сказаць пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах?

Умова такая: вы павінны скласці схему, дакладней прадоўжыць яе.


Працяжнік, кропка з коскай, коска ставіцца

Коска не ставіцца

1. Нечаканы вынік.

2. Свае знакі прыпынку ў частках складаназлучанага сказа.

3. Дзеянні ў сказе адбываюцца адначасова або паслядоўна.


1. У першай частцы:

а) есць агульны даданы член сказа;

б) есць агульная часціна;

в) есць агульнае пабочнае слова.

2. У другой частцы есць словы сам, сама.

3. Абедзве часткі - назыўныя сказы.

4. Абедзве часткі - пытальныя сказы.

5. Абедзве часткі - безасабовыя сказы.


Тэставае заданне на камп'ютэры: (10 заданняў: па 1 сказу на кожны пункт правіла).

Адзначце нумары сказаў, дзе коска не ставіцца.

Вучні выконваюць заданне 5 хвілін.

Калі заданне выканана правільна, то адзнака сённяшняй вашай працы будзе "10" (гэта сума правільных адказаў 1+2+3+4)


РЭФЛЕКСІЯ: што далі вам сённяшнія заняткі? Адкажыце на пытанні, выкарыстоўваючы складаназлучаныя сказы, напрыклад: сёння мы паўтарылі правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах, і я магу цяпер правільна ставіць знакі прыпынку.

Настаўнік падагульняе, прапаноўвае прадоўжыць запісаныя на дошцы сказы:

1. Я думаю што калі ўтосьці не зразумеў на ўроку, то можна дапраацаваць на курсе па выбары.

2. Я лічу што каб падрыхтавацца да іспытаў па беларускай мове, трэба яшчэ шмат працаваць.

Як паставіць знакі прыпынку ў такіх складаназлучаных сказах. Гэта і будзе тэма заняткаў факультатыва ў наступны раз.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе iconКаментар да ўрока ў 6 класе па беларускай мове "Парадкавыя лічэбнікі"
Сярэдні бал па беларускай мове за – у класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове; ёсць пераможцы разнастайных творчых...

Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе iconФакультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма
Выпішыце з тэксту спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, вызначце разрад лічэбнікаў. Звярніце ўвагу на правапіс некаторых лічэбнікаў

Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе iconФакультатыўны занятак ў 9 класе па курсе "Вывучаем беларускі правапіс" (фрагмент)
Факультатыўны занятак ў 9 класе па курсе “Вывучаем беларускі правапіс” (фрагмент)

Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе iconФакультатыўны занятак
Паглыбіць веды вучняў аб прыстаўных галосных гуках як спецыфічнай асаблівасці гукавой сістэмы беларускай мовы

Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма
Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы

Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе iconПратакол вынікаў раённай алімпіяды па беларускай мове ў 2010/2011 навучальным годзе ў 11 класе

Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе iconВынікі раеннай алімпіяды сярод вучняў сярэдняга звяна па беларускай мове ў 7 класе (2010/2011 навучальны год)

Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе iconФакультатыўны занятак па матэматыцы
Фарміраваць цікавасць вучняў да прадмета “Матэматыка” сродкам рашэння задач – казак

Факультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе iconЗанятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення "Гуканне Вясны"
Заахвочваць маўленне дзяцей на беларускай мове ў працэсе запамінання заклічак, беларускіх народных гульняў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка