Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага




НазваПрэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага
Дата канвертавання17.11.2012
Памер32.24 Kb.
ТыпДокументы
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага кіраўніка з маскоўскім мэрам Юрыям Лужковым.

Размова ідзе пра культурніцка-дзелавы цэнтар “Дом Москвы”, які будзе ўзведзены праз год ля гатэлю “Беларусь”, жылы мікрараён на праспэкце Дзяржынскага, мікрараён Лябяжы і гэтак званы “мол” –вялізны гандлёва-забаўляльны цэнтар ў мікрараёне Уручча.


Сёньня на будаўнічай пляцоўцы “Дома Масквы” адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця памятнага знаку. У часе яе беларускі кіраўнік даў станоўчую ацэнку маскоўскім праектам і падкрэсьліў, што яны ідуць ад жыцьця. Гаворы пра будучы “Дом Масквы”, прэзыдэнт выказаў надзею, што ён стане сапраўдным “мастом дружбы паміж Беларусьсю і Расеяй”


Лукашэнка: “Гэта вельмі важна для бізнэсу, гэта ўпрыгожаньне сталіцы. Словам, дзякуй вам за прапановы, якія вы ў кароткі тэрмін прапанавалі нам”


У сваю чаргу, менскія гарадскія ўлады таксама за кароткі тэрмін падрыхтавалі адпаведныя плошчы для маскоўскіх будаўнікоў. Пры канцы траўня Цэнтру пазашкольнай працы пры Цэнтральным РАНА (штосьці кшталту колішніх тамоў піянэраў) прапанавалі тэрмінова вызваліць іхнае законнае памяшканьне, дзе месьціліся харэаграфічныя і музычныя студыі, тэатральныя і музычныя калектывы, фальклорныя групы, тэатры моды.

Паводле супрацоўнікаў Цэнтру, яшчэ летась яны правялі рэмонт у гэтым будынку –сымпатычнай пасьляваеннай двухпавярховай забудове


Супрацоўніца: “Распіхалі нас па розных школах, ЖЭСах. Мы самі месьцімся цяпер у 16-й гімназіі у Вяснянцы. Спыніліся ўсе заняткі. Дырэктар нам прыгразіла –пачнеце куды пісаць, усіх пазвальняю”.


Паводле маёй суразмоўцы, пра пераезд у нейкі асобны будынак супрацоўнікаў Цэнтру пакуль не інфармавалі. Папярэджаньне вызваліць памяшканьне, атрымалі і супрацоўнікі суседняга зь дзіцячым цэнтрам ДАСАФУ.


“Аднак тыя сказалі, пакуль новага будынку ня будзе –нікуды ня з’едзім. З намі ж не цырымоняццца –мы ўсяго толькі дзіцячы цэнтар”, кажа супрацоўніца пазашкольнай установы


Тым часам, знаходзячыся гэтымі днямі ў Менску, маскоўскі мэр Юры Лужкоў падкрэсьліваў, што расейская сталіцы гатовая ўкласьці сродкі ў будаўніцтва ў Менску


Лужкоў: “Мы ў Маскве прынялі рашэньне аб разнастайным і вялікім будаўніцтве ў Беларусі “


Некаторыя беларускія экспэрты і аглядальнікі мяркуюць, што гэтае будаўніцтва стане гэтак званым сямейным бізнэсам маскоўскага мэра. Хольдынг «Интэко», які належыць жонцы Лужкова - Алене Батурынай кантралюе пятую частку ўсяго будаўнічага рынку Масквы. У сакавіку часопіс Forbes паставіў Батурыну на 29 месца ў сваёй “залатой сотні” найбагацейшых прадпрымальнікаў Расеі і ацаніў яе фінансавы стан у 2,4 мільярды даляраў. Тэму працягвае Алена Струвэ.


Паводле старшыні беларускай Асацыяцыі садзейнічаньня эканамічнаму разьвіцьцю, эканаміста Васіля Шлындзікава прыход расейцаў на беларускі будаўнічы рынак цалкам зьменіць канфігурацыю гэтага бізнэсу.


Шлындзікаў: “Я думаю, што маскоўскі будаўнічы бізнэс, такі ж, як і іншы расейскі бізнэс. Бесцырымонны, нахабны, без правілаў і маралі. Праблема такая з’явілася. Цяпер могуць будаваць тыя, хто мае велізарныя даходы з тым, каб пабудаваць, а потым гэта прадаць. Беларусы, якія займаліся гэтым бізнэсам, ціха абураюцца”.

Як лічыць эканаміст, беларускія бізнэсоўцы паступова выцясьняюцца з рынку. Таксама ў Беларусі зьнікае долевае будаўніцтва. Выбух коштаў на жыльлё, на думку экспэрта, адбыўся не выпадкова. Цяпер, каб пабудаваць адзін квадратны мэтар кватэры коштам пад 2.000 даляраў сярэднестатыстычнаму беларускаму працаўніку трэба адкладаць грошы 6-7 месяцаў.

Наколькі якаснае гэтае маскоўскае жыльлё?

Беларуска Ала ад пачатку 80-х жыве ў цэнтры Масквы, у элітным доме, пабудаваным для тагачаснай савецкай партыйнай эліты.

З год таму адна зь фірм Батурынай выйграла тэндэр на будаўніцтва “высоткі” ўпрытык да гэтага элітнага дому. Жыхары не пагадзіліся з такім рашэньнем. Яны зьвярнуліся па экспэртызу. Зь яе вынікала, што ўзьвядзеньне новага будынку парушыць інсталяцыю старога. Тым ня менш, кампанія жонкі мэра ўсё ж атрымала дазвол на будаўніцтва. Ала ўзгадвае:

“Калі яны пачалі рыць падземныя гаражы, у нашым доме на сьценках кватэр пайшлі трэшчыны. Аднак гэта нікога не спыніла. Нам задзяўблі ў фундамэнт вялікія сваі, каб патрымліваць адну са сьцен нашага дому. Гэтая сьцяна як раз на маім баку. Кожны раз, раз, калі я клалася ў ложак, я думала, хай бы ён, гэты ложак, нікуды ня з’ехаў. На трэцім паверсе дзьверы выехалі цалкам зь іх каробкай. Вось тады выклікалі “аварыйку” і часова прыпынілі будоўлю”.

Пра пэрспэктывы маскоўскага будаўніцтва ў Беларусі колішняя менчанка, а цяпер жыхарка “белакаменнай” Ала гаворыць:


“Гэта будуць “цудоўныя” дамы ў Менску. Вось убачыце”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага icon"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы"
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект будаўніцтва культурніцка-дзелавога цэнтру “Дом Москвы”, а таксама праекты...

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага iconІзраіль адклікаў амбасадара зь Беларусі. Мзс гэтай краіны палічыў, выказваньні Аляксандар Лукашэнкі антысэміцкімі. У часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар
Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Свінушнік быў!...

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага iconУ магілеве працягваецца страйк донараў. 3 дні таму яны спыніць здаваць кроў І плязму на знак пратэсту супраць скасаваньня льготаў. Паводле аднаго з ініцыятараў
Нагадаю, што Нацыянальны сход ухваліў законапраект, паводле якога ў Беларусі скасуюцца ўсе віды льготаў. Закон дзейнічаць праз некалькі...

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага iconНачная аблога 26 кастрычніка
Беларусі квітнее ці то антысэмітызм, ці то мы прыгнятаем тут мусульманскае насельніцтва, вы гэтаму ня верце. Гэта непрыяцелі, ворагі...

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага iconПішуць пра сустрэчу прэзыдэнта зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі
Зша джорджа Буша з дэлегацыяй беларускай апазыцыі І абмяркоўваюць фотаздымак, зроблены ў часе гэтай сустрэчы. Вось некалькі камэнтароў:...

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага iconАляксандар Ярашук прафсаюзны лідэр, прэзыдэнт Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў. Беспартыйны

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага iconПытаньне гэтага тыдня: Шпіёны якіх краінаў больш небясьпечныя для Беларусі?
Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасады кдб беларусі Сьцяпана Сухарэнку, а пасады першага намесьніка старшыні – Васіля Дземяньцея

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага iconМаскоўскія будаўнічыя фірмы прапішуцца ў Беларусі
Беларусі. Ужо ў першым квартале 2009 году маскоўскія будаўнічыя арганізацыі маюцца здаць у Менску 130 тысяч квадратных мэтраў жылых...

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага iconАбмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае
Купалы прасякнутае імкненьнем бачыць Бацькаўшчыну незалежнай, мірнай І магутнай дзяржавай. Сёньняшняя сувэрэнная Беларусь з высокім...

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага iconЦі такое бесклапотнае студэнцкае жыццё?
Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі, які прайшоў днямі ў сталіцы. У радах Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка