Літаратурнае чытанне




НазваЛітаратурнае чытанне
Дата канвертавання16.11.2012
Памер41.42 Kb.
ТыпДокументы
Літаратурнае чытанне

3клас

Тэма: М. Хведаровіч “Зіма”

Мэта: фарміраваць навыкі правільнага, выразнага, свядомага чытання;

садзейнічаць асэнсаванню твора, развіццю творчага , вобразнага

мыслення, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў,выхаванню

ўмення знаходзіць прыгожае ў звычайнай рэчаіснасці.

Абсталяванне: выстава кніг М. Хведаровіча; выявы прадметаў да зместу

твора; малюнкі , слайды з адлюстраваннем зімовай прыроды;

прэзентацыя па тэме ўрока, карткі са словамі для рэфлексіі.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант .Настрой на ўрок.

  1. – Што пачулі вы?

  • Званок.

  • Гэта значыць?

  • Пачынаецца ўрок.

  • Вы гатовы працаваць, нешта новае пазнаць?

  • Мы гатовы працаваць, нешта новае пазнаць.

  • Значыць будзем працаваць і не будзем сумаваць.

  1. Пажаданне поспехаў у працы на ўроку.

  1. Праверка дамашняга задання.

  • Звернемся думкамі да прошлага ўрока літаратурнага чытання. Аб чым мы вялі размову на прошлым уроку? (Выказванні дзяцей)

( У класе на сценах, дошцы, слайдах размешчаны малюнкі з адлюстраваннем зімовай прыроды). Слайд 1 - “Прырода зімой”

  • Паглядзіце навокал і скажыце, якая зіма ў нас у класе? (Выказванні вучняў)

  • Дома вы рыхтавалі свае зімовыя загадкі. ( Дзеці загадваюць загадкі, паказваюць ілюстрацыі да слоў-адгадак)

  1. Маўленчая размінка

Зачаравала бор зіма-

Завеямі заваражыла. Слайд 2

  • Стараемся правільна вымаўляць зычныя гукі, выразна вымаўляць галосныя.

  • Прагаварыць моцна, ціха.

  • Сказаць так, каб было зразумела, што менавіта зіма зачаравала бор. Што менавіта бор зачаравала і г.д.

  • Як разумееце сэнс гэтых радкоў? Як можна назваць зіму? Чым, на вашу думку, магла заваражыць зіма бор? ( Выказванні вучняў)

  1. Тэма ўрока.

  • Паведамленне тэмы і задач ўрока.

  • Сёння мы прадоўжым працаваць над творамі з раздзела “ Ляжыць зямля ў адзенні белым” .

А цяпер я прапаную вам разгадаць крыжаванку. (Слайд 3) Калі крыжаванка будзе разгадана правільна, то ў выдзеленых клетачках вы прачытаеце назву твора, з якім мы пазнаёмімся на ўроку. (Разгадванне крыжаванкі ) Слайд 4

  • Так, твор сапраўды называецца “Зіма”. А напісаў яго беларускі паэт Мікола Хведаровіч. (Слайд 5) М. Хведаровіч напісаў шмат твораў, але ў асноўным ён пісаў для дарослых. Яго творы змешчаны вось у гэтых зборніках. ( Увага звяртаецца на выставу твораў М. Хведаровіча) У гэтых зборніках мы можам знайсці і творы для дзяцей. “Першы дожджык”, “Красавік”, “Здарэнне”, “Хвалько”, “Вожык” – вось назвы некаторых з іх. Сярод іх і наш верш “Зіма”.

  • Як вы думаеце, пра якія падзеі нам можа расказаць аўтар у сваім вершы “Зіма”? ( Выказванні дзяцей)

  • А цяпер паслухайце верш і паспрабуйце ўявіць сабе зіму, якую апісвае паэт.

  • Што хацелася рабіць калі слухалі верш? Чаму?

  1. Самастойнае паўторнае гудзячае чытанне верша.

  2. Фізхвілінка “ Прагулка ў зімку”

  3. Аналіз твора

Адказ на пытанні:

  • Што зрабілі вятры? Якія гэта песні? Чаму аўтар называе вятры бяздомнымі?

  • Што нарабілі вятры? ( Знайсці адказ у вершы)

  • Якой паказана прырода ў вершы? Як вы ўяўляеце лес ад інею касматы? (Слайд 6)

  • Хто намаляваў узоры на шыбінах? Назавіце любімыя колеры зімы.

  • Якія прадметы аўтар надзяліў рысамі жывых істот? З якой мэтай ён гэта зрабіў?

Работа з малюнкам да твора. (Слайд 7)

  • Падпісаць малюнак радкамі з верша. ( Стаяць у цёплых шапках хаты, абліты месячным святлом). ( Слайд 8) Як вы разумееце гэтыя радкі.?

Вызначэнне галоўнай думкі твора.( Слайд 9)

  • Зімовы сон змарыў усё наваколле.

Складанне замалёўкі “Зімовы сон”, абапіраючыся на змест верша і выкарыстоўваючы выявы прадметаў. ( На дошцы)

  1. Работа над выразным чытаннем верша.

  • Знаходжанне радкоў, якія рыфмуюцца. (Слайд 10)

  • Складанне партытуры верша (Слайд 11)

  • Чытанне “ланцужком” па радку

  1. Фізхвілінка для вачэй. Дыхальная гімнастыка.

  • Чытанне ў парах са зменай партнёра

  • Гульнёвае практыкаванне “ Аднаві радкі верша” (Слайд 12)

  • Прачытаць радкі, якія набольш спадабаліся ў вершы.

  • Выразнае чытанне верша.

  1. Вынік урока

  • З якім творам пазнаёміліся на ўроку?

  • Работа ў групе. Складанне сінквейна на тэму “Зіма”

Сінквейн – белы верш, які складаецца з пяці радкоў і напісаны згодна з алгарытмам: (Слайд 13)

1-ы радок – тэма

2- і радок – два прыметнікі

3-і радок – тры дзеясловы

4-ы радок – выраз, сказ з чатырох слоў, які адлюстроўвае нашы адносіны да тэмы

5-ы радок – слова-сінонім да тэмы.

  • Абарона работ

  1. Дамашняе заданне ( на выбар дзяцей) (Слайд 14)

  1. Навучыцца выразна чытаць верш “Зіма”;

  2. Вывучыць верш “Зіма” на памяць;

  3. Зрабіць малюнак да твора.

  1. Рэфлексія.

Ацаніць адносіны да ўрока, выбраўшы карткі з адпаведнымі словамі: зацікавіў, спадабаўся, не спадабаўся, здзівіў,стаміў, прымусіў задумацца, расчараваў,



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Літаратурнае чытанне iconКанцэпцыя вучэбнага прадмета " Літаратурнае чытанне "
Літаратурнае чытанне“ разглядаецца як яе пачатковы этап. Вучэбны прадмет прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет мастацкай літаратуры,...

Літаратурнае чытанне iconУводзіны
Разам з вучэбнай дысцыплінай ”Беларуская мова“ прадмет ”Літаратурнае чытанне“ забяспечвае авалоданне дзецьмі нацыянальнай мовай беларускага...

Літаратурнае чытанне iconElementy składowe sylabusu
Першае чытанне для дзяцей беларусаў” Сiotki, “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, Jakuba Kołasa. Poetyzacja przyrody w twórczości...

Літаратурнае чытанне iconБеларускае чытанне (навучанне чытанню)

Літаратурнае чытанне iconБел чытанне Матэматыка Фізкультура Беларуская мова Выяўл м-ва

Літаратурнае чытанне icon1 музыка руск мова літ чытанне выяўл маст. 2

Літаратурнае чытанне iconЛітаратурнае знаёмства
Мэта: пазнаёміць з жыццём І творчасцю Васіля Жуковіча; прывіваць цікавасць да беларускай літаратуры, любоў да нашай Бацькаўшчыны,выхоўваць...

Літаратурнае чытанне icon«Республиканский институт высшей школы» Кафедра современного естествознания Выпускная работа
Применение текстового редактора ms word для подготовки рабочей программы по курсу “Літаратурнае рэдагаванне”

Літаратурнае чытанне iconУрок З. Бядуля "На Каляды к сыну". Знаёмства з творам
Асноўны прыёмы: чытанне з прыпынкамі, зварот да асабістага вопыту вучняў, прагназаванне па назве

Літаратурнае чытанне iconПершае чытанне
Вы ведаеце час, што прыйшла ўжо пара, каб вы абудзіліся са сну, бо цяпер збаўленне бліжэй да нас, чым тады, калі мы паверылі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка