Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі




НазваЗмітрок Бядуля Малыя дрывасекі
Дата канвертавання16.11.2012
Памер20.86 Kb.
ТыпДокументы
Змітрок Бядуля

Малыя дрывасекі


Зімовы дзень блішчыць тысяччу агнёў.

Люты мароз. Снег пад нагамі скрыпіць, як жывы.

Бор атулены ў белую пушыстую світку. Ён стаіць задуменны, як сівы дзед.

Грукат дрывасекаў разлягаецца водгаласкамі па ваколіцы.

Трах-трах! Трах-трах!

Яшчэ здалёк можна было прыкмеціць, як блішчыць пад сонцам піла, а абапал матулі-хвоі мітусяцца, як мурашкі, двое маленькіх хлапчукоў.

Яны махаюць рукамі гэтак шпарка, што іх падраныя лахманы расхрыстваюцца і адкрываюць голае цела... Піла ўсё глыбей ды глыбей уядаецца ў сэрца хвоі і... тра-а-ах! - плазам упала шурпатае дрэва. З-пад снежнага куродыму ўзняўся працяглы стогн паваленага дрэва-асілка.

Малыя дрывасекі - браты. Старшаму - Цішку - дзесяць гадоў, меншаму - Халімону - восем.

Іх бацька - кульгавы Цыпрук - сам працаваць не мог.

Выпраўляў кульгавы Цыпрук хлопчыкаў да купца ў лес на заработкі. Гэтым кармілася сям'я.

Трудна жылося малым дрывасекам.

- Добра, што хоць на полудзень маем па кавалку хлеба...

Паваліўшы некалькі хвой, хлопчыкі ўзяліся шчыра грызці сухі хлеб. Вочы іх заіскрыліся, шчокі расчырванеліся...

- Ого, есці, ого!.. Якая радасць!..

Яшчэ не скончылі яны палуднаваць, як узнялася завея, мяцеліца. Застагнаў, закрахтаў хвойнік. Пачаў кружыцца снег. Быццам белыя коні, уздыбіліся гурбы...

Усе дрывасекі разбегліся хутка дамоў, а Цішка з Халімонам баяліся, каб бацька не наракаў, што зарана прыйшлі з лесу... Селі пад вялікай хвояй, прытуліліся адзін да аднаго і дрыжэлі...

- Баюся! - усхліпваў меншы, Халімон.

- Во, дурань, чаго баяцца?! - супакойваў яго большы, Цішка. - Зараз дамоў пойдзем.

- Дамоў пойдзем! - шаптаў Халімон.

Яны пайшлі.

Стагнаў і палохаў бор, але хлопчыкі так-сяк ішлі, а на чыстым полі нічога не відаць было. Гурбы снегу, нібы белыя мядзведзі, качаліся на прасторы, дыхалі холадам ды сыпалі цвёрдым шротам у вочы...

Хадзілі-хадзілі, брылі-брылі, але куды - і самі не ведалі...

Змарыліся. Агарнула ноч. Снег дайшоў вышэй пояса.

- Ляжам! - сказаў меншы, Халімон.

- Ляжам! - сказаў большы, Цішка.

І ляглі. Моцна-моцна прытуліліся адзін да аднаго.

Зрабілася так цёпла...

І здаецца ім - сядзяць яны за сталом... Маці радуецца, што прыйшлі... Корміць іх цёплым праснаком... Бацька пазірае на іх добрымі вачамі і лагодна ківае галавой. Пад'елі і паляглі на палок каля печы... Котка лашчыцца да іх, і яны радасна заснулі...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

У поўнач усцішылася мяцеліца.

Вынырнуў з-за хмар чырвоны месяц. Вакол яго мігацеліся зоркі і пазіралі весела на белую зямлю.

Толькі на трэці дзень адкапалі замёрзшых малых дрывасекаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі iconЗмітрок Бядуля біяграфія Бядуля
...

Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі iconБядуля Змітрок сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч; інш псеўд.: Бядуля, Бядуля, Змітро Бядуля, Бядуля Ясакар, Вольны, Л. Вольны, Змітрок Бядуля, Іскра, Марыля
Ясакар, Ясакар, Ясакар бядуля, крыпт. Б., Б., Дмитрий Б.,, Б., С. П., я — р, я — Р, я-р.; 23 1886, мяст. Пасадзец Віленскага пав....

Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі iconЗмітрок Бядуля На Каляды к сыну
Розныя па колеру І фасону яны часта ахаплялі вялікую частку неба І тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу

Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі iconЗмітрок Бядуля у дрымучых лясах Паўвека таму назад
З аднаго боку высіліся бронзавыя хваіны, з другога боку гарызонт быў заслонены разнастайнай лісцяніцай. Калі над зубчатымі грэбнямі...

Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі iconЗмітрок Бядуля Лявоніха І Сымоніха
Жывуць яны побач, пасярод вёскі, хата супроць хаты. Хаты іхнія старэнькія, маленькія, закураныя І нахіленыя адна да адной; нібы зацікаўлена,...

Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі iconЯкуб Колас. «Думкі ў дарозе» (або Змітрок Бядуля. «Шчасце не ў золаце»)
Якуба Коласа «Думкі ў дарозе» або Змітрака Бядулі «Шчасце не ў золаце» І выявіць яго нершаснае ўспрыманне; на прыкладзе твора Якуба...

Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі iconЗмітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай
Яфімавіч Плаўнік належыць да кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. На чале гэтай...

Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі iconТематический план (заочное отделение)
Бясконца малыя І бясконца вялікія пасля-доўнасці. Уласцівасці збежных паслядоў-насцей

Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі iconУрок З. Бядуля "На Каляды к сыну". Знаёмства з творам
Асноўны прыёмы: чытанне з прыпынкамі, зварот да асабістага вопыту вучняў, прагназаванне па назве

Змітрок Бядуля Малыя дрывасекі iconБеларуская літаратура
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка