Паважаныя сябры выбарчых камісій!




НазваПаважаныя сябры выбарчых камісій!
Дата канвертавання16.11.2012
Памер21.83 Kb.
ТыпДокументы
Паважаныя сябры выбарчых камісій!


Большасць з вас — жанчыны, таму мы спадзяемся на вашае разуменне і адказнасць.

Усе мы любім нашу Беларусь і хочам бачыць яе свабоднай, незалежнай і квітнеючай краінай з высокім узроўнем жыцця. Мы хочам, каб нашыя дзеці і ўнукі вучыліся і працавалі ў сябе на радзіме, каб жанчыны і мужчыны мелі належны заробак і забяспечаную старасць. Беларусь месціцца ў цэнтры Еўропы, таму мы маем права і ўсе магчымасці жыць добра і свабодна, як людзі ў суседніх еўрапейскіх краінах. Беларусы шмат працуюць дзеля дасягнення дабрабыту сваёй сям’і, але гэтага недастаткова для далейшага цывілізаванага развіцця краіны, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.

Выйсце ёсць — свабодныя і справядлівыя выбары! Мы мусім выбраць годных прадстаўнікоў у органы ўлады, якія будуць працаваць для народа, і будуць адказнымі перад народам. І менавіта вам адведзена ключавая роль у гэтым працэсе.

Мы просім вас падумаць аб тым, што кожная з вас можа зрабіць дзеля сябе, сваіх дзяцей, дзеля ўсіх нас.

Не трэба гераічных учынкаў, толькі сумленнае выкананне свайго абавязку ў адпаведнасці з законам:

1. Правярайце і ўдакладняйце спісы выбаршчыкаў, не дапускайце ўключэння ў спісы “мёртвых душ” і тых, хто пражывае на тэрыторыі іншых акругаў.

2. Кантралюйце цэласнасць скрыняў для галасавання, не дапускайце незаконнага ўкідвання бюлетэняў.

3. Не падпісвайце бюлетэні, прызначаныя для незаконнага ўкіду.

4. Падчас падліку галасоў лічыце асобна бюлетэні з кожнай скрыні і за кожнага кандыдата (а таксама “супраць усіх”) — гэта вельмі важна!

5. Дайце магчымасць назіральнікам падчас падліку галасоў знаходзіцца побач з вамі. Не перашкаджайце іх назіральніцкай дзейнасці, супрацоўнічайце з імі.

6. Не падпісвайце пустыя бланкі пратаколаў.

7. Памятайце, што вы можаце абскардзіць незаконныя дзеянні старшыні і іншых сябраў камісіі, а таксама далучыць да пратакола галасавання сваё асобае меркаванне.

8. Адрознівайце законныя патрабаванні вышэйстаячых камісій ад іх незаконнага ціску з мэтай паўплываць на працэс галасавання і вынікі падліку галасоў.


Калі ласка, зрабіце ўсё магчымае, каб галасы выбаршчыкаў былі падлічаныя добрасумленна, і вынік адлюстроўваў сапраўдны выбар людзей, а не быў сфальсіфікаваны на карысць чыімсьці злачынным намерам.


Не дазваляйце нікому маніпуляваць вамі, карыстаючыся такімі рысамі жаночага характару як стараннасць, адказнасць, дысцыплінаванасць, сціпласць.

Маніпулятары здолеюць пазбегнуць адказнасці, пераклаўшы цяжар віны на вас, шэраговых выканаўцаў. Не дазваляйце нікому прымусіць вас здзейсніць злачынства.

У адпаведнасці з артыкулам 192 Крымінальнага кодэкса за падробку дакументаў па выбарах або заведама няправільны падлік галасоў, здзейснены асобай, уваходзячай у склад камісіі, прадугледжана да 5-ці гадоў пазбаўлення волі. Але акрамя крымінальнай адказнасці ёсць яшчэ і адказнасць маральная перад людзьмі і Богам.

Падчас выбарчай кампаніі будуць працаваць міжнародныя і ўнутраныя назіральнікі, у іх ліку і мы, вашыя суайчынніцы, калегі, суседкі, сяброўкі. Мы заўсёды вас падтрымаем і дапаможам сумленна выканаць свой абавязак. Але мы не хацелі б кожны раз шкадаваць аб мінулых выбарах, як аб часе страчаных магчымасцяў для развіцця і росквіту нашай краіны.

Жанчыны-выбаршчыцы Беларусі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паважаныя сябры выбарчых камісій! iconСлонімскі раённы выканаўчы камітэт
Аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага...

Паважаныя сябры выбарчых камісій! iconСтаршыня кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф
Паважаныя спадарыні І спадары, паважаныя землякі, дарагія фронтаўцы, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі бнф

Паважаныя сябры выбарчых камісій! iconПаважаныя сябры!
Так І наш раён – прыгожы, малады, дзе незвычайным вобразам перапляліся гісторыя І сучаснасць

Паважаныя сябры выбарчых камісій! iconПаважаныя сябры!
Шек, арганізацыі навучання апeкуноў клуба, усталявання супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых ствараецца Банк дадзеных Школьных Еўрапейскіх...

Паважаныя сябры выбарчых камісій! icon"Жыві, роднае слова"
Добры дзень, паважаныя сябры! Мы вітаем усіх прыхільнікаў роднага беларускага слова

Паважаныя сябры выбарчых камісій! iconСцэнарый выпускнога вечара
Добры вечар, дарагія выпускнікі, паважаныя настаўнікі, бацькі, сябры! У жыцці кожнага чалавека ёсць падзеі, якія назаўсёды застаюцца...

Паважаныя сябры выбарчых камісій! iconЮрыдычны факультэт
Саветы 14 студзеня 2007 года было абрана больш за 22 тысячы дэпутатаў. Выбары забяспечвалі каля 100 тысяч чалавек, якія працавалі...

Паважаныя сябры выбарчых камісій! iconПаважаныя сябры! Асацыяцыя дадатковай адукацыі І Асветы
Германія) у Рэспубліцы Беларусь (Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) абвяшчае конкурс на займанне пазіцыі каардынатара...

Паважаныя сябры выбарчых камісій! iconПаважаныя сябры!
Якуба Коласа. А чыноўніцкія абяцанні наконт пераводу студэнтаў на беларускую мову навучання пры пэўнай колькасці ахвотных засталіся...

Паважаныя сябры выбарчых камісій! iconДзякуй, сябры!
Дзесяты дзень народзінаў адзначылі на мінулым тыдні сябры грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка