Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі




НазваМаладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі
Дата канвертавання18.11.2012
Памер29.43 Kb.
ТыпДокументы
Stud0604noch


Cацыёлягі апыталі болей за 27 тысячаў грамадзянаў ЗША, каб даведацца, якія прафэсіі прыносяць найбольшую задаволенасьць ад працы. У тым, што задаволеныя сваёй працай, прнызналіся 87% сьвятароў, 80% пажарных, 74% пісьменьнікаў, 69% настаўнікаў, 50% паліцэйскіх, мэдычных сёстраў і журналістаў. Нашыя начныя досьледы: спэцыялісты якіх прафэсіяў запатрабаваныя ў Беларусі сёньня? Якія будуць запатрабаваныя праз 5 гадоў. Тэму працягвае Іна Студзінская.

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі



Самыя запатрабаваныя спэцыяльнасьці ў сёлетніх абітурыентаў – правазнаўства, мэдыцына, дзяржаўнае кіраваньне. А што да самых непапулярных сярод абітурыентаў спэцыяльнасьцяў, гэта сьвінагадоўля, лугазнаўства, водагаспадарчае будаўніцтва. Пра гэта сказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў.


Попыт -- на бухгальтэраў, IT-адмыслоўцаў, тэхнічных спэцыялістаў


Дырэктар недзяржаўнага кадравага агенцтва “Сакрэт посьпеху” Кацярына Вечар называе самыя запатрабаваныя на сёньня спэцыяльнасьці на рынку працы:


“Галоўныя бухгальтэры, бухгальтэры, маркетынг, спэцыялісты па продажах, мэрчэндайзінгу. Зараз вельмі вялікі попыт на спэцыялістаў у забесьпячэньні і лягістыцы. Тэхнічныя спэцыялісты вельмі запатрабаваныя, IT-адмыслоўцы, тэхнары. Усё ж такі прагрэс ідзе. Выходзяць на рынак, хоць і не так актыўна, як хацелася б, заходнія, расейскія кампаніі”.


Начальнік Упраўленьня вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Марыя Карпенка сьцярджае:


“Мы пастаянна кажам, што ў нас перавытворчасьць па спэцыяльнасьцях эканамічных, па спэцыяльнасьці “правазнаўства” і некаторых пэдагагічных. Натуральна, на гэтыя спэцыяльнасьці ідзе скарачэньне за кошт сродкаў бюджэту. І нават на ўмовах платнай адукацыі, калі вы параўнаеце леташні набор і сёлетні – ён не павялічваецца”.


Толькі ў БДУ сёлета плян набору на эканамічны факультэт – 170 студэнтаў (50 на бюджэт і 120 – на платнае), 304 на юрыдычны (адпаведна 149 на бюджэт і 165 на платнае). А гэтых адмыслоўцаў рыхтуе кожная другая ВНУ...

Навошта Беларусі 438 міжнароднікаў штогод?



Адзін адказны чыноўнік Міністэрства адукацыі выказаў такую думку:


“Тыя ж рэктары ВНУ ў сілу таго, што зараз ім выгадна браць студэнтаў на пазабюджэтную форму навучаньня, маніпулююць гэтым пытаньнем. Яны для сябе вывучаюць попыт на тыя альбо іншыя спэцыяльнасьці, і ў межах плянавых лічбаў прыёму могуць маніпуляваць. На самую прэстыжную спэцыяльнасьць могуць заплянаваць большую колькасьць пазабюджэтных месц”.


Прыклад -- факультэт міжнародных адносінаў БДУ. Сёлета прымуць 438 чалавек (138 на бюджэт і 340 на платнае). Няўжо краіне патрэбная такая колькасьць дыпляматаў, адмыслоўцаў міжнароднага права?


Матэматыкі, фізыкі лёгка становяцца ІТ-адмыслоўцамі”.


Як сьцярджае дырэктар кадравага агенцтва “Сакрэт посьпеху” Кацярына Вечар, зусім не абавязкова людзі працуюць на сваёй спэцыялізацыі. І калі стварыць рэйтынг не спэцыяльнасьцяў, а адукацыі, на першым месцы...


“Эканамічная адукацыя. Граматны эканаміст можа стаць маркетолягам, галоўным бухгальтарам, фінансавым дырэктарам – гэта вельмі запатрабавана. Далей: матэматычная, фізычная адукацыя, любая тэхнічная адукацыя. Бо мысьленьне тэхнароў больш структураванае і сыстэмнае. Потым: ІТ. А матэматыкі, фізыкі лёгка становяцца ІТ-адмыслоўцамі”.


Чыноўнікі Міністэрства адукацыі прызнаюць, што ў Беларусі не робіцца дасьледваньняў і прагнозаў, якія спэцыяльнасьці будуць запатрабаваныя праз 5 гадоў.


Не прагназуюць так далёка і недзяржаўныя кадравыя агенцыі. Але ёсьць агульныя абавязковыя патрабаваньні для адмыслоўцаў, кажа Кацярына Вечар:


“Калі 5 гадоў таму замежная мова была як адна з дадатковых опцыяў да спэцыяльнасьці, то праз 5 гадоў гэта будзе нормай. Потым – навукова-тэхнічны прагрэс, попыт на ІТ-адмыслоўцаў, тых, якія праграмуюць сайты (“явісты”, “дэльфісты”). У залежнасьці ад таго, якая ІТ-тэхналёгія разьвіваецца. Дасканалае веданьне кампутара – проста норма, як дадатак да асноўнай спэцыяльнасьці, будзь ты эканаміст, юрыст”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі iconБеларускае аб’яднаньне студэнтаў Польшчы
На пачатку 1980-х маладыя беларусы Беласточчыны – ініцыятары стварэньня басу – былі захопленыя беларускай ідэяй, якая толькі пачынала...

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі iconЯк беларусы пілі, як беларусы п'юць, чаму беларусы п'юць І як зрабіць, каб не пілі

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі iconУ якія экстрэмальныя сытуацыі трапляюць беларусы за мяжой?
Толькі апошнім часам беларусы траплялі ў закладнікі ці пад горныя лавіны, станавіліся ахвярамі авіякатастроф, тэрактаў І крымінальных...

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі iconМаладыя галасы
...

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Не сакрэт, у беларускім войску зараз пануе расейская мова. Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя...

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі iconШарагоўцы таксама беларусы. Што перашкаджае войску перайсьці на беларускую мову?
Гэта пры тым, што ўсе афіцэры, камандзіры ў беларускай арміі – тутэйшыя беларусы. Шарагоўцы – таксама беларусы. Што перашкаджае войску...

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі iconУ якіх умовах беларусы працуюць за мяжой?
Расею. Але асобныя экспэрты ня згодныя з афіцыйнымі лічбамі І кажуць пра паўмільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца...

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі iconЗацвярджаю дырэктар школы
Субяседванне з настаўнікамі І класнымі кіраўнікамі па праверцы гатоўнасці да выніковай атэстацыі

Маладыя беларусы мараць стаць юрыстамі, лекарамі, кіраўнікамі iconАдкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?
Беларусы ўсё часьцей трапляюць у міжнародныя зводкі навінаў, якія маюць трагічнае адценьне. Захопленыя ў закладнікі ці пахаваныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка