Урок беларускай мовы ў 2 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 2 класе
Дата канвертавання18.11.2012
Памер61.09 Kb.
ТыпУрок





Урок беларускай мовы ў 2 класе

Настаўнік – Жук Марына Анатольеўна


Тэма: Словы – назвы прымет прадметаў.


Мэты:

  • фарміраваць уменне знаходзіць у тэксце словы- назвы прымет прадметаў;

  • працаваць над узбагачэннем слоўнікавага запасу шляхам падбору слоў-прымет, процілеглых па значэнню ;

  • адпрацоўваць уменне устанаўліваць сувязь паміж словамі па пытаннях, правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў;

  • выхоўваць культуру вучэбнай працы, пазнавальную актыўнасць і самастойнасць.


Абсталяванне:

  • карта “Мора Слоў”;

  • малюнкі “Сонечны дзень”, “Пахмурны дзень” ;

  • карткі для самастойнай работы з дыферэнцыраваннымі заданнямі;

  • астраўкі “Разбяруся далей сам”, “Я ўсё зразумеў на ўроке”, “Мне патрэбна дапамога”;

  • “чароўныя лінеечкі”;

  • “палітра настрою”;

  • перфакарты;

  • стужка адказаў па тэставых заданнях;

  • карткі са словамі-прыметамі для работы ў групах.



Ход урока


  1. Арганізацыйны момант.


Увага! Празвінеў званок!

Ты гатоў пачаць урок?

Калі ў парадку твае рэчы,

Спадручней працаваць, дарэчы.


  • Пакажыце з дапамогай палітры настрою, з якім настроем вы пачынаеце ўрок.




  1. Актуалізацыя раней атрыманых ведаў.




  • Мы працягваем з вамі падарожжа па моры Слоў. Якія словы вы ўжо ведаеце?

  • Словы-назвы прымет прадметаў мы працягваем вывучаць і на сённяшнім уроку.

- Каб даведацца, якія веды вы ўжо атрымалі па гэтай тэме, выканаем тэставыя заданні. Ацаніце свае веды на чароўных лінеечках да выканання работы.

( Вучні выконваюць заданні на перфакартах)


  1. Словы-прыметы адказваюць на пытанні:

а) хто? што?

б) што рабіць? што зрабіць?

в) які? якая? якое? якія?


  1. Якія словы абазначаюць прымету прадмета?

а) мяч

б) дошка

в) круглы

г) гладкая


  1. Якія прыметы падыходзяць да слова бяроза?

а) прыгожая

б) высокая

в) блакітная

г) круглая


  1. Якія прыметы падыходзяць да слова дзень?

а) ясны

б) высокі

в) сонечны

г) шырокі


  1. Якое слова прымета адказвае на пытанне якія?

а) новы

б) новая

в) новае

г) новыя


  1. У якім сказе ёсць слова-прымета?

а) Прыйшла вясна.

б) Узняўся моцны вецер.

в) Па лісцях застукалі кроплі дажджу.


Узаемаправерка.

  • Абмяняйцеся перфакартамі. Зверце адказы з адказамі на дошцы. (Адкрываюцца адказы)

  • Ацаніце сябе на “чароўных лінеечках”.

  • Хто аказаўся на самым вярху? Малайцы. У каго былі памылкі, моцна не засмучайцеся, так як мы сёння па гэтай тэме будзем яшчэ працаваць.




  1. Арфаграфічная размінка.


Жыхары вострава, на якім жывуць словы –назвы прадметаў прапаноўваюць вам загадку.

Як ідзе – шастом галавы не дастаць,

А ўпадзе – з травы-муравы не відаць.(Дождж)

-Як здагадаліся?


- Дожджык пайшоў і змыў літары ў некаторых словах. Давайце іх уставім і растлумачым правапіс.

На маленькіх тонкіх но..ках

Па сц..жыначках-даро..ках

Да в..сковых нашых стр..х

Дожджык дробненькі прыбег.


  • Назавіце словы-прыметы, пастаўце да іх пытанні.

  • Якія словы характарызуюць дожджык,як жывую істоту?

  • Да слова дробненькі падбярыце словы, блізкія па значэнню.




  1. Чыстапісанне.




  • А яшчэ жыхары вострава “Словы-назвы прымет прадметаў” сябруюць з вучнямі,якія ўмеюць акуратна і прыгожа пісаць. Вас можна аднесці да такіх вучняў? Зараз праверым.

Гімнастыка для рук.

-сцісканне пальцаў у кулакі;

-імітацыя гульні на піяніна;

- стрэсці кісці рук.

Гімнастыка для вачэй.

  • частае марганне;

  • “стральба ” вачамі улева-управа, уверх-уніз, закрыць вочы.


Сшытак з нахілам пакладу,

Ручку правільна трымаю.

Сяду прама, не сагнуся,

за работу я вазьмуся.

- Што будзем ацэньваць на “чароўных лінеечках”? ( Акуратнасць)








  • Падбяром да назваў прымет назвы прадметаў.

Выкарыстаем словы: вада, хмара,восень, кропля, ноч,пара.



  1. Паведамленне тэмы і мэт урока.




  • Сення мы працягваем знаёмства са словамі-назвамі прымет прадметаў і навучымся падбіраць словы-прыкметы, процілеглыя па значэнню.




  1. Праца па тэме ўрока. Работа ў групах.




  • А цяпер уважліва паглядзіце на малюнкі. Чым яны адрозніваюцца?На якім малюнку адлюстраваны дажджлівы дзень? Як вы здагадаліся? А на другім малюнку які дзень? Як вы думаеце, з дапамогай якіх слоў мы можам стварыць розныя карціны? Давайце паспрабуем гэта зрабіць.


На дошцы:

Сёння .... і ...... дзень. Неба ......., ......... . Ад гэтага і настрой ............ .

ветраны

ясны

цёплы

пахмурны

невясёлы


нізкае

блакітнае

радасны

высокае

шэрае

(Вучні падбіраюць прыметы і дапаўняюць тэксты. Пасля выканання іх зачытваюць і даюць назву тэксту .)

  • Адшукайце словы-прыметы, процілеглыя па значэнні.

  • Запішыце тэксты ў сшыткі. Падкрэсліце словы-прыметы хвалістай лініяй.


Фізкультхвілінка.


Станьце адзін за адным. Пакладзіце рукі на плечы. Уявім,што сёння сонечны і ясны дзень,свеціць ласкавае сонейка. Раптам з’явіліся хмаркі і пайшоў дробны дожджык. Потым ён стаў яшчэ мацнейшы. Хутка дожджык прайшоў і зноў выглянула сонейка.


7. Замацаванне. Дыдактычная гульня.

- Жыхары вострава, на якім жывуць словы –назвы прадметаў, вельмі любяць гуляць і прапануюць вам гульню “Назаві пару”.

(Вучні падбіраюць да слоў-прымет процілеглыя па значэнню прыметы).

нізкі -.......(высокі)

роўныя -............(крывыя)

тоўстая-..........(тонкая)

гарачы - ..........(халодны)

белы-..........(чорны)

доўгі-.........(кароткі)

дужы-.........(слабы)


8. Самастойная работа. Выкананне дыферэнцыраванных заданняў.


- Яшчэ жыхары вострава даслалі вам лісты з заданнямі рознай складанасці, якія вы павінны выканаць самастойна.


  • Падбяры да назваў прадметаў назвы прымет. Злучы стрэлкай.


агурок чырвоны

памідор дробны

гарох зялёны

лімон кіслы


  • Вызнач па прыметах прадметы і запішы іх назвы.

Зялёная, пушыстая......

Стройная, кучаравая.......

Лясное,глыбокае ........

Магутны, густы .......

( возера, елка, бяроза, дуб)


  • Дапішыце сказы словамі з супрацьлеглым значэннем.

Сцежка вузкая, а дарога .........

Слон вялікі, а мыш .........

Морква салодкая, а лімон ......... .

Дрэва высокае, а куст ......... .



  • Дадатковае заданне.

Пастаў пытанні да слоў-назваў прымет.

Заяц ( ) шэры, вавёрка ( ) рыжая, вожык ( ) калючы, пчолкі ( )

працавітыя.


Самаправерка.

-А цяпер праверце заданні. Хто выконваў заданне з жоўтым квадрацікам, падыйдзіце да першага астраўка і ацаніце сябе з дапамогай сонейка. Хто з зялёным – да другога астраўка, хто з чырвоным – да трэцяга астраўка.


9. Дамашняе заданне.

На выбар.

  • пр.142, запісаць прыметы дуба

  • скласці і запісаць некалькі сказаў на тэму “Вясновы дзень”



10. Падвядзенне выніка ўрока. Рэфлексія.

- На востраве якіх слоў мы пабывалі?

- На якія пытанні адказваюць словы-назвы прымет прадметаў?

- Чаму новаму навучыліся на ўроку?

- Для чаго неабходны ў мове словы-прыметы?

- Пакажыце, з якім настроем заканчваеце ўрок?


Зараз скончыцца ўрок.

Пакладзі хутчэй дружок,

У партфель усё хутка,лоўка-

Кнігу, сшытак і алоўкі....

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 2 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 2 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 2 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 2 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 2 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 2 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 2 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 2 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 2 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 2 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка